euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Мінск, Кіеў ці Калінінград — куды, адкуль і як хутка чакаць нападу?
    Пакуль Макрон папярэджвае Лукашэнку аб недапушчэнні новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі, а “Мадзьяр” кажа пра вызначаныя 500 аб’ектаў у Беларусі, якія ў выпадку пераходу Лукашэнкам “чырвоных ліній” адразу патрапяць пад удар беспілотнікаў, Лаўроў папярэджвае НАТО аб недапушчальнасці… захопу Калінінграда! І гэта ў той час, калі ЗША ў перамоўным фармаце абстрэльваюць Іран, Іран — Кувейт, а Ізраіль знішчае лідараў і баявікоў ХАМАЗ дзе толькі магчыма.
    Ці назіраюцца прыкметы пачатку змены палітыкі Еўрасаюза адносна Лукашэнкі і ці чакаць пачатку парыжска-мінскага перамоўнага трэка? Як у ЕС ставяцца да пагрозы магчымага нападу з тэрыторыі Беларусі, і ці чакаць ад Трампы праграмы “ракеты для Украіны за транзіт беларускага калію”? Чаму ў Маскве пачалі казаць пра напад на Калінінград, і чаму затрымліваецца візіт Коўла? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min
  • Ігар Кізім. Чаму Кіеў вырашыў “злаваць дзеда”, і пры чым тут візіт Ціханоўскай
    “Нарэшце гэта здарылася. І гэта лагічна”, — так пракаментаваў візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Гэты візіт стаў не толькі пачаткам “афіцыйных” стасункаў украінскай улады з беларускімі дэмсіламі ў асобах Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай, але і чарговым пацвярджэннем — Кіеў вырашыў усур’ёз “злаваць дзеда”.
    Што стала тым трыгерам, які падштурхнуў улады Украіны да змены стратэгіі ў адносінах да беларускіх дэмсіл, і што яшчэ, апроч жадання “злаваць дзеда”, якія падзеі на гэта паўплывалі? Якой рэакцыі на змены ў пазіцыі чакаюць у Кіеве ад Лукашэнкі? Якую знешнепалітычную гульню вядзе Кіеў і якая роля ў гэтай гульні адводзіцца дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім
    49 min
  • Аляксандр Кныровіч. Ціханоўская ва Украіне, Лукашэнка ў Казахстане
    У расійскіх дронах і ракетах, у тым ліку ў “Арэшніку”, знайшліся кампаненты, вырабленыя на “Інтэграле”. Не выключана, што яны ёсць і ў беспілотніку, які ўночы на 29-га траўня пацэліў у шматпавярховік у румынскім горадзе Галац. І што з гэтым будзе рабіць Брусэль?
    Абмяркуем у стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ пагаворым пра вынікі візіта Ціханоўскай ва Украіну, жаданне Лукашэнкі засядлаць штучны інтэлект, пра смерць (!) і пра тое, чаму ў беларускіх чыноўнікаў няма акаўнтаў у сацсетках — і чаму яны амаль не жартуюць.
    47 min
  • Антон Пянькоўскі. Бітва за рэсурсы: пра калійную дыпламатыю Трампа і лёс палітвязняў
    Анансаваны месяц таму прыезд у Мінск, “цягам двух-трох тыдняў”, спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла да гэтага часу не адбыўся. Затое стала вядома, што Вашынгтон “неафіцыйна” звярнуўся да кіраўніцтва Літвы, Польшчы і Украіны з прапановай разглядзець варыянты транзіту праз іх тэрыторыю беларускага калію. І Літва, і Украіна, адказваючы не адміністрацыі Трампа, а журналістам, заявілі, што пра зняцце тразітных санкцый казаць не даводзіцца. Палітычны эксперт Аркадзь Мошас у “затрымцы візіту Коўла” ўбачыў страту цікавасці да перамоў з Лукашэнкам з боку прэзідэнта ЗША. Маўляў, напярэдадні чарговай выбарчай кампаніі Трампа патрэбны сапраўдны “біг дзіл”, а працяглы гандаль з Лукашэнкам за кожнага палітвязня…
    Якое месца ў замежных кампаніях і актыўнасцях ЗША займае змаганне за рэсурсы, і пры чым тут Беларусь? Як на знешнепалітычныя прыярытэты Трампа ўплываюць чарговыя выбары, і пры чым тут перамовы з Лукашэнкам? Ці можна за пераносам прыезду Коўла ў Мінск убачыць страту цікавасці Трампа да перамоў з Лукашэнкам, і як на будучае гэтых перамоў уплывае пазіцыя ЕС адносна Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    43 min
  • Ксенія Вязнікоўцава. “Прыдворная сяброўка”: гісторыя адной беларускай бізнес-вумен
    Людміла Няронская, бадай, самая паспяховая і абмяркоўваемая бізнес-вумен у Беларусі. За сваю кар'еру яна змагла пабудаваць адразу дзве квітнеючыя імперыі: паліўна-транспартную і рыбную. Але, як высветліла “Бюро”, у Няронскай ёсць не толькі прафесійны нюх, але і асаблівы талент — знаходзіць карысныя сувязі і выкарыстоўваць іх для ўласнага ўзбагачэння. Можа, нехта здзівіцца, але і тут без “сям’і Лукашэнкі” не абышлося…
    Хто такая Людміла Няронская і якім чынам яна выявіла свой бізнес-талент? Як узнікла сувязь Няронскай з сям’ёй Лукашэнкі і як гэта паўплывала на яе бізнес-магчымасці? Чаму бізнесы, якімі займецца Няронская, немагчымыя без “кумаўства і карупцыі”, і як у Беларусі хаваюць любую інфармацыю, датычную бізнесу гэтай бізнес-вумен? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка-расследавальніца “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава
    43 min
  • Ігар Тышкевіч. Шпілька Лукашэнку: што стаіць за кампліментамі Зяленскага Ціханоўскай?
    Украіна распачала вялікую геапалітычную гульню, у якой выкарыстоўвае і Беларусь разам з Лукашэнкам і яго рэжымам, і дэмакратычныя сілы — праз запрашэнне Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Такое меркаванне па выніках паездкі Ціханоўскай ва Украіну таксама прысутнічае. Наколькі яно экспертнае, казаць складана. На фоне шматлікіх заяў і пагроз у адраз Мінска, папярэджанняў асабіста Лукашэнку ў выпадку ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны званок Макрона Лукашэнку дае глебу для розных меркаванняў. Але галоўнае пытанне ў тым, якім будзе працяг адносін паміж Украінай і дэмсіламі, Украінай і рэжымам Лукашэнкі, Украінай і ЗША і гэтак далей — фактараў і канфігурацый безліч.
    Жаданнем наладзіць адносіны з дэмсіламі і агулам беларусамі ці імкненнем выкарыстаць “карту Ціханоўскай” супраць Лукашэнкі стала запрашэнне Ціханоўскай у Кіеў? Як гэта запрашэнне звязана з частымі ў апошні месяц заявамі ў бок Лукашэнкі і званком Макрона ў Мінск? Якую геапалітычную гульню распачаў Кіеў і на які працяг у адносінах беларусам і ўкраінцам варта разлічваць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам.
    44 min
  • Надзея Нортан: цікаўцеся сваёй беларускасцю — і тады вы будзеце цікавыя іншым
    28 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан.
    Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта, створаная нашай працай і нашымі марамі альтэрнатыўная Беларусь, і Беларусь, геаграфічна прывязаная межамі да пэўнага месца на мапе, уз’яднаюцца, перакананая Надзея Нортан.
    Пра тое, чаму змаганне “лоб у лоб” з рэжымам не дае плёну, ці магчыма па-за межамі краіны пабудаваць альтэрнатыўную Беларусь будучыні і як зрабіць так, каб беларускі дух і імпэт не зніклі ў беларусаў дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Надзеяй Нортан.
    1 hr 7 min
  • Франак Вячорка. Лепш позна, чым ніколі: чаго чакаць ад паездкі Ціханоўскай ва Украіну?
    Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў рыхтаваўся доўга і не без складанасцей. Крытыкі Офіса нават паспелі радасна заявіць, што ніякага візіту не будзе. Калі ж з’явіліся фота Ціханоўскай з Кіева, то ацэнкі і прычыны рашэння Кіева зладзіць гэты візіт называліся таксама розныя. Адны называюць яго палітычнай аплявухай Лукашэнку, другія — выразным знакам змены стратэгіі ў адносінах Кіева як да беларускіх дэмсіл, так і да лукашэнкаўскага рэжыму. Змены стратэгіі, якая можа паўплываць нават на пазіцыю Вашынгтона. Да прыкладу, палітычны эксперт Аркадзь Мошас у пераносе тэрмінаў прыезду ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла ўбачыў страту цікавасці да перамоў з Лукашэнкам з боку прэзідэнта ЗША.
    Як фарміравалася павестка, з якой Ціханоўская ехала ў Кіеў, і якія мэты планавалася найперш дасягнуць? Ці не было перасцярогі, што Кіеў хоча выкарыстаць прыезд Ціханоўскай для сваіх мэт, і што гэта маглі быць за мэты? Ці ўсе чаканні ад візіту спраўдзіліся, як ацэньваюць у Офісе сустрэчу Ціханоўскай з Зяленскім, і ці можна за пераносам прыезду Коўла ў Мінск убачыць страту цікавасці Трампа да перамоў з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам
    33 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners