euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Андрэй Махоўскі. Пра Беларуськалій і вайну ў Іране, пасрэднікаў і самалёт-прывід
    Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза заявіла, што блакіроўка руху праз Армузскі праліў “можа адбіцца на харчовай бяспецы”. Здавалася б, пры чым тут Беларусь? Але справа ў тым, што размова ідзе пра пастаўкі калійных угнаенняў. Бо “калі сёлета будзе недахоп угнаенняў, то ў наступным годзе будзе і недахоп прадуктаў харчавання”. І вось тут вяртаемся да Беларуськалія і нібыта знятых з беларускай калійкі санкцый ЗША.
    Ці паўплывае вайна ў Іране на пазіцыю краін ЕС адносна транзіту беларускага калію і ці здолее Лукашэнка скарыстацца гэтай магчымасцю? Як, па логіцы Лукашэнкі, адрозніваюцца пасрэднікі і як вызначаюць правільных і патрэбных? Што адбываецца з беларуска-расійскім самалётам-“прывідам”, і ці дапамогуць сельгаспрадпрыемствам выжыць візіты Лукашэнкі і Качанавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    42 min
  • Наталля Васілевіч. Пра чысткі сярод святароў і нахабства Z-манашак з мінскага манастыра
    Беларусь вымушаны пакінуць два польскія святары, якія шмат гадоў служылі ў Брэсцкай вобласці — ім не працягнулі дазвол на служэнне. У выніку без пастыраў засталіся адразу шэсць парафій. У гэты ж час у Свята-Елісавецінскім манастары, не хаваючыся, збіраюць “дапамогу” крымінальнікам з расійскага “Шторма”, так званыя сілавікі затрымліваюць вернікаў цэлымі сем’ямі, а ў Брэсцкім епархіяльным упраўленні ладзяць адмысловую сустрэчу з сілавіком, адказным за ціск на палітзняволеных.
    Ці сапраўды рэжым выкарыстоўвае перарэгістрацыю рэлігійных арганізацый для палітычных чыстак і што стаіць за пазбаўленнем дазволу на служэнне двух каталіцкіх святароў? Якія метады выкарыстоўвае Свята-Елісавецінскі манастыр для збору дапамогі расійскім баевікам са штурмавога батальёна, і ці сапраўды манашкі перасталі хаваць мэту збораў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    44 min
  • Андрэй Колас. КР-3 памерла (амаль), віват КР-4: што штурхае людзей балаціравацца ў КР
    Размовы, што да выбараў у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання не будзе цікавасці не толькі ў выбаршчыкаў, але і ў патэнцыйных дэлегатаў протапарламента, спыніліся пасля падачы ў Выбарчую камісію заявы ад “Еўрапейскага выбару” і ад “Кааліцыі Паўла Латушкі і Руху “За Свабоду”. Але выглядае на тое, што пра свае планы ўдзелу ў выбарах непублічна паведамляюць таксама іншыя спісы і ініцыятывы. Найперш з тых, хто быў дэлегатам КР-3. Але ёсць і новыя ініцыятывы. Адна з такіх — ініцыятыва “Ваш голас” на чале з гісторыкам Андрэем Коласам.
    Чаму ён вырашыў браць удзел у выбарах і як ацэньвае вынік дзейнасці КР папярэдняга склікання? Якія пытанні хоча вырашыць з дапамогай КР, і ці рэальна гэта зрабіць? Калі першым пунктам ідзе гаворка пра “самафінансаванне” палітычных структур, то якім чынам, і ці не з’яўляецца “Ваш голас” рэінкарнацыяй фракцыі “Беларусы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, культурны антраполаг, выкладчык, прадстаўнік ініцыятывы “Ваш голас” Андрэй Колас
    43 min
  • Пра Коўла, дэпартацыю, візіт Ціханоўскай у Кіеў і Лукашэнкі ў Гаагу
    Перасцярогі, што праз ваенную аперацыю ў Іране цікавасць да “беларускага пытання” ў Белага дома знікла, не апраўдаліся — у Мінск едзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. Чакаецца, што ў выніку перамоў Лукашэнка вызваліць новую групу палітвязняў. Пра гэта кажуць эксперты, праваабаронцы, валанцёры. Палітыкі ж раюць не спяшацца з гучнымі прагнозамі і заявамі. Іншая справа, што рыхтавацца да прыёму новай, магчыма, вялікай групы дэпартаваных неабходна.
    Ці ёсць у дэмсіл сталы кантакт з амерыканскай групай перамоўшчыкаў на чале з Коўлам і ці атрымліваецца данесці свае просьбы? Чаго варта чакаць ад візіту ў Мінск Джона Коўла, і ці гатовы дэмсілы да перамоў з рэжымам? Калі чакаць паездку Ціханоўскай ва Украіну? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам
    52 min
  • У чаканні Коўла Лукашэнка зноў пагражае “Арэшнікам” і заігрывае з ЗША
    Пятніца 13 сакавіка выдалася інфармацыйна насычанай. Бо гэтым разам Лукашэнка нарэшце адвёў душу і, у адрозненне ад папярэдняга візіту на ферму, выказаўся па ўсіх балючых тэмах геапалітыкі. Расказаў і пра перамовы з ЗША, як наконт санкцый, так і наконт палітвязняў. Раскрытыкаваў дзеянні ЗША і Ізраіля ў Іране і прыгразіў усім суседзям “Арэшнікам”. Заявіў, што нікога з вызваленых палітвязняў не прымушаюць пакідаць Беларусь, і ў чарговы раз прыгадаў 2020 год. Нават пра Мадуру ўзгадаў, а вось пра тое, што Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне справы за яго злачынствы супраць чалавечнасці, неяк прыгадаць забыўся. Ці прапагандысты з пула, якія хваліліся, што яны могуць задаваць любыя самыя вострыя пытанні, гэтую тэму важнай не палічылі.
    Чаму падчас мінулай вылазкі на ферму Лукашэнка не скарыстаўся магчымасцю і абышоўся без каментароў у сваім стылі па ўсіх пытаннях геапалітыкі, а гэтым разам зняў з сябе “абет маўчання”? Чаго чакаць па выніку прыезду 19 сакавіка ў Мінск Джона Коўла, і ці варта асцерагацца пагроз “Арэшнікам” з боку Лукашэнкі? Ці паўплывае на стаўленне ў свеце да Лукашэнкі распачатая МКС супраць яго справа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Рост цэн у РБ — як у Афрыцы, Лукашэнка ізноў у кароўніку
    ААН прагназуе, што ежа ў Беларусі падаражэе за 2026 год так жа, як у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Хутчэйшая інфляцыя (і то не нашмат) — толькі ва Украіне, якая пяты год знаходзіцца ў стане вайны. Ды што не так з сельскай гаспадаркай у Беларусі?
    Лукашэнка спрабуе высветліць гэта, наведваючы чарговы кароўнік. На гэтым тыдні ён ізноў змагаўся і з пасярэднікамі — але толькі з "няправільнымі". Бо ёсць, імаверна, і "правільныя" — даход ад паслуг якіх ідзе ў "правільныя" кішэні.
    А яшчэ — улады вырашылі, што беларусы п'юць зашмат імпартнага піва. Пра гэта і шмат што іншае размаўляем у стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners