euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Долар падае, кошты растуць, а МАЗы гараць — эфір пра стабільнасць
    Год толькі пачаўся, а ўжо чуваць размовы пра праблемы ў беларускай эканоміцы. Маўляў, з расійскага рынку беларускія тавары агрэсіўна выштурхоўвае Кітай, а за тое, што прадаць у Расію атрымліваецца, усё складаней атрымаць аплату. Спадзяванні на рост аб’ёмаў гандлю з Кітаем не спраўджваюцца. Еўропа для гандлю застаецца закрытай, а санкцыі толькі пашыраюцца. Ад безвыходнасці, відаць, у Літву ізноў паляцелі “шарыкі” з беларускай кантрабандай. Працоўныя мігранты ехаць у Беларусь не спяшаюцца, а свае — вяртацца з-за мяжы. І гэтак далей. Але гэта калі верыць розным экспертам. Іншая справа, калі верыць чыноўнікам і тэлевізару…
    Што насамрэч адбываецца ў эканоміцы і наколькі гэтыя працэсы небяспечныя? Чаму Лукашэнка незадаволены ўзроўнем супрацоўніцтва з Кітаем, і як хутка беларускі калій паедзе праз Літву на заходнія рынкі? Як зніжэнне курса ўплывае на заробкі і на інфляцыю, і што адбываецца на рынку працы? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка.
    46 min
  • Генадзь Коршунаў. Ці “выйшлі на плато” рэпрэсіі ў Беларусі і ці гатовы рэжым да перамоў
    Сацыёлаг Генадзь Коршунаў днямі абвясціў пра свой сыход з Цэнтра новых ідэй, але адразу ж прызнаўся, што з “прафесіі не сыходзіць”. І што разам з калегамі развівае новую даследчую ініцыятыву — “Беларуская сацыялагічная група”. Прычым Коршунаў не проста пра ініцыятыву заявіў, але і падзяліўся свежым даследаваннем, адмыслоўцамі гэтай ініцыятывы праведзеным. Даследаванне тычыцца актуальнай тэмы — аналізу ўзроўню рэпрэсій у Беларусі. Які, па назіраннях асобных экспертаў, нібыта зніжаецца апошнім часам…
    Ці магчымыя даследаванні ва ўмовах таталітарнага рэжыму, і якімі метадамі для правядзення апытанняў у Беларусі карыстаюцца незалежныя сацыёлагі? Ці заўважныя хоць нейкія пазітыўныя змены ў дзеяннях рэжыму, і на якім узроўні знаходзяцца рэпрэсіі? Ці здольны рэжым да перамоў з апанентамі і ці гатовы ён да размоў з Еўропай пра нармалізацыю адносін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг, сябра ініцыятывы “Беларуская сацыялагічная група” Генадзь Коршунаў.
    38 min
  • Маргарыта Ворыхава. Ці можна ў ПАРЕ арганізаваць круглы стол для дыялогу з Лукашэнкам
    Дэлегацыя беларускіх дэмсіл удзельнічае ў працы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Гэта тое месца, дзе можна наўпрост абмеркаваць з парламентарыямі розных краін праблемы, з якімі беларусы ў тых краінах сутыкаюцца. І месца, дзе тэма Беларусі мусіць гучаць пастаянна. Да прыкладу, тэма палітвязняў і таго, як краіны Еўрасаюза могуць паспрыяць іх вызваленню.
    Ці атрымліваецца данесці да дэлегатаў ПАРЕ “беларускія мэсэджы”, і як еўрапейскія парламентарыі рэагуюць на агучаныя праблемы і пытанні? Ці атрымалася ў беларускай дэлегацыі наладзіць кантакты з новай прэзідэнткай ПАРЕ, і якое ў той стаўленне да Беларусі? Як дэлегаты ПАРЕ рэагуюць на гісторыю вызвалення беларускіх палітвязняў і што кажуць пра магчымасці дыялогу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава.
    45 min
  • Анастасія Лузгіна. Шаўковы шлях для Беларусі: магчымасці, рызыкі і кошт росту
    Кітай зноў апынуўся ў парадку дня. Улады Беларусі гавораць пра неабходнасць рэзка нарасціць экспарт на кітайскі рынак. Асобна абмяркоўваюць, якія рычагі варта задзейнічаць, каб нашы тавары туды сапраўды пайшлі, а кітайскія інвестары не проста глядзелі збоку, а "беглі да нас па Шаўковым шляху". Але што за гэтым стаіць на практыцы? Ці ёсць у Беларусі тавары, умовы і сама эканоміка, здольныя зацікавіць Кітай не на словах, а ў грошах і кантрактах?
    Пры гэтым вынікі 2025 года ўсё выразней паказваюць, як эканоміка адчувае сябе ўнутры краіны. Заробкі змяняліся вельмі па-рознаму: па рэгіёнах, па галінах і ў рэальным вымярэнні. У IT за мінулы год яны мацней за ўсё знізіліся ў рэальным выражэнні, тады як у іншых сферах рост быў больш прыкметны. Разбярэмся, чаму так адбылося, што адбываецца з рынкам працы і як на гэтым фоне выглядае курс рубля — тэма, якая паўтараецца, але па-ранейшаму хвалюе ўсіх.
    З усім гэтым у эфіры Еўрарадыё разбіраемся з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    45 min
  • Аркадзь Мошас. Ці зменіць пазіцыя Зяленскага палітыку ЕС адносна Беларусі і Лукашэнкі
    Пытанне з Грэнландыяй нібыта вырашылася, але наноў ускладніліся адносіны паміж Трампам і Канадай. Да гэтага часу незразумела, што чакае адносіны паміж ЗША і Еўропай. Не вырашана пытанне Ірана: будзе Трамп умешвацца ў працэсы, што там адбываюцца, альбо ўсё скончыцца гучнымі заявамі і пагрозамі… Такое адчуванне, што на фоне гэтых падзей малазаўважнай становіцца вайна ва Украіне, а тым больш — сітуацыя ў Беларусі. А тут ужо і Зяленскі з Ціханоўскай правялі першую сустрэчу, і наноў узнялася дыскусія пра перамовы і дыялог з рэжымам Лукашэнкі.
    Ці сапраўды пытанне прэтэнзій Трампа на Грэнландыю вырашана, і як гэта надалей паўплывае на адносіны паміж ЕС і ЗША? Ці гатова Еўропа сама клапаціцца пра сваю бяспеку, і да чаго прывядзе крытыка ЕС з боку Зяленскага? Чаму Зяленскі звярнуўся да тэмы Беларусі і навошта яму сустрэча з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.
    40 min
  • Павел Усаў. Ці пойдзе "Вольная Беларусь" у кааліцыю з Калеснікавай і Кавалеўскім
    З Лукашэнкам Еўропе трэба размаўляць. Каб выходзілі на волю людзі, каб краіна выходзіла з ізаляцыі, каб была магчымасць вяртацца на радзіму тым з эмігрантаў, хто гэтага пажадае. Наўзамен трэба прызнаць Лукашэнку ў якасці кіраўніка Беларусі, выказаць яму знакі павагі і — самае галоўнае — зняць накладзеныя на Беларусь санкцыі. І здарыцца ў нас “вяртанне да нармальнасці”. Пра якое кажа Калеснікава. І санкцыі перастануць штурхаць краіну ў адбымкі Расіі. Пра што кажа не адзін год Пазняк.
    Ці падзяляе “Вольная Беларусь” тэзісы і тую стратэгію адносна рэжыму Лукашэнкі, якую агучыла Калеснікава? Ці гатовы прадстаўнікі “Вольнай Беларусі” аб’яднацца са штабам Бабарыкі і іншымі прыхільнікамі перамоў з рэжымам? Ці прыслухаецца да іх Еўропа, і ці пачуе іх Мінск? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым.
    39 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці здольная Еўропа “сказаць Дональду “хопіць!” і пачаць дыялог з Лукашэнкам?
    Нямецкі часопіс Der Spiegel апублікаваў артыкул, у якім аўтары заклікаюць Еўрасаюз аб’яднацца, “сказаць Дональду “хопіць!” і стаць сапраўднай палітычнай і вайсковай сілай на кантыненце. Нават калі гэта будзе на шкоду нацыянальным інтарэсам асобных краін. Аўтары сцвярджаюць, што калі гэтага не зрабіць, “старая Еўропа” не выжыве. У той жа час асобныя актары ў асяродку беларускіх дэмсіл заклікаюць Еўропу пачаць размаўляць з Лукашэнкам і наладзіць з ім стасункі. І, здаецца, ужо ёсць краіны, схільныя да гэтых слоў прыслухацца.
    Ці здольная Еўропа “сказаць Дональду “хопіць!”, і якія сігналы пра гатоўнасць да дыялогу з Еўропай падае Мінск? Ці пачуюць у Еўропе заклікі групы на чале з Марыяй Калеснікавай пачаць дамаўляцца з Лукашэнкам, і якая з краін стане першай весці такі дыялог? Чаго чакаць ад меркаванай сустрэчы Уладзіміра Зяленскага са Святланай Ціханоўскай, і як на такую сустрэчу адрэагуюць у Мінску? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners