euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Максім Жбанкоў. Хто мы ў зламаным свеце і пра што "ШокингКульт. Книга перемен"
    У чэрвені выдавецтва “Мяне няма” мае выпусціць "ШокингКульт. Книгу перемен" — выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта Максіма Жбанкова.
    Чытача чакаюць 37 тэкстаў пра Беларусь і тое, што з намі здарылася пасля 2020-га. Але гэта не мемуары ці хронікі, а mind games — то-бок канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры.
    "Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай перазагрузкай. Магчыма, гэта спрацуе і з кімсьці яшчэ", — інтрыгуе аўтар.
    Што такое нацыя-эміграцыя? Як перавесці беларушчыну ў актыўны рэжым? Ці будзе для нас калі-небудзь зноў камфортная краіна і зразумелы час? Хто мы цяпер у гэтым зламаным свеце?
    Пра гэта ды іншае гаворым з культуролагам і пісьменнікам Максімам Жбанковым
    45 min
  • Алана Гебрэмарыям. Вызваленне палітвязняў — калі да працэсу далучыцца Еўропа?
    Хоць праўдзівасць цытаты пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”, і выклікала сумнеў, але сама яна лягла ў падрыхтаваную глебу. Бо анансаванага візіту прадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла да сёння няма, хоць і чакалі яго месяц таму. Як і вызвалення новай групы палітвязняў. Адпаведна, актуалізаваліся развагі пра тое, што чакае тых, хто знаходзіцца за кратамі, у выпадку спынення перамоў Вашынгтона з Мінскам і ў адсутнасць перамоў паміж Беларуссю і Еўропай…
    Ці мог візіт Ціханоўскай паўплываць на перамовы Коўла з Лукашэнкам і ці праўда, што на сёння Еўропа ніяк у вызваленні палітвязняў не ўдзельнічае? Калі ЗША спыняць перамовы з Лукашэкам, то і працэс вызвалення палітвязняў спыніцца, Еўропа не падхопіць ініцыятыву? Што ў гэтай сітуацыі могуць і павінны рабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), праектная менеджарка Алана Гебрэмарыям
    43 min
  • Аркадзь Мошас. Трамп страціў цікавасць да Лукашэнкі — ці так гэта і што далей?
    Не паспела кітайская дэлегацыя пакінуць Беларусь, як прыйшла навіна пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”. Гэтай навіне папярэднічала шмат падзей, якія на першы погляд мала звязаны паміж сабой і да амерыкана-беларускага перамоўнага трэка не маюць дачынення: заявы Зяленскага пра ўзрастанне ўзроўню пагрозы з боку Беларусі, беларуска-расійскія ядзерныя вучэнні, візіт Ціханоўскай у Кіеў, заявы шэрагу краін Еўропы аб намеры распачаць перамовы з Пуціным і гэтак далей. Праўда, у тым, што гэта навіна праўдзівая, таксама ёсць сумневы…
    Ці звязаны візіт кітайскай дэлегацыі і ўзнікненне складанасцей у перамовах Вашынгтона з Мінскам, які чакаў шырока анансаваную Big deal? Якую ролю іграюць і якое дачыненне маюць да гэтых перамоў пазіцыя Еўропы адносна дамоўленасцей з Лукашэнкам, візіт Ціханоўскай у Кіеў і стаўленне да гульняў Лукашэнкі з Трампам Масквы? Ці павялічылася верагоднасць уцягвання Пуціным Беларусі ў вайну з Украінай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
    40 min
  • Павел Усаў. Вызваленне адкладаецца? Чаму не атрымліваецца Big deal з Лукашэнкам
    Здарылася тое, чаго асцерагаліся і пра магчымасць чаго папярэджвалі асобныя эксперты: ЗША паведамілі, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”. Пра гэта расказала Reuters лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская. А пра тое, што перамовы могуць быць спынены найперш праз страту цікавасці да іх з боку Трампа, у эфіры Еўрарадыё папярэджваў палітолаг Аркадзь Мошас. Але ёсць меркаванне, што і тут не абышлося без Ціханоўскай. Дакладней, адной з прычын узнікнення складанасцей у перамовах называюць візіт кіраўніцы АПК у Кіеў па запрашэнні Зяленскага.
    Ці сапраўды тое, што ў перамовах паміж Вашынгтонам і Мінскам узніклі цяжкасці, стала нечаканасцю, і што чакае столькі разоў анансаваную Big deal? Ці быў шанец працягваць гандаль з Лукашэнкам у сітуацыі, калі Еўропа абрала ролю “дрэннага паліцэйскага”? Ці можна сцвярджаць, што візіт Ціханоўскай у Кіеў ускладніў перамовы з Лукашэнкам, і якой можа быць роля Крамля ва ўсім гэтым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
    49 min
  • Алена Жываглод. Самароспуск ці перавыбары: хто і калі заклаў міну пад КР
    Ініцыятыва “Сумленныя людзі” днямі адзначыла сваё 6-годдзе. Для грамадскай суполкі ў беларускіх рэаліях гэта значнае дасягненне — столькі праіснаваць і працягваць рабіць сваю справу. Асабліва ва ўмовах, калі і цікавасць да так званай апазіцыйнай павесткі ў грамадстве зменшылася, і да сумленнасці пэўнай часткі актывістаў і нават лідараў дэмруху ўзнікла шмат пытаннечкаў. Што прыводзіць, у тым ліку, і да фактычна правальных вынікаў выбараў у Каардынацыйную раду.
    Ці быў прагназаваны такі вынік выбараў у КР, калі прагаласавала крыху больш за 2 тысячы чалавек, і ці можна было ўратаваць сітуацыю? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы, звязаныя з агентурнай працай на спецслужбы, і ці не час створаным структурам самараспусціцца на радасць крытыкам? Што такі самароспуск дасць і каму пойдзе на карысць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі “Сумленныя людзі”, былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод
    46 min
  • Аляксандра Мамаева і Ірына МакЛейн. Чысткі альбо міжвідавая барацьба: што адбываецца з “Еўрапейскім выбарам”
    Каардынацыйная рада чацвёртага склікання яшчэ не пачала працаваць, а сярод яе дэлегатаў ужо пачаліся скандалы, інтрыгі і пошукі агентаў. І як гэта не дзіўна, але пакуль гэта ўсё адбываецца ў шэрагах аднаго спіса — “Еўрапейскі выбар”. Так, 4 чэрвеня аб прыпыненні свайго ўдзелу ў спісе “Еўрапейскі выбар” заявіла палітолаг Аліна Харысава. Адбылося гэта пасля выхаду на канале СТБ відэа, у якім сцвярджаецца, што з кастрычніка 2025 года Харысава злівала інфармацыю беларускаму КДБ, які нібыта звярнуўся да яе пад выглядам СБУ. А 6 чэрвеня ў тэлеграм-канале фракцыі “Еўрапейскі выбар” з’явілася паведамленне аб вынясенні вотуму недаверу Аляксандры Мамаевай.
    Пра тое, што стала нагодай для вынясення вотуму недаверу і ці адпавядаюць рэчаіснасці факты, якія былі пакладзены ў падмурак гэтага рашэння, мы гаворым у эфіры Еўрарадыё з сяброўкамі спіса “Еўрапейскі выбар” — кіраўніцай міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатаркай Народных амбасад Беларусі, актывісткай беларускай дыяспары Славеніі Аляксандрай Мамаевай і эксперткай па сацыяльнай палітыцы, прадстаўніцай Народнага консульства ў Шатландыі Ірынай МакЛейн
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Армянскі прарыў: чаму выбар Арменіі небяспечны для Мінска і Масквы
    Арменія са сваім геапалітычным курсам вызначылася. І гэты выбар вельмі не спадабаўся не толькі Маскве, але і хаўрусніку Пуціна ў Мінску. Магчыма, Лукашэнку таксама хацелася б паспрабаваць выслізнуць з-пад Крамля, але выбар быў у свой час зроблены. І сумнеўна, што нават працягнутая рука з Вашынгтона дапаможа ад гэтай залежнасці пазбавіцца. Тым больш што на гэтае пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам падазрона глядзяць з Пекіна.
    Чаму да парламенцкіх выбараў у Арменіі была прыцягнута такая вялікая ўвага, і якой рэакцыі з Масквы варта чакаць на выбар армян у будучым? Што выбары ў Арменіі паказалі беларусам і якія высновы зробіць рэжым Лукашэнкі? Што прывяло ў Мінск аднаго з кіраўнікоў Кітая, і ці варта чакаць зрухаў у перамоўным працэсе наконт спынення вайны ва Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра беларусаў-гультаёў, змагара-алігарха і кітайскую павестку Мінска
    Калі вы думаеце, што прадпрыемствы лёгкай прамысловасці ў Беларусі перажываюць (ужо шмат гадоў) не лепшыя часы праз тое, што “дорага і не модна”, напрыклад, ці праз санкцыі і несучаснае абсталяванне, то вы памыляецеся. Справа ў тым, што беларусы мала працуюць. Прыйдуць на працу — і то каву з гарбатай п’юць, то на перакуры ходзяць, а не працуюць 8 гадзін, не падымаючы галавы. Але праблемы не толькі ў Беларусі — у Расіі, якую яшчэ інакш як бензакалонкай не называлі, скончыўся бензін. Злыя языкі кажуць, што ўсё праз вайну з Украінай. У іншых краінах, праз іншую вайну, праблемы іншыя, але не меншыя — не хапае калійных угнаенняў…
    Ці сапраўды праблемы ў “Камволя” праз дрэнных працаўнікоў, і чаму чыноўнікі пачалі гаварыць мовай прапагандыстаў? Што прывяло ў Мінск расійскага алігарха Мазепіна, і як можа Лукашэнка прымаць таго, каго вінаваціў у фінансаванні пратэстаў 2020 года? Што здарылася з бензінам на расійскіх запраўках, і чым так цікавая Беларусь Кітаю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners