euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі. Паміж Расіяй і ЗША: ці правільную пазіцыю па Іране абраў Лукашэнка
    Тое, што ў ЗША, Ізраіля ды шэрага іншых краін альбо непрыхаванае супрацьстаянне, альбо не вельмі добрыя адносіны, ні для каго не сакрэт. Як і тое, што сітуацыя даўно знаходзілася на мяжы ваеннага канфлікту. Тым не менш, не да канца зразумела, што ставіць сабе мэтай Трамп, распачаўшы сумесную з Ізраілем ракетную атаку на Іран. Асобныя эксперты перасцерагаюць, што гэта пачатак Трэцяй сусветнай вайны. Беларусам жа цікава, як гэтая “спецаперацыя” паўплывае на перамовы Вашынгтона з Мінскам…
    Ці стала зразумела, што ставіць сабе мэтай Трамп, распачаўшы аперацыю ў Іране, і ці да беларускіх праблем цяпер адміністрацыі Трампа? Сапраўды Трамп забыў, хто такі Лукашэнка, ці толькі зрабіў выгляд, калі яму задалі пытанне пра адносіны паміж ЗША і Беларуссю, і чаму ён ні разу не назваў прэзідэнтам Лукашэнку? Ці будзе сусветная вайна, і ці даюць апошнія затрыманні і прысуды падставы меркаваць, што пачынаецца працэс змяншэння ўзроўню рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі .
    46 min
  • Настасся Касцюгова. Запомніце гэты твіт: калі Лукашэнка спыніць рэпрэсіі, і навошта яму гэта
    У апошнія дні былі агучаны шалёныя прысуды двум журналістам па абвінавачванні ў “здрадзе дзяржаве”, і яшчэ адзін журналіст па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца. Былі новыя затрыманні і прысуды “па справе Гаюна”, а Беларускі ПЭН-Цэнтр быў абвешчаны з ініцыятывы КДБ “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Але і былі вызваленыя 15 палівязняў 5 сакавіка. На гэтым фоне, хоць мы і чакаем новых вызваленняў палітвязняў у выніку перамоў Вашынгтона з Мінскам, у спыненне рэпрэсій верыць складана. Як бы не дайшло да спынення любых перамоў і вызваленняў.
    Ці застаецца ў Трампа цікавасць да перамоў з Лукашэнкам, і як на гэты працэс уплывае ваенная аперацыя ЗША ў Іране? Якія яшчэ санкцыі могуць зняць ЗША ці на якія ўступкі пайсці, каб былі вызвалены ўсе палітвязні, і ці ўзнімаецца падчас перамоў тэма спынення рэпрэсій? Ці гатовы ЕС да змены палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі, і якую ролю ў гэтым іграе Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова.
    47 min
  • Аляксандр Кныровіч. Будучыня Беларусі: Фніляндыя, Швейцарыя ці Іран?
    У 1970-я Іран быў адной з самых заможных краінаў свету. У што "Ісламская рэвалюцыя" ператварыла яго эканоміку і чаму косткай у горле для аяталы не толькі Ізраіль і ЗША — але і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты? Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    Таксама пагаворым пра тое, якую цану Беларусі давядзецца заплаціць, каб увайсці ў Еўрапейскі саюз, цэны на прадкуты і кароў, да якіх Лукашэнка ставіцца заўважна лепш, чым да людзей.
    47 min
  • Наста Базар. Дапамога экс-палітвязням за мяжой і ў Беларусі. Што за хэйт у бок валанцёраў?
    Калі былыя палітзняволеныя выходзяць з турмы, іх жыццё далёка не адразу вяртаецца да нормы. Псіхічныя траўмы, падарванае здароўе, легалізацыя і адсутнасць працы ў новай краіне і “воўчы білет” (калі раптам цябе не вывезлі з Беларусі) робяць адаптацыю вельмі складанай.
    Як дапамагаць тым, каго выпусцілі, пакінуўшы на Радзіме, і хто можа гэта рабіць, каб не трапіць пад рэпрэсіі — вялікае пытанне. І пра гэта трэба гаварыць, бо перспектыва таго, што такіх людзей можа быць больш — цалкам верагодная.
    За мяжой беларускія экс-палітвязні атрымліваюць рэальную падтрымку: валанцёры і арганізацыі аб’ядноўваюцца, каб дапамагчы з жыллём, медыцынай, легалізацыяй і вырашэннем іншых праблем. Гэта сапраўдная праца — з неабсяжным аб’ёмам часу і сіл, якія людзі аддаюць дзеля ратавання чужых лёсаў.
    Часам у такой працы бываюць збоі: калі пачытаць сацсеткі можна знайсці розныя рэакцыі — ад разумення нагрузкі і слоў падтрымкі да крытыкі і пытанняў: “за што вы атрымліваеце грошы?”.
    Падрабязнее пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з актывісткай Настай Базар, якая дапамагае экс-палітвязням у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.
    48 min
  • Аляксандр Класкоўскі. Калі б’юць па аятолах. Якія сігналы атрымлівае Лукашэнка?
    Пакуль Іран пад ударам, Аляксандр Лукашэнка міжволі параўноўвае ўстойлівасць тамтэйшай сістэмы са сваёй.
    У Тэгеране, нягледзячы на каласальны ўплыў рахбара, улада падзеленая паміж некалькімі цэнтрамі сілы і падмацаваная моцнай ідэалогіяй — гэта не чыстая персаналісцкая дыктатура. У Беларусі ж гадамі выбудоўвалася канструкцыя “пад аднаго чалавека”: без самастойных інстытутаў і паўнавартаснай эліты, з ідэалогіяй, што зводзіцца да лаяльнасці правадыру. Сістэма, якая фактычна трымаецца на адной персоне, выглядае куды больш уразлівай у крытычны момант.
    Тым часам Лукашэнка апынуўся між двух (ці нават трох) агнёў: Пуцін усё глыбей уцягвае яго ў вайну, Кіеў трымае беларускі рэжым на прыцэле, а Дональд Трамп ужо б’е па старых сябрах дыктатара — ад Мадуры да Хаменэі — і нагадвае пра тысячу з лішкам палітвязняў.
    Ці магчымы ў Мінску транзіт улады паводле сцэнару Масквы? Наколькі вернымі ў вырашальны момант апынуцца сілавікі?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітычным аналітыкам ІА “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.
    41 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці бачыць Трамп за падзеямі ў Іране праблему беларускіх палітвязняў
    Ваенныя дзеянні ў Іране і вакол яго адцягнулі ўвагу нават ад вайны ва Украіне, не кажучы ўжо пра сітуацыю ў Беларусі. І для вонкавага назіральніка шматлікія ракетныя абстрэлы ды паведамленні аб забітых сапраўды выглядаюць больш трагічна, чым рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму супраць свайго народа, але не для беларусаў. Якія чакаюць як працягу вызваленняў, так і спынення рэпрэсій. Вось толькі стратэгіі для дасягнення гэтых мэт могуць быць розныя. Адны спадзяюцца на ўзмацненне ціску, іншыя няспынна сустракаюцца з палітыкамі ЗША і ЕС і пераконваюць іх пайсці Лукашэнку на ўступкі, змяніць палітыку адносна Мінска.
    Чым былі адметныя сустрэчы, якія ладзілі ў Вашынгтоне сябры Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі, і ці да беларускіх праблем было гэтым разам прадстаўнікам адміністрацыі Трампа? Якія спадзевы ў сябраў Кааліцыі на Вялікабрытанію, і ці пойдзе Лондан на змякчэнне пазіцыі адносна рэжыму Лукашэнкі? Ці даюць апошнія затрыманні і прысуды падставы меркаваць, што пачынаецца працэс змяншэння ўзроўню рэпрэсій, і ці плануюць сябры Кааліцыі балаціравацца ў Каардынацыйную раду? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім.
    45 min
  • Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя
    5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — магістарка сацыялогіі і антрапалогіі Маргарыта Тарайкевіч.
    Таталітарныя рэжымы вельмі любяць, каб усе людзі прытрымліваліся адной ідэалогіі, кіраваліся адной ідэяй і імкнуліся да адзінай мэты. Але беларусы гэтага ўжо маюць аж занадта, і сёння нам неабходна свабода. Тая свабода, якая дае магчымасць пачувацца ў сваёй краіне камфортна і якая дазваляе рабіць усё, каб ты, твая сям’я і твая Бацькаўшчына развіваліся. Гэта база, якая дае магчымасць развівацца і нацыянальнаму складніку. Які, найперш, выяўляецца ў культуры, пераканана Маргарыта Тарайкевіч.
    Пра тое, чаму для грамадства важна, але і небяспечна мець агульную нацыянальную ідэю, навошта быць беларусам па-за Беларуссю, і наколькі беларусы насамрэч талерантная нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Тарайкевіч.
    57 min
  • Павел Латушка. Зламаная вось: ці не час дэмсілам фарміраваць свае “вызвольныя карпусы”
    Па словах Трампа, у яго “добрыя адносіны з кіраўніком Беларусі”. Што праўда, прэзідэнт ЗША не прыгадаў (ці адмыслова не сказаў) ні імя, ні пасаду таго, з кім у яго “добрыя адносіны”. Адны зрабілі з гэтага выснову, што Трампу і Лукашэнка, і Беларусь “да далёкай зоркі”, іншыя ўспрынялі як доказ, што дыялог паміж Мінскам і Вашынгтонам актыўна працягваецца. У той жа час ЕС працягнуў дзеянне санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але ўвядзенне 20-га пакета было заблакіравана. І не таму, што рэжым у Мінску спыніў рэпрэсіі і дапамогу расійскай арміі…
    Як з дыпламатычнай мовы перакласці адказ Трампа на пытанне пра Беларусь і Лукашэнку, і чаму Лукашэнка так доўга маўчаў наконт сітуацыі ў Іране? Чаму ЕС не ўхваляе 20-ы пакет санкцый, і ці не прымусяць апошнія падзеі ў Іране змяніць еўрапейскую палітыку адносна Мінска? Ці не знікла патрэба ў існаванні Каардынацыйнай рады, і чым варта займацца дэмсілам — выбудоўваннем унутранай кааліцыі ці фарміраваннем Добраахвотніцкага корпуса? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners