euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Пра “перамогу” Трампа над Іранам і вайну КДБ супраць КР
    Трамп то перамагае ў чарговы раз Іран, то спрабуе з ім замірыцца. Іран таксама перакананы ў сваёй перамозе над ЗША і мірыцца не спяшаецца. Ізраіль ціха стаіць убаку і працягвае вырашаць свае пытанні. У гэты час увесь свет жыве ў прадчуванні вялікага эканамічнага крызісу і ў чаканні новай сусветнай вайны. У гэты час Лукашэнка вучыць Трампа жыццю, лукашэнкаўскія спецслужбы змагаюцца з выбарамі ў Каардынацыйную раду і любой няўзгодненай грамадзянскай і палітычнай актыўнасцю, а беларусы дыяспары ізноў спрачаюцца па “моўным пытанні”.
    Ці паўплываюць на вынік вайны з Іранам рашэнні Трампа аб працягу рэжыму спынення агню, і ці чакаць перарастання гэтага канфлікту ў вялікую вайну? Калі амерыканскія санкцыі для Лукашэнкі — “дробязі” і не галоўнае ў перамовах з ЗША, то ў чым можа быць “вялікая здзелка”, за якую Мінск гандлюецца з Вашынгтонам? Чаму спецслужбы так упарта ваююць супраць КР, калі ў дыяспарах сумняваюцца ў тым, што КР можа хоць на нешта ўплываць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min
  • Яўген Красулін. Спецслужбы vs дыяспары: чаму рэжымы так баяцца структур эміграцыі
    Беларусы любяць прыгадваць, як у іх у часы БНР было ажно 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, польская, руская ды ідыш. І што цяпер у нас дзве дзяржаўныя мовы. Каб напружання ў грамадстве не было. (Ці вы хочаце, як ва Украіне?! (с)) Але калі пачаць разбірацца ў гісторыі “моўнага пытання”, то можна даведацца, і як беларусаў “апалячвалі” ў Рэчы Паспалітай, і як іх русіфікавалі ў Расійскай імперыі. Зараз Беларусь нібыта незалежная, але роўнасці паміж дзвюма дзяржаўнымі мовамі па-ранейшаму няма. Здавалася б, за мяжой нарэшце кансенсус быў дасягнуты, але хапіла аднаго трыгера, каб беларусы дыяспары ізноў пачалі спрачаюцца па “моўным пытанні”.
    Ці былі часы, калі ў беларусаў было ўсё ў парадку з мовай, і чаму гэтае пытанне такое важнае? Ці атрымалася ў беларускай эміграцыі захаваць сваю ідэнтычнасць, і ці можна гэта зрабіць ва ўмовах эміграцыі? Чаму спецслужбы Лукашэнкі так упарта ваююць супраць КР, і ці былі ў гісторыі прэцэдэнты, каб створаныя ў эміграцыі інстытуцыі пераехалі на радзіму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнку пасадзілі ў верталёт, а расійская прапаганда разгубілася
    Увесь тыдзень Лукашэнка аблятае свае ўладанні на верталёце. Акрамя кінематаграфічных кадраў з "вяртушкай", у гэтым можа быць яшчэ адзін, невідавочны сэнс: з верталёта каровы не падаюцца такімі "абасранымі"...
    Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра "нармалізацыю" аўташколаў, расійскі сцяг у вакне ў "Мінск-Міры" і раскол у расійскіх элітах, якія стаміліся жыць без інтэрнэта і не разумеюць, за што з імі так.
    40 min
  • Аліса Рыжычэнка. Уратуюць ці патопяць беларускую эканоміку “танны долар” і дарагое паліва
    Амбасадары краін-чальцоў ЕС ухвалілі крэдыт у памеры 90 мільярдаў еўра для Украіны і 20-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Абмежаванні закранаюць як пэўныя тавары, якія экспартуюцца ў Беларусь ці з Беларусі, так і транзіт праз тэрыторыю нашай краіны. Агулам такое рашэнне сведчыць пра нязменнасць палітыкі ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі — санкцыйны ціск працягваецца, бо ніякіх зрухаў у пытанні адыходу Мінска ад падтрымкі расійскай вайны ва Украіне не назіраецца.
    Ці паўплываюць новыя санкцыйныя абмежаванні на стан беларускай эканомікі і ці стане гэты пакет санкцый адчувальным для рэжыму? Калі амерыканскія санкцыі (для пачатку) для Лукашэнкі “дробязі” і не галоўнае ў перамовах з ЗША, то ў чым можа быць “вялікая здзелка”, за якую Мінск гандлюецца з Вашынгтонам? Самы нізкі курс долара за апошнія тры гады — гэта добра ці дрэнна для беларускай эканомікі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    50 min
  • Мікіта Забуга, Генадзь Манько. Ці гарантуе паліграф “чысціню” дэмсіл ад агентуры, і хто блакіруе гэтую ідэю
    Пытанні бяспекі і абароны ад пранікнення ў шэрагі чальцоў Каардынацыйнай рады, іншых структур і агулам дэмсіл былі актуальнымі апошнім часам, і выглядае на тое, што будуць актуальнымі і надалей. А магчыма, стануць яшчэ больш актуальнымі і надзённымі. Як і пытанні стварэння беларускага вызвольнага войска на фоне не толькі мілітарызацыі рэжыму Лукашэнкі і ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да беларусаў па ўсім свеце, так і агульнай небяспекі магчымай глабальнай вайны.
    Ці была не толькі патрэба, але і магчымасць праверыць на паліграфе усіх чальцоў КР-3, і хто заблакіраваў гэтую прапанову? Чым адметная працэдура праходжання паліграфа і ці гарантуе яна адсутнасць у вашых шэрагах агентаў спецслужбаў? Ці мае падтрымку ідэя стварэння беларускага вызвольнага войска і ці рэальна гэта ўвогуле ажыццявіць — стварыць такую сілавую адзінку за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Часовай вайсковай камісіі Беларускай вызвольнай арміі, першы нумар спіса “Воля” Мікіта Забуга і кіраўнік Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады Генадзь Манько
    48 min
  • Таццяна Нікіціна: трымацца сваіх каранёў і сваёй беларускасці — мая ідэя
    23 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, былая вядоўца кітайскага тэлебачання, вандроўніца Таццяна Нікіціна.
    Дзе б мы ні знаходзіліся, мы мусім захоўваць у сабе сваю беларускасць. А для гэтага трэба памятаць гісторыю сваёй краіны і сваёй сям’і, любіць сваю культуру і падтрымліваць усё беларускае. Толькі так мы захаваем сябе і сваю нацыю, пераканана Таццяна Нікіціна.
    Пра тое, чаму ў эміграцыі важна не адварочвацца ад сваёй культуры і памятаць пра свае карані, як захаваць веру ў вяртанне, і чаму не мусім забывацца, што беларус беларусу заўжды беларус, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Нікіцінай.
    1 hr 10 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners