euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Дзмітрый Гурневіч. Свабода СМІ і жыццё без свабоды. Андрэева, Пачобут… Мы ўсё яшчэ патрэбныя?
    3 траўня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень свабоды друку. У Беларусі гэтая дата ўжо даўно стала сімвалам рэпрэсій і выжывання прафесіі. Больш за 20 журналістаў застаюцца за кратамі, сотні былі вымушаныя з’ехаць, а незалежныя медыя працуюць з-за мяжы, спрабуючы захоўваць сувязь з аўдыторыяй унутры краіны.
    На гэтым фоне асабліва гучна прагучалі нядаўнія вызваленні журналісткі Кацярыны Андрэевай, а таксама журналіста і актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, які правёў у зняволенні 1860 дзён.
    Яго словы: "Я хачу вярнуцца ў Беларусь. Там засталіся людзі, якія мне вераць", а таксама словы Кацярыны: "Калі б мне пакінулі выбар, я б засталася ў Беларусі" — зноў вяртаюць размову да таго, што адбываецца з чалавекам пасля доўгай ізаляцыі і як гэта ўплывае на вяртанне да звычайнага жыцця.
    А што цяпер для беларусаў — звычайнае жыццё?
    Як мы жывём па абодва бакі мяжы і якія кропкі перасячэння ў нас засталіся? Якая місія ў свабоднай прэсы сёння і якіх памылак варта пазбягаць журналістам, каб не атрымліваць сігнал: "вы працуеце зусім у іншай рэчаіснасці"?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістам "Радыё Свабода" Дзмітрыем Гурневічам, супраць якога ў Беларусі ўзбуджана крымінальная справа.
    46 min
  • Павел Усаў. Чаму пасля пяці канферэнцый дыяспары гучыць пытанне: “а які вынік?”
    Два гады таму Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Арменія нікому не патрэбна і пра яе забудуць без падтрымкі буйных лідараў. Чацвёртага траўня ў Ерыване праходзіць Саміт еўрапейскіх лідараў.
    Тым часам на выходных у Варшаве прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — чарговая сустрэча дыяспары, палітыкаў і актывістаў, дзе зноў спрабавалі адказаць на пытанне, як дзейнічаць у доўгай сітуацыі выгнання. Але разам з размовамі пра каардынацыю і салідарнасць усё гучней гучыць і сумнеў: ці даюць такія форумы рэальны палітычны вынік, ці дэмакратычная інфраструктура ўжо жыве па сваёй унутранай логіцы — з праектамі, грантамі і канферэнцыямі, але без адчувальнага ўплыву на сітуацыю ўнутры Беларусі.
    Паралельна абвастраецца і ўнутраная спрэчка ў самім дэмакратычным полі: паміж стаўкай на моцную арганізаваную дыяспару і крытыкай сістэмы, якая, на думку яе апанентаў, усё больш замыкаецца на самой сабе і страчвае сувязь з запытам беларусаў. Дадаецца і прынцыповы канфлікт падыходаў — ад жорсткай лініі “ціску” да дыскусій пра магчымыя эфекты частковага змякчэння адносін з Мінскам, што частка актараў успрымае як легітымізацыю рэжыму.
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам палітычных навук, сябрам ініцыятывы “Вольная Беларусь” Паўлам Усавым.
    Асобна закранаем тэму выбараў ў Каардынацыйную раду і кантэкст вызвалення і вывазу з Беларусі журналіста Анджэя Пачобута — як сімвала складанай і неадназначнай дынамікі, у якой любыя “зрухі” адразу становяцца прадметам вострых палітычных інтэрпрэтацый.
    44 min
  • Павел Станкевіч. Tutaka вам не тамака: чым сёлета плануе здзівіць Фестываль абуджаных
    За 5 гадоў свайго існавання фэст Tutaka не толькі перастаў асацыявацца з фэстам “Басовішча”, але і здолеў пераўтварыцца з невялікага мерапрыемства ў маштабны фестываль са сваёй непаўторнай атмасферай. Фэст, які стаў кропкай прыцягнення і месцам яднання для многіх беларусаў. Акурат у гэтым працягнуўшы традыцыі “БАСоў”. Сёлета свята адбудзецца з 16 па 19 ліпеня, і ўпершыню за доступ на тэрыторыю фэсту трэба будзе заплаціць. Толькі гэта не адзіныя і далёка не самыя галоўныя змены, якія нас чакаюць.
    Чаму наведнікам упершыню прыйдзецца плаціць за фэст Tutaka? Куды пераедзе галоўная сцэна і на якія часткі будуць падзелены кемпінгі? Якія актыўнасці плануюцца і каго чакаць на музычнай сцэне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік Фестывалю абуджаных TUTAKA, старшыня фонду TUTAKA Павел Станкевіч
    55 min
  • Антон Пянькоўскі. Ці дапаможа вызваленне Пачобута набраць дадатковыя ачкі Трампу
    Абмен “шпіёнамі”, у выніку якога на волю выйшаў палітвязень Анджэй Пачобут, хоць і праводзіўся спецслужбамі Польшчы і Беларусі, але пры пасярэдніцтве спецпрадстаўніка па Беларусі Джона Коўла. Выглядае на тое, што без ЗША ніводная “здзелка” з рэжымам Лукашэнкі, нават калі яна “шпіёнская”, не абыходзіцца. А любы станоўчы вынік іграе на карысць прэзідэнта Трампа, якому вельмі не хапае “гісторый перамог” і якому, як кажуць асобныя эксперты, пагражае імпічмент…
    Чаму нават абмен, які праводзіўся краінамі ЕС і Беларуссю, не мог абыйсціся без пасярэдніцтва ЗША ў асобе Джона Коўла? Якія выгоды ад вызвалення беларускіх палітвязняў атрымліваюць ЗША і асабіста Трамп? Ці сапраўды дзеючаму прэзідэнту ЗША пагражае імпічмент, і як увогуле працуе і чым рэгулюецца гэты працэс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    45 min
  • Аліна Харысава. Пра нядобразычліўцаў, “патрыятычны талент”, спецслужбы і выбары ў КР
    Днямі ў Мінску праходзіў пазачарговы з’езд праўладнай партыі “Белая Русь”. Што праўда, Лукашэнка на гэтай сходцы сваіх прыхільнікаў чамусьці не з’явіўся. А прысутны ў зале першы намеснік лукашэнкаўскай адміністрацыі Пярцоў заклікаў “партыйную моладзь” быць больш актыўнымі ў сацсетках і ў каментарах уступаць у дыскусію пад матэрыяламі, дзе “нядобразычліўцы разганяюць сацыяльную, камунальную ці іншыя праблемы”. Праяўляць, так бы мовіць, грамадзянскую пазіцыю і патрыятычны талент.
    Ці атрымаецца ў рэжыму сфарміраваць з “партыйнай” моладзі армію ботаў-прапагандыстаў і чаму ўвогуле Пярцоў вымушаны быў звяртацца з такім заклікам? Ці звярнулі на Захадзе ўвагу на апошняе інтэрв’ю Лукашэнкі і ці было ў ім сапраўды хоць нешта адметнае? Чаму лукашэнкаўскія спецслужбы так пераймаюцца выбарамі ў КР і як гэта можа паўплываць на выбаршчыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    42 min
  • Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя
    30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік.
    Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік.
    Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Суханосік.
    1 hr 13 min
  • Віталь Цыганкоў. Імітацыя: ад перамоў з ЗША да захаплення кітайскай партыйнай мадэллю
    Днямі Лукашэнка пацвердзіў тое, што і так было даўно вядома: прыхільнік аднапартыйнай савецкай сістэмы і аўтарытарнага кіравання краінай, Лукашэнка марыць вярнуць Беларусь у савецкае мінулае. Але аднаўляць гэтае мінулае ён хоча ўсё ж з улікам кітайскага досведу — камунізму з капіталістычным тварам. Менавіта таму адначасова Мінск наладжвае і паглыбляе стасункі з Кітаем і вядзе перамовы з сённяшнім кіраўніцтвам ЗША.
    Якую ролю адыгралі ЗША і асабіста спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл у абмене паміж Беларуссю і Польшчай, у выніку якога на волю выйшаў Анджэй Пачобут? Ці варта чакаць пачатку адлігі ў адносінах паміж Мінскам і Варшавай, а магчыма, і агулам з ЕС? Што стаіць за настальгіяй Лукашэнкі па дзяржаўнай сістэме СССР, і навошта яму для вяртання Беларусі ў мінулае досвед Кітая? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
    48 min
  • Рускі свет: як беларусы сутыкнуліся з ім у калідорах ПАСЕ і што было далей
    Адмысловы сайд-івент, прысвечаны пранікненню “рускага свету” ў інфармацыйную і культурніцкую прастору як Беларусі, так і іншых краін Еўрасаюза, прайшоў падчас апошняй сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па ініцыятыве дэлегацыі беларускіх дэмсіл. Безумоўна, гэта была не адзіная значная падзея, датычная Беларусі, але акурат яна прыцягнула ўвагу шэрага прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, якія таксама прысутнічалі на ПАСЕ.
    Чым была адметная апошняя сесія ПАСЕ і якія праблемы і пытанні, датычныя беларусаў, узнімаліся? Што з сябе ўяўляў сайд-івент, прысвечаны пагрозам уплыву “рускага свету” на грамадзян іншых краін, і як на тэму івента рэагавалі прадстаўнікі расійскай апазіцыі? Ці ёсць будучыня ў ПАСЕ і ў дэлегацыі дэмсіл у гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і былая палітзняволеная, дакументалістка Ксенія Луцкіна
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners