euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Марына Золатава. #яеёголос: ці здолее Коўл выцягнуць з-за кратаў палітвязынак
    Днямі былая палітзняволеная Марына Золатава выклала ў сваім ТГ-канале відэа са зваротам да “амерыканскага боку” — не спыняцца ў той працы, якую каманда пад кіраўніцтвам спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла праводзіць па вызваленні беларускіх палітвязняў. Найперш — жанчын. У працяг Золатава звяртаецца да ўлад краін ЕС з заклікам далучыцца да працэсаў вызвалення людзей. Далей у Марыны ідзе зварот да “ўлад Беларусі” — спыніць рэпрэсіі і да ўсіх неабыякавых — “стаць голасам тых, хто сам не можа выступіць у сваю абарону”. За некалькі дзён такога ж кшталту звароты запісалі былыя палітзняволеныя Кацярына Андрэева, Марфа Рабкова, Марыя Калеснікава… Адметна, што гэта робіцца няпярэдадні анансаванага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла.
    У якіх умовах знаходзяцца жанчыны ў беларускіх турмах ды калоніях і праз якія выпрабаванні ім даводзіцца праходзіць? Чаму найперш пра вызваленне жанчын кажа Марына і на каго ў вырашэнні гэтага пытання разлічвае ў першую чаргу — Коўла ці рэжым Лукашэнкі? Ці верыць яна ў хуткае спыненне рэпрэсій у краіне і што, на яе думку, стаіць за словамі палітвязняў пра гатоўнасць прабачыць сваім катам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, экс-рэдактарка TUT.BY Марына Золатава.
    41 min
  • Таццяна Кулакевіч. Як візіт Трампа ў Кітай змяняе свет і чаго чакаць ад візіту Коўла ў Мінск
    Апошнія два дні галоўная навіна ў сусветных СМІ — візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Кітай і яго перамовы з Сі Цзіньпінем. Маўляў, ад таго, аб чым па выніку дамовяцца гэтыя дзве супердзяржавы, будзе залежаць тое, у якім свеце мы будзем жыць далей. А выглядае на тое, што жыць мы будзем у двухпалярным свеце, дзе няшмат месца не толькі для такіх гульцоў, як, прыкладам, Еўрасаюз, але і для Расіі. А тым больш — для Беларусі. Што праўда, беларусаў больш цікавіць, калі будзе наступны візіт у Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла і чым ён скончыцца…
    Ці можна ўжо рабіць папярэднія высновы пра вынікі візіту Трампа ў Кітай і ў чым важнасць яго сустрэчы з Сі? Як гэты візіт і дамоўленасці, падчас яго дасягнутыя, адаб’юцца на геапалітычнай сітуацыі ў свеце і якім чынам гэта закране Беларусь? Як развіваюцца амерыкана-беларускія адносіны і ці варта чакаць “біг дзіл” па выніку бліжэйшага візітул Коўла да Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч.
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. Перад сустрэчай з амерыканцамі ў Мінску Лукашэнка сазваніўся з Пуціным
    Раніцай 15-га траўня Лукашэнка стэлефанаваўся з Пуціным, каб абмеркаваць "супрацоўніцтва ў эканоміцы і ў галіне абароны". Але яны вось толькі-толькі бачыліся на парадзе ў Маскве. Нешта там недаабмяркоўвалі? Ці справа ў візіце спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла, якога чакаюць у Мінску са дня на дзень?
    Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, што чыноўнікі прыдумляюць, каб ратаваць "паспяховыя" беларускія прадпыемствы, калі хадзіць па грошы да Лукашэнкі "больш нельга". Пра тое, як прапаганда з кожы вон лезе, каб даказаць, што Беларусь — краіна для жыцця, і ўсе суседзі нам зайздросцяць. І пра навіны ў беларуска-ўкраінскіх адносінах.
    40 min
  • Павал Казанэцкі. Ці хутка ў продажы з’явяцца квіткі на цягнік “Мінск — Варшава”
    Павал Казанэцкі / Еўрарадыё
    Вызваленне з лукашэнкаўскай турмы Анджэя Пачобута актывізавала размовы пра магчымае паляпшэнне адносін паміж Варшавай і Мінскам. Пачалі нават казаць пра аднаўленне пасажырскіх перавозак — цягнік “Мінска — Варшава”. Нават Дональд Трамп прысвяціў гэтай гісторыі допіс у сваёй сацсетцы, пахваліўшы Лукашэнку за спрыянне абмену “5 на 5”, у выніку якога Пачобут і быў дэпартаваны з Беларусі і — без прашэння з яго боку — памілаваны Лукашэнкам. На гэтай хвалі выйшаў з заявай пра “гатоўнасць да дыялогу” і “мяч на польскім баку” міністр замежных спраў Рыжанкоў.
    Чым адметны абмен, у выніку якога Пачобут апынуўся на свабодзе, і якую ролю тут адыграў зварот прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага да Трампа? Ці варта чакаць, што адносіны паміж Варшавай і Мінскам пачнуць паляпшацца? Калі “мяч на польскім баку”, то што з гэтым мячом Варшава зробіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітолаг, сябра Управы “Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра” Павал Казанэцкі.
    41 min
  • Антон Пянькоўскі. Пра Трампа і Сі, адносіны ЗША і Кітая і размову Коўла з Ціханоўскай
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 13 траўня выправіўся з афіцыйным візітам у Кітай. Асноўныя мерапрыемствы яго візіту, які ажыццяўляецца па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, запланаваны на 14–15 траўня. І гэта першы візіт прэзідэнта ЗША ў Кітай з 2017 года. Мяркуецца, што ў выніку гэтай сустрэчы будзе дасягнута дамоўленасць пра візіт кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна ў ЗША. Дарэчы, Трамп перад вылетам не выключыў, што цягам бягучага года наведае Расію. А вось пра візіт у Беларусь ці пра паездку Лукашэнкі ў ЗША нічога не сказаў. Але ў Мінск неўзабаве прыедзе адзін з самых вядомых прапаведнікаў ЗША — Франклін Грэм, блізкі да Дональда Трампа і сябра спецпасланніка Джона Коўла. Таго самага Коўла, які 13 траўня пахваліўся ў сацсетках “добрай” размовай па тэлефоне са Святланай Ціханоўскай.
    Чым адметны візіт Трампа ў Кітай і ў чым прычына амерыкана-кітайскага супрацьстаяння? Ідэалогія ці грошы — што робіць ЗША і Кітай ворагамі, і якую ролю ў гэтым супрацьстаянні адыгрывае Расія? Чым цікавы візіт у Мінск прапаведніка Франкліна Грэма і чаму напярэдадні сваёй сустрэчы з Лукашэнкам спецпасланнік Коўл апублічыў факт размовы з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
    45 min
  • Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека. З хакейнай пляцоўкі — у алігархі: чым адметны скандальны сенатар Баскаў
    Былы асабісты трэнер Мікалая Лукашэнкі, беларускі функцыянер з хакейнай абоймы Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, дзякуючы такой блізкасці да “цела”, зрабіў бліскучую чынавенскую і бізнес-кар’еру. Хоць менавіта гэтая блізкасць і датычнасць да забойства Рамана Бандарэнкі і сталі прычынай санкцый, накладзеных на Баскава замежнымі інстытуцыямі. Што не перашкаджае бізнес-імперыі Баскава прырастаць усё новымі прыбытковымі праектамі. Не экс-хакеіст, а проста нейкі бізнес-геній гэты сенатар Баскаў!
    Як і з чаго пачалася кар’ера мяла каму вядомага экс-хакеіста Баскава, і пры чым тут Коля Лукашэнка і забойства Рамана Бандарэнкі? Чым адметныя бізнес-праекты, якімі прырастае імперыя Баскава, і ці не з’яўляецца сам Баскаў не больш як шырмай? Ці можна сцвярджаць, што поспех у бізнесе Баскава — не што іншае, як вынік карупцыйных сувязяў яго з сям’ёй Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека.
    50 min
  • Ганна Федаронак. “Яна дапамагала, а ёй дапамагчы не змаглі”: хто хацеў пахаваць жывую актывістку?
    Напярэдадні пачатку галасавання ў Каардынацыйную раду ў сацсетках з’явілася інфармацыя пра збор сродкаў на пахаванне вядомай беларускай актывісткі, сузаснавальніцы фонду “Прытуляй мяне” Ганны Федаронак. Інфармацыя суправаджалася фота, на якім абвестка пра збор сродкаў была наклеена на слуп з аб’явамі на вуліцы невядомага горада. Звяртаў на сябе ўвагу кранальны зварот: “Яна дапамагала, а ёй дапамагчы не змаглі…” Грошы прапаноўвалася пералічыць на ўказаны рахунак, і ён сапраўды з’яўляецца рахункам фонду, з якім звязана Ганна Федаронак. Адзін нюанс: актывістка, сяброўка спіса “Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»”… жывая! Ні паміраць, ні збіраць сабе на пахаванне не збіраецца.
    Хто можа стаяць за з’яўленнем гэтай абвесткі пра збор, і якая яе мэта? Як гэтая правакацыя ўплывае як на палітычную, так і на дабрачынную дзейнасць Ганны, і ці паспеў нехта сапраўды пералічыць грошы на “пахаванне”? Чым сёння жыве шэлтар, якім апякуецца Федаронак, і як гэтай яе дзейнасці дапаможа ўдзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца фонду “Прытуляй мяне” Ганна Федаронак.
    38 min
  • Ілона Карпюк: рабі, што можаш, на ніве сваёй беларушчыны — ідэя, з якой жыву
    14 траўня ў эфіры Еўрарадыё — намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аніматарка культуры Ілона Карпюк.
    Беларусы не сталі выключэннем сярод іншых народаў — наш этнас таксама быў падзелены межамі і не заўсёды спрыяльнымі для нашай нацыі працэсамі фарміравання дзяржаў у нашым рэгіёне. У выніку мы маем беларусаў, якія жывуць у сваёй незалежнай краіне, і беларусаў, якія ўяўляюць сабой нацыянальныя меншасці ў Польшчы, Літве, Украіне… Такі падзел існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе і прывёў да таго, што, хоць мы і з’яўляемся часткай аднаго этнасу, пэўныя працэсы фарміравання нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці пайшлі ў нас крыху рознымі шляхамі. Што не робіць нас адрознымі ў пытанні нацыянальнага самавызначэння, перакананая Ілона Карпюк.
    Пра тое, ці з’яўляюцца на сёння беларусы ў Беларусі і беларусы меншасцей часткамі адной нацыі, як адрозніваюцца нашы бачанні нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці і ці можа ў нас быць агульная нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ілонай Карпюк.
    1 hr 2 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners