euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Беларусь пад снегам і адзінае, што можа спыніць Трампа.
    Трамп заявіў, што адзінае, што можа яго абмежаваць, гэта ягонае ўласнае разуменне таго, што такое добра і што такое дрэнна. Што гэта азначае для свету і як гэта мусіць паўплываць на стратэгію беларускіх дэмакратычных сілаў?
    Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра першыя крокі эканамічных уладаў Беларусі ў 2026 годзе і снежны калапс, які ўтварыўся разам з цыклонам Улі.
    46 min
  • Павел Латушка. Транзіт улады па-венесуэльску: ці можа ён быць прыкладам для Беларусі
    Новы год пачынаецца з новай рэчаіснасці, у якой практычна ўвесь свет апынуўся па выніку аперацыі ЗША ў Венесуэле пасля выкрадання Мадура. Цікава, што гэтая новая рэчаіснасць насамрэч ніякая не новая, і міжнароднага права, якое нібыта цяпер цалкам знішчанае, практычна не існавала (альбо на яго не звярталі ўвагі), калі Расія акупавала Крым, пачала вайну ва Украіне, а Лукашэнка перайшоў ад рэпрэсій да фактычна этнацыду беларусаў. Як бы там ні было, але ў гэтай так званай новай рэчаіснасці пытанне транзіту ці змены ўлады ў Беларусі становіцца яшчэ больш складаным.
    Ці магчымы добраахвотны сыход Лукашэнкі, альбо да гэтага спрычыняцца трэція сілы? Ці будзе на карысць дэмсілам і беларусам транзіт улады ад Лукашэнкі паводле венесуэльскага сцэнара? Як вырашаюцца пытанні легалізацыі палітвязняў у Польшчы і пра што размаўлялі Латушка і Калеснікава падчас сустрэчы ў Вільні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
    50 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці працягнуцца перамовы ЗША з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні
    Праведзеную ў Венесуэле вайскоўцамі ЗША аперацыю па затрыманні Нікаласа Мадура беларусы адразу пачалі “прымяраць” на Лукашэнку і Беларусь. Вось толькі тое, як сябе павёў Вашынгтон адносна палітычнага рэжыму ў Венесуэле, хутка астудзіла “гарачыя галовы”. А пераарыентацыя ўвагі прэзідэнта ЗША на Заходняе паўшар’е паставіла пад пытанне працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і далейшага вызвалення палітвязняў.
    Аперацыя ЗША ў Венесуэле і яе наступствы для Беларусі і дэмакратычнага руху — чаго чакаць? Ці працягнуцца перамовы Вашынгтона з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні палітычных вязняў? У чым выяўляецца рассінхрон палітыкі Захаду па Беларусі і ці магчыма пераадолець рызыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім
    46 min
  • Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара
    8 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка.
    Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчаная канчаткова і назаўжды. Пройдзе час, узнікнуць спрыяльныя ўмовы — і ўсё гэта вяртаецца. Вернецца і гэтым разам, перакананы Зміцер Дзядзенка.
    Пра тое, ці дае літаратура адказы на пытанні пра ідэнтычнасць, як захаваць веру ў лепшае падчас цёмных часоў і навошта нам заставацца вернымі сваёй Айчыне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Дзядзенкам.
    47 min
  • Ігар Тышкевіч. Пра big deal Трампа, беларускі калій, дэмсілы і кітайскае выхаванне
    Экс-дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура чакае суда ў амерыканскай турме. Але выглядае на тое, што гэты трыумф Трампа не прынёс дэмакратыю ў краіну і вызваленне для грамадзян Венесуэлы. Пабудаваная Чавесам і ўзмоцненая Мадура рэпрэсіўная машына працягвае працу, і Трампа, складваецца пакуль уражанне, гэта ні ў якай ступені не хвалюе. Таму тым дыктатарам, хто прапанаваную ім “вялікую здзелку” падпісаў, хвалявацца няма чаго. Калі толькі “не прыляціць” з Пекіна.
    Як звязаныя арышт Мадура, нафта і супрацьстаянне ЗША і Кітая? Ці варта іншым дыктатарам баяцца патрапіць у суседнюю з Мадура камеру і ці паўплывае венесуэльская аперацыя на перамовы Вашынгтона з Мінскам? Як Пекін выхоўвае Лукашэнку і якія новы год адкрывае перспектывы для беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
    48 min
  • Таццяна Кулакевіч. Навошта Трампу Мадура і чаму такім чынам не варашаюць лёс Лукашэнкі
    Ад словаў і пагроз на адрас кіраўніка Венесуэлы Трамп перайшоў да дзеянняў і ў выніку Мадура апынуўся ў амерыканскай турме. І пакуль адныя кажуць пра зняважанае міжнароднае права, іншыя мараць пра правядзеннем вайскоўцамі ЗША такой жа аперацыі ў іншых аўтарытарных краінах. Каб іх дыктатары таксама, як і Мадура, апынуліся за кратамі.
    Што насамрэч стала прычынай незадаволенсці Трампа і чым адметная аперацыя ў Венесуэле? Ці будзе Трамп дэмакратызаваць Венесуэлу і ці дазволяць гэта Кітай і Расія? Ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі і лёс Мадуры для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч
    46 min
  • Настасся Касцюгова. Вялікае вызваленне: якім стане 2026 год для беларусіх палітвязняў
    Новы год Трамп пачаў са “спецаперацыі” ў Венесуэле. І хоць вайсковая стадыя яе не зацягнулася, але колькі ўвагі прэзідэнта ЗША сітуацыя ў гэтай краіне будзе адцягваць у далейшым, прадказаць складана. А ёсць яшчэ Куба, Калумбія, Грэнландыя, на якія таксама распаўсюджваецца інтарэс Трампа і яго адміністрацыі. Адпаведна, увага Вашынгтона да Беларусі можа зменшыцца да мінімума, за якім працэс вызвалення палітвязняў не будзе бачным.
    Як міжнародныя падзеі ўплываюць на акыўнасць перамоўнага трэку Вашынгтон-Мінск і ці варта непакоіцца з-за падзеяў у Венесуэле? Ці будзе вялікае вызваленне і ці не адмовіцца Лукашэнка ад кантактаў з Трампам? Ці не ставіць сітуацыя ў свеце крыж на спадзяваннях наконт павольнай лібералізацыі рэжыма Лукашэнкі праз перамовы з ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
    42 min
  • Наталля Васілевіч. Рэлігія рулеткі: як звязаныя вера, вайна і букмекерскія канторы
    Вера ратуе людзей у складаных сітуацыях, дапамагае іх пераадолець і вытрымаць тое, што, задавалася б, вытрымаць немагчыма. Пра гэта мы не адзін раз чулі ад палітвязняў, якія выходзяць на свабоду з лукашэнкаўскіх турам. Але ёсць і тыя, хто верай карыстаецца на сваю карысць. Альбо на карысць рэжыма, які пакуль яшчэ валадарыць у Беларусі. Так, арганізатары аднаго праваслаўнага фестываля на яго старонцы рэкламуюць букмекерскую кантору, а святары розных епархій то дручкі АМАПаўцам асвяшчаюць, то ваенна-патрыятычны клуб бласлаўляюць.
    Як звязаныя рэлігія, праваслаўны фестываль і рэклама букмекерскай канторы? Ці варта чакаць, што ў надыйшоўшым годзе ропросіі ў дачыненні да святароў зменшацца і якая ў гэтым мусіць быць роля Ватыкана? Як вера дапамагае ў турме і эміграцыі і чаму рэжым нават за мяжой пераследуе святароў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners