euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Мікалай Халезін. Пераезд: чым здзівіць беларусаў новы палітычны сезон
    Мы ўсе спадзяемся на змены да лепшага ў новым годзе. А ў людзей творчых яшчэ і спадзевы на здзяйсненне творчых задум. Але ад самага пачатку год паказвае, што ён падрыхтаваў для нас шмат новых і нечаканых сюжэтаў, большасць з якіх беларусам наўрад ці спадабаецца.
    Якія планы ў Беларускага свабоднага тэатра на 2026 год і чым яшчэ плануе здзівіць Халезін прыхільнікаў сваёй творчасці? Ці варта спадзявацца на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам, і наколькі яны будуць паспяховымі як з пункту гледжання вызвалення палітвязняў, так і спынення рэпрэсій? Што чакае дэмакратычныя сілы, і якой будзе адносна рэжыму Лукашэнкі пазіцыя Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    48 min
  • Аляксандр Фрыдман. Здадуць, як Мадуру: як падзеі ў Венесуэле і Іране выглядаюць з Мінска
    Падзеі ў Іране чамусьці не вывелі на вуліцы амерыканскіх і еўрапейскіх гарадоў шматлікіх змагароў за свабоду — тыя, хто непахісна стаяў за свабодную Палесціну, чамусьці засталіся дома і не сталі выходзіць за свабодны Іран. І нават Трамп, які пагражаў рэжыму аятол пакараннем за пераход “чырвоных ліній”, нечакана змяніў рыторыку. Па пытанні Украіны ў тым ліку. А Лукашэнка ў гэты час “тасуе” чыноўнікаў, падае сігналы Трампу і разлічвае, што ягоныя людзі ў пагонах яго не здадуць, як Мадуру.
    Ці сапраўды Лукашэнка валодае “Арэшнікам”, і як гэта мяняе стаўленне да яго ў свеце? Ці варта чакаць у 2026 годзе змяншэння рэпрэсій у Беларусі, і як вырашыцца лёс Грэнландыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min
  • Уладзімір Жыгар. Заблукаць у “Арэшніку”: ці сапраўды расійская балістыка ўжо ў Беларусі
    І Лукашэнка, і генералы з Міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі заяўляюць, што расійская балістычная ракета “Арэшнік”, якой Крэмль любіць палохаць Захад, ужо дастаўлена ў нашу краіну і пастаўлена на “баявое дзяжурства”. Але расследавальнікі з BELPOL на падставе атрыманых звестак кажуць, што “не ўсё так адназначна…”
    Ці можна давяраць крыніцам і таму аналізу, з якога вынікае, што з “Арэшнікам” не ўсё так, як нам даводзяць Лукашэнка і генералы? Ці сапраўды Лукашэнка будзе аддаваць загады і кіраваць “Арэшнікам”? Як змяняецца стаўленне да рэжыму ў заходніх палітыкаў на фоне пазіцыі Трампа адносна Лукашэнкі, і ці варта чакаць ў 2026 годзе змяншэння рэпрэсій у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    41 min
  • Уладзімір Гарох. Пасадзілі за Лукашэнку, выпусцілі праз Трампа. Размова з экс-палітвязнем
    18 жніўня 2020 года Уладзімір Гарох быў затрыманы ў Навагрудку ў межах так званай “Карэліцкай справы” — аб нібыта планаваных масавых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да іх, а таксама ў публічнай абразе Лукашэнкі, пасадзіўшы за краты на 7 гадоў. Месяц таму беларуса вывезлі з краіны разам з іншымі экс-палітзняволеннымі, якіх выпусцілі на свабоду пасля здзелкі Лукашэнкі і Трампа. Цяпер ён жыве ў Варшаве.
    У эфіры Еўрарадыё Уладзімір Гарох раскажа пра ўмовы у беларускіх турмах і калоніях, нечаканае вызваленне і свае першыя крокі да сацыялізацыі за мяжой.
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. Карусель чыноўнікаў, Нобелеўскі медаль для Трампа
    "Можа быць і выгарэў", "зразумеў, што не яго гэта" — так Лукашэнка казаў 15 студзеня пра Аляксандра Субоціна, адпраўленага ў адстаўку з пасады старшыні Віцебскага аблвыканкама. Але без працы Субоцін не застанецца — хутка яму падшукаюць нешта новае, "на знешнім контуры". А кіраваць Віцебшчынай замест яго будзе Аляксандр Рагожнік, які таксама на сваёй папярэдняй пасадзе — амбасадара Беларусі ў Расіі — не справіўся.
    Абмяркоўваем усё гэта, а таксама раптоўныя вайсковыя вучэнні ў Беларусі і перадачу Дональду Трампу Нобелеўскага медаля (што цяпер будзе?) з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    44 min
  • Рыгор Астапеня. Ці купіцца Трамп на прапанову выцягнуць Лукашэнку з кішэні Пуціна
    Размяшчэнне Беларусі азначае, што яна адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі. Наша краіна можа альбо служыць платформай для расійскіх пагроз у адрас Украіны і краін NATO ва Усходняй Еўропе, альбо выступаць у якасці "буфера", які дапамагае знізіць напружанасць у рэгіёне. Але дзеянні Лукашэнкі паказваюць, што ў Захаду няма іншага выбару, акрамя як разглядаць Беларусь у якасці патэнцыйнага "расійскага плацдарма" для нанясення ўдараў па NATO. Аднак жа гэта сітуацыя не падабаецца не толькі суседзям Беларусі, але і самому Лукашэнку…
    Як Беларусь успрымаецца сёння ў свеце, і чаму гэта не падабаецца не толькі нашым суседзям і большасці беларусаў, але і Лукашэнку? Ці магчымае яшчэ “Ператварэнне Беларусі з расійскага актыву ў буферную дзяржаву для еўрапейскай бяспекі” і што для гэтага неабходна зрабіць? Якую ролю ў змене пазіцыянавання Беларусі іграе Трамп, перамовы Мінска з Вашынгтонам і Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня
    48 min
  • Аліса Рыжычэнка. Пра інфляцыю, кошты, ЗВР і нараджальнасць: чаго чакаць у новым годзе
    Мінулы 2025 год скончыўся з інфляцыяй у 6,8% — вышэйшай, чым прагназавалі чыноўнікі, але і ніжэйшай, чым чакалі незалежныя эканамісты. Што да коштаў на харчовыя тавары, то іх чыноўнікі і ў гэтым годзе абяцаюць рэгуляваць. Праўда, незразумела, ці не прывядуць іх высілкі да супрацьлеглых вынікаў. Ці наадварот — зразумела, бо здаралася такое не раз. Хапае ў эканоміцы і іншых праблем — ад недахопу працоўных рук да нараджальнасці, — якія таксама хочуць вырашыць адміністрацыйна-загадным метадам.
    Ці здолеюць чыноўнікі выканаць сёлетнія прагнозы па інфляцыі, і ад чаго гэта будзе залежаць? Што адбываецца на рынку працы і ці паедуць у Беларусь працоўныя мігранты? Чаму ў Лукашэнкі не атрымліваецца навесці парадак у сельскай гаспадарцы, і ці палепшыцца сітуацыя з гандлем з Расіяй? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка.
    44 min
  • Яўген Афнагель: адбудаваць моцную, еўрапейскую, нацыянальную Беларусь — мая ідэя
    15 студзеня ў эфіры Еўрарадыё былы палітвязень, каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, адзін з заснавальнікаў руху супраціву “Зубр” Яўген Афнагель.
    “У беларускай нацыі велічэзны патэнцыял, назапашаны за вякі нашай гісторыі, які мы так і не здолелі рэалізаваць. Я кажу пра наш творчы патэнцыял, арганізацыйны, стваральны, культурніцкі — патэнцыял ва ўсіх сферах, які вырваўся вонкі ў 2020 годзе”. Ён, гэты патэнцыял, у нас ёсць, але прыхаваны, і прыйдзе час, калі беларусы здолеюць яго рэалізаваць, перакананы Яўген Афнагель.
    Пра тое, ці патрэбныя беларусам свабода, незалежнасць і нацыянальная дзяржава, ці гатовыя беларусы змагацца за сваю будучыню і ці ёсць у нас патэнцыял, каб зрабіць з нашай краіны рэгіянальнага лідара, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Афнагелем.
    1 hr 5 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners