euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анатоль Лябедзька. Чаго чакаць ад справаздачы Ціханоўскай перад КР і ад паездкі ў Кіеў
    Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская будзе трымаць справаздачу перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Мінулымі справаздачамі такога кшталту засталіся незадаволены практычна ўсе: ад дэлегатаў і журналістаў да экспертаў і, кажуць, самога Офіса Ціханоўскай. Летась таксама не абышлося без арганізацыйных непаразуменняў, але выглядае, што справаздача, прычым публічная, будзе. І гэты выклік “на дыван” кіраўніцы АПК стане “дэмбельскім” акордам гэтага склікання Каардынацыйнай рады. Склікання, якое было досыць скандальным…
    Ці атрымалася ў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання паказаць сваю неабходнасць як мінімум для дыяспары, і ў чым карысць ад яе дзейнасці? Чаго чакаць ад справаздачы Ціханоўскай, і ці не варта было самой КР неяк адсправаздачыцца перад выбарцамі за тыя факапы, якіх хапала за час працы? Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай у Кіеве, і як фармат працы дэмсіл мяняе пераезд Ціханоўскай і часткі яе Офіса ў Варшаву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    44 min
  • Аляксандр Кныровіч. Калеснікава ў Дудзя, слуханні ў КР, катастрофа на Віцебшчыне.
    Інтэрв'ю Марыі Калеснікавай расійскаму блогеру Юрыю Дудзю стала чарговым трыгерам, які падзяліў беларусаў. Адны ўражаныя ў добрым сэнсе — спакойным пазітыўным вайбам Марыі. Іншыя абураюцца і пішуць пра "комплекс правінцыйнасці".
    Амаль ніхто не абмяркоўвае сэнсы, што прагучалі ў гэтым інтэрв'ю. Кампенсуем гэты прабел у стрыме з Аляксандрам Кныровічам! Таксама абмяркуем запланаваныя на суботу слуханні Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе і Віцебскую вобласць, ад якой, паводле Лукашэнкі, адны праблемы.
    49 min
  • Валерыя Чарнаморцава: рабі пільна, тады і ў Мінску будзе Вільня — гэта наша ідэя
    29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — экскурсаводка, заснавальніца віртуальнага Музея сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, магістарка гуманітарных навук Валерыя Чарнаморцава.
    Вельмі шмат у гісторыі нашай зямлі герояў, пра якіх мы практычна нічога не ведаем. Яшчэ больш тых, хто, можа, на землях сучаснай Беларусі і не нарадзіўся, але мае дачыненне да нашай агульнай спадчыны, бо пакінуў свой след у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ці Рэчы Паспалітай — нашых агульных дзяржаў. І таму мы мусім не раскідвацца такім гістарычным багаццем і такімі постацямі, а, наадварот, цягнуць іх у сваю беларускую скарбонку, пераканана Валерыя Чарнаморцава.
    Пра тое, чаму так важна ведаць сваю гісторыі, не раскідвацца ёй, і як мы можам узбагачаць сваю гістарычную скарбонку праз здаровы нацыянальны эгаізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыяй Чарнаморцавай.
    1 hr 3 min
  • Ад акіяна да акіяна з каляднай Казой і беларускай батлейкай
    Калі ўжо адзначаць беларускія народныя святы, то так, каб у іх быў свой, адметны, беларускі вайб. А якія ж Каляды без калядных спеваў ды пачастункаў, а Раство — без батлейкі? Менавіта таму беларусы ЗША ўласнымі намаганнямі зладзілі гастрольны тур для двух выбітных дзеячаў: спевака Сержука Доўгушава і акцёра Аляксандра “Маляваныча” Ждановіча. Вандроўка якіх па ЗША доўжылася больш як месяц і расцягнулася ад спякотнага Сан-Дыега ля мяжы з Мексікай да заснежанага Мінеапаліса бліжэй да мяжы з Канадай.
    Чым адметны для Доўгушава і Маляваныча гэты, ужо не першы, тур у ЗША, і якія цікавосткі яны падрыхтавалі? Як арганізоўвалася паездка і з якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца арганізатарам? Ці захоўваецца цікавасць да беларускай тэматыкі ў беларусаў ЗША, і як гэтую цікавасць надалей падтрымліваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік “Дома творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў і акцёр ды вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч
    48 min
  • Павел Латушка. Санкцыі ці перамовы: што прымусіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі
    Візавая палітыка Еўрасаюза змяняецца, і ёсць перасцярогі, што, насуперак заявам прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл, яны закрануць і беларусаў. А ў такім выпадку няцяжка здагадацца, што пацерпяць не чыноўнікі з сілавікамі і прапагандыстамі, а шараговыя беларусы. Што ж да рэжыму, то з ім прадстаўнікі гэтых самых дэмсіл прапануюць Еўропе пачаць перамовы. З тым самым, які, па сведчаннях выведкі ЗША, зрабіў з Беларусі ваенны плацдарм для Расіі.
    Ці сапраўды змены візавай палітыкі ЕС не закрануць беарусаў, і як Германія можа дапамагчы з арганізацыяй круглага стала дэмсіл з Лукашэнкам? Ці пойдзе ЕС на змену палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі, і што Мінск мусіць зрабіць, каб дыялог з Еўропай пачаўся? Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай у Кіеве, і як фармат працы дэмсіл мяняе пераезд Ціханоўскай і часткі яе Офіса ў Варшаву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
    38 min
  • Валерый Кавалеўскі. Новая Беларусь — якой яна можа быць?
    Пасля выхаду на волю Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай пачаўся варушняк — яны сустракаюцца з Ціханоўскай і еўрапейскімі палітыкамі і робяць стаўку на вяртанне ў Беларусь. Наколькі рэалістычны такі сцэнар? І якой будзе тая Беларусь, у якую хочуць вярнуцца палітычныя актары 2020 года? Якім шляхам яна пойдзе і хто ёй будзе кіраваць?
    Пра гэта ды іншае ў 15:00 па Мінску размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і сябрам Кааліцыі за вызваленне беларускіх палітвязняў Валерыем Кавалеўскім
    45 min
  • Алесь Міхалевіч. Інтэрпал і Лукашэнка: як апаненты рэжыму трапляюць у базу вышуку
    Пра пераслед рэжымам Лукашэнкі яго апанентаў і ў Беларусі, і за яе межамі, здавалася б, вядома ўсім. Пра гэта распавядаюць беларускія палітыкі сваім заходнім калегам і партнёрам, праваабаронцы апублічваюць дадзеныя і статыстыку пераследу, СМІ распавядаюць гісторыі ахвяр палітычнага пераследу. Па выніку нават Інтэрпал адмаўляецца ўносіць у свае базы міжнароднага вышуку беларусаў, якіх за палітыку пераследуюць лукашэнкаўскія карнікі. Але часам гэтыя бар’еры атрымліваецца абысці, і той ці іншы беларус трапляе ў непрыемныя сітуацыі з-за таго, што апынуўся ў тых базах Інтэрпала.
    Як у рэжыму атрымліваецца ўносіць сваіх палітычных апанентаў у вышук Інтэрпала, і чаму Інтэрпал ідзе на супрацу з сілавікамі Лукашэнкі? Што рабіць, калі на запыт Інтэрпала цябе затрымалі, і як такую сітуацыю папярэдзіць? Ці ёсць змены ў падыходах да дэпартацыі па Дублінскім рэгламенце, і ці ёсць магчымасць вырашыць праблемы з легалізацыяй для палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
    44 min
  • Ксенія Луцкіна. Тэлевізар для аднаго гледача: як працуе прапаганда і што кажа пра дыялог
    Апошнім часам усё гучнейшымі робяцца заявы пра неабходнасць пачатку перамоў з Лукашэнкам. Каб палітвязні выходзілі на свабоду, каб Беларусь і беларусаў выцягваць з ізаляцыі, у якой яны апынуліся ў выніку ўвядзення санкцый Еўропай і ЗША. Слоў пра неабходнасць заканчэння рэжымам Лукашэнкі падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны, пра аднаўленне ў краіне законнасці і тэрміновае спыненне рэпрэсій не гучыць, але і такія “вегетарыянскія” заявы выклікаюць істэрыку з боку лукашэнкаўскай прапаганды і актывізацыю працы спецслужбаў.
    Ці справядлівыя сцвярджэнні, што прапаганда даносіць пазіцыю ўлады, нават калі сама ўлада па нейкіх пытаннях не выказваецца? Як змянілася праца прапагандыстаў апошнім часам і якія мэсэджы яны даносяць да беларусаў? Ці апраўдана асобныя беларускія палітыкі аддаюць перавагу замежным (у тым ліку расійскім) СМІ і блогерам, а не айчынным, і пры якіх умовах незалежныя СМІ змогуць вярнуцца ў Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, колішняя супрацоўніца БТ, дакументалістка Ксенія Луцкіна
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners