euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Жыгар. Як рэжым працягвае зарабляць на вайне і каго караюць санкцыі
    Рэжым Лукашэнкі працягвае рабіць выгляд, што стаіць убаку ад вайны. Але насамрэч беларускія прадпрыемствы ўжо закупляюць каалін з акупаваных тэрыторый Украіны. Гэта сыравіна выкарыстоўваецца ў вытворчасці беларускай керамікі, а значыць, рэжым атрымлівае выгаду ад рэсурсаў, захопленых у выніку вайны. У той жа час усё часцей гучаць словы пра зняцце санкцый, каб наўзамен з беларускіх турмаў на волю выйшлі палітвязні.
    Якія законы парушаюць беларускія прадпрыемствы, закупляючы тавар з акупаваных тэрыторый, і чым небяспечная беларуская кераміка? Адкуль у беларускай кампаніі абсталяванне для вытворчасці боепрыпасаў і што з гэтай вытворчасцю ў самой Беларусі? Пра што сведчаць кантакты заходніх палітыкаў з Лукашэнкам і чаму санкцыі лепшыя за спробы дамовіцца з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    44 min
  • Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя
    4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
    Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянальным і дзяржаўным будаўніцтве мусім кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, даможа нам захаваць сябе і рухацца наперад. І мы гэта абавязкова зразумеем, і два нашыя народы будуць добрымі суседзямі адзін для аднаго, перакананы Яўген Магда.
    Пра тое, чаму развіццё беларускай і ўкраінскай нацый пайшло рознымі шляхамі, чым гэтыя шляхі адметныя і чаму нацыянальны інтарэс важна ўлічваць ў дзяржаўным будаўніцтве, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Магдам.
    50 min
  • Ірына Сідорская. Як за словам “абарона” рэжым хавае слова “кантроль”, і пры чым тут сям’я
    Апошнія тыдні ў Беларусі прайшлі пад знакам абароны. Дзяржаўныя медыя адзначалі Дзень сям’і і Дзень абароны дзяцей, стваралі “новую добрую традыцыю” з “бацькавай кашуляй” для трэцяга дзіцяці, чыноўнікі пашыралі паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы, прадстаўніца Беларусі ў ААН папярэджвала пра пагрозу нападу з боку NATO, а прапаганда працягвала гаварыць пра традыцыйныя каштоўнасці, бяспеку і неабходнасць абараняць краіну ад знешніх і ўнутраных пагроз.
    Каго і што насамрэч абараняе беларуская дзяржава? Чаму ў рыторыцы ўлады “абарона” так часта азначае кантроль і чаму мова дзяржаўнай прапаганды ўсё радзей пераконвае і ўсё часцей прыніжае? Чаму барацьба за права вызначаць, што лічыцца “нармальным”, становіцца ўсё больш важнай часткай беларускай палітыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    43 min
  • Рубэн Меграбян . Чаму Ерэван больш не хавае свайго стаўлення да Лукашэнкі і дэмсіл
    Форум Еўрапейскай палітычнай супольнасці, саміт Арменія — ЕС прайшоў 4–5 траўня і сабраў у Ерэване звыш 40 еўрапейскіх лідараў. Прысутнічала на ім, упершыню наведаўшы Арменію, і Святлана Ціханоўская. І сам Форум, і прысутнасць на ім Ціханоўскай, і выказванні, якія прагучалі ў тыя дні ад розных палітыкаў у адрас Расіі і Беларусі, выклікалі нервовую рэакцыю Масквы і Мінска. Як гэта ні дзіўна, але найперш — Мінска. Які і па дыпламатычных каналах, і па каналах “сілавых” сваю незадаволенасць выказваў. Але на гэтым Лукашэнка не спыніўся: напрыканцы траўня, адказваючы на пытанні журналістаў пасля саміту ЕАЭС у Астане, ён параіў Арменіі быць акуратнай пры выбары паміж ЕАЭС і ЕС. "Армянам трэба быць вельмі акуратнымі, каб, барані божа, не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне… Ва Украіне ўсё роўна так пачыналася. Вы гэта памятаеце", — заявіў Лукашэнка.
    Ці можна казаць, што Арменія канчаткова вызначылася са сваімі знешнепалітычнымі прыярытэтамі, і ці перасталі ў Ерэване баяцца рэакцыі Масквы на свой выбар? Як звязана змена настрояў з вайной ва Украіне і чым тлумачыцца нервовая рэакцыя Лукашэнкі? Што ў адносінах паміж Ерэванам і беларускімі дэмсіламі мяняе візіт у Арменію Ціханоўскай і ці стане Арменія больш бяспечнай для апанентаў рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
    33 min
  • Яраслаў Чарнагор. Кіеў зрабіў выбар: якой будзе стратэгія Украіны па Беларусі?
    Напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў быў прызначаны пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ім стаў навуковец і аналітык, які даўно і пільна займаецца беларускім пытаннем, — Яраслаў Чарнагор. Былы дырэктар праграм аналітычнага цэнтра “Украінская прызма” і афіцэр ССА УСУ, Чарнагор не толькі неаднаразова браў удзел у мерапрыемствах дэмсіл Беларусі, але і быў датычны да арганізацыі форуму Астрожскіх і рэгіянальнага форуму бяспекі “Шлях да волі”.
    Што перашкаджала Украіне больш за год марудзіць з прызначэннем адмыслоўца на пазіцыю пасла па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і што падштурхнула зрабіць гэта менавіта цяпер? Запрашэнне Ціханоўскай — гэта сведчанне станаўлення стратэгіі Кіева адносна Беларусі ці толькі складнік у той ІПСА, якую Украіна распачала ў дачыненні да Лукашэнкі? Якія першасныя задачы плануе вырашаць на сваёй пасадзе, і ці ёсць простыя рашэнні, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Яраслаў Чарнагор
    39 min
  • Арцём Брухан. Як у Беларусі скончылася мірнае неба і ці напалохала гэта чыноўнікаў
    Наўзамен КР-3 прыходзіць КР-4, а беларусы так і не разабраліся не толькі з тым, што карыснага было за два гады зроблена Каардынацыйнай радай, але і ўвогуле — навошта ім яна патрэбная. А ў гэты час і простыя беларусы, і чыноўнікі ў самой Беларусі раптам заўважылі, што абяцанага і гарантаванага ім у абмен на лаяльнасць мірнага неба практычна не стала. Ды і пагрозы з боку Кіева выглядаюць неяк пагрозліва, выклікаючы хваляванне сярод вертыкалі…
    Што карыснага было зроблена Каардынацыйнай радай трэцяга склікання і якой рэформы патрабуе КР-4? Якія высновы зроблены з выбарчай кампаніі і па чыёй віне яе арганізацыя (і не толькі) была правалена? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі супакоіць чыноўнікаў пасля апошніх прылётаў дронаў і ці гатовы рэжым да перамоў і спынення рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    44 min
  • Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Разам і назаўжды: як змяняецца стаўленне ўкраінцаў да беларусаў і Лукашэнкі?
    Пасля нязвыклага для сябе маўчання ў некалькі дзён Лукашэнка ўсё ж не вытрымаў і пракаментаваў візіт у Кіеў дэлегацыі дэмсіл на чале са Святланай Ціханоўскай. Маўляў, добра, што запрасілі — паглядзелі на гэтых тэрарыстаў, якія хочуць арганізаваць напад з Украіны на Беларусь. Дасталася і Зяленскаму, які і на Лукашэнку “гоніць”, бо, відаць, нечага “курнуў ці панюхаў”. У самой Украіне рэакцыя на візіт была розная, але калі казаць пра менавіта рэакцыю СМІ, то яна была пазітыўнай.
    Якія ўражанні ў блогера ад сустрэчы з Ціханоўскай і што ў гэтым візіце яго асабіста найбольш уразіла? Як на гэты візіт рэагавалі звычайныя ўкраінцы і чым адметная рэакцыя на яго пуцінскай і лукашэнкаўскай прапаганды? Як на стаўленне да беларусаў уплываюць канфлікты з пагонамі Забугі, спісам узнагароджаных і разборкі сярод беларускіх добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
    43 min
  • Дзмітрый Гурневіч. Ціхая дыпламатыя, "ментальны калгас" і ШІ для перамен
    Пакуль Алесь Бяляцкі піша Папе, Ватыкан працягвае прытрымлівацца "ўсходняй палітыкі" Казаролі — стратэгіі маўчання і кампрамісаў, якая дзесяцігоддзямі ператварала Касцёл у своеасаблівы "філіял кампартыі" дзеля выжывання.
    Чаму Святы Пасад выбірае "хрысціянскую цярплівасць" там, дзе трэба крычаць пра рэпрэсіі, і як атрымліваецца, што сапраўдным вызваленнем людзей займаюцца прагматыкі кшталту Трампа, пакуль нунцыі проста "карыстаюцца атмасферай"?
    Разам з журналістам "Радыё Свабода" Дзмітрыем Гурневічам разбіраемся, чаму ў Папы дагэтуль ёсць дарадцы, якія лічаць Лукашэнку "найлепшым бацькам" для народа, і чаму малітва за ўладу — гэта не падтрымка рэжыму, а адчайная спроба спыніць дзікасць.
    Таксама абмяркуем, чаму 2020 год — гэта не параза, а наша галоўная гістарычная візітоўка, якую ўлада адчайна спрабуе сцерці з памяці, прымушаючы беларусаў займацца "самаедствам". Гурневіч упэўнены: "ментальны калгас" у галовах нарэшце адмірае, а лаяльнасць да роднай мовы расце насуперак любому ціску. Гэта размова пра тое, як захаваць ідэнтычнасць у эміграцыі і чаму кожны наш поспех — гэта аслабленне імперыі.
    Акрамя таго, пагаворым пра тое, як штучны інтэлект можа стаць дарадцам апазіцыі і магутным інструментам беларусізацыі там, дзе не хапае чалавечых рэсурсаў.
    Далучайцеся — будзем разбірацца, як палітычныя міфы, тэхналогіі і логіка дапамогуць нам пабудаваць нармальнасць.
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners