euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анастасія Лузгіна. Нафта даражэе, Афрыка кліча? Галоўныя выклікі і магчымасці эканомікі сёння.
    У Беларусі нафтавы рынак дэманструе рэкордны рост цэн, і на гэтым фоне ўсё часцей гучыць пытанне, як гэта адбіваецца на прамысловасці і паўсядзённым жыцці грамадзян? Белнафтахім спрабуе стрымаць кошты на паліва, але наколькі яны збалансаваныя адносна сусветнага рынку і якая сітуацыя з бензінам у краіне?
    Паралельна курс беларускага рубля рэагуе на ўмацаванне долара, растуць золатавалютныя рэзервы, а насельніцтва прадае замежную валюту.
    Што там з інфляцыяй?
    Асобная тэма — знешні гандаль. Урад зацвердзіў праграмны план развіцця супрацоўніцтва з Афрыкай на 2026–2030 гады, мэта якога — стварыць устойлівую прысутнасць беларускіх тавараў, паслуг і тэхналогій на кантыненце і ўмацаваць гандлёвыя сувязі.
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    43 min
  • Ліза Пракопчык. Як рухацца наперад, калі ціск не працуе: стратэгія "Моладзевага наступу"
    У Беларусі палітычная сітуацыя працягвае заставацца складанай: грамадства шукае шляхі, як змяніць становішча ў краіне, і адначасова абараніць людзей ад наступстваў ціску і санкцый. На гэтым фоне важную ролю адыгрывае дыялог з Еўрапейскім Саюзам і іншымі міжнароднымі партнёрамі.
    Апошняе пасяджэнне Кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмакратычных сіл паказала, што стратэгія павінна быць доўгатэрміновай і комплекснай: санкцыі застаюцца інструментам, але неабходна шукаць спосабы падтрымкі грамадства і прадухілення ізаляцыі Беларусі.
    Гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з віцэ-спікеркай Каардынацый Рады і ўдзельніцай фракцыі "Моладзевы наступ" Лізай Прокопчык.
    Таксама пагаворым пра яе ўдзел у палітычнай панэлі, абмяркуем падрыхтоўку да выбараў у КР, планы "Моладзевага наступу" і шляхі падтрымкі грамадства, каб яно магло развівацца нават ва ўмовах ціску і санкцый.
    Як кажа сама Ліза, шукаць новыя магчымасці, будаваць сувязі і ствараць будучыню крок за крокам — гэта та яшчэ прыгода.
    46 min
  • Яўген Красулін. Урок Ірана: чаму ён вучыць беларусаў, і ці варта яго баяцца Лукашэнку
    Трамп вырашыў разабрацца з “пытаннем Ірана” ў сваім стылі: пасля кароткіх і няўдалых перамоў распачаў ваенную аперацыю. Адначасова заяўляючы, што мэты змяняць рэжым ён перад сабой і арміяй ЗША не ставіць. Маўляў, калі народ Ірана хоча такой змены, то ён мусіць зрабіць гэта сам. Пакуль ЗША і Ізраіль знішчаюць ваенную і ядзерную інфраструктуру краіны. Вось толькі народ Ірана чакаў такой сілавой падтрымкі сваіх пратэстаў з боку Трампа значна раней. Але той не асабліва спяшаўся выконваць абяцанне і дасылаць дапамогу.
    Якія перспектывы развіцця падзей у Іране, і як тое, што там адбываецца, уплывае на Беларусь? Чаму магчымае падзенне рэжыму аятол можа стаць вырашальным у выбары далейшага вектара знешняй (магчыма, і ўнутранай) палітыкі Лукашэнкі? Ці вырашае праблему існавання аўтарытарнага ці таталітарнага рэжыму ў краіне вонкавае ўздзеянне, і ці варта на яго спадзявацца беларусам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    36 min
  • Ірына Сідорская. Ці ўратуе зварот да Лукашэнкі праз TikTok жанчын ад гвалту
    Два святы ўжо не першы год стабільна падзяляюць беларусаў: 23 лютага і 8 сакавіка. І калі ў адносінах да так званага “дня абаронцы” падзел ідзе па простым прынцыпе “святкую / не святкую”, то з “жаночым днём” усё больш складана. І кожны год ад простай дыскусіі “як святкаваць і віншаваць” даходзіць да спрэчак пра патрыярхат і фемінізм. І гэты раскол тым больш заўважны на фоне падзелу беларускага грамадства на дыяспару і “вялікую зямлю”. Плюс на фоне аб’яўленага ў Беларусі “года беларускай жанчыны”.
    Якая розніца паміж "8 сакавіка" ў Беларусі і ў дыяспары, і як змянілася значэнне гэтай даты апошнім часам? Як адзначалі гэтую дату жанчыны з прадэмакратычнай супольнасці і на якія тэмы спрачаліся ў сацсетках гэтым разам? Ці дойдуць скаргі жанчын праз ТikTok да Лукашэнкі, і чаму прапагандысты так нервова рэагуюць на такую форму зваротаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    42 min
  • Таццяна Нядбай, Яраслаў Іванюк. “Свабода як біяграфія”: чым літаратары і выдаўцы так нервуюць рэжым
    Здаецца, што культурніцкая дзейнасць дыяспары турбуе рэжым не менш, а часам, можа, і больш, чым яе палітычная актыўнасць. Менавіта таму “экстрэмісцкімі” абвяшчаюцца і беларускія выдавецтвы за мяжой, і пісьменнікі, і іх кнігі. Што, безумоўна, стварае новыя складанасці і перашкоды для іх дзейнасці, але не спыняе. Так і Беларускі ПЭН, які 27 лютага прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, працягвае сваю дзейнасць. З апошняга: выданне складанкі “Свабода як біяграфія” — васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі ў апошнія паўстагоддзя. Дарэчы, 9 сакавика стала вядома, што "Фонд Kamunikat.org", "Lohvinau Publishing House" і "Andrei Yanushkevich Publishing" таксама были прызнаныя "экстрэмісцкіми фармаваннямі".
    Чым цікавая складанка “Свабода як біяграфія” і ў чым адметнасць кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы? Чаму рэжыму не дае спакою культурніцкая дзейнасць беларусаў за мяжой, і чым небяспечная літаратура? Ці ёсць для беларускіх творцаў месца на сусветным кніжным рынку, і як прыцягнуць увагу да беларускай літаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк
    45 min
  • Вольга Лойка. Навошта Качанава касплэіць Лукашэнку, і ці здолее Лукашэнка зарабіць на Іране?
    Тое, што ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля ў Іране прывядзе да росту коштаў на нафту, а адпаведна і на бензін, было чакана. Але тое, што ваенныя дзеянні ахопяць практычна імгненна амаль усе краіны, якія суседнічаюць з Іранам, стала непрыемным сюрпрызам. А ўсе гэтыя краіны таксама здабываюць нафту, і вайна на яе здабычу паўплывала адмоўна. Як і на гандаль, а ў выніку — на кошт нафты, газу ды паліва. І вось пакуль іншыя турбуюцца праз гэтыя ваенна-нафтавыя праблемы, у Беларусі Наталля Качанава старанна касплэіць Лукашэнку, наведваючы розныя фермы да сельгаспрадпрыемствы. А дэмсілы за мяжой рыхтуюцца да выбараў у Каардынацыйную раду ды займаюцца партыйным будаўніцтвам.
    Што адбываецца на рынку нафты і наколькі могуць вырасці кошты на бензін? Ці варта спадзявацца, што Трамп вырашыць пытанне з ростам коштаў на нафту, і пры чым тут расійскія танкеры? Навошта Качанава касплэіць Лукашэнку, і ці павераць беларусы ў змену рыторыкі Бабарыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка
    44 min
  • Ігар Тышкевіч. Шпіёнапад: чаму актывізавалася праца КДБ за мяжой, і хто гэта спыніць
    Ва Украіне затрымана агентка лукашэнкаўскага КДБ, якая працавала пад прыкрыццём журналісткі і выведвала інфармацыю, найперш датычную беларускіх добраахвотнікаў. А ў Малдове выкрылі былога намесніка кіраўніка Службы бяспекі Малдовы. Па звестках спецслужб, ён перадаваў сакрэтную інфармацыю, якая тычылася бяспекі Румыніі. Тое, што агентаў замежных спецслужб перыядычна выкрываюць, — звычайная справа. Але далёка не заўсёды гэта інфармацыя становіцца публічнай.
    Чым цікавыя затрыманні шпіёнаў лукашэнкаўскага КДБ ва Украіне і асабліва ў Малдове? Што стаіць за актывізацыяй КДБ за мяжой, і адкуль рэсурсы на такія аперацыі? Як выкрыццё беларускіх агентаў і шпіёнаў звязана з перамовамі Мінска і Вашынгтона і аперацыяй у Іране, і ці магчыма праверыць дэмсілы на агентуру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
    42 min
  • Юрый Стыльскі. Раскіданыя па свеце, але ўсё яшчэ разам? Юрый Стыльскі пра новых беларусаў
    Пасля пратэстаў 2020-га прайшло амаль шэсць гадоў. Увесь гэты час Лукашенка працягвае выціскаць беларусаў з краіны, раскідваючы нас па свеце. Але нават на адлегласці людзі працягваюць спрачацца, абмяркоўваць і шукаць адказы на складаныя пытанні пра будучыню, пра ўзаемны давер і пра тое, як змянілася краіна і самі беларусы за гэтыя гады.
    Пра гэта і не толькі пагаворым у эфіры Еўрарадыё з лідарам гурта “Дай Дарогу!” Юрыем Стыльскім, які, знаходзячыся ў эміграцыі, працягвае актыўна працаваць: запісвае песні, здымае кліпы, ездзіць на гастролі па свеце, рыхтуецца да выступлення на Дзень Волі ў Вільнюсе...
    Пагаворым пра музыку і новыя праекты, пра жыццё беларускага артыста за мяжой, пра тое, як змяняецца публіка і настроі людзей. І наогул — пра беларусаў сёння: пра раз’яднанасць, стомленасць і пра тое, што з гэтым рабіць.
    1 hr

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners