euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анатоль Лябедзька. Кіеўскія інсайды, "рамонт" КР і лонданскі дэсант
    Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і яе сустрэча з Уладзімірам Зяленскім пакінулі па-за ўвагай нямала важных дэталяў. Што насамрэч змянілася ў адносінах дэмакратычных сіл з Украінай і якія крокі стануць наступнымі пасля гэтага знакавага поціску рук? Разбіраем інсайды, пра якія не пісалі СМІ, і высвятляем, як цяпер выглядае дарожная мапа супрацоўніцтва з Кіевам і чаго чакаць ад гэтага альянсу ў найбліжэйшы час.
    Тым часам унутры палітычных структур — свая "перабудова": Каардынацыйная рада шукае новыя фарматы працы пасля праведзеных выбараў, а на міжнароднай арэне рыхтуецца маштабная падзея. Ужо 4 ліпеня ў Лондане збярэцца альянс дэпутацкіх груп "За дэмакратычную Беларусь". Чаго чакаць ад гэтага мерапрыемства і ці стане брытанская сталіца пляцоўкай для сапраўднага прарыву ў міжпарламенцкім супрацоўніцтве?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам.
    35 min
  • Анастасія Лузгіна. Бензін для Расіі, рост заробкаў і выклікі ШІ — чаго чакаць ад эканомікі?
    Беларусь плануе павялічыць пастаўкі бензіну ў Расію на фоне дэфіцыту паліва, які там узнік. Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной абмяркуем, як гэта адаб'ецца на беларускім бюджэце. Таксама прааналізуем бягучую сітуацыю на валютным рынку і прычыны росту рэальных заробкаў: высветлім, наколькі ўстойлівая гэтая тэндэнцыя і якія рызыкі яна ў сабе нясе.
    Акрамя таго, закранём доўгатэрміновыя прагнозы і пытанні спажывання. Абмяркуем прагнозы МВФ да 2030 года: як развіццё штучнага інтэлекту можа ўзмацніць глабальную няроўнасць.
    Таксама параўнаем структуру выдаткаў беларускіх хатніх гаспадарак з суседзямі з Польшчы і Літвы, каб зразумець, як насамрэч выглядае наш узровень жыцця на фоне найбліжэйшых краін Еўрасаюза.
    45 min
  • Яўген Красулін. “Непрымірымыя” vs “рэалісты”: які шлях вядзе да здрады, а які — да перамогі?
    Верагодна, для большасці тых, хто далучыўся да працэсаў грамадзянскай актыўнасці і супрацьстаяння рэжыму, гэта стане адкрыццём, але сённяшняя барацьба стратэгій — не новая. І беларусы, і іншыя народы ўжо праходзілі гэты этап, калі грамадства рабіла выбар далейшай стратэгіі адносна пануючага ў краіне рэжыму: заставацца на пазіцыі непрымірымых барацьбітоў ці ісці на пагадненне ў разліку на паступовую трансфармацыю рэжыму.
    Наколькі супрацьлеглыя пазіцыі ў “непрымірымых” і “рэалістаў”, і ці правы той, хто кажа пра штучнасць супрацьпастаўлення гэтых пазіцый? Ці здольныя аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы да трансфармацыі ў выніку “прымірэнчай” пазіцыі сваіх апанентаў, і ці былі такія выпадкі? Якую знешнепалітычную гульню вядуць Парыж і Кіеў адносна Мінска і якая роля ў гэтай гульні адводзіцца дэмсілам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    41 min
  • Іван Ступак. Ці здольныя краіны НАТО абараніць сябе ад расійскіх дронаў?
    Тэма магчымага “гарачага” канфлікту паміж Беларуссю і Украінай не сыходзіць як са старонак СМІ, так і з абмеркаванняў у сацсетках. А пакуль абменьваюцца аргументамі прыхільнікі тэорыі нападу з беларускай тэрыторыі на Украіну з экспертамі па прэвентыўных ударах украінскіх вайскоўцаў па аб’ектах у Беларусі, расійскі дрон упаў на шматпавярховік у румынскім горадзе. А Румынія, на хвіліначку, член НАТО.
    Што насамрэч адбываецца паміж Украінай і Беларуссю, і наколькі апраўданыя асцярогі Кіева наконт новага нападу з тэрыторыі нашай краіны? Ці існуе верагоднасць, што, праводзячы такое ІПСО, Украіна рыхтуе напад на Беларусь? Што можа адказаць НАТО на атакі расійскіх дронаў, і ці можа ААН паўплываць на рэжым Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    37 min
  • Юрый Дракахруст. Пернік для Лукашэнкі ад Макрона і бізун ад Келага: што адбываецца
    У Астане Лукашэнка хваліўся сваімі панібрацкімі стасункамі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і тым, як ён ласкава пагадзіўся на просьбу прыняць у сябе давераную асобу кіраўніка Францыі. “Днямі літаральна — у панядзелак-аўторак (не памятаю) — гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць”, — распавядаў Лукашэнка. Хоць і прызнаў, што атрымаў ад Макрона папярэджанні наконт увязвання Беларусі ў вайну супраць Украіны. Дарэчы, Кіт Келаг, выступаючы ў той жа дзень у Адэсе на Чарнаморскім форуме па бяспецы, сказаў проста: калі Лукашэнка далучыцца да нападу на Украіну, то “гэта будзе яго канец”.
    Навошта Макрону выпраўляць да Лукашэнкі “сваю давераную асобу” і ці будзе такі візіт азначаць пачатак наладжвання адносін паміж Парыжам і Мінскам? Што стаіць за папярэджаннямі Кіта Келага і ці не намёк гэта на лёс Мадуры? Якую знешнепалітычную гульню вядзе Кіеў і якая роля ў гэтай гульні адводзіцца дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    45 min
  • Вольга Лойка. Ці ёсць у беларусаў грошы на адпачынак у Беларусі, і пры чым тут вайна
    У красавіку сярэдні заробак у Беларусі, паводле Белстата, склаў 2952,9 рубля. Пры гэтым заробак у бюджэтнікаў з дзяржкіравання ў тым жа месяцы быў 4004,2 рубля. Здавалася б, за бюджэтнікаў можна парадавацца, але тут, як кажуць, “ёсць нюанс” — не ўсе бюджэтнікі аднолькава любімыя дзяржавай пад кіраваннем Лукашэнкі. Як і не ўсе пенсіянеры роўныя, асабліва пасля ўнесеных змен: з 1 ліпеня спіс прафесій, якія даюць права праз складаныя ўмовы працы раней выходзіць на пенсію, скароціцца на 800 пазіцый. А “камуналка” падаражэе. Як выраслі ўжо кошты на адпачынак у летніх лагерах для дзяцей і ў санаторыях. Што без сумневаў можна лічыць доказам высокага дабрабыту беларусаў.
    Што адбываецца з заробкамі ў краіне і ці ўсе бюджэтнікі могуць пахваліцца заробкам “вышэйшым за сярэдні”? Якія летнія “фінансавыя навінкі” чакаюць беларусаў, і ці хопіць у іх грошай адпачыць на радзіме? Якую практычную карысць для беларусаў мае візіт Ціханоўскай у Кіеў, і ці гатовая беларуская эканоміка да вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    41 min
  • Святлана Ціханоўская. Якія “дзверы” адчыняе візіт у Кіеў і што ён дае беларусам?
    Першы візіт Святланы Ціханоўскай прыцягнуў шмат увагі і сапраўды быў даволі насычаным. І хоць яго называюць палітычна-сімвалічным, чакаецца, што ён будзе мець шмат практычных вынікаў. І можа нават паўплываць на пэўныя змены ў еўрапейскай палітыцы адносна як дэмсіл і беларусаў за мяжой, так і рэжыму Лукашэнкі. Што праўда, не абышлося і без крытыкі візіту: ад складу дэлегацыі да ўдзельнікаў і фармату асобных сустрэч.
    Як фарміравалася павестка, з якой Ціханоўская ехала ў Кіеў, і якія мэты планавалася найперш дасягнуць? Што было падчас паездкі самым складаным і ці атрымалася наладзіць кантакт і паразуменне з добраахвотнікамі? Як у ЕС ставяцца да магчымасці змены стратэгіі адносна Лукашэнкі, і ці не час дэмсілам адмаўляцца ад пазіцыі “непрымірымых” адносна рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская
    55 min
  • Аляксандр Фрыдман. Мінск, Кіеў ці Калінінград — куды, адкуль і як хутка чакаць нападу?
    Пакуль Макрон папярэджвае Лукашэнку аб недапушчэнні новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі, а “Мадзьяр” кажа пра вызначаныя 500 аб’ектаў у Беларусі, якія ў выпадку пераходу Лукашэнкам “чырвоных ліній” адразу патрапяць пад удар беспілотнікаў, Лаўроў папярэджвае НАТО аб недапушчальнасці… захопу Калінінграда! І гэта ў той час, калі ЗША ў перамоўным фармаце абстрэльваюць Іран, Іран — Кувейт, а Ізраіль знішчае лідараў і баявікоў ХАМАЗ дзе толькі магчыма.
    Ці назіраюцца прыкметы пачатку змены палітыкі Еўрасаюза адносна Лукашэнкі і ці чакаць пачатку парыжска-мінскага перамоўнага трэка? Як у ЕС ставяцца да пагрозы магчымага нападу з тэрыторыі Беларусі, і ці чакаць ад Трампы праграмы “ракеты для Украіны за транзіт беларускага калію”? Чаму ў Маскве пачалі казаць пра напад на Калінінград, і чаму затрымліваецца візіт Коўла? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners