euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Турбулентная фаза рэжыму Пуціна: чым скончыцца?
    Пуцін баіцца змовы і замаху з боку расійскай эліты, а блізкія да яго сілавікі перакладаюць адказнасць за правалы, звязаныя з вайной, адзін на аднаго. Пра гэта ўсё часцей пішуць сусветныя медыя, абапіраючыся на даныя еўрапейскіх разведак.
    Ці атрымаецца ў Пуціна кансалідаваць эліты вакол сябе і ўтрымаць уладу, альбо Расію чакае вайна кланаў?
    Пра гэта, а таксама пра саміт у Арменіі і новыя ўзаемныя ўдары ЗША і Ірана размаўляем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    47 min
  • Уладзімір Мацкевіч. Элітарны клуб ці ратаванне Беларусі? Уся праўда пра “Гульні Мацкевіча”
    Беларусы апынуліся ў пункце максімальнай нявызначанасці.
    Старыя рэцэпты не працуюць, а новыя сэнсы нараджаюцца ў гарачых спрэчках. Менавіта ў гэты момант вяртанне “гульняў” Уладзіміра Мацкевіча выклікала эфект выбуху бомбы: адны бачаць у гэтым ратаванне, іншыя — закрыты элітарны клуб, і нават параўноўваюць яго з масонствам.
    Усё часцей гучаць пытанні: ці не з’яўляюцца гучныя “інсайты” ўдзельнікаў пра адзінства нацыі банальнасцямі, на якія не варта было марнаваць 50 гадзін працы? Як можна будаваць стратэгіі без ключавых гульцоў — дарадцаў Ціханоўскай і каманды Латушкі? Ці маюць гэтыя планы вагу для тых, хто застаўся ў Беларусі, калі яны пішуцца ў эміграцыі? І самае важнае — хто за гэта плаціць?
    Пра грошы, вынікі і будучыню гаворым у прамым эфіры з самім аўтарам “гульняў” — філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.
    56 min
  • Аляксандр Кныровіч. Пасля адлупа ў Ерэване Лукашэнка ляціць у Маскву залізваць раны
    Сёлетняе адзначэнне 9-га траўня не падобнае на мінулагодняе. І ўвогуле такога яшчэ не было, каб нават саюзнікі Пуціна баяліся ехаць на парад у Маскву — але баяліся не ўласна Пуціна, а ўкраінскай дальнабойнай зброі.
    Лукашэнка ўсё ж паляцеў. Ім з Пуціным ёсць пра што пагаварыць: літаральна за тры гады Арменія на іх вачах прайшла шлях ад саюзніка па АДКБ да краіны, якая на адным месцы вярцела і АДКБ, і саюзы з Пуціным і Лукашэнкам. І калі першага армянскія палітыкі чапаць не вырашаюцца, дык у дачыненні да другога за словамі ў кішэню не лезуць.
    Гэта, а таксама тое, як захісталася фатэля пад прэм'ер-міністрам Аляксандра Турчыным, і крыху "гульню Мацкевіча" абмяркоўваем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам
    52 min
  • 0% падаткаў, 100% рызык: дзе падвох у новым беларускім "інвест-раі"?
    Улады Беларусі адначасова ўключаюць "друкарскі станок" абяцанняў і зазываюць інвестараў з Афрыкі. У новым "Гідзе па дзяржпадтрымцы" — сапраўдны рай: 0% падатку на прыбытак для буйных праектаў, 0% падатку на нерухомасць у "Вялікім камяні" і льготныя крэдыты пад 7% гадавых на "тэхналагічны суверэнітэт".
    Але пакуль Мінэканомікі абяцае інвестарам з Егіпта "адчыненныя дзверы", фізічныя асобы і кампаніі чамусьці масава пазбаўляюцца ад валюты — толькі за красавік чысты продаж склаў $568 млн. Што гэта: вера ў "зайчык" ці бізнесу проста няма на што больш купляць долары?
    Тым часам ужо 80 тысяч чалавек даверылі свае назапашванні праграме "другой пенсіі". Ці стануць гэтыя грошы крыніцай тых самых бюджэтных трансфертаў у 35%, якімі дзяржава прываблівае інвестараў у рэгіёны?
    Разам з эканамісткай Алісай Рыжычэнка абмяркуем, чаму пры "нулявых" падатках эканоміку даводзіцца ратаваць егіпецкім "дэсантам" і пенсійнымі грашыма беларусаў.
    40 min
  • Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя
    7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас.
    Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас.
    Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам.
    1 hr 10 min
  • Ганна Скрыган. "Ядзерны рэнесанс" або атамная пастка: ці стане БелАЭС "бомбай" для будучых пакаленняў?
    Міру абяцаюць выратаванне клімату праз "ядзерны рэнесанс", але для Беларусі гэты лозунг абарочваецца чаргой аварый і дзіўных сакрэтаў.
    Першы энергаблок БелАЭС зноў спынены на "прафілактыку" адразу пасля 40-й гадавіны Чарнобыля, хоць толькі ў сакавіку завяршыўся планавы рамонт.
    Пакуль улады хаваюць рэальныя паломкі ў сістэме астуджэння рэактара, у краіне рыхтуюцца будаваць могільнік для радыеактыўных адходаў. Гэта "бомба запаволенага дзеяння" для грунтовых вод, рашэнне пра якую прынята без уліку меркавання людзей.
    За прыгожымі словамі пра энерганезалежнасць хаваецца 60-гадовая залежнасць ад тэхналогій "Росатама" і новыя пагрозы — ад уразлівасці АЭС ва ўмовах вайны да каласальнага кошту будаўніцтва ў дэмакратычных краінах.
    Ці сапраўды атам дапамагае экалогіі, калі новыя станцыі будуюцца дзесяцігоддзямі, а існуючыя не гатовыя да кліматычных стрэсаў? Чаму сённяшні атамны аптымізм можа аказацца толькі дарагім палітычным міражом?
    Пра гэта і пра невырашаныя супярэчнасці "мірнага атама" гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай геаграфічных навук і эксперткай Альянсу "Зялёная Беларусь" Ганнай Скрыган — аўтаркай незалежнага даследавання "Ядзерны рэнесанс або ядзерны міраж? Улада, палітыка і невырашаныя супярэчнасці вяртання атама".
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners