euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Станіслаў Салавей. Год жанчын без выбару. У Беларусі забароняць аборты ў прыватных клініках?
    У Беларусі абмяркоўваюць новыя абмежаванні ў сферы рэпрадуктыўнага здароўя. Міністэрства аховы здароўя прапануе забараніць правядзенне абортаў у прыватных клініках и тлумачыць гэта тым, што там нібыта горш “угаворваюць” жанчын не перарываць цяжарнасць. Гэтыя нормы ўжо ўнесеныя ў праект новага Кодэкса аб ахове здароўя, які з канца 2024 года праходзіць амаль незаўважнае грамадскае абмеркаванне. Паралельна гучаць і іншыя ідэі — напрыклад, скараціць дазволены тэрмін перарывання цяжарнасці па жаданні жанчыны з 12 да 9 тыдняў. Усё гэта адбываецца на фоне абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам Года жанчын.
    Чыноўнікі настойваюць: у дзяржаўных медыцынскіх установах перадабортнае кансультаванне “больш эфектыўнае”. Але што менавіта хаваецца за гэтым словам? Клопат пра здароўе, дэмаграфічная палітыка ці чарговы ціск? І да якіх наступстваў прыводзяць такія абмежаванні на практыцы — асабліва калі паглядзець на краіны, дзе забароны ўжо сталі часткай штодзённай рэчаіснасці і змянілі не толькі сістэму аховы здароўя, але і жыццё жанчын.
    Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з гінеколагам Станіславам Салаўём — адным з самых вядомых спецыялістаў свайго профілю, які шмат гадоў працаваў у Беларусі і ўжо некалькі гадоў жыве і працуе ў Польшчы. У краіне, дзе аборты амаль цалкам забароненыя, а наступствы гэтых рашэнняў добра бачныя нават па-за межамі медыцынскіх устаноў.
    49 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс. Ці зменіць стаўленне Літвы да беларусаў пераезд Офіса Ціханоўскай
    “Шарыкі” з беларускімі цыгарэтамі нечакана перасталі залятаць у паветраную прастору Літвы. Не выключана, што вінаваты вецер, які проста зносіць іх у бок Польшчы, але факт не адкінеш — аэрапорту Вільні беларуская паветраная кантрабанда на дадзены момант не перашкаджае працаваць. Чаго не скажаш пра літоўскіх перавозчыкаў: ім лукашэнкаўскі рэжым грузавікі так і не вярнуў. У гэты ж час стала вядома, што Офіс Ціханоўскай, як мінімум часткова, пераязджае з Вільні ў Варшаву.
    Як змянілася сітуацыя з беларускай кантрабандай і што гэтым зменам паспрыяла? Якія новыя пагрозы паўсталі перад Літвой у звязку з заявай Лаўрова наконт Сувалкаўскага калідора, і пры чым тут Лукашэнка? Ці паўплывае на стаўленне ўлад Літвы і шараговых літоўцаў да беларусаў пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву, і ці паўплывалі на адносіны паміж Літвой і ЗША памкненні Трампа прысабечыць Грэнландыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс
    40 min
  • Юрый Дракахруст. Пра Раду міру і Лукашэнку, ці пачуе ЕС Калеснікаву, і пра транзіт улады
    Лукашэнка адным з першых адгукнуўся на прапанову Трампа далучыцца да яго “Рады міру”. Нават не дачакаўшыся, пакуль гэта зробіць Пуцін. Адначасова былая палітзняволеная Марыя Калеснікава заклікала краіны Еўропы не адставаць ад ЗША і актыўна далучацца да перамоў з Лукашэнкам. Якога, як прызнаўся Джон Коўл, ЗША хочуць праз вызваленне палітвязняў і аднаўленне гандлю выцягнуць з міжнароднай ізаляцыі. Галоўнае, каб паспелі, бо, па меркаванні асобных экспертаў, Лукашэнка ўжо распачаў працэс транзіту ўлады…
    Якая карысць Лукашэнку ад трампаўскай Рады міру, і ці здольная гэтая Рада замяніць ААН? Ці прыслухаецца Еўропа да заклікаў Калеснікавай, і ці будзе гэта “граблямі” — чарговай памылкай у дачыненнях з Лукашэнкам? Што і для каго мяняе пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву, і ці сапраўды працэс транзіту ўлады ад Лукашэнкі распачаўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. Беларусь у "Радзе міра", міністр фінансаў едзе ў Расію
    Прапагандысты жывуць у свеце, дзе беларусы, якія былі вымушаныя з'ехаць з радзімы праз палітычны пераслед, угаворваюць даць ім магчымасць вярнуцца. За пяць гадоў азаронкі, туры і мукавозчыкі так нічога і не зразумелі... і любы заклік да дыялогу ўспрымаюць як слабасць.
    Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра "Раду міра", якую збірае Трамп (неяк так атрымалася, што большасць яе ўдзельнікаў — у "візавым бане" ЗША), новага амбасадара Беларусі ў Расіі і прагнозы на 2026 год.
    52 min
  • Павал Казанэцкі. Плюсы, мінусы, падводныя камяні: што чакае Офіс Ціханоўскай у Варшаве
    Лукашэнка заяўляў, што гатовы “аддаць” Польшчы палітвязня Анджэя Пачобута, калі за тым у Мінск прыедзе польскі прэм’ер Радаслаў Сікорскі. Потым казаў, што вызваліць Пачобута, як толькі на беларуска-польскай мяжы запрацуюць два зачыненыя Польшчай памежныя пераходы. У першым выпадку прэм’ер у Мінск не паехаў, у другім — Лукашэнка сваё абяцанне не стрымаў. Але Варшава працягвае кантакты з Мінскам, каб гэта вызваленне ўсё ж адбылося. І раптам з’яўляецца інфармацыя, што з Літвы ў Польшчу збіраецца пераехаць Офіс Святланы Ціханоўскай. Само існаванне якога прыводзіць у шаленства і рэжым, і асабіста Лукашэнку.
    Якой можа быць рэакцыя Лукашэнкі на пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву, і ці не стварае гэта пагрозы для перамоў па вызваленні цікавых Польшчы палітвязняў — Анджэя Пачобута, манаха Гавэла ды іншых? Якія праблемы можа стварыць Мінск, каб адпомсціць Варшаве, і ці гатова Варшава супрацьстаяць гэтай незадаволенасці? Ці пойдзе Польшча на тое, каб забяспечыць Ціханоўскай “прэзідэнцкі” прыём, і што гэты пераезд мяняе для дэмсіл і беларускай дыяспары ў Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітолаг, сябра Асацыяцыі “Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр” Павал Казанэцкі
    43 min
  • Валерый Кавалеўскі. Прагматычнасць Лукашэнкі: ці дазволіць яна вярнуць нас у 2019 год
    Еўрасаюз павінен мяняць сваю стратэгію адносна дзеючага ў Беларусі рэжыму, бо з Лукашэнкам трэба размаўляць і дамаўляцца. Найперш каб выходзілі палітвязні на свабоду. Гэты дыялог выведзе з міжнароднай ізаляцыі не толькі Лукашэнку, але і Беларусь, і беларусаў. Гэтыя думкі прагучалі ў першым інтэрв’ю Марыі Калеснікавай. Але насамрэч яны не новыя — ужо колькі месяцаў, калі не гадоў, з такімі ж поглядамі выходзіць да еўрапейскіх палітыкаў шэраг прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл.
    Ці сапраўды альтэрнатывы перамовам з рэжымам Лукашэнкі сёння няма, і чаго гэтымі перамовамі рэальна можна дамагчыся? Ці варта чакаць, што Лукашэнка пойдзе на такія перамовы, і ці магчыма вярнуцца ва ўмоўны 2019 год? Што губляе Еўропа, не ідучы на супрацу з Лукашэнкам, і чым прывабнае для яго запрашэнне ў Раду міру? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім
    47 min
  • Павел Вінаградаў: не любіце Беларусь праз нянавісць — мая нацыянальная ідэя
    22 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў.
    Ужо не адзін раз беларускае грамадства праходзіла праз звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі цыклы: выбарчая кампанія, фальсіфікацыі пры галасаванні, пратэсты супраць гэтых фальсіфікацый, разгоны, затрыманні, прысуды, увядзенне заходніх санкцый, гандаль палітвязнямі і паступовая адліга як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. І з кожным разам у гэты цыкл зацягвала ўсё больш людзей, кола станавілася ўсё шырэйшае. І некалі шырыня гэтага кола і колькасць зацягнутых у яго стане такім, што цыклы нарэшце перарвуцца і гісторыя пойдзе іншым шляхам, нашым шляхам, перакананы Павел Вінаградаў.
    Пра тое, дзе знаходзіць сілы, каб працягваць барацьбу, ці ёсць варыянт вяртання сабе радзімы без сілавога сцэнара, і ці важная мова ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Вінаградавым.
    58 min
  • Арцём Брухан. Выбары ў КР яшчэ не пачаліся, а імі ўжо цікавяцца… спецслужбы
    Каардынацыйная рада, рыхтуючыся да чарговых выбараў, прыняла Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную раду. Якое рэгламентуе парадак арганізацыі і правядзення выбараў. Адметна, што з 80 дэлегатаў удзел у галасаванні ўзялі толькі 42. Дарэчы, выбары ў КР яшчэ не пачаліся, а цікавасць да іх з боку (не, не патэнцыйных кандыдатаў ці выбаршчыкаў) спецслужбаў ужо выявілася. Пра што публічна распавяла дэлегатка ад Моладзевага наступу Алана Гебрэмарыям.
    Якія змены ў парадак правядзення выбараў у КР прынялі дэлегаты і ў чым адрозненне ад ранейшага парадку? Як зацікавіць беларусаў хаця б узяць удзел у галасаванні, а не тое каб вылучыць свае кандыдатуры? Чым выклікана цікавасць спецслужбаў да выбараў у КР і як абараніць гэты орган ад агентуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners