euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ірына Сідорская. “Мова прыніжэння”: якія сацыяльныя ліфты для жанчын прапануе Лукашэнка
    Напярэдадні 8 сакавіка Лукашэнка звярнуўся да беларускіх жанчын са стандартнымі словамі віншаванняў і падзякі. Здавалася б, нічога іншага ад яго чакаць і не даводзіцца, калі б не адно “але” — ён прапанаваў жанчынам звяртацца да яго наўпрост, і ён, нібыта, усе іх праблемы павырашае А да Пуціна звярнулася расійская блогерка Вікторыя Боня, якая даўно жыве ў Манака, але якой баліць за Расію і расіян. Звярнулся, каб расказаць пра праблемы праз адключэнні і блакіроўку інтэрнэту. А яшчэ беларусы даведаліся пра фіналістку конкурсу прыгажосці Алію Кароткую, якая ўсё часцей побач з Лукашэнкам. Здавалася б, такія розныя гісторыі…
    Чым скончыліся звароты жанчын да Лукашэнкі і блогеркі да Пуціна, і пра што гэта сведчыць? Як звязаны тыя звароты да Лукашэнкі і Пуціна і гісторыя новай прыгажуні з атачэння Лукашэнкі? Як у гэтых гісторыях праяўляюцца “традыцыйныя каштоўнасці”, і што такое “мова прыніжэння”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    41 min
  • Анастасія Лузгіна. 32 мільёны для дзяржпрадпрыемстваў. Ці адаб'юцца патрачаныя грошы?
    Дзяржава зноў нарошчвае долю ў буйных прадпрыемствах — у абмен на фінансавую падтрымку. У 2025 годзе як мінімум пяць дзяржпрадпрыемстваў атрымалі больш за 32 мільёны рублёў: цэментныя заводы, шкляная і дрэваапрацоўчая галіны. Пры гэтым грошы фактычна не вяртаюцца ў бюджэт — замест гэтага ўзмацняецца кантроль дзяржавы.
    На гэтым фоне Беларусь экспартуе тавараў прыкладна ў дзесяць разоў менш, чым Польшча, расце экспарт калію ў Кітай.
    Што адбываецца на валютным рынку і як ідуць справы з міжнароднымі пераводамі?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    42 min
  • Паліна Прысмакова. Прэзідэнтамі не нараджаюцца: ці можна любога навучыць кіраваць краінай
    2020 год паказаў, што беларусы незадаволеныя як Лукашэнкам, так і той сістэмай дзяржаўнага кіравання, якая пры ім была створана. Сістэма, калі ўсё вырашаецца вертыкаллю ўлады, а ад людзей нічога не залежыць — рэжым не цікавіцца меркаваннем грамадзян краіны і не справаздачыцца перад імі ні за свае дзеянні, ні за рашэнні і іх вынікі. Тое, як людзі падчас пратэстаў і кавіднай эпідэміі вырашалі праблемы, якія перад імі паўставалі, як самаарганізоўваліся і бралі на сябе адказнасць, сведчыць: беларусы гатовыя самі адказваць і за сябе, і за сваю дзяржаву. А калі іх яшчэ і троху падвучыць!..
    Ці можна дзяржаўнаму кіраванню навучыцца інакш, чым выключна ў Акадэміі дзяржкіравання, і пры чым тут “гарызантальныя сувязі ў грамадстве”? Чым адметная праца Прысмаковай “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці можна грамадства, якое дзесяцігоддзямі пазбаўлялі магчымасці прымаць рашэнні, хутка навучыць кіраваць дзяржавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
    39 min
  • Роза Турарбекава. Трамп ізноў “перамог” Іран: чым гэта пагражае свету і як закране Беларусь
    Трамп працягнуў рэжым спынення агню па Іране. Як вядома, ЗША Іран перамаглі, і цяпер “расколатая ўлада” гэтай краіны толькі павінна дамовіцца паміж сабой і выпрацаваць адзіны план для мірнага пагаднення з ЗША. Відаць, менавіта з гэтай нагоды Іран адмовіўся ад удзелу ў новых перамовах з Вашынгтонам, а Вэнс скасаваў сваю паездку ў Пакінстан. Гэта азначае, што супрацьстаянне працягнецца, і энергетычны крызіс ва ўсім свеце будзе толькі пашырацца. Што праўда, Расія на ім зарабіць наўрад ці зможа — дзякуючы Украіне.
    Ці можна казаць, што Іран выстаяў у супрацьстаянні з ЗША і Ізраілем, і якога працягу гэтага канфлікту варта чакаць? Як на сітуацыю з энерганосьбітамі і энергетычны крызіс уплываюць удары Украіны па нафтагазавай сітэме Расіі, і ці маюць пад сабой глебу заявы Зяленскага наконт паглыблення ўцягвання Расіяй Беларусі ў вайну? Як выглядаюць спробы Офіса ўсталяваць кантакты з лідарамі БРІКС, і што стаіць за пазіцыяй Літвы наконт наладжвання адносін ЗША і ЕС з рэжымам Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    41 min
  • Павел Усаў. Back in the USSR: ці зацягне Лукашэнка Беларусь у вайну і ў БССР
    Лукашэнка ізноў загаварыў (не пра тое, што “ён наеўся ўлады і гатовы быў бы саступіць сваё крэсла іншаму, але”… — гэта слухаць ужо нават не цікава) пра памылковую адмову ад сістэмы кіравання “як у Савецкім Саюзе”. Захад падмануў, а мы, савецкія людзі, і паверылі. Што праўда, беларусы даўно, спадзяюся, не савецкія, вяртання ў аднапартыйнае камуністычна-гэбісцкае мінулае не жадаюць. Але адзін прыхільнік краіны самага смачнага пламбіру настойліва імкнецца нас туды запіхаць. І не саромеецца пра гэта сказаць. І гэта без уліку моўнага пытання, якое ў чарговы раз падзяліла беларусаў.
    Што стаіць за настальгіяй Лукашэнкі па часах “вялікага Савецкага Саюза” і ці магчыма сёння зацягнуць у тое мінулае Беларусь? Ці не перабольшана моўная праблема для літаратараў і выдаўцоў за мяжой і ці магчымы па гэтым пытанні кансенсус? Як выглядаюць сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду і ці зможа яна вярнуць сабе давер беларусаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
    44 min
  • Вольга Лойка. Пра тое, як Лукашэнку “рыбаў паказвалі”, і ці будзе пакараны забудоўшчык “Мінск-Свету”?
    Каб беларусы мелі да бульбы не толькі скварку (і чарку), але і рыбу — менавіта такой праблемай заняўся Лукашэнка. І паехаў у рыбгас. Там яму і прыгожых “рыбаў паказалі”, і якасць корму для рыб на сабе выпрабаваў дырэктар фірмы-вытворцы — скарыстаўся момантам і сам тых кармоў на вачах у Лукашэнкі і міністраў пад’еў. Ці падаравалі Лукашэнку на развітанне мех рыбы, як напярэдадні карову на жывёлагадоўчай ферме, невядома, але загад пабудаваць такіх жа прыбытковых рыбгасаў штук 10 па краіне — атрымалі.
    Чаму Лукашэнка працягвае ўдаваць з сябе спецыяліста па ўсіх пытаннях, і што цяпер чакае рыбгасы ў Беларусі? Як можна скардзіцца Лукашэнку праз ТікТок, калі Качанава хоча, каб за такія скаргі людзей каралі? Ці будзе пакараны забудоўшчык “Мінск-Свету”, і пра што сведчыць сітуацыя са Статкевічам, які нібыта дагэтуль знаходзіцца за кратамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    48 min
  • Аляксандр Кныровіч. Пра “лішніх” дактароў, гульню Мацкевіча і таемны “Сувалкі клуб”
    эма дактароў у Беларусі і беларускіх дактароў за мяжой не адпускае як галоўнага эксперта па медыцыне — Лукашэнку, так і саміх дактароў. Эксперт па ўсіх пытаннях “на блакітным воку” расказвае, што ў Беларусі і дактароў хапае, і заробкі ў іх добрыя, і ўзровень медыцыны вышэйшы за еўрапейскі. А тыя няўдзячныя, каго дзяржава вывучыла бясплатна і хто з’ехаў за мяжу, толькі і могуць, што мыць у Польшчы прабіркі і марыць пра вяртанне. Вось толькі што самі дактары — як у Беларусі, так і за мяжой, — што пацыенты ў беларускіх паліклініках такога аптымізму, як у Лукашэнкі, адносна сітуацыі з лекарамі і медыцынай у краіне не маюць.
    Што насамрэч адбываецца з беларускай медыцынай і канкрэтна з кадрамі ў гэтай сферы? Як можна выправіць сітуацыю і ці дапамогуць у гэтым замежныя студэнты і мігранты? Ці можна з дапамогай гульні Мацкевіча змяніць сітуацыю ў дэмсілах, і што такое “Сувалкі клуб”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам Аляксандрам Кныровічам
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners