euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Кавалкін. Эканоміка пад прэсам — у чым неспакой Лукашэнкі?
    У аўторак кіраўнік Беларусі заявіў, што айчынная эканоміка знаходзіцца пад сур'ёзным прэсам. Прычым як з боку Захаду, так і з боку Усходу. Аднак, па яго словах, праблемы ствараюць і самі чыноўнікі. То ўрад і Нацбанк знаходзяцца ў "эйфарыі макраэканамічнай стабільнасці", то Наталля Пяткевіч "буксуе" і не прымае належных рашэнняў.
    Чаму пастаянныя "разборы палётаў" не змяняюць сітуацыю? Што Лукашэнка мае на ўвазе пад "прэсам" з боку Расіі? Як айчынная эканоміка будзе вяртаццаа з ваеннага стану ў рэчаіснасць?
    Гэта ды іншае ў 16:00 па Мінску абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    41 min
  • Віталь Цыганкоў. Міратворац на халяву: чаму Лукашэнка не захацеў “скідвацца на Газу”
    Трамп збірае сваю Раду міру. Ужо вядома, што з удзельнікаў гэтага першага пасяджэння збяруць 5 мільярдаў долараў на “аднаўленне Газы”. Але Лукашэнка, адзін нібыта з “заснавальнікаў” гэта трампаўскай Рады, на яе пасяджэнне ў Вашынгтон не ляціць. Афіцыйна — праз шчыльны працоўны графік. Затое скідвацца “на Газу” не давядзецца. І Пуціну спакайней — не трэба перажываць за “малодшага брата”. А то ў Маскве ўжо нават рыхтавацца пачалі да транзіту ўлады на выпадак чаго трагічнага з Лукашэнкам…
    Чаму Лукашэнка так паспешліва кінуўся апраўдвацца перад Грызловым і клясціся ў вернасці Пуціну і Расіі? Чаму Мінск не спяшаецца ісці з Трампам на “вялікую здзелку” і ці цікавая тая здзелка для Трампа па-ранейшаму? Чым адметная сёлетняя Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, і чаму выступленне на ёй Ціханоўскай спарадзіла столькі спрэчак у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    46 min
  • Дзмітрый Лепрэтар. Big deal: як заявы Ціханоўскай замінаюць Лукашэнку дамовіцца з Трампам
    На канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене Святлана Ціханоўская заклікала Еўропу не спыняць ціск на рэжым Лукашэнкі і заставацца, насуперак ЗША, “злым паліцэйскім” у пытанні гандлю з Мінскам за вызваленне палітвязняў. Гэта выклікала абурэнне ў той часткі дэмсіл, якія заклікаюць Еўропу перагледзець сваю палітыку адносна Мінска і распачаць перамовы з Лукашэнкам як хутчэй. “Святлана Ціханоўская спрабуе стрымаць Еўропу ад выкарыстання санкцыйных паслабленняў, якія могуць прывесці да вызвалення палітвязняў у Беларусі і спынення рэпрэсій”, — напісаў Валерый Кавалеўскі. Але адвакат Дзмітрый Лепрэтар перакананы, што гэта Кавалеўскі “сваёй рыторыкай запавольвае вызваленне палітвязняў”.
    Што з сябе ўяўляе перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам, і які Big deal цікавы Трампу? Чаму Мінск не спяшаецца ісці з Трампам на “хуткую здзелку”, і ад каго Лукашэнка разлічвае атрымаць лепшую цану за свой “тавар”? Чаму для рэжыму непрымальныя спыненне рэпрэсій і аднаўленне законнасці, і пра якое вяртанне да нармальнасці сёння можна казаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат Дзмітрый Лепрэтар
    42 min
  • Роза Турарбекава. Свет пасля Мюнхена: пра будучыню Еўропы і месца ў ёй Беларусі
    Чарговая Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы скончылася. Удзельнікі і арганізатары сцвярджаюць, што яшчэ ніколі на ёй не надавалася столькі ўвагі Беларусі, як сёлета. А было ж яшчэ і выступленне прэзідэнта Зяленскага, праграмная прамова дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, іншых палітыкаў, кіраўнікоў краін і экспертаў, да меркавання якіх не проста прыслухоўваюцца, а якімі кіруюцца ў выбудове стратэгіі і сістэмы бяспекі. Прычым не толькі рэгіянальнай. Адпаведна, варта прыгледзецца да таго, якія змены нас чакаюць і якім будзе “свет пасля Мюнхена”.
    Што значнага прагучала ў Мюнхене гэтым разам, і якім будзе “свет пасля Мюнхена”? Што засталося ад суб’ектнасці Лукашэнкі, і пры чым тут Саюзная дзяржава? Ці магчыма сёння “адарваць” Беларусь ад Расіі, і якія пагрозы нясе адмова ядзерных дзяржаў ад кантролю за распаўсюджаннем ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    51 min
  • Андрэй Махоўскі. Адарваць Беларусь ад Расіі: ці магчыма гэта сёння, і пры чым тут санкцыі
    BELPOL апублікаваў першую частку спіса беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. Прасцей кажучы, дапамагаюць расійскім акупацыйным войскам у іх вайне супраць Украіны. І такіх прадпрыемстваў сотні. Што сведчыць, у тым ліку, і пра фактычна татальную залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі. Залежнасць, на фоне якой усе размовы пра імкненне “адцягнуць Беларусь ад Расіі” нават эканамістам падаюцца бессэнсоўнымі.
    Што адбываецца на беларускім рынку працы і чаму нават на МАЗе не хапае рабочых? Чым тлумачыцца падзенне прамысловай вытворчасці, і ў чым прычына істэрыкі Тарбіна? Ці сапраўды залежнасць Беларусі ад Расіі ўжо практычна татальная, і ці магчыма сёння “адарваць” Беларусь ад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min
  • Наталля Васілевіч. Штурмавік “брат Алег” як прыклад праведнасці: што адбываецца з БПЦ
    Асуджанага рэжымам за “дзяржздраду”, а потым вызваленага па незразумелай працэдуры і дэпартаванага з Беларусі ксяндза Генрыха Акалатовіча напаткаў той жа лёс, як і іншых асуджаных палітвязняў: яго маёмасць па рашэнні КДБ была арыштавана, а зараз прадаецца з аўкцыёну. І калі раптам вызваленага з калоніі ксяндза аб’явяць у вышук як “збеглага”, гэта наўрад ці некага здзівіць. А ў гэты час праваслаўны і пралукашэнкаўскі протаіерэй Лемяшонак распавядае вернікам гісторыю “брата Алега” са Свята-Елісавецінскага манастыра, які стаў штурмавіком у расійскім акупацыйным войску, прыводзіць яго як прыклад і жадае “перамогі”… А ў Беларусь едзе “спеўны спецназ” з Расіі.
    Чаму рэжым працягвае пераслед асуджаных ксяндзоў нават пасля іх вызвалення, і як да такога паставіцца Ватыкан? Ці не з’яўляюцца расповеды Лемяшонка пра “брата-штурмавіка Алега” прыхаванай агітацыяй ісці па кантракце ў расійскае войска, і пры чым тут хрысціянства? Пра што сведчыць вынік швейцарскага тура гандлярак “святымі сувенірамі” са Свята-Елісавецінскага манастыра, і чаму маўчаць святары пра рэпрэсіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    41 min
  • Аліна Харысава. Ці магчымая бяспечная Еўропа без Беларусі, і як гэтага дасягнуць
    Падчас сёлетняй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы вялікая ўвага была нададзена Беларусі. Нават адмысловая панэль беларускай тэме была прысвечана, на якой выступала Святлана Ціханоўская. Але гэта дыскусія была не адзінай падчас канферэнцыі — івэнтаў з удзелам беларускіх палітыкаў, экспертаў і журналістаў было некалькі. А гэта сведчыць пра змены ў разуменні ролі Беларусі ў сістэме еўрапейскай бяспекі — як мінімум.
    Што прымусіла арганізатараў сёлетняй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы столькі ўвагі надаць Беларусі, і хто прасоўваў такое бачанне праграмы канферэнцыі? Чым былі цікавыя іншыя івэнты, дзе ўзгадвалася Беларусь альбо бралі ўдзел прадстаўнікі Беларусі? Ці разумее Еўропа ролю Беларусі ў сістэме рэгіянальнай бяспекі, і ці атрымалася такое бачанне данесці да прадстаўнікоў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    43 min
  • Кацярына Шмаціна. Чаму для Вашынгтона “ўсе еўрапейскія дарогі вядуць у Мінск”
    Цягам 2025 года амерыканскія дэлегацыі неаднаразова наведвалі Беларусь. Хоць пытанне вызвалення палітвязняў таксама ўзнімаецца, і людзі ў выніку з-за кратаў выходзяць (хай сабе і на ўмовах дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі), але першасная задача гэтых перамоў для Вашынгтона — пытанні вайны ва Украіне і рэгіянальнай бяспекі. Вось толькі акурат наконт гэтага нічога не паведамляецца — у рэпартажах у асноўным асвятляліся жарты паміж Лукашэнкам і Джонам Коўлам пра прэпараты для пахудзення ці запанкі з сувенірнай крамы Белага дома, якія прынёс Коўл. Без асвятлення пазіцыі ЗША адносна, напрыклад, размяшчэння ў Беларусі расійскага “Арэшніка”.
    Што прымушае Вашынгтон пашыраць адносіны з Лукашэнкам, і чым ён можа быць цікавы Трампу? Чым Лукашэнка “гандлюе” з ЗША, і ці сапраўды гэта тавар, які Белы дом згодны набываць доўга? Ці стала пагрозай для перамоў размяшчэнне ў Беларусі расійскіх “Арэшнікаў”, і які ўплыў на перамоўную пазіцыю Лукашэнкі мае Пуцін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па міжнароднай бяспецы, даследчыца Lawfare Institute Кацярына Шмаціна
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners