euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Дабравольскі. “Каардынацыйная манархія”: чаму Офіс не хоча “адпусціць” КР
    Офіс Святланы Ціханоўскай хоць і заклікае беларусаў да ўдзелу ў тым ці іншым выглядзе ў выбарах у Каардынацыйную раду, але сам наўпрост у выбарах удзелу не бярэ і свайго, “офіснага”, спіса кандыдатаў у дэлегаты не выстаўляе. Тым не менш, менавіта ў сёлетняй выбарчай кампаніі ўдзельнічае вялікая колькасць людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне альбо да самога Офіса, альбо да афіляваных з ім структур.
    Чаму Офіс не ідзе на выбары сваім спісам, але не супраць таго, каб датычныя да яго палітыкі балаціраваліся ў КР? Ці ёсць сярод удзельнікаў людзі канкрэтна з “праофіснага” спіса, і ці лічыць важнымі гэтыя выбары і саму КР? Ці не прыспеў час рэфармаваць структуру дэмсіл, і як змянілася палітычная павестка Офіса за апошнія месяцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
    56 min
  • Антон Пянькоўскі. На што здольнае NATO без ЗША, і пры чым тут Украіна і бяспека Беларусі
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, па яго словах, абыякавы як да пройгрышу, так і да далейшага лёсу няўдачніка Віктара Орбана, а новы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр яму вельмі нават даспадобы. Тым не менш, менавіта пасля выбараў у Венгрыі Трамп у чарговы раз рашуча заявіў пра жаданне скасаваць удзел ЗША ў NATO. Маўляў, надакучылі баявому прэзідэнту ЗША гэтыя еўрапейскія баязліўцы-левакі.
    Што насамрэч стаіць за словамі Трампа наконт выхаду ЗША з NATO, і ці можа ён асабіста прыняць такое рашэнне? Якія пагрозы чакаюць Еўропу ў такім выпадку, і ці гатовы Еўрасаюз стварыць сваё, еўрапейскае NATO? Як выхад ЗША паўплывае на сітуацыю ва Украіне і ўвогуле на бяспеку ў нашым рэгіёне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    44 min
  • Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі
    16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў.
    Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам беларускую нацыю. Так будзе і гэтым разам, перакананы Павел Шаўцоў.
    Пра тое, чаму і ў эміграцыі беларусы не забываюцца на свае карані, чаму мы павінны захоўваць памяць пра сваю гісторыю, і як гэта нам дапаможа захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Шаўцовым.
    1 hr 8 min
  • Міхаіл Кірылюк. Ад выбараў у КР да міжнародных спраў: хто і як будзе адказваць за гвалт
    Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання пройдуць з 11 па 17 траўня, але цікавасць да іх выглядае неадназначнай. Частка беларусаў адкрыта кажа, што галасаваць не плануе, іншыя лічаць выбары важным дэмакратычным досведам. У апытанні Еўрарадыё большасць адказала, што не будзе ўдзельнічаць, а ў каментарах спрачаюцца: для адных гэта “сімулятар”, для іншых — адзіны спосаб развіваць уласную палітыку. Ці сапраўды мы бачым крызіс даверу? І што гэта значыць для палітычнага прадстаўніцтва беларусаў?
    У эфіры Еўрарадыё абмяркуем тэму з юрыстам НАУ і дэлегатам Каардынацыйнай рады Міхаілам Кірылюком.
    Таксама пагаворым пра юрыдычныя механізмы адказнасці за гвалт пасля пратэстаў. Польская пракуратура плануе пераследаваць асоб, якіх падазраюць у катаваннях беларускіх пратэстоўцаў, і разглядае магчымасць выдачы еўрапейскіх ордэраў на іх арышт. Навошта такія справы, як яны працуюць і ці могуць стаць рэальным інструментам справядлівасці? Таксама абмяркуем, як гэта суадносіцца з расследаваннем Міжнароднага крымінальнага суда па магчымых злачынствах рэжыму Лукашэнкі і ці ўзмацняюць такія працэсы пазіцыі дэмакратычных структур.
    Акрамя гэтага, закранём і іншыя важныя тэмы: прызнанне ЕГУ "экстрэмісцкай" арганізацыяй, цяжкасці з адкрыццём банкаўскіх рахункаў для беларусаў за мяжой, а таксама пытанні легалізацыі і тэрмінаў знаходжання. Як гэтыя рашэнні ўплываюць на беларускую дыяспару і якія ёсць прававыя магчымасці?
    29 min
  • Ганна Маціеўская. Ад пашпарта Новай Беларусі да легалізацыі палітвязняў
    Напрыканцы лютага ў чарговы скандал патрапіў… пашпарт Новай Беларусі. Спачатку, безумоўна, не ён сам, а яго ўладальнік, які падчас падачы дакументаў на ВНЖ указаў у якасці дакумента, які можа пацвердзіць яго асобу, гэты пашпарт. І патрапіў у непрыемнасці, бо ў польскіх чыноўнікаў наяўнасць у чалавека, які знаходзіцца пад міжнароднай абаронай, дзеючага пашпарта выклікала пытаннечкі. І панеслася! Скончылася ўсё добра, але вінаватымі чамусьці засталіся юрысты “Партызанкі”, якія звярнулі ўвагу беларусаў на небяспеку, звязаную з выкарыстаннем гэтага “сімвалічнага дакумента”.
    Ці сапраўды сітуацыя з выкарыстаннем пашпарта Новай Беларусі падчас замены дакументаў ВНЖ была такой небяспечнай і пагражала скончыцца пазбаўленнем міжнароднай абароны ўладальніка гэтага сімвалічнага дакумента? Ці не перабольшаны былі пагрозы юрыстаў “Партызанкі”, і ці маюць па выніку пад сабой глебу тыя прэтэнзіі, што агучваліся ў бок органа, які пашпарт Новай Беларусі выдае? Як вырашаюцца пытанні з легалізацыяй дэпартаваных з Беларусі ў Польшчу і Літву палітвязняў, і ці чакаць змен у міграцыйнай палітыцы Польшчы на карысць беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай
    36 min
  • “Залатая рыбка” для сям’і Лукашэнкі: як пабудаваны рыбны бізнес
    У беларускіх улад няма выхаду да мора, але яны здолелі выгадна прышвартавацца ў Расіі, атрымліваючы там квоты на вылаў рыбы ўжо больш як дваццаць гадоў. Рыбны промысел прыносіць мільёны долараў і аддадзены на водкуп найбліжэйшаму колу Аляксандра Лукашэнкі.
    Як уладкаваны гэты рыбны бізнес, хто на ім зарабляе? Хто для “сям’і” Людміла Няронская, і пры чым тут сябры Уладзіміра Пуціна? Якім чынам да рыбнага бізнесу датычны ўнук Лукашэнкі — Аляксандр Лукашэнка-малодшы, і пры чым тут кішэня дзяржаўнага бюджэту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
    43 min
  • Ці разумеюць дэмсілы, чым жыве моладзь, і як моладзі дэмсілы рэфармаваць
    Можна бясконца глядзець на некалькі рэчаў… І адна з іх — тое, як моладзь імкнецца змяніць свет у адпаведнасці са сваім уяўленнем пра лепшае і справядлівае. Ну, калі не ўвесь свет, то хаця б тую частку рэчаіснасці, з якой яны сутыкаюцца. Да прыкладу, Каардынацыйную раду, дэмсілы, працу міжнародных структур кшталту ПАРЕ. Не ўсё атрымліваецца, памылак хапае, але гэта лепш, чым проста плыць па цячэнні.
    Што карыснага для “простых беларусаў” зрабіла Каардынацыйная рада трэцяга склікання, і чаму за “Наступ” нечакана ўпісаўся Бабарыка? Ці не нашкодзіць спісу наяўнасць у ім Івана Краўцова, і якой моладзь бачыць рэформу КР і агулам дэмсіл? Ці чакаць нечага цікавага ад бліжэйшай сесіі ПАРЕ, і ці страцілі дэмсілы моладзь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-спікерка КР, чаліня фракцыі “Моладзевы наступ”, лідарка спіса “Наступ” на выбарах у КР-4 Ліза Пракопчык і прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава
    41 min
  • Дар'я Урбан. З’ехаць ці адаптавацца: што выбірае моладзь у часы нявызначанасці
    Беларуская моладзь сёння жыве ва ўмовах працяглай нестабільнасці: палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай. Нявызначанасць уплывае не толькі на паўсядзённыя рашэнні, але і на жыццёвыя стратэгіі, планы на будучыню і ўзровень даверу да інстытутаў. У даследаванні Цэнтра новых ідэй аналізуецца, як маладыя беларусы і беларускі ўспрымаюць сучасную рэальнасць і якім чынам да яе адаптуюцца.
    Якім чынам праводзілася даследаванне і ці можна давяраць яго вынікам? Якія асноўныя тэндэнцыі адаптацыі да рэчаіснасці ў беларускай моладзі, якія яна абірае жыццёвыя стратэгіі ды якімі бачыць сцэнары сваёй будучыні? Як беларуская моладзь ставіцца да міграцыі і ці мае планы эміграваць з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка сацыялогіі, кіраўніца даследаванняў у Цэнтры новых ідэй Дар’я Урбан
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners