euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Вінаградаў. Прынцып Статкевіча: пра меддапамогу за кратамі і каму за гэта дзякаваць
    Мікалая Статкевіча па выніку перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам вызвалілі, але вытурыць з краіны не здолелі. Дакладней, ён не даў сябе вытурыць. І таму яго ізноў кінулі за краты. Ну як кінулі… Калі верыць прэсавай сакратарцы “гуманіста” Лукашэнкі Эйсманд, Статкевіч сам вярнуўся ў турму. Нацягнуўшы мех на галаву і сцяжкі на рукі. Але “гуманіст” ізноў яго вызваліў. Праз 5 месяцаў і пасля інсульту. А ў гэты час за мяжой усё гучнейшыя скандалы ў дыяспары…
    Што з сябе ўяўляе медычная дапамога за кратамі, і ці магчыма “палітычнаму” патрапіць у шпіталь без прамога ўказання Лукашэнкі? Як лекары тлумачаць адсутнасць дапамогі зняволеным, і ці мусяць вязні дзякаваць адміністрацыі калоніі за тое, што яна дазволіла меддапамогу аказаць? Ці праўда, што дапамога вызваленым аказваецца недастатковая і несвоечасовая, і чаму беларусы так апантана ваююць паміж сабой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў
    38 min
  • Роза Турарбекава. Бязвізавы рэжым: чаму прадстаўнікам Лукашэнкі не далі візы ў ЗША
    Першае пасяджэнне Рады міру, якое Трамп сабраў 19 лютага, прайшло не толькі без Лукашэнкі, але і без міністра замежных спраў Рыжанкова. Як вядома, Лукашэнка не паляцеў у Вашынгтон праз шчыльны працоўны графік — меў запланаваную сустрэчу са спікеркай парламента Зімбабве. А вось з Рыжанковым і іншымі членамі планаванай дэлегацыі сітуацыя цікавая: ім проста не далі візы ЗША. Ці не проста, а ў якасці намёку. Тут можна толькі здагадвацца, але 20 лютага Лукашэнка “памілаваў” Мікалая Статкевіча і цяжарную Наталлю Левую. Дарэчы, 20 лютага яшчэ адна беларуская дэлегацыя апынулася ў двухсэнсоўнай сітуацыі: прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, каб не прысутнічаць не выступленні Святланы Ціханоўскай, пакінулі залу, дзе праходзіла пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
    Што на мове дыпламатаў азначае адмова ў візах для беларускай дэлегацыі, і ці сапраўды гэта знак Лукашэнку? Чаму Мінск не спяшаецца ісці з Трампам на “вялікую здзелку”, і ці звязаны вызваленне Статкевіча і “бязвіз” для Рыжанкова? Якой рэакцыі чакалі прадстаўнікі дэлегацыі з Мінска, пакінуўшы пасяджэнне ПА АБСЕ на час выступлення Ціханоўскай, і як выглядае выхад з КР фракцыі, якую ўзначальваюць Пракоп’еў і Ягораў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. Статкевіч на волі, Лукашэнка не можа забыцца пра 2020-ы
    Тыдзень у беларускіх уладаў атрымаўся такі сабе. Расіяне вяртаюць мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, каб абараніць(!) свой рынак ад беларускіх тавараў. Рыжанкова не пусцілі ў Вашынгтон. А Лукашэнку давялося апраўдвацца за выключанае вулічнае асвятленне і чарговы раз перажываць траўму 2020 года.
    Затое ён выпусціў з-за кратаў Міколу Статкевіча, якога, аказваецца, "памілаваў" яшчэ паўгода таму.
    Абмяркоўваем галоўныя тэмы і падзеі палітыкі і эканомікі Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    51 min
  • Валерый Кавалеўскі. Папярэджанне ці пагроза: што Крэмль дасылае Лукашэнку
    У лютым Лукашэнка мог паехаць да Трампа, удыхнуць паветра свабоды і пашырыць свае гарызонты. Але замест гэтага абраў апраўдвацца перад расіянамі і выслухоўваць папярэджанні пра тое, што Расія не дапусціць умяшальніцтва ў яе справы з Беларуссю.
    У дэмсілах — свае жарсці. Ціханоўская кажа еўрапейцам, што на рэжым трэба “ціснуць, ціснуць, ціснуць”, а яе апаненты сцвярджаюць, што такім чынам яна запавольвае працэс вызвалення палітвязняў.
    Крытык падобных заяваў — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і сябра Кааліцыі за вызваленне палізняволеных Валерый Кавалеўскі — у 16:00 па Мінску адказвае на нашы пытанні, датычныя гэтых трэкаў.
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці парадуюць Трампа вынікі перамоў у Жэневе, а Лукашэнку санкцыі Кіева
    Украіна працягвае трымаць руку на “пульсе беларускага пытання”, і следам за прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім пра беларускую будучыню выказаўся міністр замежных спраў гэтай краіны Андрэй Сібіга. Па яго словах, украінцы вераць у “еўрапейскую будучыню беларускага народа пасля таго, як ён вызваліцца ад Лукашэнкі”. Таго самага грамадзяніна Беларусі, супраць якога Украіна толькі ў лютым 2026 года ўвяла персанальныя санкцыі за саўдзел у расійскай агрэсіі.
    Што мяняе для Лукашэнкі ўнясенне яго ў санкцыйны спіс Украіны, і якой можа быць рэакцыя Мінска? Чаму Кіеў працягвае падвышаць стаўкі і эскаліраваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі? Ці магчыма сёння “адарваць” Беларусь ад Расіі, і якія пагрозы нясе адмова ядзерных дзяржаў ад кантролю за распаўсюджаннем ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    30 min
  • Аляксандр Класкоўскі. Ці павераць у Маскве клятвам Лукашэнкі ў вернасці
    Лукашэнка змушаны апраўдвацца перад Крамлём за дыялог са Злучанымі Штатамі. Увогуле ў яго адрас Масква апошнім часам даслала цэлы каскад папярэджанняў, як праз Службу знешняй выведкі, так і праз прадстаўніцу МЗС Расіі Захараву. Аднак значнасць Беларусі для сябе падкрэслівае не толькі Масква, але і Еўропа. І гэта было пацверджана падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Паўдзельнічаць у якой былі запрошаны як Святлана Ціханоўская, так і Марыя Калеснікава. З іх розным бачаннем ролі Еўропы адносна Беларусі і рэжыму Лукашэнкі.
    Што так трыгерыць расійскую эліту, і чаму Лукашэнка ўсё адно паспрабуе захаваць амерыканскі трэк? Пра што сведчаць пагрозы з боку Масквы, і што там з “Арэшнікам”? Чаму для рэжыму абавязкова трэба паказальна пакараць усіх датычных “Справы Гаюна”, і ці варта спадзявацца на спыненне рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта "Позірк" Аляксандр Класкоўскі
    41 min
  • Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння
    19 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў.
    Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком паміж гэтымі двума берагамі розных цывілізацый, зможам з абедзвюх гэтых цывілізацый і чэрпаць, перакананы Дзяніс Трусаў.
    Пра тое, чаму беларусы не навучыліся выгадна карыстацца станам памежжа, як у гэтым стане захаваць сваю ідэнтычнасць, і ў чым падабенства ды адрозненне беларусаў і в’етнамцаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Трусавым.
    1 hr 10 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners