euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Жыгар. Пра “Арэшнік”, санкцыі, пагрозы з Масквы і "суб’ектнасць Лукашэнкі"
    Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, тая ж справа “Беларускага Гаюна” развіваецца, і ўжо нават пачуліся пагрозы з боку Расіі ў адрас суверэнітэту Беларусі. А пэўныя прадстаўнікі дэмсіл, разважаючы пра неабходнасць пачатку перамоў паміж ЕС і Лукашэнкам, кажуць пра тое, што нават “збеглыя” мусяць працаваць на падвышэнне і ўмацаванне “суб’ектнасці Лукашэнкі”. Бо інакш застанемся без Беларусі. Той Беларусі, якая сёння актыўна мілітарызуецца ва ўсіх сферах і пашырае працу на расійскі ваенны комплекс.
    Чаму рэжым працягвае рэпрэсіі на фоне перамоў з ЗША, і якія знакі Еўропе падае Мінск? Чаму для рэжыму абавязкова трэба паказальна пакараць усіх датычных “Справы Гаюна”, і пра што сведчыць правал як “Гаюна”, так і ЧКБ ды Плана “Перамога”? Пра што сведчаць пагрозы з боку Масквы, і што там з “Арэшнікам”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
    47 min
  • Валерый Карбаевіч. “Мюнхен” і Беларусь: хто будзе за сталом перамоў па Украіне, а хто
    Прэзідэнт Францыі Макрон, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заявіў, што ЕС павінен далучыцца да перамоў з Расіяй пра мір ва Украіне. Менавіта таму Францыя і накіравала свайго прадстаўніка ў Маскву. А як вынікае з інфармацыі з МЗС РБ, то і ў Мінск таксама. Са свайго боку Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі “Беларусь у цэнтры ўвагі” адзначыла: “Пытанне Беларусі павінна быць часткай усіх перамоў пра бяспеку ў рэгіёне”. Тэма бяспекі ў рэгіёне, а значыць і вайны ва Украіне, была галоўнай на Канферэнцыі. Адпаведна пра яе выказваліся практычна ўсе: ад прэзідэнта Украіны Зяленскага і кіраўніка НАТА да дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа і міністра замежных спраў Кітая Ван І.
    Пра што сведчыць актывізацыя перамоў Францыяй, і якая роля ў гэтым працэсе адводзіцца Парыжам Лукашэнку? Чаму апошнім часам ізноў гучаць словы пра адсутнасць у Лукашэнкі суб’ектнасці, і як пытанне ўзмацнення гэтай суб’ектнасці звязана з заклікамі да ЕС распачаць перамовы з Лукашэнкам? Ці сапраўды рэжыму Лукашэнкі пагражае “пераварот”, і пры чым тут Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    44 min
  • Павел Церашковіч. Ад "беларускага Гарварда" да сістэм залпавага агню і ПТВ
    Чыноўнікі, ідэолагі і сілавікі рэжыму Лукашэнкі не пакідаюць без увагі сістэму адукацыі. Але ў сваім, арыгінальным стылі, які змушае адмыслоўцаў сумнявацца ў тым, што вынік для адукацыі і для вучняў будзе станоўчы. Да прыкладу, дзяржаўная праграма "Беларусь інтэлектуальная" прадугледжвае, што 50% дзевяцікласнікаў павінны пайсці ў ПТВ. Ці, здавалася б, што можа быць дрэннага ў рашэнні аб стварэнні "беларускага Гарварда", але неяк так складваецца, што гэты "беларускі Гарвард” звязаны з сістэмамі залпавага агню…
    Што дрэннага ў стварэнні "беларускага Гарварда”, і як ён звязаны з сістэмамі залпавага агню? Чым небяспечны дзіцячы тэхнапарк, і на што скіравана дзяржаўная праграма "Беларусь інтэлектуальная"? Ці здольная дзяржава вырашыць пытанне якаснай адукацыі, і пры чым тут навуковыя ступені ў выкладчыкаў ВНУ? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, гісторыкам Паўлам Церашковічам
    42 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пуцін не адпусціў: пра Раду міру, графік Лукашэнкі і файлы Эпштэйна
    Лукашэнка не паляціць у ЗША. Афіцыйная версія — запрашэнне даслалі позна, працоўны графік складзены, і неяк уціснуць туды візіт да Трампа немагчыма. Неафіцыйных версій адмовы Лукашэнкі паляцець у ЗША некалькі, самая папулярная — яго да Трампа не адпусціў Пуцін. Затое нарэшце ў Святланы Ціханоўскай усё складваецца як трэба адносна візіту ў Кіеў па запрашэнні Зяленскага. Іншая справа, ці атрымаецца ў яе там дамовіцца наконт стварэння Беларускай вызвольнай арміі…
    Што насамрэч стала прычынай адмовы Лукашэнкі ляцець у ЗША на першае пасяджэнне Рады міру і ці звязана гэта з пазіцыяй Пуціна па гэтым пытанні? Чаго чакаць ад паездкі ў Кіеў Святланы Ціханоўскай, і ці атрымаецца дамовіцца з Зяленскім наконт вырашэння праблем, што ёсць у беларусаў ва Украіне, і пра стварэнне БВА? У чым прычына цікавасці ЗША да Арменіі, і чым пагражаюць “сусветнаму парадку” файлы Эпштэйна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min
  • Настасся Касцюгова. У якую нармальнасць вяртае Калеснікава і не хоча вяртацца Бабарыка
    Марыя Калеснікава заклікае ЕС рабіць усё магчымае для “вяртання да нармальнасці” нашай краіны. Магчыма, гэты заклік тычыцца і беларусаў таксама, але што мы можам зрабіць і як мусім дамаўляцца з рэжымам, з заяў Марыі, выказаных праз замежныя СМІ, незразумела. Асабліва ва ўмовах, калі “ёсць выразна акрэсленая мэта рэжыму, які захаваўся ў Беларусі, — утрыманне ўласнай улады і той скажонай “стабільнасці”, што дазваляе рабіць усё, што забяспечвае дасягненне гэтай мэты”. Гэта, дарэчы, ужо словы Віктара Бабарыкі. Які хоць і кажа, што “гаворка ідзе не пра вяртанне да ранейшага стану”, але не ўдакладняе, якія дзеянні беларусаў сёння неабходныя для дасягнення нашых мэт.
    Ці можна да слоў Марыі Калеснікавай ставіцца як да палітычных заяў, і ці ўсё правільна ў Марыі з яе “палітычнай камунікацыяй”, на каго яна найперш скіравана? Чаму ў выказваннях і Калеснікавай, і Бабарыкі падчас гаворкі пра змены ў Беларусі не ўзгадваюцца тэмы аднаўлення законнасці і новых выбараў? Ці знойдзе пазіцыя “бабарыкінцаў” водгук у беларусаў і чаму яна ўжо цяпер не падабаецца лукашэнкаўскай прапагандзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Хто перамог на слуханнях — Ціханоўская ці Пракоп'еў?
    Сыходзячы тыдзень адзначыўся абмеркаваннем слуханняў Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай рады. Дэмакратычная лідарка давала справаздачу аб сваёй дзейнасці за апошнія 5,5 гадоў. А ініцыявала слуханне фракцыя Пракоп'ева і Ягорава "Беларусы". Як і чакалася, не абышлося без скандалаў і ўзаемных абвінавачванняў. Аднак справа, нарэшце, зроблена: Ціханоўская адказвала на непрыемныя пытанні і нават, як мяркуе філосаф Уладзімір Мацкевіч, перамагла ў гэтай сутычны.
    Як ацэньваць усю гэтую гісторыю і ці задаволеныя ёй арганізатары? Чаму лідары павінны змяняцца і якім чынам мусяць абірацца (?) прадстаўнікі беларускага народу? І яшчэ: да сябра Лукашэнкі Аліева і былога сябра Пашыняна прыехаў сам Джэй Дзі Вэнс — падпісаныя ядзернныя партнёрствы і дамоўлена пра іншыя прыемныя плюшкі. Ці сумуе кіраўнік Беларусі, што гэта не здарылася з ім і Беларуссю?
    Вынікі тыдня падводзім з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    40 min
  • Дзмітрый Гурневіч. “Ціханоўская — нішто”, дык чаму вакол яе столькі спрэчак?
    Ці сапраўды дзейнасць Святланы Ціханоўскай — гэта “палітычны турызм” і сустрэчы “для здымкаў”? Калі яе ўплыў нулявы — навошта тады патрабаванні, каб яна сышла? І чаму ўнутраная барацьба ў дэмакратычных сілах выглядае больш гарачай, чым супрацьстаянне з рэжымам?
    У эфіры Еўрарадыё журналіст Дзмітрый Гурневіч разважае пра логіку крытыкаў Ціханоўскай, пра абсурд спрэчак за “першынство” ў сітуацыі, калі ўсе нібыта прызнаюць адсутнасць рэальнага ўплыву, і пра тое, чаму замест канкурэнцыі ідэй мы бачым канкурэнцыю амбіцый.
    Ці замінае Офіс Ціханоўскай камусьці змагацца? Хто і што перашкаджае працаваць з беларусамі — у краіне і за мяжой? І ці не паўтарае беларуская апазіцыя ўласныя памылкі мінулага?
    45 min
  • Аліса Рыжычэнка. Як карупцыя перамагла Лукашэнку, і калі вернуцца цягнікі на Вільню
    На 124-м месцы (са 182) размясцілі Беларусь складальнікі Індэкса ўспрымання карупцыі. Паводле экспертаў з Transparency International, нашы суседзі па рэйтынгу — заходнеафрыканская дзяржава Тога і ўсходнеафрыканскае Джыбуці. Расія ў гэтым рэйтынгу знаходзіцца побач з Чадам і Гандурасам на 157 месцы, але гэта не той выпадак, калі можна Беларусі асабліва ганарыцца. Дакладней, не Беларусі, а Лукашэнку і яго паплечнікам, якія такую “ўнікальную дзяржаўную мадэль” пабудавалі. З іншага боку, відаць, акурат яна і дапамагае “сям’і” набіваць кішэні. І трымаць беларусаў у падпарадкаванні. Хай сабе гэта і прыводзіць да недахопу працоўных рук
    Пра што сведчаць вынікі “карупцыйнага” рэйтынгу ад Transparency International, і куды падзеўся галоўны змагар з карупцыяй краіны, Лукашэнка? Чаму на прадпрыемствах ізноў не хапае працоўных рук, і якім чынам улады збіраюцца вырашаць гэта пытанне? Ці кампенсаваў рэжым 18 мільярдаў долараў, страчаных на вайне ва Украіне ў першыя яе два гады, і ці пражывуць дэмсілы без грантаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners