euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў. Што недагаворвае Коўл наконт перамоў з Лукашэнкам
    Інфармацыю пра тое, што вызваленне палітвязняў нібыта пастаўлена на паўзу, ужо зняпраўдзілі і ў Офісе Ціханоўскай, і сам Джон Коўл, але спрэчкі вакол сітуацыі і стану беларуска-амерыканскага перамоўнага працэсу працягваюцца. Адны кажуць наўпрост, што перамовы, а разам з імі і вызваленні, сапраўды не проста спынены, а скончаны. Іншыя намякаюць, што працэсы ідуць паспяхова, але пра гэта “заходнія партнёры” больш нічога не кажуць дэмсілам. У любым выпадку Коўл у Мінск пакуль так і не даехаў (ці пра гэта не кажуць нікому), рэпрэсіі працягваюцца, Еўропа ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі, Трамп працягвае перамагаць Іран, а Беларусь імкнуцца ўцягнуць у вайну…
    Чаму столькі спрэчак і абмеркаванняў наконт перамоў Вашынгтона з Мінскам і ці ёсць падставы лічыць, што яны спынены? Чым на сёння можа быць цікавы Трампу Лукашэнка і як на перамовы ЗША і Беларусі ўплывае пазіцыя ЕС? Ці стала рэальнай пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну з Украінай і навошта z-блогеры робяць антыбеларускія закіды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
    48 min
  • Міхал Патоцкі. Пра калій, вайну і вяртанне Пачобута: чаму Варшава і Мінск не памірацца
    Адносіны паміж Мінскам і Варшавай па-ранейшаму застаюцца напружанымі, нягледзячы на вызваленне Анджэя Пачобута і манаха Гавэла з няволі. Польшча працягвае ўзмацняць мяжу з Беларуссю, а беларускі бок не спыняе ні антыпольскай рыторыкі, ні гібрыдных атак пры ўдзеле мігрантаў. Рэпрэсіі ўнутры краіны не спыняюцца, у тым ліку і ў дачыненні да польскай меншасці, а ў гэты час Пачобут анансуе сваё вяртанне ў Гродна на пачатку верасня.
    Чаму адносіны паміж Польшчай і Беларуссю не наладжваюцца і што гэтаму перашкаджае? Ці зацікаўлены польскі бок у транзіце беларускага калію і ці магчыма гэта ўвогуле? Ці змяняецца стаўленне польскіх улад да беларускай дыяспары і ці далучыцца Польшча да ініцыяванай Францыяй, Германіяй і Вялікабрытаніяй мірных перамоў з Пуціным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
    47 min
  • Аляксандр Кныровіч. З Ганай — без шансаў, з ЗША — без калію, без Польшчы — без яблыкаў
    Лукашэнка працягвае "шукаць сябе" на афрыканскім кантыненце. На гэты раз — у Гане. Чаму і на гэты раз нічога не атрымаецца, нам раскажа блогер Аляксандр Кныровіч.
    Таксама пагаворым пра яблыкі і рыбу, якія ізноў давядзецца везці аднекуль залёк, з "сяброўскіх краінаў". Абмяркуем, як прапаганда абражае беларусаў і фантазіруе пра падспудныя планы Вашынгтона. І звернем у вагу на дзіўны выпадак з блогеркай Таццянай Мартынавай на беларуска-польскай мяжы.
    47 min
  • Кацярына Шмаціна. Ці выведзе Трамп ЗША з Еўропы і ці застанецца пры гэтым у Беларусі
    Прэзідэнт ЗША страціў цікавасць да вайны ва Украіне і больш не кажа пра тое, як “ён памірыць Пуціна і Зяленскага”. Асобныя эксперты не выключаюць, што такая ж страта цікавасці чакае і “беларускі трэк”. А ўсё таму, што хуткіх рашэнняў і “біг-дзіла”, што так любіць Трамп, у гэтым кірунку не прадбачыцца. Увогуле ідуць размовы пра хуткі “выхад” ЗША з Еўропы. Маўляў, хай Еўропа сама са сваімі праблемамі разбіраецца. А тым часам праблемы, што ўзніклі ў выніку аперацыі ЗША і Ізраіля ў дачыненні да Ірана, адчуваюцца ва ўсім свеце. У тым ліку і ў Еўропе.
    Ці сапраўды Трамп не толькі пакінуў ідэю хутка памірыць Расію і Украіну, але і ўвогуле мае намер вывесці ЗША з Еўропы? Як гэтыя планы могуць адбіцца на перамоўным працэсе з Мінскам і чаму візіт Коўла ў Беларусь адкладаецца? Ці варта чакаць эскалацыі адносін ЗША з Кітаем і як гэта паўплывае на наш рэгіён? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па міжнароднай бяспецы, даследчыца Lawfare Institute Кацярына Шмаціна
    36 min
  • Антон Пянькоўскі. “Дэмакратызацыя Лукашэнкі”: ці сапраўды Трамп праводзіць такую палітыку
    Часта даводзіцца чуць, што ў той ці іншай краіны няма “стратэгіі адносна Беларусі”. Калі шчыра, то выглядае так, што ніводная краіна не мае такой стратэгіі. Апроч Расіі і, як бы гэта дзіўна ні гучала, ЗША. З першай усё зразумела: яе стратэгія ў тым, каб Беларусь стала часткай Расіі. З ЗША ўсё не так адназначна. Мы бачым, што сёння гэта адзіная краіна так званага “цывілізаванага Захаду”, якая мэтанакіравана вядзе перамовы з Лукашэнкам, дамагаючыся не толькі вызвалення палітвязняў. Ёсць тыя, хто лічыць, што Трамп адносна нашай краіны праводзіць палітыку… дэмакратызацыі!
    Што гэта такое — дэмакратызацыя, і ці сапраўды можна сцвярджаць, што Трампа цікавіць пытанне дэмакратызацыі Беларусі? Чаму дэмакратызацыя Беларусі па-трампаўску адрозніваецца ад яго ж “дэмакратызацыі” Венесуэлы і Ірана, і ці разумее Лукашэнка, што Вашынгтон займаецца яго “дэмакратызацыяй”? Ці не расчараваўся Трамп у тым, як дэмакратызуецца рэжым Лукашэнкі, і як на гэта рэагуюць у Крамлі ды Пекіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    42 min
  • Аб’язныя шляхі: як перавозчык з Беларусі абыходзіць санкцыі ЕС
    Калі ёсць санкцыі, то заўсёды знойдуцца тыя, хто робіць бізнес у абыход гэтых санкцый. Лавілі на гэтым кампаніі з усяго свету — і Беларусь тут не выключэнне. Пэўны час таму журналісты-расследавальнікі выкрылі беларускую транспартную кампанію, якая ў абыход санкцый працавала на еўрапейскім рынку. А пад санкцыі кампанія патрапіла за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Але проста выкрыццём схем па абыходзе санкцый кампаніяй “Jenty-spedition” гісторыя гэтая не скончылася…
    Як атрымалася выявіць кампанію і даказаць, што яна задзейнічана ў схемах па абыходзе санкцый? Якія хітрыкі выкарыстоўваў беларускі перавозчык, каб абысці санкцыі, і наколькі законнымі былі гэтыя метады? Ці атрымаецца прыцягнуць кампанію да адказнасці і як на інфармацыю пра статус беларускай кампаніі адрэагавалі еўрапейскія партнёры “Jenty-spedition”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
    44 min
  • Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя
    11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
    Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіравання і мыслення. Гэта, як і раней, будзе для нас як магчымасцю нешта з такога становішча займець, так і нязменнай пагрозай для нашага існавання. Таму наша тоеснасць будзе на мінімальным узроўні бяспечнага, але мы яе захаваем насуперак усяму да лепшых часоў. Якія некалі абавязкова будуць, перакананы Аляксей Бацюкоў.
    Пра тое, чаму беларусы так і не вызначыліся са сваёй ідэнтычнасцю і тоеснасцю, ці гатовыя мы змагацца за сваё са зброяй у руках, і як захаваць сябе, знаходзячыся на разломе дзвюх цывілізацыйных форм мыслення, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Бацюковым.
    59 min
  • Максім Жбанкоў. Хто мы ў зламаным свеце і пра што "ШокингКульт. Книга перемен"
    У чэрвені выдавецтва “Мяне няма” мае выпусціць "ШокингКульт. Книгу перемен" — выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта Максіма Жбанкова.
    Чытача чакаюць 37 тэкстаў пра Беларусь і тое, што з намі здарылася пасля 2020-га. Але гэта не мемуары ці хронікі, а mind games — то-бок канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры.
    "Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай перазагрузкай. Магчыма, гэта спрацуе і з кімсьці яшчэ", — інтрыгуе аўтар.
    Што такое нацыя-эміграцыя? Як перавесці беларушчыну ў актыўны рэжым? Ці будзе для нас калі-небудзь зноў камфортная краіна і зразумелы час? Хто мы цяпер у гэтым зламаным свеце?
    Пра гэта ды іншае гаворым з культуролагам і пісьменнікам Максімам Жбанковым
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners