euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Кацярына Дзяйкала. Назначэнне суддзяў МКС і будучыня Беларусі. Міжнароднае права працуе?
    Стала вядома, хто будзе разглядаць магчымасць выдачы ордэра на арышт Аляксандра Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе. У склад Палаты папярэдняй вытворчасці ўвайшлі тры вопытныя суддзі, якія раней працавалі з правамі чалавека і міжнароднымі справамі — ад Еўрапейскага суда па правах чалавека да місій ААН і Афрыканскай камісіі. Яны ўжо ўдзельнічалі ў гучных міжнародных кейсах, уключаючы пытанні адказнасці высокапастаўленых чыноўнікаў і забеспячэння справядлівасці пасля канфліктаў.
    У эфіры Еўрарадыё з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дзяйкала абмяркуем, што гэта прызначэнне значыць на практыцы, наколькі рэальны ўплыў МКС на Беларусь і як ён можа суадносіцца з міжнароднымі перамовамі і санкцыямі.
    Акрамя таго, пагаворым пра апошнія заявы Джона Коўла аб калійных пастаўках праз Літву і аб перамовах на ўзроўні віцэ-міністраў. Разбяром, якія міжнародна-прававыя механізмы сапраўды працуюць для абароны правоў чалавека і спынення рэпрэсій, і чаму частка прапаганды сцвярджае, што міжнароднае права "не дзейнічае".
    І, вядома, абмяркуем адносіны Беларусь–ЗША: вызваленне палітвязняў, магчымыя крокі пасля здзелкі і перспектывы спынення рэпрэсій.
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. ЗША рыхтуюць наземную аперацыю ў Іране. Чым той адкажа?
    Сусветныя СМІ пішуць, што Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране з удзелам пяхоты і сіл спецыяльных аперацый. Мэта — захоп вострава Харг (ключавога нафтавага хаба Ірана) і разблакіроўка Армузскага праліва. Але ці рызыкне Трамп? І пры якіх умовах яму на дапамогу прыйдуць саюзнікі па НАТА? Ці адмовяцца ЗША праз вайну ў Іране падтрымліваць Украіну?
    Абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    44 min
  • Уладзімір Кавалкін. Замена пакістанцаў на паўночых карэйцаў — ці атрымаецца?
    На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю, з якой у Беларусі няма эканамічных стасункаў. Але эксперты не выключаюць, што пасля візіту ў нашу краіну могуць завезці працоўных мігрантаў з КНДР — замест пакістанцаў. Ці ёсць такая верагоднасць? І ці ёсць верагоднасць, што амерыканцы купяць Нежынскі руднік, і беларускі калій даплыве да ЗША? І ўвогуле як на беларускую эканоміку ўплывае вайна ў Іране?
    Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
    39 min
  • Актывіст завяршыў сухую галадоўку ў Вільні, але барацьба за Латыпава працягваецца.
    З 26 сакавіка былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч трымаў сухую галадоўку каля амбасады ЗША ў Вільні ў падтрымку палітвязня Сцяпана Латыпава. Сёння раніцай ён спыніў сваю акцыю, бо ў яго перасталі сагравацца ногі.
    Беларус выходзіў да амбасады штодня.
    Яго патрабаванне — вызваленне Сцяпана Латыпава, які за кратамі ўжо трэці раз спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
    Пасля дамоўленасцей паміж Вашынгтонам і Мінскам на волю выйшлі сотні людзей. Але Латыпаў застаецца ў турме. І гэтая гісторыя становіцца ўсё больш драматычнай.
    — Я проста не магу маўчаць і сядзець склаўшы рукі, калі аднаго з галоўных герояў нашай няўдалай рэвалюцыі ўсе гэтыя 5 гадоў на вачах усёй краіны знішчаюць і чакаюць, калі чарговая ягоная спроба суіцыду стане паспяховай, — кажа Андрушкевіч.
    Ён настойвае:
    — Мы чакаем вызвалення Сцяпана Латыпава і палітвязняў з гуманітарнага спіса… Гэта наша краіна — гэта нашы калійныя ўгнаенні, а Лукашэнка звольнены. Лукашэнка даўно звольнены.
    У эфіры Еўрарадыё пагаворым пра тое, як праходзіла сухая галадоўка Аляксандра Андрушкевіча, як ён адчувае сябе цяпер і ці назіралі за ім медыкі. Ці была ўжо нейкая рэакцыя з боку амбасады ЗША, ці змянялася сітуацыя за гэтыя дні і ці адчувае ён падтрымку людзей?
    44 min
  • Аліса Рыжычэнка. Кіеў прыглядаецца да Ціханоўскай, Вашынгтон — да калію
    У сераду ў Кіеве прайшоў форум "Шлях да Волі", на якім пабывала і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка. Што там абмяркоўвалі і ці ёсць вынікі, якімі можна пахваліцца? І, галоўнае, — як так атрымалася, што на склад удзельнікаў беларуска-ўкраінскай канферэнцыі паўплывала зняццё амерыканскіх санкцый з беларускай калійкі?
    Абмяркуем са спадарыняй Рыжычэнка гэта, а таксама выбары ў Каардынацыйную раду (там адзін са спісаў кандыдатаў забанілі, бо ў ім аказалася замала мужчын) і іншыя тэмы тыдня.
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. ЗША хоча беларускі калій, а дэмсілы запланавалі гульню
    Джон Коўл заклікаў літоўцаў пачаць перамовы пра транзіт калію з рэжымам Лукашэнкі. Падобна да таго, што амерыканцы ўсур'ёз разлічваюць увайсці ў калійны бізнес у Беларусі — нягледзячы на відавочныя рызыкі супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам.
    Тым часам беларусаў за год ізноў стала заўважна меней. Афіцыйная статыстыка далічвае да жыхароў краіны і ўсіх, хто з'ехаў жыць за мяжу — але нават з імі лічба атрымліваецца сумная.
    Лукашэнка тым часам пабываў у КНДР — але яго атачэнне ізноў вымушанае было апраўдвацца перад Крамлём за самадзейнасць: "І ў паездцы ў КНДР, і ў перамовах з ЗША заўсёды прысутнічалі і будуць прысутнічаць і пытанні брацкай Расіі". А дэмсілы ў пошуках новай стратэгіі запланавалі гульню — але ўдзельнічаць у ёй збіраюцца не ўсе.
    Усё гэта абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    48 min
  • Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя
    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў.
    Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць і пашыраць. І мы абавязкова ўсё, намі зробленае і назапашанае, некалі перададзім у Беларусь, бо менавіта там яно некалі напэўна спатрэбіцца, перакананы Ігар Іваноў.
    Пра тое, чаму выпрабаванні, якія выпадаюць не першае стагоддзе на лёс беларусаў, — гэта не пакаранне боскае, а шанец, у чым небяспека “моўнага губазіка”, і чаму нам так неабходны творчы нацыяналізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Івановым.
    54 min
  • Наста Базар, Уладзь Лабковіч. З якімі праблемамі сутыкаюцца вызваленыя палітвязні
    Роўна тыдзень таму адбылася пакуль што самая вялікая здзелка паміж Беларуссю і ЗША, вынікам якой стала вызваленне 250 палітвязняў. Большасці з іх рэжым дазволіў застацца на радзіме, а пятнаццаць чалавек, сярод якіх апынуліся журналістка Кацярына Андрэева, праваабаронца Наста Лойка, блогер Эдуард Пальчыс, выслалі без дакументаў у Вільнюс.
    Усе гэтыя людзі знаходзяцца ў складаных умовах. У Беларусі экс-палітвязняў чакае шэраг абсурдных заканадаўчых абмежаванняў і пільны кантроль з боку сілавікоў. За мяжой — праблемы легалізацыі, працаўладкавання і наладжвання быту ў амаль цалкам незнаёмых краінах.
    З якімі складанасцямі сутыкаюцца былыя палітвязні ў эміграцыі і на радзіме, у эфіры Еўрарадыё распавядуць прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Наста Базар і прадстаўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, экс-палітвязень Уладзь Лабковіч.
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners