euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Гонар і Годнасць”: чаму рэжыму так муляе наша гістарычная праўда
    Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч выпраўляюцца ў тур па гарадах Польшчы. Яны наведаюць Лодзь, Варшаву, Быдгашч і Кракаў з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага. Карацей, будуць расказваць і паказваць усё тое (і нават звыш таго!), за што лукашэнкаўскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Ваданосавай.
    Што такое шляхта, і на якой мове “панове” размаўлялі? Якую спадчыну пакінула па сабе наша шляхта, і дзе гістарычная праўда, а дзе — міф? Чаму рэжым Лукашэнкі так ненавідзіць сапраўдную беларускую гісторыю, і якім чынам мы можам адстаяць нашу гістарычную праўду? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са спявачкай, вядоўцай праграмы Nitka Zorka, заснавальніцай Школы традыцыйнага строю Кацярынай Ваданосавай і акцёрам, рэжысёрам, фехтавальшчыкам і папулярызатарам гісторыі Васілём Калачом
    44 min
  • Роза Турарбекава. Пра вайну ў Іране, урокі яе для беларусаў, Коўла ў Мінску і Лукашэнку
    Армія абароны Ізраіля нанесла авіяўдар па канспіратыўнай кватэры ў Іране, цэллю якога стаў сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані. Яго называюць архітэктарам ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур. І гэта не адзіны чалавек на высокай пасадзе, які быў забіты апошнімі днямі. Але зрынання рэжыму аятол, насуперак заявам Трампа пра ўжо атрыманую перамогу, не відаць. Ваенная аперацыя працягваецца і пашыраецца, ахопліваючы ўсё новыя краіны. Закранаючы нават Беларусь — яе як эканамічныя, так і палітычныя інтарэсы. Прычым усё гэта адбываецца паралельна з перамовамі Мінска з Вашынгтонам з аднаго боку, і неабходнасцю залагоджваць Крэмль — з другога.
    Колькі праўды ў словах Трампа пра ўжо фактычна атрыманую перамогу над Іранам, і як тое, што адбываецца ў гэтай вайне, уплывае на адносіны паміж ЗША і ЕС? Ці ўплывае вайна ў Іране на Беларусь, і з якімі выклікамі ў сувязі з той вайной сутыкаецца Лукашэнка? Як перанос сустрэчы Трампа з кіраўніком Кітая паўплывае на адносіны дзвюх дзяржаў, і ці гатовы Лукашэнка на змены ва ўнутранай палітыцы па патрабаванні ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min
  • Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя
    19 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст суполкі беларусаў Х’юстана, жыхар Тэхаса, адзін з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэй Дубянецкі.
    Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і стаць самастойнай і самадастатковай адзінкай ва ўсіх сэнсах — палітычным, эканамічным, культурніцікім, філасофскім і гэтак далей. Для гэтага мы, найперш, мусім дасягнуць дабрабыту, пры якім жыць у Беларусі і быць грамадзянінам гэтай краіны будзе гонарам. І мы абавязкова гэтага даможамся, перакананы Андрэй Дубянецкі.
    Пра тое, чаму мы павінны захоўваць сваю беларускасць, дзе б мы тэрытарыяльна ні знаходзіліся, ці трэба цягнуць у беларускасць тых грамадзян Беларусі, хто лічыць сябе “рускім”, і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дубянецкім.
    1 hr 2 min
  • Аляксандр Фрыдман. Чаму краіны ЕС не падтрымалі ЗША, і ці нармалізуе Трамп Лукашэнку
    Трамп ужо перамог у Іране, але іранскія вайскоўцы чамусьці ўсё адно ствараюць праблемы для марскіх суднаў у Армузскім праліве. І хоць Трампу не патрэбна нічыя дапамога, каб справіцца з гэтай праблемай, але ўсё ж ён паклікаў далучыцца да яе вырашэння краіны НАТА. А яны ў адказ… адмовіліся падтрымліваць ЗША. Затое прэм’ер-міністр Бельгіі нечакана прапанаваў “нармалізаваць” адносіны ЕС з Масквой. Чым выклікаў рэзкі адказ з боку кіраўніцы знешнепалітычнага ведамства ЕС Каі Калас. Праўда, такога ж кшталту “нармалізацыяй” займаюцца ЗША, але ў дачыненні да Лукашэнкі. Для гэтага, у тым ліку, і накіроўваецца зноў у Мінск спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл…
    Чаму краіны НАТА не адгукнуліся на прапанову Трампа далучыцца да вайны ЗША супраць Ірана, і як гэта рашэнне адаб’ецца на адносінах Трампа і ЕС? Як распачатая МКС справа адносна злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму ўплывае на рыторыку прыхільнікаў “перагарнуць старонку” і прапаганды? Чаго чакаць ад візіту Коўла ў Беларусь, і ці будзе ўзнімацца пытанне спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    49 min
  • Мікола Дзядокю Ці дапамагаюць санкцыі вызваленню палітвязняў і спыненню рэпрэсій
    Людзі, якія пасля вызвалення апынаюцца не проста на волі, а ў віры беларускага палітычнага і грамадскага жыцця ў дыяспары, здзіўляюцца таму ўзроўню нецярплівасці адзін да аднаго, агрэсіі і падазронасці, якія пануюць наўкол. Маўляў, у 2020 годзе, калі іх кінулі за краты, такога і блізка не было. І хтосьці шукае вінаватых там, дзе мы ўсе сёння апынуліся, а хтосьці спрабуе працаваць на паразуменне і аб’яднанне. Спрабуе зразумець, “як захаваць надзею ў эміграцыі і што кожны можа рабіць для перамогі ўжо сёння”.
    Ці сапраўды выглядае на тое, што беларусы за мяжой ужо страцілі надзею, і як яе ім можна вярнуць? Чаму тыя з палітвязняў, якія раней актыўна бралі ўдзел у працы розных палітычных структур ці ініцыятыў, сёння не спяшаюцца далучацца да існуючых эмігранцкіх інстытуцый, і ці на карысць Беларусі працуюць існуючыя санкцыі? Ці бачны перспектывы ў існаванні Каардынацыйнай рады, і як палітыкі ў выгнанні могуць паўплываць на сітуацыю ў краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам Міколам Дзядком
    45 min
  • "Бюро Медыя"ю Шэры кардынал, альбо Як замежніку пабудаваць бізнес-імперыю ў Беларусі
    Пабудаваць бізнес, і нават цэлую бізнес-імперыю, могуць і замежныя прадпрымальнікі. Здавалася б, гэта нармальна для любой краіны з рынкавай эканомікай. Іншая справа — Беларусь, дзе эканоміка, нібыта рынкавая, але палітычны рэжым мае свае… асаблівасці. І асаблівасць у тым, што любы буйны бізнес у Беларусі можа існаваць, калі тым ці іншым чынам звязаны з “сям’ёй”. Не абмінуў гэты лёс і румынскага бізнесмена Віталіе Буздугана, якому належыць асноўная доля як мінімум у 15 кампаніях, што працуюць у сферах медыцыны, будаўніцтва, тэхналогій, турызму, сельскай гаспадаркі і культуры. Як высветлілі расследавальнікі з “Бюро Медыя”, кампаніі яго беларускай бізнес-імперыі звязаны з бізнесоўцам Аляксандрам Зайцавым, які знаходзіцца пад санкцыямі як спонсар Лукашэнкі, а таксама з Ігарам Рачкоўскім — экс-кіраўніком Дзяржпагранкамітэта і з даўнім сябрам Віктара Лукашэнкі.
    Хто ж такі Віталіе Буздуган, як ён апынуўся ў Беларусі і дамогся тут такіх поспехаў? Ці магчыма без сувязяў з Лукашэнкам ці набліжанымі да яго людзьмі пабудаваць буйны бізнес у Беларусі, і чаго гэта каштуе прадпрымальніку? Што звязвае беларускі бізнес румынскага прадпрымальніка з Расіяй, і як на працу гэтай бізнес-імперыі ўплываюць заходнія санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі
    47 min
  • Аліна Харысава. ЕС заклікаюць змяніць стаўленне да Лукашэнкі. Адгукнуліся з Гаагі
    Адсутнасць рэакцыі з боку Еўрасаюза на “гуманны жэст” Лукашэнкі з вызваленнем 18 вязняў напярэдадні 8 сакавіка выклікала абурэнне лукашэнкаўскага міністра Рыжанкова. Маўляў, Еўропа, чаму не выказваеш удзячнасць?! І гэта стала сведчаннем як таго, што рэжым прагне распачаць і з Еўропай гандаль палітвязнямі, так і таго, што ЕС адступаць ад сваіх умоў не збіраецца. Паралельна з сігналамі з Мінска давесці еўрапейскім палітыкам неабходнасць змены палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі спрабуюць і пэўныя прадстаўнікі дэмсіл. Але пакуль рэакцыя на закіды аб змене палітыкі адносна Лукашэнкі прыйшла толькі з Гаагі. Дакладней, з Міжнароднага крымінальнага суда.
    Чаму ЕС “не рэагуе на гуманнасць Лукашэнкі” і ці вераць на Захадзе, што з дапамогай ціску можна вызваліць людзей? Як распачатая МКС справа адносна злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму ўплывае на рыторыку прыхільнікаў “перагарнуць старонку” і прапаганды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners