euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Насуперак Пуціну і Трампу: ці атрымаецца ў Лукашэнкі пасябраваць з Мадзьярам?
    Першы замежны візіт новага прэм’ера Венгрыі Петэра Мадзьяра будзе ў Польшчу. Краіну, у якой вельмі напружаныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі. І якая не толькі дала прытулак дзясяткам (калі не сотням) тысяч вымушаных эмігрантаў з Беларусі, але і здаўна падтрымлівае імкненне беларускага народа да дэмакратычных змен у Беларусі. Малаверагодна, што падчас сустрэчы ў Варшаве кіраўнікі Венгрыі і Польшчы будуць абмяркоўваць беларускае пытанне, але не выключана, што ў будучым меркаванне Варшавы па гэтым пытанні будзе Бедапештам улічвацца.
    Якіх змен у знешняй палітыцы Будапешта адносна Мінска варта чакаць і як гэта паўплывае на планы Лукашэнкі адносна замірэння з Еўропай? Ці стане паражэнне Орбана нагодай для Трампа скасаваць удзел ЗША ў НАТА, і што стаіць за словамі Мадзьяра пра Расію як ворага? Ці пачне рэжым рандомна дэпартаваць з краіны палітычных ворагаў, і чаму так актывізаваліся апошнім часам прыхільнікі ідэі дамаўляцца з рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    49 min
  • Аліна Харысава. Чаму беларусам больш цікавыя выбары ў Венгрыі, чым у КР
    У Еўропе задаволены вынікамі выбараў у Венгрыі і абраннем Петэра Мадзьяра. Палітолагі разважаюць пра тое, што адначасова з Орбанам прайграў Пуцін, а таксама зачыніліся пэўныя “вокны” для Лукашэнкі. І пра тое, што аднадумцы Орбана, прэм’еры Славакіі і Чэхіі, не будуць так самааддана абараняць інтарэсы Крамля. Што ж да Трампа, які таксама ставіў на перамогу Орбана, то ён спадзяецца адыграцца на выбарах у Германіі, Францыі ці, прыкладам, Вялікабрытаніі, дзе перамогу могуць атрымаць правыя сілы. А ў гэты час у беларускіх дэмсіл свае палітычныя баталіі — выбары ў Каардынацыйную раду.
    Ці апраўданая эйфарыя еўрапейцаў з нагоды перамогі апазіцыі ў Венгрыі, і як гэтая перамога паўплывае на адносіны паміж ЗША і Еўропай? Ці здольная лукашэнкаўская прапаганда лавіраваць паміж пазіцыямі Масквы і Мінска адносна новай венгерскай улады? Чаму ў шараговых беларусаў так і не з’явілася разумення таго, чым для іх карысная Каардынацыйная рада, і ці зменяць гэтую сітуацыю сёлетнія выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    43 min
  • Валер Карбалевіч. Еўраізаляцыя: Орбан сышоў і зачыніў дзверы ў Еўропу для Лукашэнкі
    Спадзяванні Лукашэнкі не спраўдзіліся — кіруючая партыя на чале з Віктарам Орбанам пры ўладзе не утрымалася і сакрушальна прайграла апазіцыі на чале з Мадзьярам. Больш за тое, не спраўджваецца і разлік афіцыйнага Мінска на хуткі прыход да ўлады ў краінах ЕС правых партый, з дапамогай якіх памянялася б палітыка адносна Беларусі. Што не перашкодзіла Лукашэнку адным з першых павіншаваць пераможцу.
    Як прыход да ўлады ў Венгрыі палітыкаў іншых поглядаў паўплывае на адносіны паміж нашымі краінамі і якіх змен у палітыцы Будапешта адносна Мінска варта чакаць? Ці пойдзе новая ўлада Венгрыі на ўсталяванне кантактаў з беларускімі дэмсіламі, і навошта гэта ім? Што страчвае Расія пасля сыходу Орбана, і як можа змяніцца стаўленне Трампа да Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    44 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра скаргі ў ТікТок, тарыфы ЖКГ, інфляцыю і біякарпарацыю
    Інфляцыя ў Беларусі запаволілася, і чыноўнікі адразу пачалі казаць пра тое, што сітуацыя з цэнамі на тавары і паслугі “развіваецца нават крыху лепш за прагнозы”. І, відаць, падставы для аптымізму ёсць, калі інфляцыя з 5,6% гадавых знізілася да 5,4%... Не зусім, праўда, зразумела, чаго ў бліжэйшым будучым чакаць ад коштаў на паліва і паслугі ЖКГ, але ў планах запусціць яшчэ адну біякарпарацыю, і тады ўжо дакладна беларусы зажывуць на зайздрасць суседзям. Асабліва з усходу, дзе назіраюцца праблемы ў эканоміцы.
    Што адбываецца з інфляцыяй і ці шмат гэта — 0,2% гадавых, каб радавацца і трубіць пра поспехі? Чаму кошты на паслугі растуць, і пры чым тут тарыфы ЖКГ? Навошта ў Беларусі яшчэ адна біякарпарацыя, і што яна дасць беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    43 min
  • Юры Дракахруст. Чым скончылася “перамога” Трампа над Іранам і што рыхтуе Лукашэнка
    Перамовы ЗША з Іранам у Ісламабадзе, якія доўжыліся больш за 21 гадзіну, завяршыліся без падпісання мірнага пагаднення, і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс пакінуў Пакістан ні з чым. Выглядае на тое, што такі ж вынік і ў “візіту падтрымкі”, з якім да Ісламабада Вэнс быў у Венгрыі, напярэдадні парламенцкіх выбараў у гэтай краіне. У Мінску таксама чакаюць візіцёра з Вашынгтона, але пакуль не Вэнса, а па-ранейшаму Коўла, ускладаючы на гэты візіт надзеі не толькі на вызваленне вялікай колькасці вязняў, але і на пачатак змен, пад прымусам ЗША, у рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі.
    Перамогай ці паражэннем стала для Трампа аперацыя ў Іране, і ці варта разлічваць на завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне? Хто па выніку выйграў, а хто прайграў ад вайны, і ці атрымалася ў Лукашэнкі скарыстацца сітуацыяй вайны? Чым цікавыя сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду, і ці сапраўды рэжым гатовы дазволіць вяртанне ў Беларусь сваіх праціўнікаў з вымушанай эміргацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    51 min
  • Алесь Плотка. Пра вайну, літаратуру, антыкаланіяльны наратыў і Плотку з Бахарэвічам
    У лютым бягучага года ва Украіне выйшаў пераклад кнігі Алеся Плоткі “Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine”. Ці, больш правільна сказаць, артбук. Адметна, што пераклады з беларускай не выходзілі ва Украіне з 2021-га. Нельга сказаць, што гэта кніга, якая ў перакладзе атрымала назву “Сож”, прарвала ўмоўную плаціну, але неўзабаве свет пабачыў і пераклад на ўкраінскую мову рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”.
    Чым адметны пераклад твораў беларускіх аўтараў на ўкраінскую мову, і ці можна казаць, што гэта пачатак нейкіх змен у адносінах паміж нашымі народамі? Ці дапаможа літаратура вярнуць паразуменне паміж нашымі народамі і ці спрацуе культурніцкая дыпламатыя ва ўмовах вайны і перманентнай пагрозы з поўначы для Украіны? Як змяняецца антыкаланіяльны наратыў у людзей і ў цэлым у культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, музыка Алесь Плотка
    40 min
  • Яўген Магда. Ці звязаны сустрэча Лукашэнкі з Трампам і Ціханоўскай з Зяленскім
    Тэрыторыя Беларусі, намаганнямі Крамля і пры адсутнасці супраціву з боку рэжыму Лукашэнкі, ператвараецца ў пляцоўку, з якой Расія пагражае і Еўропе, і Украіне. Размова і пра “Арэшнік”, і пра станцыі для каардынацыі палётаў расійскіх “Шахедаў”, і пра размяшчэнне расійскіх баз, у тым ліку з “дронаводамі” на тэрыторыі нашай краіны. Усё гэта прымусіла Кіеў нарэшце ўвесці санкцыі непасрэдна ў дачыненні да Лукашэнкі (а не яго жонкі ці сыноў) і актывізаваць кантакты з беларускімі дэмсіламі. Зяленскі нават правёў адмысловую сустрэчу з Ціханоўскай і запрасіў яе ва Украіну. Што праўда, візіт гэты ўжо які месяц так і не могуць “узгадніць” канчаткова…
    Што за апошні час змянілася ў стаўленні Кіева да рэжыму Лукашэнкі, і чаму дагэтуль не здолелі вызначыць дату паездкі Ціханоўскай у Кіеў? Як вайна з Іранам паўплывала на заходнюю дапамогу Украіне, і як мяняецца палітычны ландшафт Еўропы апошнім часам? Ці залежыць пазіцыя Кіева адносна рэжыму Лукашэнкі ад перамоў з Мінскам ЗША і ад таго, якую палітыку на беларускім напрамку ажыццяўляе ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    42 min
  • Чаму Ціханоўская не балаціруецца ў КР, і калі чакаць яе сустрэчы з Зяленскім
    У адрозненне ад папярэдніх выбараў у Каардынацыйную раду два гады таму, сёлетняй выбарчай кампаніі Офіс Святланы Ціханоўскай надае значна больш увагі. Хоць і не ўдзельнічае ў выбарах наўпрост. Што не замінае казаць пра наяўнасць “праофісных спісаў” сярод зарэгістраваных да ўдзелу. Як і спісаў крытыкаў існуючых структур дэмсіл. Вось толькі ўсё пералічанае (і не толькі гэта) не перашкаджае скептыкам казаць пра непатрэбнасць КР як інстытуцыі. І страту даверу да ўсіх іншых структур дэмсіл.
    Чым адметныя сёлетнія выбары ў КР і якое стаўленне да гэтай інстытуцыі і выбарчай кампаніі ў Офісе Ціханоўскай? Ці не наспеў час для размеркавання ўлады ад Офіса і вывядзення КР з-пад падпарадкавання Ціханоўскай? Як змяняецца палітыка ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі, і ці не час Офісу змяняць сваю стратэгію ціску на рэжым? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners