euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анатоль Лябедзька . З кім, апроч Зяленскага, мусіць сустрэцца Ціханоўская ва Украіне
    Апошнім часам ва Украіну скіроўваецца сапраўдны дэсант прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл. Не паспелі з Кіева з’ехаць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, як пра свае сустрэчы ў Кіеве пачаў справаздачыцца яшчэ адзін дарадца Ціханоўскай — Анатоль Лябедзька. Выглядае ўсё гэта як падрыхтоўка да візіту ва Украіну Святланы Ціханоўскай (па запрашэнні, атрыманым ад прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага).
    Што стала прычынай для такой актывізацыі візітаў прадстаўнікоў дэмсіл ва Украіну, і ці звязана гэта выключна з будучай паездкай у Кіеў Святланы Ціханоўскай? Якія яшчэ сустрэчы, акрамя як з Зяленскім, мусяць быць арганізаваны ў Кіеве, і што ўжо здолелі запланаваць? Як ва ўкраінскім грамадстве ставяцца да сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай і да ідэі перанесці Офіс ў Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    42 min
  • Зміцер Фурманаў: хавайся ў бульбу і захоўвай сваю ідэнтычнасць — наша ідэя сёння
    12 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік прасторы “Кропка” ў Вільні, дата-спецыяліст праваабарончага цэнтра “Вясна”, тэхнічны менеджар ініцыятывы “Вольныя” Зміцер Фурманаў.
    Мы здаўна ведаем жартаўліва-ганебны выраз “хавайся ў бульбу”. Маўляў, у гэтым увесь і беларускі характар, і беларускі менталітэт, і нацыянальная ідэя. І магчыма, сёння для нас сапраўды нацыянальная ідэя ў тым, каб “схавацца ў бульбу”. Але размова ідзе не проста пра тое, каб выжыць, але найперш пра тое, каб захаваць сваю ідэнтычнасць, мову, культуру і спадчыну. Таму мы мусім сёння гэта прыняць і “хавацца ў бульбу” — але без негатыву, перакананы Зміцер Фурманаў.
    Пра тое, чаму беларусы сёння ізноў пастаўлены перад неабходнасцю выжываць, ці здольны мы гэта зрабіць пры тым узроўні свядомасці і самаідэнтыфікацыі, якія маем, і чаму ў выразе “хавайся ў бульбу” не варта шукаць негатыў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Зміцерам Фурманавым.
    1 hr 1 min
  • Святлана Ціханоўская. Святлана Ціханоўская ў эфіры Еўрарадыё
    Пасля пераезду з Вільні ў Варшаву Святлана Ціханоўская паспела не толькі наведаць шэраг тутэйшых ініцыятыў, шэлтараў ды культурніцкіх імпрэз, але і паўдзельнічаць у слуханнях перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады ды правесці сустрэчы з мясцовымі палітыкамі. І ўсё гэта адбываецца не проста ў перапынках паміж замежнымі візітамі, але і на фоне чарговай хвалі крытыкі і вострых пытанняў, якія гучаць і ў яе адрас, і ў адрас дэмсіл агулам. Тым не менш, напярэдадні паездкі на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы і ў чаканні візіту ў Кіеў для сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім (і не толькі), Ціханоўская не абмінула студыю Еўрарадыё.
    Што насамрэч стала прычынай рашэнняў, якія змусілі яе і частку Офіса пераехаць у Варшаву, і як уся гэтая сітуацыя можа адбіцца на адносінах да беларускай дыяспары ў Літве? Два гады таму прагучала прапанова Офісу і Кабінету самараспусціцца, цяпер гучаць прапановы іх рэфармаваць — чаму створаныя структуры камусьці ўвесь час перашкаджаюць? Ці застаецца цікавасць у свеце да праблем Беларусі, і якія пытанні будуць уздымацца падчас сустрэчы з Зяленскім? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланай Ціханоўскай
    39 min
  • Антон Пянькоўскі. Ці паляціць Лукашэнка ў ЗША на Савет міру і ці прыме Трамп адмову
    Першае пасяджэнне Савета міру прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе сабраць 19 лютага. Чакаецца, што пасяджэнне адбудзецца ў Амерыканскім інстытуце міру, які Дональд Трамп перайменаваў у свой гонар. Паведамляецца, што сустрэча часткова задумана як мерапрыемства па зборы сродкаў. Гэта, а яшчэ той факт, што мерапрыемства будзе ладзіцца на тэрыторыі ЗША, прымушае задумацца пра жаданне Аляксандра Лукашэнкі асбіста ўзяць у ім удзел…
    Ці змянілася стаўленне да створанага па ініцыятыве Трампа Савета міру, і які сэнс яго збіраць, калі большасць заможных дзяржаў да яго не далучыліся? Ці рызыкне Лукашэнка асабіста паўдзельнічаць у першым пасяджэнні гэтага Савета і ці прыме Трамп адмову? На якім этапе перамовы Вашынгтона з Мінскам, і чаго чакаць ад Стратэгічнага дыялогу, які павінен адбыцца сёлета? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    42 min
  • Юрый Дракахруст. Самазнішчэнне: чаму ў асяродку дэмсіл пачалася вайна “не ў той бок”
    Заявы Марыі Калеснікавай (і маўчанне Віктара Бабарыкі) узмацнілі пазіцыі прыхільнікаў перамоў з рэжымам і зняцця санкцый з Мінска дзеля вызвалення палітвязняў і выцягвання Беларусі і беларусаў з ізаляцыі. А тое, як праходзілі слуханні Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе, зрабіла гучнейшымі галасы тых, хто патрабуе ад яе пацвярджэння легітымнасці і, па выніку, сыходу з пазіцыі лідара. На фоне гэтага апошнім рамантыкам выглядае філосаф Уладзімір Мацкевіч, які спрабуе ўратаваць дэмсілы і дыяспару ад развалу.
    Ці сталі на Захадзе больш прыслухоўвацца да заклікаў распачынаць перамовы з рэжымам, і што дае падставы меркаваць, што Лукашэнка такіх перамоў сапраўды хоча? Ці прывядуць гэтым разам перамовы і вызваленне палітвязняў за зняцце санкцый да палітычнай адлігі ўнутры краіны, і ці цікавіць гэта ЗША? Хто выйграе ад “пасоўвання” Ціханоўскай, і як сёння магчыма з карысцю перафарматаваць структуры дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    41 min
  • Павел Усаў. Пра сігналы Еўропе з Мінска і палітычную шызафрэнію
    Святлана Ціханоўская адсправаздачылася перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады, але меркаванні беларусаў з гэтай нагоды падзяліліся: адны засталіся задаволены тым, што пачулі, другія — канчаткова расчараваліся. Некаторыя пачалі казаць пра неабходнасць тэрміновага перафарматавання ўсіх структур дэмсіл. У гэты ж час шырацца размовы пра неабходнасць перамоў з рэжымам Лукашэнкі, і ўсё больш людзей заўважаюць нейкія таемныя сігналы, якія Мінск нібыта пасылае ў бок ЕС — пра сваю гатоўнасць размаўляць. А рэпрэсіі ў Беларусі тым часам працягваюцца.
    Што паказалі слуханні Ціханоўскай у КР, і ці не позна перафарматоўваць дэмсілы? Ці гатовы Еўрасаюз перагледзець палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і пачаць з ім перамовы, і якая з гэтага карысць будзе беларусам? Ці існуе рэальная пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну з Украінай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    41 min
  • Анастасія Лузгіна. Ад дэмаграфіі да міграцыі: як падае нараджальнасць і даражэюць кватэры?
    У Беларусі дэмаграфічная сітуацыя становіцца ўсё больш напружанай: нараджальнасць падае, людзі з’язджаюць за мяжу, а рэгіёны развіваюцца вельмі няроўна. Усё гэта ўплывае на эканоміку і сацыяльныя паслугі.
    Што адбываецца на рынку нерухомасці? Ці лёгка ўзяць крэдыты на жыллё і наколькі яно даступнае для звычайных беларусаў?
    Усе гэтыя пытанні цесна звязаныя: дэмаграфія і міграцыя фармуюць попыт, а даходы людзей і інфляцыя вызначаюць, наколькі рэальна купіць кватэру ці аформіць крэдыт.
    Калі кошты працягваюць расці, а крэдыты застаюцца непад’ёмнымі, шмат хто сутыкаецца з абмежаванымі магчымасцямі на рынку нерухомасці.
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгінай.
    43 min
  • Вадзім Пракоп'еў. Паміж Ціханоўскім і Ціханоўскай: якая роля ў Вадзіма Пракоп’ева
    Пакуль Святлана Ціханоўская займаецца пераездам свайго Офіса з Вільні ў Варшаву, у ЗША Вадзім Пракоп’еў працягвае старанна працаваць над стварэннем з Сяргея Ціханоўскага вобраза “дзяжурнага адваката” па Беларусі. У іх дасье ўжо ёсць выступленні ў некалькіх знакавых СМІ, лекцыя ва ўніверсітэце і ўдзел у слуханнях у Кангрэсе. У самога Пракоп’ева ёсць яшчэ і ўдзел у слуханнях Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе. Там лідар фракцыі “Беларусы” не даваў спуску кіраўніцы АПК.
    Чым займаецца ў ЗША Сяргей Ціханоўскі, і якую ролю пры ім грае Вадзім Пракоп’еў? Ці сапраўды беларускаму дэмруху і агулам Беларусі ў Вашынгтоне неабходны “дзяжурны адвакат”, і хто будзе плаціць за яго “паслугі”? Чаму, маючы 30 пытанняў да Ціханоўскай, Пракоп’еў марнаваў час на пытанні, якія не маюць прынцыповага значэння, і як на рыторыку і канфігурацыю дэмсіл уплывае вяртанне ў публічную прастору Калеснікавай і Бабарыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў
    1 hr 11 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners