euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Святлана Курс. Як уратаваць тое наша апошняе, па якое прыйшоў воўча
    26 лютага адбыліся дзве падзеі, на першы погляд, ніяк паміж сабой не звязаныя. У сталіцы Літвы пачаў працу Віленскі міжнародны кніжны кірмаш, а ў Варшаве святкавала сваё 20-годдзе Еўрапейскае радыё для Беларусі. Абедзве гэтыя падзеі злучае адно імя — Ева Вежнавец. Менавіта пад гэтым творчым псеўданімам Святлану Курс ведалі спярша слухачы Еўрарадыё, а сёння ведаюць прыхільнікі яе творчасці. І асабліва яе аповесці “Па што ідзеш, воўча?”, пераклад на літоўскую мову якой на сёлетнім Віленскім кірмашы і прэзентавалі.
    Як пераклады на іншыя мовы змяняюць яе аповесць, і чым, на яе погляд, замежных чытачоў прываблівае яе “балотная кніга”? Чаму беларусаў так цягне ў родныя мясціны, хоць яны і ведаюць пра ўсе хібы і ганьбу Бацькаўшчыны? Адкуль у беларусаў столькі злосці адзін да аднаго, і што дае ёй падставы верыць у хуткі надыход светлых перамен? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з пісьменніцай, публіцысткай, даследчыцай Святланай Курс.
    46 min
  • Сяргей Пукст/Павел Анціпаў. Гэта не літаратура: "Мяне няма" выпускае "Пукст Фікшн"
    Музыка Сяргей Пукст узяўся за мемуары. Прычым піша іх у рэжыме рэальнага часу па замове "Мяне Няма". Называецца будучая кніга "Пукст Фікшн. Reality Book", і яе першы эпізод ужо дасяжны на патрыёне выдавецтва.
    "Вось літаральна некалькі дзён таму я за 25 еўра — цалкам мінская сума — адыграў канцэрт у варшаўскім сквоце. Сквот — гэта ўвогуле рэальнасць, якой я доўгі час быў пазбаўлены. У Беларусі няма сквотаў. Там і графіці нідзе няма. Наогул пустата", — пачынае мемуары музыка.
    З першым эпізодам кнігі можна пазнаёміцца бясплатна. А каб чытаць кожны наступны — трэба яго набыць.
    Падрабязна пра дзёрзкую ідэю напісання афлайн-серыяла ў жывым эфіры Еўрарадыё распавядаюць сам новаспечаны пісьменнік і яго больш заслужаны калега — аўтар раманаў і дырэктар "Мяне няма" Павел Анціпаў.
    34 min
  • Арцём Брухан. Захоп агентурай ці ліквідацыя: якое будучае чакае Каардынацыйную раду
    Да чарговых выбараў у Каардынацыйную раду застаецца не так і шмат часу, але пакуль не заўважна практычна ніякай актывізацыі на “агітацыйным фронце”. Не чуваць заклікаў з боку палітычных сіл альбо асобных актывістаў далучацца да іх выбарчага спіса, не прапаноўваюцца праграмы, не гучаць выбарчыя абяцанкі. Па шчырасці, апроч гучнага выхаду фракцыі “Беларусы” са складу дзеючай КР і закідаў ва ўнутраныя ТГ-чацікі з боку пакуль яшчэ “Моладзевага наступу” пра іх намер па сцягам ужо проста “Наступу” ісці на выбары, нічога і няма. А, яшчэ ёсць развагі пра магчымы рэйдарскі захоп КР лукашэнкаўскімі спецслужбамі. І гэта ў дадатак да перасцярогаў, ці ўсё магчымае зроблена для таго, каб было бяспечна прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду…
    Што адбываецца ў КР і як на працы гэтай структуры адбіўся выхад з яе складу цэлай фракцыі? Ці магчыма абараніць КР ад рэйдарскага захопу агентурай Церцеля, а тых, хто будзе галасаваць на выбарах, ад зліву іх дадзеных? Чым будзе адрознівацца сёлетняя “галасавалка” на выбарах у КР і чам “Гронка” не працавала амаль 6 месяцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і стваральнік платформы Belarus ID для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер
    46 min
  • Аркадзь Мошас. Лукашэнку падрыхтавацца? Хто ў Трампа ў чарзе на "нармалізацыю"
    З заяў і Трампа, і іншых прадстаўнікоў ЗША вынікае, што змена рэжыму не з’яўляецца асноўнай мэтай распачатай 28 лютага вайсковай аперацыі ў Іране. Дакладней, такой мэты ўвогуле няма. Эксперты лічаць, што Вашынгтон хоча скіраваць Іран на шлях Венесуэлы: прыбраць аўтарытарнага лідара і паставіць перад новым кіраўніцтвам старога рэжыму пэўныя ўмовы. А ваенная аперацыя толькі для таго, каб паказаць, што чакае тых, кім ЗША незадаволеныя. Ці з тымі, хто не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы….
    Ці стала зразумела, якія мэты ставяць перад сабой ЗША і Ізраіль у Іране, і ці сапраўды змена рэжыму — гэта не іх шлях? Ці існуе пагроза вялікай вайны ў рэгіёне, і як гэта закране Еўропу? Ці варта Лукашэнку пачынаць хвалявацца, і чаму Кіеў не ўхваляе сяброўства Трампа з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.
    37 min
  • Валер “Дарога” Руселік . “Каго любіш?”: ці здольны рускі танк навучыць беларусаў роднай мове
    Памятаеце, як Уладзімір Зяленскі здзівіўся, што украінец з беларусам будуць размаўляць кожны на сваёй мове і пры гэтым адзін аднаго разумець? Гэта яшчэ што! Яшчэ і сёння трапляюцца людзі, якія шчыра здзіўляюцца, калі сустракаюць беларускамоўных беларусаў. У сэнсе беларусаў, якія ў жыцці гавораць на сваёй, нібыта дзяржаўнай, мове. Мове, у якой, ізноў жа нібыта, у Беларусі роўныя правы з “русским языком”. Беларусы нават адпаведнае свята прыдумалі — Дзень роднай мовы. Каб хоць раз на год, у адзін адмыслова вызначаны дзень, нешта агучыць па-беларуску. І да гэтага часу шчырыя беларусы з рускай мовай працягваюць верыць, што “русский язык” і “русский танк” паміж сабой сувязі не маюць.
    Дзе мяжа паміж русафобіяй і любоўю да беларускай мовы, і што перашкаджае беларусам засвоіць матчыну мову? Як давесці неабходнасць ведання і выкарыстання беларускай мовы, калі практычнага прымянення для яе амаль няма? Ці варта нават проста разважаць пра неабходнасць “моўнай дыскрымінацыі” адносна рускай мовы і ці прымуць такую беларусізацыю пад прымусам беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер і тэлевядоўца Валер “Дарога” Руселік
    40 min
  • Маргарыта Прохарчык: рабі нечаканае і не здраджвай сваім прынцыпам — мая ідэя
    26 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка, культуролаг, рэдактарка thisminsk.media Маргарыта Прохарчык.
    У беларусаў няма звыклых для нас сённяшніх мацюкоў, але ў нашага народа была свая лаянка. Яна не такая агрэсіўная, як тая, што мы чуем з усіх бакоў сёння, але акурат гэтая неагрэсіўная, поўная жартаўлівай іроніі беларуская лаянка акурат і адпавядае нашаму характару і менталітэту, пераканана Маргарыта Прохарчык.
    Пра тое, чаму мы забыліся на беларускую лаянку і перанялі мацюкі ўсходняга суседа, ці варта гэтую традыцыю беларускай лаянкі аднаўляць, і як лаянка дапамагае захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Прохарчык.
    57 min
  • Васіль Дранько-Майсюк. “Дзіва аднавокае”: як заманіць дзяцей у “Літаратурны вір” казак Караткевіча?
    Літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, разважаючы пра тое, як беларусам захаваць сваю ідэнтычнасць, заклікаў усіх чытаць творы Уладзіміра Караткевіча. Раман “Каласы пад сярпом тваім” ён увогуле назваў беларускай нацыянальнай ідэяй, але не менш значныя, на думку Фядуты, і ўсе астатнія творы пісьменніка. Які пісаў не толькі сур’ёзныя раманы, але і казкі. Для дзяцей і дарослых. А цяпер гэтыя казкі можна паглядзець і паслухаць падчас інтэрактыўнага лялечна-вострасюжэтнага спектакля "УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ і ДЗІВА АДНАВОКАЕ"! Такі вось цуд для дзяцей у Польшчы ладзяць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава, стваральнікі новага тэатра “Літаратурны вір”.
    Чым адметны спектакль паводле казак Караткевіча, і чаму менавіта іх выбралі для пастаноўкі? Ці задаволеныя вынікам і што было галоўным натхненнем падчас працы над спектаклем? Ці час цяпер для заснавання новага тэатра, і што неабходна для таго, каб беларусы за мяжой заставаліся ў культурніцкай беларускай павестцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Васіль Дранько-Майсюк
    36 min
  • Аляксандр Фрыдман. Заблукалы дрон: ці здольны Лукашэнка абараніць мірнае неба Беларусі
    У кожнага свая павестка. Так, у Страсбургу адбылася сустрэча-брыфінг амбасадараў Камітэта міністраў Рады Еўропы з удзелам Святланы Ціханоўскай, Лукашэнка ў чарговы раз злётаў да Пуціна на нейкае чарговае пасяджэнне “дзяржсавета Саюзнай дзяржавы”, а прэзідэнт ЗША Трамп стэлефанаваўся з Зяленскім. Але ўсе гэтыя, здавалася б, розныя падзеі наўпрост тычацца беларусаў. Ціханоўская казала пра неабходнасць распрацоўкі “комплекснага еўрапейскага падыходу да легалізацыі беларусаў”, Лукашэнка працягваў гандляваць беларускім суверэнітэтам, а Трамп настойвае на тым, каб мір ва Украіне (а адпаведна і ля беларускіх меж) быў дасягнуты цягам месяца.
    Ці рэальна дасягнуць перамір’я ва Украіне цягам месяца і ці вераць у Еўропе ў саму магчымасць трывалага міру з сённяшняй Расіяй? Як мяняецца еўрапейская міграцыйная палітыка і ці магчымы асобны падыход у дачыненні да беларусаў? Ці варта чакаць непрыемнасцей з паглыбленнем “саюзнай інтэграцыі”, і калі Лукашэнка асмеліцца публічна адказаць Зяленскаму? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка скардзіцца Пуціну: нас гнуць і ламаюць!
    У прапагандыстаў канчаткова аформілася санкцыйнае дваемысленне. З аднаго боку, санкцыі нас гнуць і ламаюць — так Лукашэнка і заявіў Пуціну на ўчорашняй (якой ужо па ліку?) сустрэчы ў Маскве. З іншага — мы жывем у самай лепшай краіне, і ўсе нам зайздросцяць.
    Пра гэта, а таксама пра асаблівасці існавання прыватнага бізнеса ў Беларусі, светапогляд Віктара Бабарыкі і кошт, які беларусам давядзецца заплаціць, каб адарвацца ад Расіі і вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners