euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Казак. Ці ёсць у Беларусі чым спыніць залётныя дроны, і чаму гэтага не робяць
    Пасля пэўнага перапынку беспілотнікі, якія на самой справе няспынна апошнія месяцы лёталі над тэрыторыяй Беларусі, пачалі падаць на зямлю. Прычым не дзе-небудзь у лесе ці полі, а на вуліцах гарадоў. Так, 2 чэрвеня дрон упаў у Слуцку, а праз дзень — у Чавускім раёне. І гэта на фоне размоў вайскоўцаў і прапагандыстаў пра звышсучаснае беларускае СПА, атрады паляўнічых на “Шахеды”, узброеныя айчынным ноу-хау ў выглядзе турэляў з чатырма “Калашнікавымі”. Не кажучы ўжо пра ядзерную зброю, якой Лукашэнка пагражае ўдарыць у выпадку неабходнасці па нейкім “цэнтры прыняцця рашэнняў” ва Украіне.
    Чаму дроны сталі часцей не проста залятаць, але і падаць у Беларусі — гэта выпадковасць ці мэтанакіраваныя дзеянні? Чаму іх не сбіваюць беларускія СПА і ці ёсць для гэтага магчымасці? Што стаіць за ўзаемнымі пагрозамі паміж Кіевам і Мінскам, і ці здольны Лукашэнка перашкодзіць расійскім ваенным выкарыстаць тэрыторыю нашай краіны для сваіх мэт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
    45 min
  • Ці ўратуе беларускі бензін Расію і калі ў Крамля скончацца грошы на вайну?
    Расійская эканоміка ўсё мацней адчувае наступствы вайны, санкцый і ўдараў па нафтавай інфраструктуры. На гэтым фоне Масква шукае дадатковыя рэсурсы — ад паліва да працоўных рук, у тым ліку ў Беларусі. Але наколькі рэальна саюзнік можа дапамагчы Расіі справіцца з нарастаючымі праблемамі і ці не давядзецца за гэтую дапамогу плаціць самім беларусам?
    У эфіры Еўрарадыё разам з эканамічным аглядальнікам Вячаславам Шыраевым абмяркуем сітуацыю на рынку паліва, магчымы рост цэн у Беларусі і наступствы праблем расійскай нафтаперапрацоўкі.
    Таксама пагаворым пра тое, як расійская абаронная прамысловасць пераманьвае беларускіх спецыялістаў, на колькі яшчэ хопіць грошай на вайну, што адбываецца з дзяржаўнымі рэзервамі Расіі і ці можа лічбавы рубель стаць інструментам узмацнення фінансавага кантролю.
    43 min
  • Аляксандр Фрыдман. Хто пасадзіць Пуціна за стол перамоў, а Лукашэнку — на лаву падсудных?
    У Беларусі апошнім часам актыўна праводзяцца вучэнні “сілавікоў” па разгоне мірных пратэстаў. Вось і Баранавічы перанялі эстафету — 4 чэрвеня там ладзілі вучэнні “па супрацьдзеянні масавым беспарадкам”. Рух на асобных вуліцах нават спынілі. А вось рух нелегальных мігрантаў праз беларуска-латвійскую мяжу так званыя сілавыя структуры чамусьці ніяк спыніць не могуць: Латвія 3 чэрвеня зафіксавала рэкордную за апошнія 32 месяцы сутачную колькасць спроб пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — 171 выпадак. У той жа час Польшча працягнула забарону на палёты ў раёне беларускай мяжы. А Мінск наведаў кіраўнік Службы знешняй разведкі Францыі.
    Ці варта чакаць бліжэйшым часам эскалацыі на межах Еўрасаюза і Беларусі і што прывяло французскага разведчыка ў Мінск? Наколькі павялічылася напружанне паміж Кіевам і Мінскам пасля візіту ва Украіну Святланы Ціханоўскай, і ці згубіў Лукашэнка шанец на правядзенне перамоў паміж Расіяй і Украінай? Ці атрымаецца ў Брытаніі, Францыі і Германіі ўсадзіць Пуціна за стол перамоў, і ці знойдзецца месца там для Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min
  • Каміль Клысіньскі. Чаму пасля вызвалення Пачобута адносіны Варшавы і Мінска не наладзіліся
    Пасля вызвалення з-за кратаў палітвязня Анджэя Пачобута і польскага манаха Гавэла нарадзілася спадзяванне, што адносіны паміж Беларуссю і Польшчай калі не наладзяцца, то, прынамсі, не будуць знаходзіцца ў стадыі перманентнай эскалацыі. Спадзевы аказаліся марнымі. Толькі наўзамен палітычным канфліктам прыйшлі пагрозы бяспецы — ваенная эскалацыя і чаканне нападу з тэрыторыі Беларусі на краіны Еўрасаюза з кожным днём толькі ўзмацняюцца.
    Пагрозы ваеннай эскалацыі, нападу з тэрыторыі Беларусі рэальныя ці больш падобныя на адмысловыя ІПСА? Якія высновы робяць краіны-суседзі Беларусі пасля таго, як на тэрыторыю Літвы, Польшчы, Румыніі заляцелі расійскія беспілотнікі? Што стаіць за званкамі з Парыжа ў Мінск, і ці не будзе следам за імі і кантактамі з Лукашэнкам візіцёраў з Францыі і спроб наладзіць адносіны з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)
    42 min
  • Аксана Акуневіч. Мора, мова, адпачынак: чым адметны сёлетні летнік у Грузіі
    Не проста летнік для дзяцей, а летнік беларускамоўны — дзе такое знайсці і як туды патрапіць?! З набліжэннем лета востра паўстае пытанне магчымасці арганізацыі адпачынку для дзяцей з сем’яў, якія патрапілі пад палітычны пераслед і вымушана апынуліся ў эміграцыі. Ды такога, каб нашы дзеці не толькі адпачывалі і аздараўляліся (пажадана на моры!), але яшчэ і дакраналіся да сваёй беларускай спадчыны праз мову. Такое маем для вас. Праўда, як і ў любой беларускай справе, і ў дадзеным выпадку ёсць, як кажуць, нюансы…
    Ці былі паспяховымі летнікі ў мінулыя гады і ў чым адметнасць летніка сёлетняга? Наколькі ў сённяшніх палітычных умовах летнік у Грузіі бяспечны для тых беларусаў, хто знаходзіцца пад пераследам з боку лукашэнкаўскага рэжыму? Хто будзе займацца з дзецьмі і хто ў выніку зможа ў летнік патрапіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальніца міжнароднага беларускамоўнага культурна-аздараўленчага летніка і беларускамоўнай школы ў Грузіі Аксана Акуневіч
    34 min
  • Кацярына Андрэева. Помста за прафесію: пра адаптацыю і змаганне за свабоду мужа
    Апошнім часам у сацсетках, публікацыях СМІ і развагах экспертаў часта ўзгадваецца імя спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла. Маўляў, што здарылася, чаму, як абяцаў, не едзе ў Мінск і не выцягвае з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў? Сам Коўл у сацсетцы Х адказаў, што не трэба губляць веры, праца ў гэтым накірунку ідзе. І беларусы чакаюць на волі новых вызваленых. Часам забываючы, што на свабодзе людзі, якія не адзін год знаходзіліся за кратамі, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі і выпрабаваннямі. І дадае пакут сітуацыя, калі ў закладніках у рэжыму застаюцца твае родныя і блізкія людзі.
    Ці здолела адаптавацца да жыцця, хай і ў вымушанай эміграцыі, але на свабодзе, і з якімі праблемамі сёння сутыкаецца? Што самае складанае давялося перажыць за кратамі і што самае складанае (або прыемнае) перажывае сёння? Пра што сведчаць кантакты заходніх палітыкаў з Лукашэнкам і ці магчыма дамовіцца з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, журналістка, публіцыстка Кацярына Андрэева
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. Шпіёнскі скандал у дэмсілах і новы ўзровень жабрацтва беларусаў
    Паліталагіня Аліна Харысава думала, што пагаджаецца супрацоўнічаць з СБУ — але яе суразмоўцамі былі беларускія КДБшнікі. Што гэта было? І што з ёю будзе далей?
    Гаворым пра гэта ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ абмяркуем свежую статыстыку па ўзроўні жыцця беларусаў, там шмат цікавага!
    42 min
  • Дзяніс Кучынскі. Пра сустрэчу са Стармерам, каментар Коўла і цікавасць Макрона да Лукашэнкі
    2 чэрвеня ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Таму да працы Форуму Касцюшкі, які ў гэты дзень праходзіў у Гданьску, ён давялося падключацца анлайн. Хоць першапачаткова планавалася, што яна будзе ў якасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, які разам з МЗС Польшчы з’яўляецца арганізатарам Форуму, прысутнічаць на мерапрыемстве непасрэдна. Дарэчы, пакуль Ціханоўская была ў Лондане, яе словы пра колькасць палітвязняў, якія дагэтуль утрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах, адкаментаваў спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл. І яго каментар абнадзейвае…
    З чым была звязана змена планаў Ціханоўскай і як планавалася сустрэча з прэм’ерам Вялікабрытаніі? Якія пытанні абмяркоўваліся і чым гэта краіна можа дапамагчы беларусам у выгнанні, якой стратэгіі адносна рэжыму Лукашэнкі плануе прытрымлівацца Лондан? Што стаіць за жаданнем Парыжа гаварыць з Лукашэнкам, і праз што затрымліваецца чарговы візіт Коўла ў Мінск? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі
    37 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners