euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віціс Юрконіс. Пра кантрабанду, транзіт калію, Трампа і дамоўленасці з Лукашэнкам
    Ці то вецер змяніўся, ці то палітычны флюгер у Драздах павярнуўся ў іншы бок, але метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі практычна перасталі апошнім часам парушаць паветраную прастору Літвы. Аэрапорт у Вільні працуе без перашкод, як і памежныя пераходы на беларуска-літоўскай мяжы. Але палёгкі ў адносінах паміж нашымі краінамі няма. Ці то прычына ў захопленых рэжымам Лукашэнкі і не вернутых літоўскім уладальнікам грузавіках, ці то ў літоўскіх санкцыях на беларускі калій, ці то ў прапісцы Офіса Ціханоўскай…
    Чаму ў Вільні не атрымліваецца паразумецца з Мінскам у пытанні вяртання грузавікоў і вырашана пытанне з метэазондамі? Ці здолее Мінск дамагчыся дазволу на транзіт беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, і пры чым тут Трамп? Ці гатова Літва прымаць вызваленых і дэпартаваных рэжымам з Беларусі палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс
    52 min
  • Уладзімір Мацкевіч. Чым для нас небяспечныя папулізм і карысныя ідыёты
    За тры тыдні да затрымання, 12 ліпеня 2021 года, філосаф Уладзімір Мацкевіч прыйшоў у эфір Еўрарадыё. Гутарылі пра захавання сябе ва ўмовах татальных зачыстак, якія ўжо не першы месяц ладзіць рэжым. А ўжо 4 жніўня з ператрусам прыйшлі да самога Мацкевіча. Што было далей — ні для каго не сакрэт. Але звяртаюць на сябе ўвагу тэмы, якія ў тым апошнім эфіры мы з Уладзімірам Мацкевічам абмяркоўвалі: “Як і якімі сродкамі рэжым робіць беларусаў слабымі, і ці пагаджаюцца з гэтым самі беларусы. Ці сапраўды мы самі дапамагаем рэжыму зрабіць нас слабейшымі”. Мінула з таго часу чатыры з паловай гады, але гэтыя пытанні сталі яшчэ больш актуальнымі.
    Ці сапраўды за амаль пяць гадоў нічога не змянілася і беларусы па-ранейшаму дапамагаюць рэжыму змагацца з дэмакратычным рухам? Наколькі стан беларускай супольнасці ў эміграцыі горшы, чым гэта бачылася ў 2021 годзе, і ці магчыма ўратаваць сітуацыю? Як пазбавіцца ад “карысных ідыётаў” сярод нас і ці не час памяняць палітычных лідараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч
    50 min
  • Вольга Лойка. Ад працоўных мігрантаў да расійскай малочкі: што чакае эканоміку
    Сітуацыя на рынку працы змяняецца: замест недахопу працоўных рук прыходзіць (ці вяртаецца) жорсткая канкурэнцыя за працоўныя месцы. Але гэта не азначае, што да Беларусі нарэшце даехалі лукашэнкаўскія 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Ці што рэжым нешта рэальнае зрабіў для вяртання на радзіму тых, хто выехаў з розных прычын з Беларусі цягам апошніх 5 гадоў, — спыніліся рэпрэсіі, а з турмаў на волю выйшлі асуджаныя па палітычных прычынах. Гэтага нічога няма. Проста і новае пакаленне дасягнула “працоўнага ўзросту”, і патрэбы ў працоўных руках зменшыліся.
    Што насамрэч стала прычынай змены сітуацыі на рынку працы і што рабіць з працоўнымі мігрантамі ў сітуацыі ўзрастання канкурэнцыі на гэтым рынку? Калі чакаць продажу часткі беларускай калійкі кампаніям з ЗША і што яшчэ можа зацікавіць Трампа ў Беларусі? Ці варта чакаць, што ў 2026 годзе вызваленне не толькі працягнуцца, але і пачне змяншацца ўзровень рэпрэсій, як сцвярджаюць асобныя эксперты? Пра гэта і шмат што іншае разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка
    41 min
  • Роза Турарбекава. Якія шанцы ў іранскай рэвалюцыі на перамогу і пры чым тут Трамп
    Пратэсты ў Іране не сціхаюць. Пратэстоўцы не толькі працягваюць выходзіць на мірныя акцыі пратэсту, насуперак пагрозам, што гучаць з боку рэжыму, але і аказваюць узброены супраціў карнікам. Даходзіць інфармацыя, што цэлыя гарады пераходзяць пад кантроль пратэстоўцаў. У падтрымку якіх ужо выступіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. З пэўнай зайздрасцю за іранскімі падзеямі назіраюць беларусы.
    Ці чакае пратэсты ў Іране лёс беларускіх пратэстаў 2020 года і на якую знешнюю падтрымку можа разлічваць рэжым аятол? Ці будзе ваеннае ўмяшанне ЗША і што насамрэч стаіць за пагрозамі Трампа на адрас іранскага рэжыму? Калі вязняў пад ціскам ЗША пачалі вызваляць у Нікарагуа, то чаму Вашынгтон не прыспешавае працэс вызвалення беларускіх палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    40 min
  • Антон Пянькоўскі. Ад запінак да камеры ў амерыканскай турме: ці чакае гэта Лукашэнку?
    Актыўнасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа кагосці радуе, а кагосці і насцярожвае. Ці нават расчароўвае. Бо калі затрыманне кіраўніка Венесуэлы і актыўнасці трампаўскай адміністрацыі на венесуэльскім кірунку можна (не азіраючыся на непаразуменні адносна міжнароднага права) патлумачыць, то "танцы" Вашынгтона вакол тэмы Грэнландыі такога разумення ў пераважнай большасці назіральнікаў не выклікаюць. А адказ Трампа на пытанне: “Калі ён аддасць загад арыштаваць Пуціна?” расчараваў мільёны людзей…
    Чаму пытанні дэмакратыі не цікавяць Трампа і ці атрымаецца ў яго павялічыць свой рэйтынг сярод выбарцаў “венесуэльскай кампаніяй”? Ці будзе вайна за Грэнландыю і як жаданне Трампа атрымаць гэтую “выспу” змяняе свет? Якіх яшчэ сюпрызаў чакаць ад Трампа ў 2026 годзе і чаму ён не хоча дзейнічаць у дачыненні Пуціна і Лукашэнкі гэтак жа, як з Мадура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    42 min
  • Віталь Цыганкоў. Хочаце як у Венесуэле? Наколькі рэальны страх Лукашэнкі
    Першай рэакцыяй на навіну пра арышт дыктатара Венесуэлы Мадура ў большасці дэмакратычна настроеных беларусаў сталі думкі: “Цяпер на чарзе Лукашэнка?” і “Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Мадура?”. Што праўда, пазіцыя ЗША адносна змены рэжыму (а не выключна яго лідара) ў Венесуэле мусілі супакоіць Лукашэнку, калі ў яго такія страхі сапраўды і былі. Іншая справа, што ў кагосьці маглі ўзнікнуць думкі пра рэалістычнасць “палацавага перавароту”.
    Ці варта Лукашэнку баяцца паўтарыць лёс Мадура і пры чым тут адмова ў прызнанні легітымным кіраўніком і міжнароднае права? Чаму страх не штурхае Лукашэнку да сыходу з улады і які варыянт транзіту найбольш верагодны для Беларусі? Чаму Трампу не цікавыя пытанні дэмакратызацыі Венесуэлы ці любой іншай краіны і якія перспектывы для беларускіх дэмакратычных сіл адкрывае 2026 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
    47 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра нафту, “ценявы флот” і лаяльных Лукашэнку банкіраў
    Змаганне ЗША за венесуэльскую нафту дайшло да этапу, калі бяруцца на абардаж не толькі караблі “ценявога флоту”, але і танкеры, якія ідуць пад сцягам… Расіі. І пакуль адныя здзіўлена цікавяцца: “А што, так можна было?!”, другія кажуць пра “спробы прыкрыцца расійскім сцягам”, а трэція заклікаюць накіраваць расійскія атамныя падлодкі да берагоў ЗША. На фоне гэтых “дробных разборак” Нацбанк Беларусі прымае гістарычнае рашэнне выдаваць ліцэнзіі толькі тым банкірам, якія лаяльныя рэжыму Лукашэнкі.
    Ці сапраўды ЗША нарэшце распачалі сапраўднае паляванне на “ценявы флот”, які вывозіць венесуэльскую нафту, і пры чым тут танкеры пад расійскім сцягам? Чаму нават сярод банкіраў не мусіць быць нелаяльных рэжыму і чаго чакаць ад курса долара? Якія схемы круціў Лукашэнка ў Венесуэле і калі чакаць продажу беларускай калійкі амерыканцам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Белорусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min
  • Кацярына Манкевіч і Яўген Чаркасаў. Металам па дыктатуры: якія сюрпрызы рыхтуюць Dymna Lotva і Hangover in Minsk?
    Для беларускіх металістаў з Hangover in Minsk і Dymna Lotva 2025 год выдаўся вельмі насычаным: канцэрты, фестывалі, запісы новых песень і выданне новых альбомаў. І гэта яшчэ не ўсё. Не заставаліся музыкі без увагі не толькі еўрапейскай публікі, але і лукашэнкаўскага рэжыму: відэа на адну з песень гурта Dymna Lotva было прызнанае экстрэмісцкімі матэрыяламі. Што ніякім чынам не паўплывала ні на творчыя, ні на гастрольныя планы музыкаў на 2026 год.
    Чым асабліва запомніўся 2025 год і ці атрымалася заняць пачэснае месца на еўрапейскай метал-сцэне? Ці будзе на карысць гурту факт, што лукашысты прызнаюць іх творчасць “экстрэмісцкімі матэрыяламі”? Якіх сюпрызаў чакаць ад у 2026 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гуртоў Hangover in Minsk і Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
    40 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners