euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Долар прабіў дно: што адбываецца з курсамі і коштамі ў Беларусі
    Днямі Мінфін ЗША дазволіў яшчэ месяц краінам свету закупляць расійскую нафту на фоне сітуацыі з закрыццём Іранам Армузскага праліва. На думку экспертаў, гэтае рашэнне можа падтрымаць прыток валюты ў РФ і ўмацаваць расійскі рубель, а ўскосна — і паўплываць на курс беларускага рубля да долара. А курс долара ў абменніках апошнімі днямі паказвае, што ён ужо прабіў псіхалагічную мяжу. На фоне падзення курса долара беларусы назіраюць рост коштаў на тавары і паслугі, падаражэнне жылля і пашырэння спіса збанкрутавалых прадпрыемстваў.
    Што адбываецца з курсам валют і што ў такой сітуацыі рабіць тым, хто захоўваў свае зберажэнні ў доларах і еўра? Ці атрымаецца зарабіць расійскаму бюджэту на нафце ў выніку рашэння Трампа і ці здольныя беларускія НПЗ замясціць расійскіх нафтаперапрацоўшчыкаў? Якая сітуацыя ў беларускай эканоміцы і што адбываецца з прамысловасцю і з даходамі насельніцтва? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    44 min
  • Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння
    21 траўня ў эфіры Еўрарадыё — адвакат, палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень Юрась Зянковіч.
    Для беларусаў — і па адзін, і па другі бок існуючых сёння барыкад — галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца справядлівасць. Але не будзе ў нас ніякай справядлівасці да таго часу, пакуль у дзяржаве не будзе замацавана павага да прыватнай уласнасці і прынцып недатыкальнасці гэтай уласнасці. Пачынаць жа вяртаць гэтую павагу неабходна з рэстытуцыі. І гаворка не толькі пра вяртанне “аджатай” рэжымам Лукашэнкі маёмасці тых, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года, — размова і пра тых, у каго маёмасць адабралі пасля 1945-га, а можа, і пасля 1865 года. Рана ці позна, але мы гэтыя пытанні вымушаны будзем вырашаць, каб канчаткова выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, перакананы Юрась Зянковіч.
    Пра тое, чаму галоўнай каштоўнасцю і падмуркам для нацыі з’яўляецца прыватная ўласнасць, чаму сярод беларусаў так шмат “хатазкрайнікаў” і з дапамогай чаго мы нарэшце здолеем выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юрасём Зянковічам.
    58 min
  • Алена Прыходзька, Павел Лібер. DDoS-атакі ці ігнор выбарцаў: ад чаго залежаў вынік выбараў у КР
    Выбары ў Каардынацыйную раду скончыліся. Прагаласавала ўсяго 2113 чалавек. Цяпер хтосьці называе гэтыя выбары правальнымі, хтосьці — скандальнымі, а для некага яны былі вельмі цяжкімі. І ў дадзеным выпадку я не пра кандыдатаў і спісы, якія бралі ўдзел у выбарчым працэсе, а пра тых, хто гэтыя выбары тэхнічна і арганізацыйна забяспечваў — Выбарчую камісію і арганізатараў пляцоўкі для электроннага галасавання. Бо, па словах Паўла Лібера, у выглядзе DDoS-атак на платформу прыйшло больш як 24 мільярды (!) запытаў і 68 Tb трафіка.
    Што стала асноўнай прычынай праблем падчас галасавання і наколькі нечаканым стаў узровень атак на платформу для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду? Ці сапраўды падрыхтоўка да выбараў пачалася запозна, і ці была магчымасць пашырыць спіс дакументаў, па якіх людзі маглі галасаваць? Як праходзіла верыфікацыя галасоў і ці існуе пагроза зліву базы галасавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька і распрацоўшчык праграмы для галасавання Павел Лібер
    48 min
  • Кацярына Баўрэ, Юлія Юхно. Далёка ад Офіса і Кабінета: на каго разлічваць беларусам “далёкай дугі”
    Прайшла ў Варшаве дыяспаральная Канферэнцыя беларусаў і беларусак замежжа, скончыліся выбары ў Каардынацыйную раду. Як кажуць, для соцень тысяч беларусаў пачаліся будні жыцця ў вымушанай эміграцыі. З яе праблемамі, складанасцямі і выклікамі. У чаканні і спадзяваннях, што справіцца з вырашэннем гэтых праблем нам усім дапамогуць структуры дэмсіл і дыяспаральныя ініцыятывы.
    Ці існуе дыяспаральнае жыццё за межамі Варшавы і Вільні і ў чым яго адметнасці? Чаму за столькі гадоў так і не атрымалася вырашыць на заканадаўчым узроўні асноўныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй, адкрыццём банкаўскіх рахункаў і гэтак далей? Як на жыццё беларусаў у Італіі, Францыі ды іншых краінах уплываюць структуры дэмсіл, ці бачаць людзі патрэбу ў існаванні КР ці АПК? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы Кацярына Баўрэ і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно
    43 min
  • Кліменцій Кацько. Беларусы ў Чэхіі: ад вырашэння візавых пытанняў да падтрымкі школ
    Жыццё беларусаў у Чэхіі паступова выходзіць на новы ўзровень, дзе на змену часовым рашэнням прыходзіць сістэмная праца і канкрэтныя вынікі. 20 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і праектны менеджар арганізацыі “Беларуская салідарнасць” Кліменцій Кацько. Паразмаўляем пра тое, як нашым суайчыннікам удаецца эфектыўна камунікаваць з чэшскімі ўладамі, абараняць свае правы і ўплываць на прыняцце важных рашэнняў.
    Асноўны акцэнт зробім на поспехах у адукацыі і культуры: арганізацыя атрымала датацыю ад Міністэрства адукацыі Чэхіі на падтрымку мовы нацменшасцей. Кліменцій распавядзе, як будуць развівацца беларускія школы і курсы, а таксама падзеліцца досведам арганізацыі “Мовы Нанова” ў Брне.
    Не абыдзем бокам і візавае пытанне — ці ёсць станоўчыя зрухі?
    Даведаемся, як аб’яднанне дыяспары дапамагае вырашаць праблемы на ўзроўні новага ўрада і чаму культурныя праекты сёння важныя як ніколі.
    37 min
  • Роза Турарбекава. Ад мар пра гольф з Трампам да падарунка ад “Мадзьяра” і чакання вайны
    Дадатковыя матэрыялы “з доказамі гібрыднай атакі супраць грамадзянскай авіяцыі Літвы, якая ажыццяўляецца з тэрыторыі Беларусі”, перадаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі міністр транспарту гэтай балтыйскай краіны Юрас Тамінскас. І зроблена гэта было напярэдадні анансаванага чарговага візіту ў Мінск Джона Коўла — спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША. І чаканага бліжэйшым часам візіту ў Кіеў Святланы Ціханоўскай. Кантактаў з якой Джон Коўл, дарэчы, ужо нават і не хавае. Як не хавае сваіх адносін да Лукашэнкі і заяў аб пагрозах Украіне з тэрыторыі Беларусі Уладзімір Зяленскі.
    Чаму на фоне паляпшэння адносін з ЗША Лукашэнка па-ранейшаму здзяйсняе гібрыдныя атакі мігрантамі, метэазондамі і прапагандай на суседнія краіны ЕС? Што стаіць за зменай рыторыкі Кіева ў бок Лукашэнкі і ці існуе рэальная небяспека новай атакі з тэрыторыі Беларусі? Як на жыццё беларусаў уплывае Каардынацыйная рада і што беларусы прадэманстравалі вынікамі галасавання? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    46 min
  • Павел Усаў. Не тыя і народ, і дэмсілы: ці зменіць малітва дыктатара, а КР — роспуск?
    Вынік выбараў у Каардынацыйную раду стаў умоўным цвіком у яе труну. А можа, і не толькі яе. “Даб’е вобраз дэмакратычнасці апазіцыі — спроба захаваць КР і працягнуць яе функцыянаванне ў сённяшнім складзе ці перафармаціраваць на падставе апошніх мізэрных "вынікаў”, — напісаў у сваім ТГ Павел Усаў. І заклікае да “склікання Нацыянальнага Беларускага Кангрэса, якое магло б абвесціць Рада БНР, каб захавалася палітычная ўзважанасць”.
    Што дасць расфарміраванне Каардынацыйнай рады, і ці рэальна сёння сабраць наўзамен Нацыянальны кангрэс, Устаноўчы сход ці будзь што іншае? Ці сапраўды ёсць рэальная небяспека таго, што Пуцін распачне новы этап вайны з тэрыторыі Беларусі, і як гэта паўплывае на яго чаканні “біг дзіла” з Трампам? Навошта Пачобут так імкнецца вярнуцца ў Беларусь, і ці варта чакаць пачатку адлігі паміж Мінскам і ЕС? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    42 min
  • Чым завяршыліся выбары ў КР і як будуць развівацца адносіны Лукашэнкі і Трампа пасля візіта Грэма — Еўразум за 19 траўня | Новости Беларуси за 19 мая
    Чым завяршыліся выбары ў КР і як будуць развівацца адносіны Лукашэнкі і Трампа пасля візіта Грэма — Еўразум за 19 траўня | Новости Беларуси за 19 мая by Euroradio
    43 min
  • Анастасія Лузгіна. Долар па 2,8 і "сімвалічны" ВУП: разбіраемся, што адбываецца з нашымі грашыма
    Пакуль курс долара ў абменніках упэўнена трымаецца ніжэй за адзнаку ў 2,8 рубля, у многіх узнікае заканамернае пытанне: ці варта цяпер папаўняць свае валютныя заначкі, ці беларускі рубель працягне ўмацоўвацца і далей. Гэтыя ваганні адбываюцца на фоне свежых даных па ВУП, які, хоць і паказаў рост, эксперты называюць хутчэй “сімвалічным”.
    Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной паспрабуем зазірнуць за фасад афіцыйнай макрастатыстыкі, каб зразумець, якія рэальныя працэсы стаяць за гэтым плюсам, што насамрэч адбываецца з інфляцыяй і як гэтыя лічбы адаб’юцца на нашых кашальках у бліжэйшы месяц.
    Не абыдзем увагай яшчэ адзін важны трэнд — паступовую змену прыярытэтаў у вырашэнні жыллёвага пытання. Усё больш людзей сёння аддаюць перавагу перад класічнай банкаўскай іпатэкай і спажывецкімі крэдытамі жыллёвым кааператывам, папулярнасць якіх прыкметна расце.
    Чаму беларусы ўсё часцей выбіраюць такія альтэрнатыўныя схемы, якія рызыкі яны ў сабе хаваюць і ці варта давяраць кааператывам больш, чым звыклым фінансавым інстытутам?
    Пра гэта і не толькі слухайце на Еўрарадыё.
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners