euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Святлана Волд. Дэжавю беларусаў: ад лукашэнкаўскага АМАПа да трампаўскага ICE
    Міграцыйная палітыка становіцца больш жорсткай практычна паўсюль — у Еўропе ў тым ліку. Ёсць і лагеры для ўцекачоў, і дэпартацыі, і Дублінскі рэгламент… Але ў краінах ЕС няма ICE, агенты міграцыйнай службы не забіваюць людзей на вуліцы, а музыкі падчас музычнай прэміі не скандзіруюць: “ICE, пайшлі прэч!” І людзі не вымушаны баяцца выходзіць з дому, нават калі ў ЗША яны знаходзяцца законна. Так, гэта ўсё пра ЗША, а не пра Беларусь, як магло здацца беларусам. Але ў нашых землякоў, якія некалі з’ехалі з краіны, ратуючыся ад лукашэнкаўскага рэжыму, тое, што сёння адбываецца ў ЗША, выклікае дэжавю.
    Што сёння адбываецца ў горадзе, дзе агенты ICE застрэлілі двух чалавек, і ці гэтак жа, як у Мінеапалісе, на дзеянні агентаў ICE рэагуюць у іншых гарадах ЗША? Ці можна параўноўваць дзеянні агентаў ICE з дзеяннямі лукашэнкаўскіх АМАПа альбо ГУБАЗіКа, і ці гатова амерыканскае грамадства да такіх змен? Што прымушае Святлану валанцёрыць і ездзіць ва Украіну, і як беларусы дапамагаюць адзін аднаму ў сітуацыі пагрозы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае беларуска з грамадзянствам ЗША з Мінеапаліса, валанцёрка Святлана Волд
    43 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Як перамагчы “непераможны Дублін” і адкрыць рахунак у банку
    29 студзеня яшчэ адзін суд па “Дубліне” скончыўся перамогай для беларускага палітвязня Алеся Папковіча — яму дазволілі застацца ў Польшчы, хоць ён і быў эвакуяваны з Беларусі па літоўскай візе. Але не толькі Дублінскі рэгламент з’яўляецца пагрозай для асобных беларусаў. Часам і Інтэрпал можа папсаваць нервы апанентам Лукашэнкі. А ёсць яшчэ пытанні з банкаўскімі рахункамі, падарожнымі дакументамі і гэтак далей.
    Чым адметная справа Алеся Папковіча і чаму гэтая перамога такая важная? Ці можна спадзявацца, што польскія (і не толькі) суды будуць інакш разглядаць справы па Дублінскім рэгламенце, і што, апроч некалькіх выйграных спраў у судах, для гэтага трэба? Што рабіць, калі трапіў у базу вышуку Інтэрпала, і якія праблемы з дапамогай палітвязням застаюцца па сёння не вырашанымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    40 min
  • Мікіта “Аксон” Забуга. Ці дамовіцца Ціханоўская ў Кіеве аб стварэнні Беларускай вызвольнай арміі
    Канкрэтная дата сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са Святланай Ціханоўскай яшчэ не вызначана, а ўжо пачалося актыўнае абмеркаванне таго, якія пытанні падчас гэтай сустрэчы неабходна ўзняць. І адно з іх — стварэнне на падмурку беларускіх вайсковых структур і фарміраванняў Беларускай вызвольнай арміі. Ідэя на першы погляд падаецца нерэальнай і невыканальнай. Але справа ў тым, што яшчэ ў 2023 годзе падчас канферэнцыі “Шлях да волі” шэраг беларускіх мілітарных і парамілітарных арганізацый сумесна сфарміравалі Часовую вайсковую камісію. Якая ў сваю чаргу займаецца фарміраваннем Беларускай вызвольнай арміі…
    Якім чынам Часовая вайсковая камісія плануе сфарміраваць Беларускую вызвольную армію, і ці магчыма гэта зрабіць ва Украіне? Ці варта гэта пытанне ўздымаць падчас сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага, і ці былі ўжо на гэты конт размовы з Офісам? Якія праблемы зараз ёсць у беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага і не толькі, і ці рэальна рэкрутаваць дастатковую для стварэння арміі колькасць ахвотных? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Часовай вайсковай камісіі Беларускай вызвольнай арміі Мікіта “Аксон” Забуга
    43 min
  • Ксенія Вязнікоўцава. Колькі грошай у кішэню “сям’і” прыносіць “талент” Ганны Лукашэнка
    Жонка Дзмітрыя Лукашэнкі Ганна знаёмая беларусам як паэтка, аўтарка тэкстаў да песень пад псеўданімам Ганна Сялук. Папраўдзе, знаёмства беларусаў з творчасцю Ганны вымушанае, бо за яе графаманскімі тэкстамі стаіць чарга з “зорак” беларускай эстрады. І гэта не дзіўна, бо Ганна не толькі аўтарка тэкстаў да песень, але і заснавальніца “Музычнай медыякампаніі”. Адпаведна, адкрывае магчымасць выхаду на сцэну для выканаўцаў. А для “сям’і” Лукашэнкі жонка Дзмітрыя — аўтарка ідэальнай схемы па перамяшчэнні грошай з дзяржаўнага бюджэту ў кішэню гэтай самай сям’і.
    Ці законна Ганна Лукашэнка атрымлівае бюджэтныя грошы на свае праекты, і ці можна казаць пра іх як пра “схемы па выкачванні грошай”? Чаму “Музыкальную медыякампанію” расследавальнікі лічаць манаполіяй, і ці законна гэта? Ці магчыма ў Беларусі зарабіць на музыцы, і пра якія сумы ідзе размова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава
    42 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра сумнага асла, Taurus, суд для Лукашэнкі і вызвольнае войска дэмсіл
    Міністр абароны Германіі Пісторыус заклікаў Берлін і яго саюзнікаў “не паддавацца песімізму” і падтрымліваць Украіну, нават калі гэта будзе вымагаць павелічэння ваенных выдаткаў. Што праўда, аргументаваў ён свой заклік дастаткова арыгінальнай прымаўкай пра… “туалетныя здольнасці” сумнага асла. І рашуча абышоў тэму ракет Taurus, пра пастаўкі якіх Украіне пытанне не можа вырашыцца не першы год. А можа, акурат гэта і дапамагло б Трампу ўжо скончыць вайну Расіі з Украінай. Але ёсць у Вашынгтона яшчэ сакрэтная зброя ў выглядзе Лукашэнкі…
    Ці пачуе Еўропа міністра абароны Германіі, і як мяняецца ацэнка расійскай ваеннай пагрозы ў краінах ЕС? Як сітуацыя з Іранам уплывае на бяспеку ў рэгіёне, і як сустрэча Зяленскага з Ціханоўскай мяняе стаўленне да беларускага пытання? Ці магчыма сёння паўтарыць гісторыю стварэння Арміі Андэрса, і ці здолее Украіна засудзіць Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min
  • Алана Гебрэмарыям. Вызваляць вязняў любымі сродкамі: ці пойдзе на гэта Еўропа, і калі
    У 2026 годзе мы чакаем працягу працэсу, які пачаўся ў годзе мінулым як вынік перамоў Вашынгтона з Мінскам, — вызвалення палітвязняў. Хай сабе і з дэпартацыяй: не ўсе могуць абняць сваіх родных і блізкіх, аднак яны, прынамсі, больш не ў лукашэнкаўскіх катавальнях за кратамі. Але, размаўляючы пра “вяртанне да нармальнасці”, немагчыма забыць пра рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў Беларусі, пра адсутнасць законнасці.
    Чым дэмсілы могуць дапамагчы (ці перашкодзіць) перамоўшчыкам з Вашынгтона ў працэсе вызвалення палітвязняў, і як схіліць да саўдзелу ў гэтым працэсе Еўропу? Што з сябе можа ўяўляць “вяртанне да нармальнасці”, і чаму заявы Калеснікавай і Бабарыкі выклікаюць настолькі негатыўную рэакцыю? Як стварэнне “берлінскага цэнтра сілы” паўплывае на дэмакратычны рух за мяжой, і чаго чакаць ад сёлетніх выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), менеджарка ініцыятывы politzek.me Алана Гебрэмарыям
    44 min
  • Наталля Васілевіч. Еднасць хрысціян: чаму ў БПЦ забаранілі маліцца за адзінства вернікаў
    Супольная малітва з прадстаўнікамі розных канфесій аб адзінстве хрысціян аказалася для праваслаўнага духавенства пад негалоснай забаронай. І так ужо трэці год запар. Такая выбарачная актыўнасць сведчыць, што няўдзел БПЦ у малітве аб еднасці абумоўлены рашэннем “зверху” і не з’яўляецца вынікам выпадковых абставін. Што не замінае кіраўніцтву БПЦ ухвальна ставіцца да дэманстратыўна мілітарысцкай дзейнасці Свята-Елісавецінскага манастыра і “праваслаўнага пісьменніка” Гаўрылава. На гэтым фоне і ў першы месяц 2026 года рэпрэсіі ў дачыненні да святароў і вернікаў у Беларусі працягваліся. А ў дыяспары, сярод вернікаў у тым ліку, пашыраліся размовы пра “вяртанне да нармальнасці”.
    Чым не задавальняе БПЦ імкненне да адзінства хрысціян і якія “вярхі” забараняюць удзел у такой малітве? Што штурхае БПЦ на падтрымку мілітарысцкіх дзеянняў Свята-Елісавецінскага манастыра і што не так з “валанцёрствам” Гаўрылава? Чаму лаяльнасць царкоўнага кіраўніцтва не ратуе святароў ад рэпрэсій, і ці магчыма па-хрысціянску прабачыць злачынствы рэжыму і “вярнуцца да нармальнасці”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    47 min
  • Аліна Харысава. Ці стане Берлін новым “цэнтрам сілы” для беларускіх дэмсіл
    Ці пачуе Еўропа (а найперш Германія), што ёй спрабуе данесці Марыя Калеснікава праз еўрапейскія СМІ наконт неабходнасці размаўляць і дамаўляцца з Лукашэнкам і пра “вяртанне да нармальнасці”, як гэта ўжо пачулі лукашэнкаўскія прапагандысты. І адрэагавалі. Але неяк неадэкватна: захейцілі Марыю, як кажуць яе абаронцы і прыхільнікі. Амаль як Зяленскага пасля яго выступаў у Давосе і Вільні ды сустрэчы з Ціханоўскай.
    Як у Германіі рэагуюць на заклікі дамаўляцца з Лукашэнкам і якую пазіцыю займае Альтэрнатыва для Германіі ў гэтым пытанні? Як на беларусах, што шукаюць у Германіі прытулку, могуць адбіцца заклікі Калеснікавай “вярнуцца да нармальнасці”, і ў які бок змяняецца еўрапейскае міграцыйнае заканадаўства? Ці паедуць актывісты з Варшавы ды Вільні ў Берлін, каб далучыцца да новага цэнтра сілы, і дзе прапаганда знаходзіць матэрыялы са станоўчай ацэнкай дзеянняў Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners