euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Марыя Яфімава, Алег Кулеша. “Кейс Мельнікавай”: яго ўплыў на імідж дэмсіл, і ці не час КР распусціцца
    Набліжаюцца выбары ў Каардынацыйную раду, ужо чацвёртага склікання. Створана платформа для галасавання і сфарміравана выбарчая камісія. Нават старшыню камісіі абралі і з квотамі, у адпаведнасці з якімі мусяць складацца выбарчыя спісы, вызначыліся. Іншая справа, што для большасці беларусаў адкрытым застаецца не столькі пытанне ўдзелу ў галасаванні, колькі ў спробах зразумець, навошта і каму ўся гэтая валтузня з Каардынацыйнай радай трэба. Бо адказу на пытанне, чым яна можа дапамагчы звычайным беларусам, дагэтуль шмат хто не мае.
    Ці можна лічыць свой удзел карысным для агульнай беларускай справы і сябе асабіста, ці гэты досвед аказаўся марнаваннем сіл і часу? Якімі асабістымі вынікамі і вынікамі працы фракцыі можна пахваліцца, і ці магчыма эфектыўна працаваць у структуры, калі такая розніца ў часе і адлегласці? Чаму менавіта цяпер “выплылі” фота з Анжалікай Мельнікавай у мінскім спартзале, як ацэньваць высілкі Коўла і каманды па вызваленні палітвязняў, і як самі амерыканцы ставяцца сёння да Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутатка Каардынацыйнай рады трэцяга склікання ад спіса "Еўрапейскі выбар", сяброўка галоўнай управы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Марыя Яфімава і дэлегат КР ад фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша
    45 min
  • Вольга Лойка. Ад банкаў да Беларуськалія: што Лукашэнка атрымаў ад ЗША за 250 вязняў
    Лукашэнка, па яго ж словах, нічога ў амерыканцаў не прасіў адносна зняцця санкцый за вызваленне 250 палітвязняў — тыя самастойна гэта зрабілі. Па выніках перамоў 19 сакавіка спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам і генералам Церцелем стала вядома, што ЗША здымуць санкцыйныя абмежаваннні з “Белінвестбанка”, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў. Апроч таго, як заяўляецца, з усіх санкцыйных спісаў выкрэсліваюцца Беларуская калійная кампанія і “Беларуськалій”. Са спісаў яны, можа, і выкрэсліваюцца, але, як заявіў прэзідэнт Літвы Наўседа, санкцыі ЕС у дачыненні да гэтых і іншых кампаній працягнуць працаваць. А гэта значыць ні пра які транзіт і порт у Клайпедзе казаць не даводзіцца. Не пачуў Еўрасаюз міністра Рыжанкова, хоць той і паехаў ажно да польскай мяжы, каб паспрабаваць да Захаду дакрычацца.
    Што для эканомікі Беларусі азначае зняцце санкцый ЗША з пэўных банкаў, і чым мог быць абумоўлены выбар менавіта гэтых фінансавых устаноў? Ці вырашае пытанне з пастаўкамі за мяжу калійных угнаенняў выключэнне з санкцыйных спісаў Беларуськалія і БКК, і чаму Еўропа не спяшаецца ісці насустрач Лукашэнку? Чаму Рыжанкова адправілі на час прыезду Коўла на польскую мяжу, і ці стане працягам дыялогу з ЗША спыненне рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    42 min
  • Валерый Кавалеўскі. “Канструктыўны дыялог” ЗША з Лукашэнкам: ці будзе ў яго ўцягнуты ЕС
    Пасля чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла былі вызвалены чарговыя 250 палітвязняў. Прычым гэтым разам пераважнай большасці вызваленых дазволілі застацца ў Беларусі — з краіны дэпартавалі толькі 15 чалавек. Як гэта звычайна практыкуе рэжым — без пашпартоў. Наўзамен ЗША здымаюць санкцыйныя абмежаванні з “Белінвестбанка”, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў, а Беларуская калійная кампанія і “Беларуськалій” выкрэсліваюцца з усіх санкцыйных спісаў. “Гэта стала магчымым дзякуючы актыўнай дыпламатыі, узаемадзеянню і канструктыўнаму дыялогу — дзякуючы намаганням усіх уцягнутых бакоў”, — кажуць прадстаўнікі Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі. Аднак Еўропа ніяк, нягледзячы на намаганні сяброў Кааліцыі, у гэты працэс не ўцягваецца.
    Што падштурхоўвае ЗША не пакідаць па-за ўвагай пытанне беларускіх палітвязняў і што азначае рашэнне рэжыму Лукашэнкі пакінуць большасць вызваленых у краіне? Ці варта разлічваць на далучэнне Еўропы да працэсаў вызвалення і паляпшэння адносін з Беларуссю? Чаму Рыжанкова адправілі на час прыезду Коўла на польскую мяжу, і ці стане працягам дыялогу з ЗША спыненне рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім
    46 min
  • “Дзень Волі”: як ён аб’ядноўвае беларусаў ва ўсім свеце
    25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — Дзень Волі. У розных краінах адбудуцца імпрэзы, сустрэчы, акцыі і культурніцкія падзеі, прысвечаныя гісторыі БНР і сучаснай барацьбе за свабодную Беларусь. Ужо відаць, што святкаванне расцягнецца на тыдзень мінімум. Хтосьці пачынае святкаваць Дзень Волі ўжо 21 сакавіка, сумяшчаючы яго з Гуканнем вясны і ператвараючы ў своеасаблівае “Гуканне волі”, а недзе беларусы збяруцца разам 29 сакавіка. Але відавочна, што ў тым ці іншым фармаце і ў розныя дні, але Дзень Волі-2026 ахопіць цэлы свет.
    У якім фармаце пройдзе святкаванне Дня Волі ў ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі, і ў чым яго адметнасці? Ці захоўваецца цікавасць да гэтай даты ў мясцовых беларусаў, і як на гэтую цікавасць уплываюць пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, сакратарка Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press” Ігар Іваноў і старшыня Аргкамітэта святкавання Дня Волі, пісьменнік Павел Севярынец
    50 min
  • Таццяна Крапіневіч. Як абараніць беларускіх дзяцей у польскіх школах
    Пасля 2020 года ў Польшчу пераехала мноства сямей з дзецьмі. І гэтыя дзеці пайшлі ў мясцовыя садкі і школы. Частка — адаптавалася, вывучыла мову і пачувае сябе як дома. Іншыя — закрыліся, бо інтэгравацца не атрымліваецца. Адсюль — булінг, як з боку дзяцей, так і дарослых.
    Як дапамагчы беларускім дзецям? Як размаўляць з польскімі чыноўнікамі ад адукацыі, каб яны звярнулі ўвагу на праблему? Чаму гэтае пытанне — палітычнае? Пра гэта ды іншае размаўляем з Таццянай Крапіневіч — настаўніцай года ў Беларусі і настаўніцай матэматыкі ў адной з варшаўскіх сярэдніх школ. А яшчэ падчас эфіру Таццяна зробіць важную заяву.
    40 min
  • Аляксандр Класкоўскі. Пра здзелку Трампа з Лукашэнкам, палітвязняў, санкцыі і Мельнікаву
    Па выніку перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам на волю выйшла 250 чалавек. Сцвярджаецца, што ўсе яны з тых, хто “быў асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”. Гэтым разам толькі 15 чалавек былі дэпартаваны з краіны, а 235 атрымалі магчымасць застацца на радзіме. Пакуль што. Наўзамен Мінск атрымаў ад ЗША зняцце санкцый з "Белінвестбанка", Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Таксама з санкцыйных спісаў будуць выключаны Беларуская калійная кампанія і "Беларуськалій". Яшчэ ж і абяцанне прапрацаваць магчымасць візіту Лукашэнкі ў ЗША і аднаўлення працы амбасады. Нязменным засталася заганная практыка рэжыму: тым, каго дэпартуюць з краіны, не выдаваць пашпарты.
    Ці можна лічыць візіт Коўла ў Беларусь і вынік яго перамоў з Лукашэнкам паспяховым? Ці можна лічыць тое, што большасць вызваленых засталіся ў Беларусі, прыкметай змяншэння ўзроўню рэпрэсій, і якія палёгкі даюць рэжыму знятыя санкцыі? Як разумець словы Коўла пра тых палітыкаў за межамі Беларусі, якія спрабуюць паказаць сваю нібыта далучанасць да перамоў, і чаму менавіта цяпер “выплыла” фота з Анжалікай Мельнікавай у мінскім спартзале? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі
    39 min
  • Аляксандр Кныровіч. Палітвязні ў абмен на санкцыі: win-win для Лукашэнкі?
    9 сакавіка на свабоду пры пасярэдніцтве ЗША выйшлі адразу 250 палітвязяў. І гэтае "памілаванне" адрозніваецца ад папярэдніх не толькі колькасцю вызваленых (больш, чым сумарна за ўсе папярэднія разы), але і ўмовамі вызвалення. Большасці вязняў "ласкава дазволілі" застацца ў Беларусі.
    Вашынгтон расплаціўся за зняволеных часткай санкцый. Наколькі гэта падтрымае беларускую эканоміку, якая, мяркуючы па статыстычных паказчыках, пачала пакашліваць? І ці зможа Лукашэнка патлумачыць сваім падначаленым, чаму цяпер вызваляе людзей, якіх раней трэба было хапаць, хапаць і хапаць?
    Пра гэта і шмат што іншае размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    51 min
  • Віталь Цыганкоў. Які падарунак ад Трампа гэтым разам Коўл прывёз Лукашэнку і з чым вернецца?
    Напярэдадні прыезду Джона Коўла ў Мінск, калі спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі ўжо быў у Літве, лукашэнкаўская прапаганда нечакана накінулася на дэмсілы. Дасталася і тым, хто заклікае ціснуць на рэжым, і тым, хто, па словах Тура, пераабуўся і агітуе за перамовы з рэжымам. А асабліва тым, хто аналізуе перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам. І заўважна выказваецца на тэму вызвалення палітвязняў. Такая вось падрыхтоўка глебы. У той жа час прэм’ер-міністр Бельгіі нечакана прапанаваў “нармалізаваць” адносіны ЕС з Масквой. Чым выклікаў рэзкі адказ з боку кіраўніцы знешнепалітычнага ведамства ЕС Каі Калас. Праўда, такога ж кшталту “нармалізацыяй” займаюцца і ЗША, але ў дачыненні да Лукашэнкі.
    Чаго чакаць ад візіту Коўла ў Беларусь, і ці будзе ўзнімацца пытанне спынення рэпрэсій? Чаму краіны НАТА не адгукнуліся на прапанову Трампа далучыцца да вайны ЗША супраць Ірана, і як гэта рашэнне адаб’ецца на адносінах Трампа і ЕС? Як распачатая МКС справа адносна злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму ўплывае на рыторыку прыхільнікаў “перагарнуць старонку” і прапаганду, і чым адметная пазіцыя Бабарыкі адносна санкцый і верагоднасці спынення Лукашэнкам рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    1 hr 2 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners