euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Латушка. Прывід Гаагі: як украінскія санкцыі ўплываюць на рэжым Лукашэнкі?
    Разам са Святланай Ціханоўскай у складзе дэлегацыі дэмсіл Украіну наведваў і Павел Латушка. У Кіеве кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення меў сустрэчу з саветнікам-упаўнаважаным прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславам Уласюком. Якому Латушка перадаў канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу рэжыму Лукашэнкі, інстытутаў так званай Саюзнай дзяржавы, атачэння Лукашэнкі, прапагандыстаў і службовых асоб, датычных да рэпрэсій у Беларусі. А ёсць яшчэ і такая тэма, як прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны…
    Як украінскія санкцыі могуць уплываць на беларускія прадпрыемствы ва ўмовах, калі гандлёвыя сувязі паміж Беларуссю і Украінай адсутнічаюць? Як рухаецца справа па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за злачынствы ў дачыненні да украінскіх дзяцей і за саўдзел у расійскай агрэсіі? Як дыпламаты “расшыфравалі” званок Макрона Лукашэнку, і ці чакаць пацяплення адносін паміж ЕС і Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух «За свабоду»”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    52 min
  • Яўген Магда. “Злаваць дзеда”: што насамрэч стаіць за сустрэчай Зяленскага і Ціханоўскай?
    “Лукашэнка сказаў, што ўжо час сустрэцца прэзідэнтам Украіны і Беларусі. І цікава выйшла: сказаў Лукашэнка, а прыехала Святлана Ціханоўская. Рады вас бачыць, Святлана!” — пажартаваў Уладзімір Зяленскі, вітаючы Святлану Ціханоўскую на адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў у Кіеве. Потым была яшчэ і двухбаковая сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага.
    Ці толькі нежаданне “злаваць дзеда” прымушала кіраўніцтва Украіны не адзін год ухіляцца ад запрашэння Ціханоўскай у Кіеў, і ці можна ўжо сёння падводзіць нейкія вынікі візіту? Чаму нават у вітальным слове Зяленскі не стрымаўся, каб не патроліць Лукашэнку, і якой рэакцыі з Мінска варта чакаць у адказ? Ці варта разлічваць на тое, што праблемы, якія агучыла Ціханоўская ў размове з Зяленскім, будуць вырашаны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    38 min
  • Роза Турарбекава. Пра візіт Ціханоўскай, званок Макрона і адкладзены візіт Коўла
    Першы візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну завершаны. Ён выклікаў шмат ацэнак і рэакцый — часам супрацьлеглых. Прапаганда — і лукашэнкаўская, і расійская, пры падтрымцы пэўнай часткі і асобных прадстаўнікоў дэмсіл — выказала незадаволенасць самім фактам гэтага візіту. Іншыя, называючы яго палітычна-сімвалічным, усё ж прызнавалі яго важнасць. Найперш, гаворачы пра змену стратэгіі Кіева адносна Лукашэнкі і яго рэжыму.
    У чым адметнасць і важнасць візіту Ціханоўскай у Кіеў і ці можна ўжо сёння падводзіць нейкія яго вынікі? Ці толькі пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны стала прычынай званка Макрона ў Мінск і ці стане гэта пачаткам наладжвання адносін паміж Еўропай і Беларуссю? Ці існуе пагроза страты інтарэсу з боку Трампа да працягу перамоў з Лукашэнкам, і ці магчыма змагацца за беларусаў, не змагаючыся з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    48 min
  • Ціханоўская ў Кіеў прыехала, а ці прыедзе яшчэ ў Мінск Джон Коўл?
    Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў адны называюць палітычнай аплявухай Лукашэнку, другія — выразным знакам змены стратэгіі ў адносінах Кіева як да беларускіх дэмсіл, так і да лукашэнкаўскага рэжыму. І пра гэтую змену на сумеснай з Ціханоўскай прэс-канферэнцыі гаварыў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Змену стратэгіі, толькі цяпер ужо з боку Еўропы і адносна рэжыму Лукашэнкі, убачылі прапагандысты і асобныя прадстаўнікі дэмсіл у тэлефанаванні Эмануэля Макрона Лукашэнку. А палітычны эксперт Аркадзь Мошас у пераносе тэрмінаў прыезду ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла ўбачыў страту цікавасці да перамоў з Лукашэнкам з боку прэзідэнта ЗША.
    Ці варта запрашэнне Ціханоўскай у Кіеў лічыць кардынальнай зменай стратэгіі Украіны адносна Беларусі, і чым гэтая змена выклікана? Званок Макрона Лукашэнку можа стаць пачаткам дыялогу Еўропы з Мінскам? Ці можна за пераносам прыезду Коўла ў Мінск убачыць страту цікавасці Трампа да перамоў з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі
    48 min
  • Аліна Харысава. Чаму візіт Ціханоўскай у Кіеў так “узбудзіў” Захараву і МЗС Расіі
    Візіт Ціханоўскай у Кіеў выклікаў рэакцыю нават у прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай. Якая ў сваім, скажам мякка, своеасаблівым стылі правінцыйнай імперскасці паспрабавала падказаць Ціханоўскай, куды б замест Кіева варта было паехаць. Адказваць Захаравай, куды б ёй самой варта было паехаць са сваімі парадамі, беларускі бок не стаў. Што да лукашэнкаўскай прапаганды, то яна, як па адзін бок мяжы, так і па другі, ухапілася за званок Макрона Лукашэнку. Падаючы гэта ледзь не як просьбу з Парыжа аб пачатку дыялогу з рэжымам.
    Чаму нават у Расіі ўзбудзіліся з нагоды паездкі Ціханоўскай у Кіеў, і ці заўважылі гэтую паездку замежныя СМІ? Званок Макрона Лукашэнку — гэта асабістая ініцыятыва прэзідэнта Францыі ці зварот ад імя ўсяго ЕС? Ці можна заклік “зрабіць неабходныя крокі для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўропай” лічыць запрашэннем да пачатку дыялогу паміж Мінскам і Бруселем? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    40 min
  • Наталля Васілевіч. Ад малітвы Грэма “за Лукашэнку” да візіту Ціханоўскай у Кіеў
    На фоне візіту ў Кіеў Святланы Ціханоўскай ужо неяк і забыліся на нядаўні прыезд у Мінск трампаўскага любімца — прапаведніка Грэма, арганізаваны ім “Фестываль надзеі” і на тое, як ён заклікаў “Чыжоўка-Арэну” маліцца за Лукашэнку. Адметна, што заігрыванні рэжыму з амерыканскімі пратэстантамі і евангелістамі ніяк не ўплываюць на стаўленне таго ж рэжыму да айчынных вернікаў. І не чуваць, каб вынікам малітвы “за Лукашэнку” стала вызваленне кагосьці са святароў пратэстанцкай царквы.
    Чаму ў сваім ТГ Наталля Васілевіч, звяртаючы ўвагу на візіт Ціханоўскай у Кіеў, нагадала чытачам, як правільна трэба хрысціцца? Ці варта разлічваць на нейкія значныя вынікі ад гэтага візіту Ціханоўскай, і якія вынікі візіту Грэма ў Мінск, апроч малітвы за Лукашэнку? Чаму з Беларусі ўпарта выганяюць святароў-палякаў, і як пазіцыю царквы змяняе набліжэнне вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    44 min
  • Андрэй Махоўскі. Эфект Макрона: калі беларускія трактары і малочка паедуць у ЕС
    Гісторыя з метэазондамі і кантрабандай цыгарэт з Беларусі атрымала нечаканы працяг: літоўскія спецслужбы затрымалі вялікую групу датычных да кантрабанды асоб, ледзь не палову з якіх складаюць памежнікі, паліцэйскія ды іншыя дзяржслужбоўцы. Цяжка сказаць, якім чынам гэта адаб’ецца на колькасці і маршрутах метэазондаў, якія ўпарта нясуць сваю кантрабанду ў бок Вільнюскага аэрапорта, а вось у тым, што пасля званка Макрона ў Мінск эканамічныя сувязі з Еўропай пачнуць наладжвацца, шмат хто перакананы.
    Чым адметная сітуацыя з затрыманнем вялікай групы кантрабандыстаў у Літве і ці спыніць гэта палёты метэазондаў з Беларусі? Ці варта разлічваць на пацяпленне ў адносінах Беларусі з ЕС пасля званка Макрона і на аднаўленне эканамічных стасункаў з Еўропай? Чым цікавыя візіты расійскіх губернатараў да Лукашэнкі і ці сапраўды сітуацыя ў беларускай эканоміцы пачала паляпшацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min
  • Аркадзь Мошас. Званок Макрона: Лукашэнку выразна папярэдзілі ці запрасілі да перамоў
    Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у нядзелю, 24 траўня, патэлефанаваў Лукашэнку. Апошні раз такі званок быў у 2022 годзе, у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Тады ішла размова пра ролю Беларусі ў вайне і магчымасць размяшчэння расійскай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Ядзерная зброя, па словах Лукашэнкі і Пуціна, у Беларусі ўсё ж з’явілася, і днямі ў Беларусі прайшлі вучэнні па прымяненні ядзернай зброі. Вось і цяпер, пасля расійскага ўдару “Арэшнікам” па Украіне, паводле інфармацыі агенцтва Франс Прэс, Эмануэль Макрон у размове выразна акрэсліў рызыкі для Беларусі ў выпадку далейшага дазволу ўцягваць сябе ў расійскую вайну. Акрамя гэтага, лідар Францыі заклікаў Аляксандра Лукашэнку зрабіць неабходныя крокі для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўропай.
    Званок Макрона Лукашэнку — гэта асабістая ініцыятыва прэзідэнта Францыі ці зварот ад імя ўсяго ЕС? Ці можна заклік “зрабіць неабходныя крокі для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўропай” лічыць запрашэннем да пачатку дыялогу паміж Мінскам і Бруселем? Ці прыйшоў час новага “палітычнага цыкла” ў адносінах з Лукашэнкам, і што будзе далей з перамовамі паміж Мінскам і Вашынгтонам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners