euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Новы міністр вырашыў не блакаваць YouTube. Колькі ўбухалі ў БНБК?
    Новы міністр інфармацыі асцярожна выказаўся наконт блакіроўкі YouTube у Беларусі. Паводле Дзмітрыя Жука, "калі мы дэкларуем, але не можам рэалізаваць, дык лепш увогуле не дэклараваць". Так што, хутчэй за ўсё, будзем глядзець ютуб далей.
    Гэта, а таксама "нацыяналізацыю" і так нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, у якую ўлады папросту закапалі сотні мільёнаў долараў, абмяркуем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама жарсці вакол выбараў у Каардынацыйную раду — Кныровіч збіраецца жорстка адказаць на абвінавачанні з боку Паўла Латушкі.
    46 min
  • Аліса Рыжычэнка. Казкі ад Белстата: беларусы сапраўды сталі траціць менш на прадукты?
    Дамова аб спыненні агню паміж ЗША і Ізраілем з аднаго боку і Іранам з другога нібыта дасягнута. Але гэта недакладна. Як і з Армузскім пралівам: ці то ён разблакіраваны для праходу танкераў ды іншых суднаў, ці то не — незразумела. Грошы ў любым выпадку Іран будзе за праход браць. Ці гэта будзе рабіць адмыслова створаная сумесная амерыкана-іранская кампанія. Ва ўсякім разе, на думку экспертаў, час танных энергарэсурсаў больш не вернецца. У тым ліку і для Беларусі, хоць да яе нафта ідзе не праз Армузскі праліў.
    Чаму не варта чакаць вяртання нізкіх коштаў на нафту і газ, і якім бокам сітуацыя вакол Ірана і Армузскага праліва закранае беларускія НПЗ і кішэні беларускіх аўтаўладальнікаў? Ці ўратуюць Беллегпрам замовы ад расійскага ваенпрама, і чаму Лукашэнка так актыўна прасоўвае тэму масавага вяртання беларусаў з вымушанай эміграцыі? Чаму ў Мінску загадалі скараціць будаўніцтва жылля, і ці сапраўды беларусы пачалі менш выдаткоўваць грошай на прадукты? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Хто ў Еўропе пагодзіцца першым пазваніць Лукашэнку, і што гэта дасць
    “ЕС павінен зноў адкрыць дыпламатычныя каналы з Лукашэнкам — для яго Еўрасаюз быў бы больш натуральным партнёрам”, — заявіла ў чарговы раз Марыя Калеснікава ў інтэрв’ю нямецкаму выданню TAZ.de, і прыгадала, што былая канцлерка Меркель была апошняй з нямецкіх палітыкаў, хто размаўляў з Лукашэнкам. “Магчыма, патрэбна новая спроба”, — мяркуе Калеснікава. І абыходзіць увагай пазіцыю і дзеянні лукашэнкаўскага рэжыму як у дачыненні да Літвы (і іншых краін Балтыі), так і да Польшчы, адносіны з якімі застаюцца напружанымі, а правакацыі з боку Мінска не спыняюцца.
    Ці гатовы ЕС і Германія ў прыватнасці ў чарговы раз наступіць на старыя граблі пад назвай “паверыць Лукашэнку”, і ці магчыма гэта сёння? Пра што сведчаць дзеянні і планы злачыннай групы, якая планавала забойствы ў Літве, і ці гатова Еўропа супрацьстаяць гібрыдным пагрозам з Усходу? Што азначае перамір’е ў Іране, і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам .
    37 min
  • Уладзімір Жыгар. “Вазіце грошы чамаданамі”: як прадпрыемствы зарабляюць на вязнях
    Прадпрыемства ў структуры “БелАЗ-Холдынг” патрабуе ад калоніі №2 у Бабруйску тэрмінова павялічыць вытворчасць і ліквідаваць адставанне па пастаўках. Дакумент з такім патрабаваннем да кіраўніцтва бабруйскай калоніі аказаўся ў распараджэнні BELPOL. І з гэтага дакумента можна зрабіць адназначную выснову: людзей у калоніях, уключаючы палітвязняў, выкарыстоўваюць як танную і бяспраўную працоўную сілу для выканання планаў прадпрыемстваў. А што рабіць, калі санкцыі сапраўды б’юць па рэжыме, і эканоміць даводзіцца практычна на ўсім! Ну, акрамя патрэб самога рэжыму і, найперш, “сям’і”…
    Ці многа нечаканасці ў тым, што прадпрыемствы карыстаюцца прадукцыяй, вырабленай на “прамках” зняволенымі, і наколькі гэта незаконна? Пра што сведчыць практыка выкарыстання працы вязняў калоній, і ці падстава гэта для ўнясення такіх прадпрыемстваў у санкцыйныя спісы? Што прымушае рэжым мераць прыбытак “чамаданамі грошай”, і ці не час Еўропе перагледзець сваю палітыку адносна Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    46 min
  • Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Расійская інтэрвенцыя: ці гатовы беларусы бараніць ад яе Беларусь
    Напрыканцы сакавіка ў Еўрапарламенце прайшла канферэнцыя імя Міколы Статкевіча, на якую прыехалі прадстаўнікі Беларусі: ад нядаўна вызваленых і дэпартаваных з Беларусі палітвязняў да добраахвотнікаў і палітычных актывістаў. І калі пераважная большасць удзельнікаў галоўным у сваіх выступленнях зрабіла крытыку Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета ды іншых “праофісных”, на іх думку, структур дэмсіл, то добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч сваё выступленне прысвяціў тэме інтэрвенцыі Расіі ў Беларусі і пагрозам, з гэтым звязаным.
    Што ён канкрэтна мае на ўвазе, калі гаворыць пра расійскую інтэрвенцыю ў Беларусі, і ў чым бачыць праявы гэтай інтэрвенцыі? Ці магчыма стварэнне сіл супраціву гэтай інтэрвенцыі, і на тэрыторыі якіх краін? Чаму беларусы не запісваюцца масава ў добраахвотнікі, нават на курсы самаабароны, і што будзе, калі Захад пойдзе на замірэнне з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя беларусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.
    43 min
  • Аляксандра Мамаева. Ці здольныя выбары вярнуць давер да КР, і пры чым тут паліграф
    Адным з галоўных поспехаў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання называюць дзейнасць на міжнароднай “арэне”. Да прыкладу, праца дэлегацыі КР у ПАРЕ. Што праўда, звычайныя людзі з дыяспары ўсё адно сумняваюцца, што гэты “міжнародны трэк” дэлегатаў КР неяк уплывае на іх жыццё і дапамагае вырашаць штодзённыя праблемы. А такія настроі фарміруюць як стаўленне да самой гэтай структуры, якую нехта называе протапарламентам, так і да ўдзелу ў галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду.
    Якімі поспехамі можа пахваліцца міжнародная камісія КР і як гэта ўплывае на жыццё звычайных беларусаў — як за мяжой, так і ў Беларусі? Як на стаўленне да КР і іншых структур дэмсіл уплываюць тыя скандалы і канфлікты, якія ў дэмасяродку адбываюцца? Ці варта спадзявацца, што абноўлены склад КР верне гэтай структуры давер беларусаў, і чым сёння жывуць Народныя амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.
    48 min
  • Андрэй Ягораў. Без Пракоп’ева і Кныровіча: ці праўда, што вынікі выбараў ужо прадвызначаны
    “Блок Пракоп’ева-Ягорава”, ці, як ён пазней стаў называцца, “Фракцыя Беларусы” (альбо проста “Блок” — нават мы ўжо заблыталіся), быў апазіцыяй да кіруючай кааліцыі ў Каардынацыйнай радзе трэцяга склікання. Адным з галоўных дасягненняў гэтага Блока-Фракцыі стала арганізацыя слуханняў у КР справаздачы Святланы Ціханоўскай. Здарылася гэта напрыканцы кадэнцыі КР-3. Пасля чаго “Блок” выйшаў з КР поўным складам. І неўзабаве заявіў, што браць удзел у выбарах КР-4 не будзе. Бо не бачыць у гэтым (ці ў самой КР?) сэнсу…
    Чаму не атрымалася выканаць сваю “перадвыбарчую праграму”, і ці толькі Латушка ў гэтым вінаваты? Ці магчымае далейшае функцыянаванне КР без яе рэфармавання, і якой гэтая рэформа павінна быць? Чаму вырашылі не балаціравацца ў КР чацвёртага склікання, і ці сапраўды вынік выбараў ужо прадвызначаны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і былы сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.
    49 min
  • Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум
    9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько.
    Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько.
    Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько.
    1 hr 5 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners