euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алесь Міхалевіч. Лукашэнка абяцае вярнуць беларусаў. Як быць з “воўчым білетам”
    8 красавіка падчас адкрыцця новай паліклінікі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў, якія з’ехалі: маўляў, пасядзіце яшчэ трохі там, а потым мы вас вернем, калі знойдзеце працу. Але ці варта давяраць такім заклікам? Што чакае людзей пасля вяртання — у сітуацыі, калі многія з палітычнай гісторыяй не могуць працаўладкавацца на Радзіме ўжо сёння, а за адсутнасць працы пры гэтым караюць? І дзе мяжа бяспекі, калі нават шанаванне беларускіх традыцый і беларускія святы, накшталт гукання вясны, рэжым расцэньвае як злачынства.
    Таксама абмяркуем праблемы беларусаў за мяжой: паведамленні пра ануляванне пашпартоў, рызыкі паездак у Турцыю і падазроныя кантакты, якія могуць быць правакацыямі.
    Да таго ж пагаворым пра выбары ў Каардынацыйную раду: ці сапраўды цікавасць да яе падае, і што гэта значыць. Пра гэта і не толькі слухайце ў размове з юрыстам Алесем Міхалевічам.
    46 min
  • Віталь Цыганкоў. Пра “перамогу” Трампа над Іранам, выбары ў КР і прывід вайны
    За тры гадзіны да заканчэння “ўльтыматуму Трампа” ЗША і Іран пры пасярэдніцтве Пакістана дамовіліся пра спыненне агню на два тыдні. Гэтае двухтыднёвае перамір’е з адкрыццём Армузскага праліва Трамп назваў “поўнай і абсалютнай перамогай ЗША”. Тэгеран таксама згодны на перамір’е, заявіўшы пра “вялікую перамогу над ЗША”. Перамогу, якая змусіла Вашынгтон прыняць іранскі план з 10 пунктаў наконт поўнага заканчэння вайны. Ну а ў беларускіх дэмсілах заявілі аб поўным завяршэнні рэгістрацыі спісаў удзельнікаў у выбарах у Каардынацыйную раду.
    Перамогай ці паражэннем стала для Трампа аперацыя ў Іране, і ці варта разлічваць на завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне? Хто па выніку выйграў, а хто прайграў ад вайны, і ці атрымалася ў Лукашэнкі скарыстацца сітуацыяй з вайной? Чым цікавыя сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду, і ці сапраўды рэжым гатовы дазволіць вяртанне ў Беларусь сваіх праціўнікаў з вымушанай эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
    46 min
  • Павел Латушка. Пра Мельнікаву, выбары ў КР і падрыхтоўку беларусаў да вайны
    Пакуль у Міжнародным крымінальным судзе збіраюць доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, каб па выніку прымаць рашэнне аб тым, ці будуць выдадзены ордэры на арышт і супраць каго, Лукашэнка робіць усё магчымае, каб той ордэр быў выдадзены на яго імя. Мала таго, што рэжым здзяйсняе транспамежныя злачынствы і спрыяе атрыманню беларускімі прадпрыемствамі расійскіх ваенных заказаў, дык яшчэ і нібыта плануецца размясціць на тэрыторыі Беларусі аператараў расійскіх дронаў. А можа, і не толькі аператараў. У гэты час дэмсілы спрачаюцца адносна мэтазгоднасці выбараў у Каардынацыйную раду. І аналізуюць пагрозы, звязаныя з новымі звесткамі пра лёс Мельнікавай.
    Ці лічыць доказам таго, што “Мельнікава пасля падману КР і крадзяжу грошай жыве сваё лепшае жыццё ў Беларусі”, тое, што яна нібыта набыла дзве кватэры ў Мінску, і хто за дзеянні Мельнікавай мусіць несці адказнасць? Што азначае адмова знакавых гульцоў браць удзел у выбарах у КР, і ці патрэбна гэтаму органу “перафармаціраванне”? Чым небяспечныя расійскія дронаводы ў Беларусі, і ці сапраўды Лукашэнка рыхтуе беларусаў да вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябрам Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам.
    46 min
  • Павел Усаў. Выбары ў КР: чаму “пазнякоўцы” ігнаруюць КР, і пры чым тут Мельнікава
    На выбары ў Каардынацыйную раду зарэгістравалі 9 спісаў, агулам на 80 месцаў прэтэндуе 174 чалавекі. Пры тым, што шэраг фракцый з КР-3 адмовіліся браць удзел у выбарах, а яшчэ частка знакавых асоб, найперш з ліку нядаўна дэпартаваных з Беларусі палітвязняў, не выказала цікавасці да КР. І гэта без уліку палітыкаў і актывістаў, якія ад пачатку ігнаравалі і КР, і любыя іншыя структуры дэмсіл. Што праўда, кейс Мельнікавай, сітуацыя з Карпушонак, выхад з КР (часам са скандалам) часткі дэлегатаў жадання далучацца да працы гэтай інстытуцыі не дадавалі…
    Чаму “Вольная Беларусь” так і не наважылася праверыць свае сілы на выбарах у КР і як удзел у гэтых выбарах уплывае на імідж палітыкаў? Што Каардынацыйная рада ўяўляе з сябе сёння, і пры чым тут “кейс Мельнікавай”? Чым небяспечныя пошукі ворагаў паўсюль, і ці магчыма захаваць адзінства дэмакратычнай супольнасці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым.
    46 min
  • Трамп паставіў дэдлайн Ірану, а ў Лукашэнка з дэмсіламі сузалежныя адносіны? — Еўразум за 7 красавіка | Новости Беларуси за 7 апреля
    Трамп паставіў дэдлайн Ірану, а ў Лукашэнка з дэмсіламі сузалежныя адносіны? — Еўразум за 7 красавіка | Новости Беларуси за 7 апреля by Euroradio
    41 min
  • Анастасія Лузгіна. Лукашэнка кажа, што ў бюджэце няма грошай на біятэхналогіі. Што з эканомікай?
    7 красавіка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) і прызнаў: прадпрыемствы не выходзяць на поўную загрузку, не выконваюцца планы, захоўваецца дэфіцыт абаротных сродкаў.
    Кіраўнік краіны падкрэслівае, што “грошай у бюджэце няма і не будзе”: дадатковая падтрымка можа быць толькі часовай і з абавязковым вяртаннем сродкаў. Ці стане біятэхналагічная стаўка новым драйверам эканомікі — ці гэта чарговая спроба падтрымаць праблемныя праекты?
    На гэтым фоне зніжаюцца золатавалютныя рэзервы, вагаецца кошт золата, а сітуацыя на валютным рынку залежыць ад паводзінаў прадпрыемстваў і насельніцтва. Што адбываецца са знешнім гандлем? Ці ёсць ціск на курс і чаго чакаць далей?
    Акрамя таго, улады працягваюць гаварыць пра ўкараненне лічбавага рубля, з’яўляюцца новыя дадзеныя па заробках, а рынак жылой нерухомасці дэманструе неадназначныя тэндэнцыі. Ці ёсць падставы для аптымізму і што гэта значыць для беларусаў?
    Пра гэта і не толькі пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной у чарговым эфіры Еўрарадыё.
    44 min
  • Настасся Касцюгова. Якую будучыню дэмсілам рыхтуюць Коўл, Мінск і Уладзімір Мацкевіч
    Ад чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла чакаюць, што будуць вызвалены калі не ўсе, то большасць вязняў, афіцыйна прызнаных палітычнымі зняволенымі. І што практыка пакідаць у Беларусі тых, хто не жадае быць дэпартаваным, не толькі захаваецца, але і пашырыцца да спынення рэпрэсій. Як мінімум, што не будзе палітычна матываваных крымінальных прысудаў. З іншага боку, Лукашэнка актыўна распавядае пра “тысячы збеглых”, якія мараць вярнуцца ў Беларусь. У самой дыяспары пашыраецца кола тых, хто імкнецца абмежаваць уплыў Ціханоўскай на дэмсілы. Як мінімум, пашырыць самастойнасць Каардынацыйнай рады ад Офіса. А ёсць яшчэ Уладзімір Мацкевіч з яго арганізацыйна-дзейнаснай гульнёй… Агулам гэта можа сведчыць пра пачатак працэсаў па перафармаціраванні дэмсіл.
    Як перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам уплывае на канфігурацыю дэмсіл і іх стратэгію? Чым адметная сітуацыя з вызваленнем палітвязняў, і чым будуць займацца дэмструктуры, ад Офіса да Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, калі ўсе афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі выйдуць на свабоду? Што чакае дэмсілы і дыяспару агулам у бліжэйшай перспектыве, і ці сапраўды ім неабходна рэструктурызацыя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова
    44 min
  • Яўген Красулін. Паміж камуністамі і нацыяналістамі: якім быў генацыд беларускага народа
    “Пасля 1945 года на гэтых землях (размова пра вёску Ападышча Іванаўскага раёна БССР) арудавалі ўзброеныя фарміраванні, чальцы якіх зніштажалі актывістаў і мірных жыхароў”, — распавядаюць у відэасюжэце, які распаўсюджвае Генпракуратура РБ у сваім ТГ. Калі вы думаеце, што размова пра карнікаў НКУС ці іншых забойцаў, якія разам з Чырвонай арміяй прыйшлі з Расіі на тэрыторыю нашай краіны, то памыляецеся. Генпракуратура генацыду беларускага народа з боку камуністычнага рэжыму не бачыць. І злачынстваў асобных “партызан” падчас нямецкай акупацыі. Але добра бачыць злачынствы з боку “нацыяналістаў”.
    Ці сапраўды ў гісторыі беларусаў быў перыяд, які варта назваць часамі генацыду беларускага народа, і калі дакладна гэта адбывалася? Хто праводзіў палітыку генацыду, як сталася, што бальшавіцкі рэжым абыходзіцца ўвагай? Чаму да трагедыі вёскі Ападышча менавіта цяпер вырашылі прыцягнуць увагу лукашэнкаўскія прапагандысты, і што наконт злачынстваў расійска-бальшавіцкіх камісараў і партызан у часы вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    38 min
  • Ірына Сідорская. Ад “жаночай піўной” да “рускага” вобраза Рагнеды
    Звычайна гендар успрымаюць як асобную тэму. Пра жанчын. Пра роўнасць. Пра правы. Але што, калі гендар — гэта не тэма, а спосаб бачыць уладу? У новым выпуску “Гендар гэп” мы паглядзім на некалькі, здавалася б, розных падзей: як у новай оперы перапісваюць вобраз Рагнеды, чаму “жаночая піўная” выклікае абурэнне, і навошта дзяржава крыміналізуе “прапаганду” ЛГБТ і чайлдфры. Гэта як быццам зусім розныя гісторыі. Але ў іх ёсць агульная логіка.
    Чаму рэжым Лукашэнкі паставіў за мэту не толькі перапісаць вобраз Рагнеды, але і зрабіць гэта па-руску? Чаму “жаночая піўная” — гэта нармальна, а “мужчынскі клуб” — сэксізм? Навошта дзяржава крыміналізуе “прапаганду” ЛГБТ, і ці знікае гендар, калі ў медыйным полі дамінуюць тэмы кантролю, бяспекі і забаронаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners