euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Мацкевіч. Удзельнічай, ці прайграеш: ад “гульні Мацкевіча” да выбараў у КР
    На арганізацыйна-дзейнасную гульню плануе ў канцы красавіка на тыдзень сабраць у адным месцы прадстаўнікоў палітыкі, бізнесу, медыя і грамадзянскай супольнасці метадолаг і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мэта — паспрабаваць сфармуляваць агульнае бачанне таго, як беларускай эміграцыі жыць і дзейнічаць далей. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, а тых, каго запрашалі, але яны адмовіліся, Мацкевіч папярэдзіў: “Па выніку вы прайграеце”. Дарэчы, Уладзімір Мацкевіч — адзін з тых, хто лічыць вельмі важнымі выбары ў Каардынацыйную раду.
    Што з сябе ўяўляе арганізацыйна-дзейнасная гульня, і чаму тыя, хто адмаўляецца ад удзелу ў ёй, прайграюць? Чаму выбары ў КР варта было б перанесці на восень па просьбе асобных палітычных гульцоў, і чаму ўсе мусяць падладкоўвацца пад палітычны графік асобных жа гульцоў? Што стаіць за жаданнем пэўнай часткі дыяспары “адмяніць КР”, і што чакае дэмсілы ў бліжэйшай перспектыве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
    52 min
  • Леанід Марозаў. Ці дапаможа Спецдакладчык ААН пакараць вінаватых у рэпрэсіях
    Рада ААН па правах чалавека працягнула мандаты Спецыяльнага дакладчыка і Групы незалежных экспертаў па Беларусі яшчэ на адзін год. Гэта рашэнне пацвярджае, што, нягледзячы на поўную адсутнасць супрацоўніцтва з боку Мінска і спробы рэжыму заблакіраваць працу міжнародных механізмаў, збор доказаў парушэнняў правоў чалавека будзе працягнуты.
    Якое значэнне для беларусаў і Беларусі мае рашэнне Рады ААН па правах чалавека датычна працягнення мандата спецдакладчыка і як гэта паўплывае на становішча беларусаў? Ці магчымы збор доказаў і матэрыялаў адносна парушэння правоў чалавека ва ўмовах, калі ні спецпрадстаўнік ААН, ні незалежныя эксперты не могуць наведаць Беларусь? Ці варта разлічваць на тое, што сабраныя матэрыялы непазбежна стануць асновай для будучага правасуддзя і прыцягнення вінаватых да адказнасці, і ці атрымліваецца ў дэмсіл і дыяспары вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца дэпартаваныя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў.
    40 min
  • Вольга Лойка. Пра расійскую нафту, беларускую калійку і вяртанне “збеглых”
    Чатыры спакойныя тыдні без “шарыкаў з беларускімі цыгарэтамі” і без спроб нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі — такія простыя ўмовы для пачатку дыялогу паміж Вільняй і Мінскам агучыў прэзідэнт Літвы Наўседа. І амаль адразу аэрапорт Вільні вымушаны быў прыпыняць прпацу праз “шарыкі”, а цягам чатырох дзён, з 30 сакавіка па 2 красавіка, з Беларусі ў Літву спрабавалі незаконна перабрацца 117 замежнікаў. А гэта ставіць пад сумнеў не толькі хуткае вырашэнне пытання транзіту праз Літву ў порт Клайпеды калію з Беларусі, але і вяртання цягнікоў Мінск — Вільня. Што для рэжыму (размова пра транзіт у дадзеным выпадку) вельмі непрыемна на фоне скарачэння прыбыткаў ад перапрацоўкі расійскай нафты. Якая нечакана перастае быць таннай.
    Чаму расійская нафта даражэе, і як гэта звязана з войнамі ў Іране і Украіне? Чым адметная сітуацыя з падаражэннем аўтамабільнага паліва ў Беларусі і ў Польшчы? Куды Лукашэнка працаўладкуе тысячы “збеглых”, якія просяцца назад, калі ўсе працоўныя месцы ўжо занятыя, і навошта Пратасевіч падставіў АНТ, СТБ і БелТА, пакінуўшы іх без ютуб-каналаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка.
    45 min
  • Арцём Бруханю Гульня спісаў: хто ідзе ў КР і ў чым прайграюць тыя, хто не ідзе на выбары
    Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання пройдуць неўзабаве — прагаласаваць можна будзе з 11 па 17 мая. Прыём спісаў скончаны, завяршаецца праверка іх на адпаведнасць усім патрабаванням. І хоць на 80 мандатаў прэтэндуюць ужо 175 чалавек, адмова пэўных сіл і асобных гульцоў браць удзел у выбарчай кампаніі нарадзіла шмат дыскусій, у тым ліку наконт мэтазгоднасці далейшага існавання КР. А яшчэ ж ёсць пагроза інфільтрацыі ў склад дэлегатаў агентуры і іншых “кансерваў”. І не варта забываць пра помслівасць рэжыму.
    Чаму выбары ў КР не перанеслі на восень па просьбе асобных палітычных гульцоў, ці былі кансультацыі на гэты конт і з кім? Ці існуе неабходнасць перафармаціравання самой структуры КР, і ці ёсць магчымасць для падвышэння значнасці і ўплывовасці Каардынацыйнай рады? Ці знайшлі спосабы перакрыць дарогу ў КР для агентуры, і як на імідж КР уплывае адмова шэрагу палітыкаў і структур браць удзел у выбарах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    50 min
  • Андрэй Махоўскію Пра “танны” беларускі бензін, новы блок АЭС і эклеры для спецназа
    У Беларусі 28 сакавіка падаражэла аўтамабільнае паліва, і зараз літр бензіну АІ-95 каштуе 2,64 рубля, АІ-98 — 2,86 рубля, дызельнага паліва — 2,64 рубля. І ўжо анансавана дата чарговага падаражання — 4 красавіка. У той жа час, у лепшых традыцыях антызаходняй прапаганды, у “Беларуснафце” заявілі, што паліва ў Беларусі каштуе прыкметна танней, чым у Польшчы: “95-ы бензін у нас таннейшы прыкладна ў 2,2 разы, дызпаліва — у 2,5”.
    Чаму паліва ў Беларусі даражэе, хоць беларускія НПЗ атрымліваюць нафту не з Ірана, а з Расіі, і ці адэкватнае параўнанне з цэнамі на аўтапаліва ў Польшчы? Ці атрымалася ў Расіі зарабіць на дарагой нафце праз вайну ў Іране, і ці пойдзе ў Беларусь “амерыканская нафта з Венесуэлы і Азербайджана”? Ці зробіць новы блок беларускай АЭС больш таннай электраэнергію для беларусаў, і чаго чакаць ад курса валют? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    46 min
  • Аляксандр Кныровічю Мінск ізноў "не гумовы", а Нацбанк будзе ратаваць войска
    У Мінску ізноў запахла амерыканскай нафтай. Людзі з добрай памяццю злавілі флэшбэкі з 2020 года. Лукашэнка ізноў хоча крыху адпятляць ад Расіі? І гэта ў той час, калі расіяне набываюць да 10% ад усіх мінскіх кватэраў, што прадаюцца за месяц?
    Таксама абмяркуем дзіўныя вынікі праверкі беларускага войска (ратаваць яго давядзецца Нацбанку і прэм'ер-міністру) і сувязь паміж дэмаграфічнымі хацелкамі Лукашэнкі і скасаваннем платнага аддзялення ў мінскім медуніверсітэце (усё ўзаемазвязана!).
    52 min
  • Лукашэнка рыхтуе беларусаў да вайны, а беларускае выдавецтва рыхтуецца знішчыць пераклад Маркеса — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля
    Лукашэнка рыхтуе беларусаў да вайны, а беларускае выдавецтва рыхтуецца знішчыць пераклад Маркеса — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля by Euroradio
    33 min
  • Антон Пянькоўскі. Ці даедзе Лукашэнка да ЗША, а беларускі калій да Клайпеды
    Дзякуючы спецпрадстаўніку Трампа па Беларусі Джону Коўлу Лукашэнка нарэшце скінуў пару дзясяткаў кілаграм, смялей трымаецца на лёдзе і больш ваяўніча — перад сваімі генераламі. Ваяваць сабраўся. Відаць, і тут на яго ўплывае нешта амерыканскае… Можа, Трамп з яго то эканамічнымі, то рэальнымі войнамі. Ён ужо збіраецца закрываць НАТА, але хай бы перад гэтым адкрыў Армузскі праліў. Але што той праліў, калі ЗША, па словах Трампа, вайну ўжо выйгралі. Іншая справа, хто гэтым выйгрышам, на бяду Еўропе, можа скарыстацца…
    Ці варта чакаць не толькі працягу, але і паглыблення кантактаў Вашынгтона і Мінска, і ці сустрэнецца Трамп з Лукашэнкам? Навошта Трампу гэтая сустрэча, і ці не будзе раўнаваць свайго малодшага брата Пуцін? Ці пойдзе беларускі калій транзітам праз Літву, і чым пагражае выхад ЗША з Ірана? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
    46 min
  • Хрысціна Дарапей. Чаму Ціханоўская ніяк не дамовіцца з Мерцам па ВНЖ для беларусаў
    Чым далей, ты больш жорсткай становіцца міграцыйная палітыка еўрапейскіх краін. Закранае яна ў тым ліку і беларусаў. Наяўнасць праблем з легалізацыяй на фоне шматлікіх сустрэч Ціханоўскай з лідарамі нараджае папрокі, што Офіс і дэмсілы ўвогуле вырашэннем і адвакацыяй праблем беларусаў не займаюцца. А можа, і ўвогуле імі не цікавяцца.
    Чым адметная міграцыйная палітыка канцлера Германіі Мерца і як яна закранае інтарэсы беларусаў? Чаму Офіс Ціханоўскай і іншыя структуры дэмсіл не вырашаюць легалізацыйныя праблемы беларусаў, і ці варта верыць словам заходніх палітыкаў пра падтрымку беларусаў? Ці пойдзе Германія і ЕС увогуле па шляху замірэння з Лукашэнкам, і калі чакаць гэтага развароту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца ўніверсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners