euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ганна Федаронак, Алеся Буневіч. “Прытуляй мяне”: як выжываюць тыя, хто дапамагае выжыць іншым
    У вымушанай эміграцыі, асабліва калі ў цябе на чужыне няма сваякоў альбо сяброў, якія могуць прытуліць хаця б на першы час, галоўнай праблемай з’яўляецца жытло. З гэтай праблемай сутыкаюцца і тыя, хто быў з краіны прымусова дэпартаваны, і тыя, хто быў эвакуіраваны, і тыя, хто самастойна, але ратоўна вымушаны былі з Беларусі выязджаць. І паратункам сталі шэлтары: месца, дзе можна спыніцца хаця б на некалькі месяцаў. Каб агледзецца на новым месцы і знайсці сабе кватэру. Але і шэлтары сутыкаюцца з праблемамі. Найперш — фінансавымі. Бо ратаванне беларусаў на чужыне — справа саміх беларусаў у першую чаргу.
    З якімі праблемамі сёння найперш сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі, і ці дастаткова магчымасцей, каб ім дапамагчы? Ці гатова дыяспара аказаць дапамогу ў выпадку, калі будзе вялікая колькасць вызваленых палітвязняў і дэпартацыя іх з Беларусі? Чым дабрачынным арганізацыям могуць дапамагчы лідары дэмсіл, і ці хапае ў беларусаў эмпатыі, каб дапамагаць іншым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальніцы фонду “Прытуляй мяне” Ганна Федаронак і Алеся Буневіч
    41 min
  • Яўген Красулін. Паміж дэ Голем і Радай БНР: ці ўратуе перафарматаванне дэмсілы
    Пасля слуханняў у Каардынацыйнай радзе Святланы Ціханоўскай наноў (сярод іншага) пачаліся размовы пра неабходнасць “перафарматавання структуры дэмакратычных сіл”. Пакуль яшчэ на паверхню не ўсплыла адна з любімых апошнім часам тэм — “перадачы Ціханоўскай сваёй легітымнасці і лідарства” некаму іншаму, але, як сведчыць гісторыя, чакаць гэтага доўга, хутчэй за ўсё, не давядзецца. Бо тых, хто здольны вучыцца, гісторыя вучыць: нават у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі ўсё ўжо было. І спроба “ратацыйнага лідарства” — таксама. Дый не толькі ў Беларусі.
    Як доўга здольны існаваць за мяжой Урады ў выгнанні ці якія-небудзь іншыя эмігранцкія палітычныя структуры? Якім чынам у такіх структурах ладзілі перадачу лідарства, і чаму ўрад дэ Голя гэта змог зрабіць, а Рада БНР — не? Аслабляе ці ўзмацняе рух за мяжой наяўнасць некалькіх “цэнтраў сілы”, і ці ёсць у тых цэнтрах сэнс, калі на сітуацыю ўнутры краіны яны не ўплываюць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    38 min
  • Ірына Сідорская. Пра “хейт” Калеснікавай і абразы за пошук цырульніка Ціханоўскай
    Святлана Ціханоўская з часткай свайго Офіса ўжо пераехала з Вільні ў Варшаву. І цяпер арганізоўвае сваю працу і працу сваёй каманды на новым месцы. Але арганізоўваць трэба не толькі працу, але і побыт. І лягчэй вырашыць гэта “па рэкамендацыі мясцовых”. Вось якраз па рэкамендацыю наконт цырульніка, касметолага і трэнера па боксе ў Варшаве Ціханоўская праз Threads звярнулася да сваіх падпісчыкаў. Атрымала ў адказ не толькі парады ды рэкамендацыі, але і хейт з абразамі. А таксама зневажальныя каментары ў абмеркаваннях пад адпаведнай публікацыяй у беларускім СМІ.
    Чаму звычайны “бытавы” допіс выклікаў столькі негатыўнай рэакцыі, і чаму, па меркаванні часткі каментатараў, жанчына-палітык не мае права на побыт? Чаму гэтая гісторыя насамрэч не пра цырульню і манікюр, і пры чым тут медыя? Чым айчынныя медыя не дагадзілі Калеснікавай, і чаму любая крытыка ці нязгода з яе выказваннямі аўтаматычна запісваецца ў хейт? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    41 min
  • Маргарыта Ворыхава, Арцём Брухан. Чаму слуханні Ціханоўскай у КР скончыліся скандалам і чыя ў гэтым віна
    7 лютага ў Варшаве прайшлі слуханні кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе. Абмяркоўвалі санкцыі, палітвязняў, яе статус і будучыню дэмакратычных сіл. Было ўсё: камусьці не падабаліся адказы Ціханоўскай, камусьці — пытанні, камусьці — паводзіны прысутных, а нехта абураўся расстаноўкай сталоў, банераў ці рассадкай у прэзідыуме. Але найбольшае абурэнне выклікала змена рэгламенту і скарачэнне абяцанага (і нібыта ўсімі бакамі ўзгодненага) часу слуханняў.
    З якімі праблемамі сутыкнуліся арганізатары слуханняў, і якія былі папярэднія дамоўленасці па працэдуры і рэгламенце? Хто быў ініцыятарам змены рэгламенту, і чаму пра гэта не паведамілі ўдзельнікам слуханняў? Чым па выніку былі найбольш незадаволены асобныя ўдзельнікі слуханняў, і ці маюць іх прэтэнзіі падставы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    47 min
  • Вольга Лойка. ІПСА “збеглых” супраць цялят і пенсіянераў, альбо Мінск без святла
    На нарадзе па пытаннях развіцця Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка падняў пытанне вулічнага асвятлення. Паводле яго слоў, зараз раніцай яно адключаецца занадта позна, а ўключаецца занадта рана, калі на вуліцы і так дастаткова светла. Пытанне, калі апошні раз Лукашэнка прагульваўся начнымі вуліцамі Мінска альбо Віцебска, узнімаць не будзем — яно рытарычнае. Як і тое, якой была рэакцыя чыноўнікаў: кінуліся выконваць, і ўжо на наступны дзень у Мінску асвятленне ўключылі на гадзіну пазней, чым звычайна. Што выклікала абурэнне ў сацсетках. Праўда, паводле Лукашэнкі, абурэнне гэта было справакавана з-за мяжы. “А ніхто не палічыў, што гэтыя 10–15 хвілін за год даюць па кошце тры малочна-таварныя комплексы і сем прафілакторыяў для цялят, як цяпер модна казаць…” Ці падвышэнне пенсій на 10%.
    Колькі можна зэканоміць, калі святло ў гарадах уключаць пазней, і пры чым тут прафілакторыі для цялят, пенсіі і “збеглыя”? Колькі разоў на год беларускія пенсіянеры могуць за свае беларускія пенсіі адпачыць у беларускіх санаторыях? Ці дапаможа снюс Лукашэнку расслабіцца і загадаць спыніць рэпрэсіі ды правесці транзіт улады, і як фармат працы дэмсіл мяняе пераезд Ціханоўскай і часткі яе Офіса ў Варшаву? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка
    41 min
  • Іван Ступак. Ад затрымання агенткі КДБ да запрашэння Ціханоўскай у Кіеў
    Ва Украіне затрымалі беларускую журналістку, якая насамрэч аказалася шпіёнкай КДБ. Прынамсі, украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што маюць неабходныя доказы, і частку з іх апублічылі. І ўжо вядома, што вядома, што тая агентка працавала на ўкраінскім кірунку не адзін год. А ў Польшчы асудзілі польскага грамадзяніна, які працаваў на КДБ. І такіх выпадкаў, калі выяўляюць альбо агентаў, альбо завербаваных ФСБ і КДБ, ужо даволі шмат.
    Чым сітуацыя з Кардаш адрозніваецца ад затрымання ва Украіне іншых агентаў КДБ, і якім чынам у яе атрымалася так доўга пратрымацца? Ці можна лічыць супадзеннем, што раскрыццё гэтай агенткі КДБ супала па часе з заявамі Зяленскага адносна рэжыму Лукашэнкі і яго сустрэчай з Ціханоўскай? Ці гатовы ўкраінскія вайскоўцы да правакацый на беларуска-ўкраінскай мяжы як рэакцыі Лукашэнкі на візіт Ціханоўскай у Кіеў, і ці пойдзе Украіна на падтрымку ідэі стварэння Беларускай вызвольнай арміі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    30 min
  • Інтрыга: Мацкевіч хоча звярнуцца да беларусаў. На якую тэму — трымае ў сакрэце
    З Еўрарадыё звязаўся філосаф і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч з просьбай даць яму магчымасць наўпрост звярнуцца да беларусаў. “Захацелася выказацца, і ёсць на якія тэмы”, — патлумачыў Мацкевіч. На прапанову акрэсліць тэмы размовы загадкава адказаў: “Хай будзе інтрыга!” У выпадку з любым іншым экспертам можна было б з вялікай доляй верагоднасці казаць, што тэмай размовы стануць актуальныя падзеі ці апошнія навіны, але ў выпадку з філосафам ні ў чым не выпадае быць упэўненым…
    Таму — хай будзе інтрыга! Далучайцеся да эфіра Еўрарадыё з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам
    47 min
  • Міхал Патоцкі. Пра Офіс Ціханоўскай у Варшаве і нармальнасць у адносінах з Мінскам
    Офіс Ціханоўскай пераязджае з Вільні ў Варшаву. Як мінімум часткова, але на чале са Святланай Ціханоўскай. На фоне зімовых тэмператур у адносінах паміж афіцыйнымі Варшавай і Мінскам гэта можа стаць фактарам, які яшчэ больш гэтую тэмпературу знізіць. Паставіўшы пад сумнеў магчымасць вызвалення Анджэя Пачобута з лукашэнкаўскай вязніцы. Практычна адначасова Вільню наведала Марыя Калеснікава са сваёй камандай, дзе сустракалася з кіраўніцтвам Літвы і даносіла той жа мэсэдж, з якім каманда “бабарыкінцаў” выходзіць і да іншых еўрапейскіх палітыкаў, — заклікала распачаць перамовы з Лукашэнкам для наладжвання адносін.
    Ці гатова Польшча, а следам за ёй і ўвесь Еўрасаюз, перагледзець палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і пачаць з ім перамовы? Якія шанцы вярнуць адносіны ЕС і Беларусі да “нармальнасці, і якую ролю ў гэтым працэсе маюць ЗША? Што чакае адносіны з Мінскам пасля пераезду ў Варшаву Офіса Ціханоўскай, і ці палепшыць гэта адносіны паміж Варшавай і Кіевам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
    40 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners