euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Красулін. Суд для Лукашэнкі: ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі
    Забіваць ці выкрадаць прэзідэнтаў — гэтым у Лацінскай Амерыцы нікога не здзівіш. І нават калі гэта робіцца па загадзе ці наўпрост сіламі іншых дзяржаў. Традыцыя. Іншая справа, наколькі гэта дазваляе не проста прывесці да ўлады свайго кандыдата, а змяніць палітычны лад у краіне… Асабліва, калі гэта робіць дзяржава, якую не любіць і эліта, і проста народ краіны, прэзідэнта якой вырашылі “замяніць”.
    Ці сапраўды выкрадаць і забіваць палітыкаў у краінах Паўднёвай Амерыкі справа звыклая і чым адметная сённяшняя сітуацыя ў Венесуэле? Ці будзе Трамп дэмакратызаваць Венесуэлу і ці магчыма гэта зрабіць знешяму гульцу? Ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі і лёс Мадуры для Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Лукашэнку падрыхтавацца? Як далёка ад вайсковай аперацыі да дэмакратыі
    ЗША правялі вайсковую аперацыю ў Венесуэле, вынікам якой стала затрыманне і адпраўка ў ЗША для суду Нікаласа Мадуры і яго жонкі. Амаль адначасова вайскоўцы Францыі і Вялікабрытаніі атакавалі аб’екты “Ісламскай дзяржавы” ў Сірыі. І пакуль адныя разважаюць пра законнасць найперш дзеянняў ЗША, іншыя заклікаюць Трампа не спыняцца і паказваюць у бок Масквы і Мінска. Вось толькі рашэнні, прынятыя Трампам адносна пераемніка Мадуры, выклікаюць сумнеў у тым, што такія аперацыі аўтаматычна прывядуць да дэмакратызацыі краіны.
    Як аперацыю ЗША ў Венесуэле ўспрымаюць еўрапейскія палітыкі і ці стануць дзеянні Трампа адносна Мадуры знакам Пуціну і Лукашэнку? Навошта "сіаністы" захапілі кіраўніка Венесуэлы і ці сапраўды Пуцін кінуў Мадуру? Як аперацыя ў Венесуэле паўплывае на вайну ва Украіне і якія змены сусветнага парадку нас чакаюць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min
  • Уладзімір Лабковіч. Маштаб бяды: як у калоніях і турмах “выхоўваюць” палітычных
    Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча асудзілі па справе “Вясны” разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам у сакавіку 2023 года, іх прыгаварылі да тэрмінаў пазбаўлення волі ад 7 да 12 гадоў. “Вясноўцаў” абвінавацілі ў… кантрабандзе і “фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Лабковіч разам з Бяляцкім выйшлі на волю “па памілванні” 13 снежня 2025 года і былі дэпартаваныя з Беларусі. Стэфановіч застаецца за кратамі.
    Чаму на момант затрымання ў ліпені 2021 года праваабаронцы заставаліся ў Беларусі, хоць рэпрэсіі супраць “Вясны” і іншых праваабарончых арганізацый былі вельмі жорсткія? Ці адрознівалася стаўленне да іх у калініі ад стаўлення да іншых вязняў і што было найбольш шакуючым падчас зняволення? Як успрыняў сваё “памілаванне” і ці рэальна пакараць рэжым за злачынствы, якія твораць у калоніях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна", каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч
    42 min
  • Святлана Шаціліна. Украінскі кірунак: ці атрымаецца ў дэмсіл наладзіць супрацу з Кіевам
    У жніўні 2025 года на каферэнцыі “Новая Беларусь” было абвешчана, што Місію дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве ўзначаліць Святлана Шаціліна. Беларуска, якая шмат гадоў жыве ва Украіне і добра ведае не толькі патрэбы беларуская дыяспары, але і як іх лепш вырашаць ва ўкраінскіх рэаліях. Вось толькі склалася так, што давялося вырашаць не толькі праблемы беларусаў ва Украіне ды падтрымліваць добраахвотнікаў, але і далучацца да арганізацыі сустрэчы палітвязняў, апошнюю групу якіх лукашэнкаўскі рэжым вырашыў дэпартаваць з Беларусі ва Украіну. А потым разбірацца з наступствамі прэс-канферэнцыі з удзелам Бабарыкі і Калеснікавай.
    Як арганізоўвалася сустрэча і прыём беларускіх палітвязняў і якую ролю ў арганізацыі дапамогі адыгралі прадстаўнікі беларускай дыяспары? Якой была рэакцыя на прэс-канферэнцыю з удзелам часткі вывезеных з Беларусі палітвязняў і ці была магчымасць яе пазбегнуць? Як ацэньвае свае першыя шэсць месяцаў на чале Місіі і працу беларускіх дэмсіл на ўкраінскім кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна
    43 min
  • Роза Турарбекава. У новы год з новай вайной? Ці магчымы венесуэльскі сцэнар у Беларусі
    Новы 2026 год пачаўся з новай ваеннай аперацыі. І пачалася яна з ініцыятывы ЗША. Менавіта гэтая краіна пачала ваенныя дзеянні ў Венесуэле. Амерыканскія верталёты і спецназ Delta Force увайшлі ў Каракас, нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах, і цяпер прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка знаходзяцца на вайсковым караблі USS Iwo Jima, адкуль яго пераправяць у Нью-Ёрк для суда па абвінавачаннях у наркатэрарызме.
    Што стала нагодай для пачатку ваеннай аперацыі ЗША ў Венесуэле і прычым тут нафта і дэмакратыя? Ці гарантуе зрынанне Мадуры дэмакратызацыю Венесуэлы і чаму гэтыя дзеянні ЗША дрэнны знак для Украіны? Ці чакаць грамадзянскай вайны ў Венесуэле і чаму Лукашэнку не пагражае (ці пагражае?) лёс Мадуры? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min
  • Павел Севярынец. Мова як зброя: ці вернецца Севярынец у палітыку і якім бачыць сваё змаганне
    Палітык і пісьменнік Павел Севярынец быў затрыманы на пачатку чэрвеня 2020 года. І асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў маі 2021 года. На момант затрымання сыну палітыка было ўсяго 2 гады. А на момант абвяшчэння прысуду ў Беларусі канчаткова былі задушаныя пратэсты, якія распачаліся пасля выбараў 9 чэрвеня 2020 года — чарговых сфальсіфікаваных лукашэнкаўцамі прэзідэнцкіх выбараў. 13 снежня 2025 года Павел Севярынец быў вызвалены ў выніку перамоў Мінска і Вашынгтона і прымусова вывезены ва Украіну.
    Што стала нагодай для затрымання Паўла Севярынца і чым апошняе зняволенне адрознівалася ад папярэдніх? Ці змяніліся ўмовы ўтрымання ў зняволенні і стаўленне супрацоўнікаў калоніі да палітычных і як зняволеныя і ахова ставіліся да яго беларускай мовы? Як успрыняў сваё “памілаванне” і чаму пагадзіўся на ўдзел у навагоднім віншаванні Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", пісьменнік Павел Севярынец
    44 min
  • Таццяна Рыкоўска: навучыцца быць шчаслівымі разам — такая мая ідэя
    1 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — двойчы эмігрантка, актывістка беларускай дыяспары Мельбурна (Аўстралія), выкладчыца англійскай мовы Таццяна Рыкоўска.
    Нам важна не толькі заставацца беларусамі дзе б мы не знаходзіліся, але і адшукаць тое, што нас будзе яднаць. Не сакрэт, што кожны чалавек хоча быць шчаслівым. І робіць усё магчымае, каб свайго шчасця дасягнуць. Але найвялікшая каштоўнасць — быць шчаслівымі разам з тымі, хто нам блізкі і каго лічым сваім. І мы абавязкова навучымся быць шчаслівымі разам, перакананая Таццяна Рыкоўска.
    Пра тое, ці магчыма ў эміграцыі не згубіць сваю ідэнтычнасць, як захоўваць цікавасць да беларушчыны і чаму часам так складана быць шчаслівым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Рыкоўскай.
    49 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ехаў у будучыню — а прыехаў на "Гарызонт"
    Заробкі на максімуме, крэпкі рубель, а інфляцыя няхай сабе і не 5%, як хацелі, але і не двузначная, як бывала. Беларускія ўлады могуць запісаць 2025 год сабе ў актыў? Абмяркоўваем гэта, а заадно і падсумоўваем вынікі года з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    Не абыйдзем і тое, што ў апошні дзень года нешта выцягнула Лукашэнку з утульнай рэзідэнцыі і змусіла наведаць на завод "Гарызонт". Дзе адбыўся чарговы стэндап перад рабочымі і прапагандыстамі. Дзеля чаго гэта? Няўжо ўся справа ў макеце даільнага робата, які яму паказалі на прадпрыемстве?
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners