euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Вадзім Пракоп’еў. Пра дэмарш у КР, фінляндызацыю па-ціханоўску і Трампа
    За два месяцы да заканчэння працы Каардынацыйнай рады Трэцяга склікання і новых выбараў дэлегаты фракцыі “Беларусы” заявілі аб складанні паўнамоцтваў і выхадзе са складу КР. Што праўда, адвальвацца ад фракцыі яе часткі пачалі яшчэ раней — Аляксандр Кныровіч скончыў са сваім дэлегацтвам некалькі месяцаў таму. Тым не менш, “Беларусы” здолелі на сваёй фінальнай прамой правесці слуханні па справе Верамейчыка і арганізаваць слуханні ў Каардынацыйнай радзе Святланы Ціханоўскай.
    Чаму было прынята рашэнне выйсці з КР усёй фракцыяй, і ці выканалі перадвыбарчую праграму, як абяцалі сваім выбаршчыкам? Ці задаволеныя вынікам слуханняў па Кабанчуку і Верамейчыку і ці плануюць браць удзел у выбарах у наступны склад КР? Ці не развіталіся Ціханоўскі і Пракоп’еў з ідэяй “фінляндызацыі Беларусі”, і як нам зразумець Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дэлегат Каардынацыйнай рады і экс-лідар фракцыі “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў
    57 min
  • “Бестыярыум”: чым адметны новы альбом гурта IRDORATH
    І ў складаныя ды змрочныя часы здараюцца добрыя навіны. Адна з іх днямі прыйшла ад музыкаў гурта IRDORATH: яны не толькі запісалі свой новы альбом, але і выпраўляюцца з ім у BESTIARIUM Tour. Так, новы альбом называецца “Бестыярыум”. І разам з IRDORATH у тур едуць іх сябры — неверагодныя, дзікія этна-тэхна шаманы з Падляшша, гурт Furda. Але і гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы! Але пра іх, а таксама пра тое, калі і дзе можна наведаць канцэрты гурта IRDORATH, мы раскажам у эфіры Еўрарадыё.
    Чым адметны новы альбом, і чаму менавіта “Бестыярыум”? Ці задаволеныя вынікам і што было галоўным натхненнем падчас працы над альбомам? Ці моцна змяніліся за апошні час гурт і яго творчасць, і якія цікавосткі ды сюрпрызы падрыхтавалі для наведвальнікаў канцэртаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі гурта IRDORATH Надзея і Уладзімір Калачы
    38 min
  • Гляджу на Віслу — бачу Свіцязь: стрым са спявачкай Сhornabrova
    У лютым беларуская спявачка Сhornabrova (Паліна Дабравольская) выпусціла новы альбом "M.I.L.A.".
    Міла — гэта альтэр-эга выканаўцы, якім яна карыстаецца, калі не можа нешта распавесці ад імя Паліны ці Чорнабровай.
    “Гэта ўвасабленне ўсіх нас, з розных краёў свету, якія спаткаліся чамусьці тут, у Варшаве”, — тлумачыць спявачка сутнасць лонгплею. Адсюль і яго двухмоўнасць — песні гучаць па-беларуску і па-польску.
    28 лютага прэзентуе альбом у варшаўскім клубе Chmury. А заўтра — у чацвер, 26 лютага — спявачка завітае ў студыю Еўрарадыё
    38 min
  • Аліса Рыжычэнка. Заробак у 2757 рублёў і рост камуналкі — што далей?
    У Беларусі назвалі сярэднюю зарплату за студзень — 2757 рублёў. Пасля снежаньскага піка яна ўпала больш як на 350 рублёў, што традыцыйна для пачатку года, але разрыў паміж рэгіёнамі застаецца істотным: у Мінску — амаль 3750, у Магілёўскай вобласці — крыху больш за 2270. Самыя высокія заробкі — у ІТ і фінансах, самыя нізкія — у адукацыі і гасцінічна-рэстараннай сферы. Ці можна на гэтыя грошы жыць, калі з 1 сакавіка камуналка падаражэе больш як на 7%?
    Паралельна ў Мінску спыняюць дзейнасць маштабных махлярскіх кол-цэнтраў з мільённымі абаротамі, у прамысловасці растуць складскія запасы, а чыноўнікі прызнаюць праблемы з разлікамі на знешніх рынках. На гэтым фоне Еўрасаюз абмяркоўвае новыя санкцыйныя крокі.
    Як усё гэта ўплывае на беларускую эканоміку і даходы людзей, і што там з 20-м пакетам санкцый?
    Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Алісай Рыжычэнка
    44 min
  • Віталь Цыганкоў. Войскі ля мяжы: ці напала б Расія на Беларусь у 2020-м
    Стала агульнапрынятым, амаль аксіёмай, лічыць, што калі б у жніўні 2020 года рэвалюцыя перамагла, Крэмль адразу ўвёў бы ў Беларусь свае войскі. Нібыта нават амаль на 100% вядома, што ля беларускай мяжы стаяла Нацгвардыя, якія толькі чакала загаду з Крамля, каб кінуцца ратаваць Лукашэнку ад беларускага народа. І прычына не толькі ў невытлумачальнай любові Пуціна да “малодшага брата”, але і ў тым, што напад з беларускага плацдарма на Украіну ў Маскве быў на той момант спланаваны. І губляць гэты плацдарм ды перапісваць планы нападу ніхто ў Расіі, маўляў, не жадаў. Але давайце ўзгадаем, у якіх умовах праходзіла выбарчая кампанія 2020 года…
    Адкуль увогуле ўзялося перакананне, што Пуцін абавязкова ўвёў бы свае войскі, калі б рэвалюцыя відавочна пачала перамагаць, а Лукашэнка “пакаваць чамаданы”? Чаму лічыцца, што для Масквы сёння і тым больш на момант 2020 года так важна захаванне Лукашэнкі пры ўладзе ў Беларусі, і ці былі б шанцы дамовіцца з Крамлём у іншага палітыка, нават не відавочна прарасійскага? Чаму да гэтага часу няма рэакцыі Лукашэнкі на змену рыторыкі адносна яго і ягонага рэжыму з боку Кіева, і калі пачнуць даваць вынікі сігналы, якія Лукашэнка нібыта дасылае Еўропе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    44 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна, Ганна Маціеўская. Небяспечны пашпарт: якія пагрозы схаваны ў пашпарце Новай Беларусі
    Непрыемнасці і пагрозы могуць напаткаць у самым нечаканым месцы альбо сітуацыі. Здавалася б, якія непрыемнасці можа прынесці сувенірны (на дадзены момант) пашпарт Новай Беларусі? Але, як паказвае практыка, менавіта гэтая кніжачка з Пагоняй можа стаць прычынай для пазбаўлення вас міжнароднай абароны. Альбо выбары ў Каардынацыйную раду, якія, кажуць, мала каму цікавыя. А вось возьмуць і пойдуць туды балаціравацца дэлегатамі агенткі лукашэнкаўскай ДБ пад ручку з калегамі з пуцінскай ФСБ…
    Ці сапраўды наяўнасць пашпарта Новай Беларусі можа стаць падставай для вялікіх праблем, і хто ў гэтым вінаваты? Чаму нават у сітуацыі з палітвязнямі, дэпартаванымі з Беларусі ў складзе апошніх груп, не атрымліваецца пазбегнуць праблем паводле Дублінскага рэгламенту? Што рабіць, калі спецслужбы Лукашэнкі вырашаць удзельнічаць у выбарах у КР праз сваіх кандыдатаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    40 min
  • Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч. Ціхі тыл: як звязаны мінскі завод “Інтэграл” і расійскія ракеты Х-69
    Чым даўжэй цягнецца вайна Расіі супраць Украіны, тым глыбей у яе ўцягваецца і Беларусь. Якая дзякуючы дзеянням і асабістым рашэнням Лукашэнкі стала ў гэтай захопніцкай вайне суагрэсарам. Не, рэгулярныя войскі УС РБ на тэрыторыю Украіны не зайшлі. І нават абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з нашай тэрыторыі больш не здзяйсняюцца. Але беларускія прадпрыемствы ўсё больш і больш працуюць на расійскую “ваенку”. А ў выніку гінуць людзі ва Украіне.
    Што новага наконт супрацы беларускіх прадпрыемстваў і расійскай ваенкі выявілі расследавальнікі Бюро? Чым адметныя вырабы мінскага “Інтэграла”, і пры чым тут ракеты Х-69? Хто зарабляе на гэтых пастаўках і якія наступствы яны могуць мець для Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners