euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Красулін. Як абараніцца ад мяккай сілы і ўплыву “вялікай рускай культуры”
    Шмат разоў даводзілася чуць, што культура (як і спорт) — па-за палітыкай. І што, да прыкладу, адпачатку “харошую рускую культуру” сёння ўзяў і сказіў на свой капыл злы Пуцін. А вось пра тое, што пад уплывам гэтай культуры сфарміравалася грамадства, якое падтрымлівае вайну, распачатую Пуціным ва Украіне, — не. А таму, перакананыя асобныя беларусы, з рускай культурай, нават калі яе прадстаўляюць “харошыя рускія”, ніякіх стасункаў мець не варта.
    Ці сапраўды руская культура можа несці небяспеку, і які яе ўплыў на расійскае грамадства? Ці можна сцвярджаць, што карані сённяшняй Расіі — у рускай культуры, і ці можна вінаваціць усіх яе прадстаўнікоў агулам? Чаму беларуская культура не можа абараніць беларусаў ад уплыву культуры рускай, і ці патрэбная беларусам такая абарона? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. У чаканні Коўла: ад віншаванняў Трампу і Сі да выбачэнняў Зяленскаму
    Да дня нараджэння Дональда Трампа мірнае пагадненне паміж ЗША і Іранам было нарэшце падпісана. Як доўга яно пратрымаецца — пакажа гісторыя. Пакуль жа Трамп святкуе перамогу і прымае віншаванні. Што праўда, слоў на віншаванне Трампу да дня народзінаў у Лукашэнкі знайшлося ўсяго на адзін сказ. У адрозненне ад віншаванняў Сі Цзіньпіну, дзе і ўсхваленняў кіраўніка Кітая хапала, і выказванне спадзявання на хуткую сустрэчу было. Дарэчы, хуткую сустрэчу з Лукашэнкам анансуе і Джон Коўл, адказваючы ў сацсетках на пытанні беларусаў.
    Чаму віншаванні Трампу і Сі ад Лукашэнкі так моцна адрозніваюцца па падачы і колькасці пажаданняў? Ці варта разлічваць, што мір з Іранам будзе трывалым, і пры чым тут ХАМАС, Ліван і Ізраіль? Ці атрымаецца ў Трампа і Лукашэнкі дамагчыся ад Еўропы паслаблення санкцый адносна Беларусі і ці чакаць ад рэжыму паслаблення рэпрэсій? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    46 min
  • Анастасія Лузгіна. Інфляцыя, долар, жыллё: да чаго рыхтавацца беларусам у другой палове года?
    Беларуская эканоміка працягвае балансаваць паміж добрымі справаздачамі і трывожнымі прагнозамі. Улады рапартуюць пра стабільнасць цэн і рост прыбыткаў, але міжнародныя арганізацыі ўсё часцей папярэджваюць пра запавольванне эканомікі, а інфляцыя застаецца адной з галоўных тэм для абмеркавання. Тым часам беларусы працягваюць уважліва сачыць за курсам рубля і вырашаць — захоўваць грошы на дэпазітах ці ўкладваць іх у жыллё, а банкі актыўна прапаноўваюць крэдыты.
    Чаму Сусветны банк пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі? Ці варта чакаць новых сюрпрызаў ад валютнага курса? Што адбываецца на рынку нерухомасці і наколькі даступным сёння застаецца жыллё? Куды рухаюцца дэпазіты і крэдыты беларусаў і як змянілася сітуацыя з пачатку года?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной
    40 min
  • Ірына Сідорская. Ад прайдаў да вярбоўкі спецслужбамі і палітычнай неталерантнасці
    У чэрвені ў многіх краінах адзначаецца Месяц гордасці, у Вільні і Варшаве прайшлі прайды, у якіх удзельнічалі і беларусы. І, як звычайна, гэтыя маршы, а таксама ўдзел у іх выклікалі вялікую дыскусію у самім беларускім асяродку і шмат негатыўнай рэфлексіі з боку прапаганды. І гэта ў той час, калі ў Беларусі зноў загаварылі пра гендарную палітыку, а ўлады пашырылі паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы.
    Чаму ў краіне, дзе былі ліквідаваны незалежныя жаночыя арганізацыі, а сама тэма правоў чалавека ўспрымаецца як нешта варожае, улады працягваюць карыстацца мовай гендарнай роўнасці і спасылацца на міжнародныя абавязацельствы? Чаму гісторыі Марыі Калеснікавай, Анжалікі Мельнікавай або Аліны Харысавай выклікаюць не толькі палітычныя дыскусіі, але і размовы пра іх характар, маральнасць, эмоцыі, асабістае жыццё і знешнасць? Ці не сведчыць гэта пра тое, што грамадства ўсё яшчэ чакае ад жанчын не толькі прафесійнасці, але і адпаведнасці асаблівым маральным стандартам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    42 min
  • Вольга Такарчук. Пра невядомыя вызваленні, вярбоўку і пошук агентаў ды здраднікаў
    Днямі прапагандыст з БТ паздзекаваўся з праваабаронцаў і распавёў, што спісы палітвязняў непраўдзівыя. Маўляў, у іх ёсць 196 чалавек, якія ўжо нібыта знаходзяцца на свабодзе. Але размова не пра новую хвалю памілаванняў, а пра тое, што частка палітычных зняволеных адбыла свае тэрміны, аднак пра іх вызваленне праваабаронцам нічога не было вядома. Што нараджае, насамрэч, шмат пытанняў як да прапагандыстаў, так і да карнай сістэмы лукашэнкаўскага рэжыму. І пазіцыі гэтага рэжыму на фоне перамоў з Вашынгтонам.
    Пра што ў сапраўднасці сведчыць факт таго, што ад людзей, якія выйшлі з турмаў, няма ніякай інфармацыі, і як насамрэч жывуць былыя палітвязні на волі? Што рабіць у выпадку, калі спецслужбы спрабуюць дацягнуцца да цябе праз сваякоў і блізкіх, і чым адметная сітуацыя з Харысавай? Чаму на расійскім фэсце ў Варшаве рускія артысты пазбягалі палітычных і антываенных заяў і што кіруе тымі, хто сваёй мэтай паставіў выкрыццё “агентуры і здраднікаў” у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    42 min
  • Алесь Міхалевіч. Пра Інтэрпал, КДБ і небяспеку супрацы са спецслужбамі
    Беларуску Карыну Зданевіч-Спыхальскую, якая шмат гадоў жыве ў Польшчы, затрымалі ў Італіі 1 лютага паводле ордара Інтэрпала, выдадзенага на запыт беларускага боку. Беларуску затрымалі, калі яна прыляцела на адпачынак. Тры з паловай месяцы яна не магла пакінуць краіну і вярнуцца да сям’і ў Польшчу. Потым яе адпусцілі дадому, абавязаўшы вярнуцца на суд. 11 чэрвеня Апеляцыйны суд адмовіў Беларусі ў экстрадыцыі дзяўчыны. Але “дастаць” беларусаў лукашэнкаўскія спецслужбы імкнуцца не толькі праз Інтэрпал. І не толькі наўпрост іх пераследуючы, але і праз сваякоў, якія застаюцца на радзіме.
    Як пазбегнуць унясення ў вышук праз Інтэрпал і што рабіць, калі вы ўжо ў вышуку? Што рабіць у выпадку, калі спецслужбы спрабуюць дацягнуцца праз сваякоў і блізкіх, і чым адметная сітуацыя з Мартынавай? Як сябе паводзіць, калі на цябе выходзяць спецслужбы з прапановай аб супрацоўніцтве, і ці мае значэнне, якой краіны гэтыя службы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
    43 min
  • Лілія Беразюк. Ад пераследу рэжымам да хатняга гвалту: як беларусам бараніць сябе
    Вера ў праўдзівае раследаванне і справядлівы суд дзесяцігоддзямі культывавалася ў беларускім грамадстве пры дапамозе дзяржаўнай прапаганды. Да таго ж, дзяржава ніколі не імкнулася юрыдычна адукоўваць сваіх грамадзян — каб тыя ведалі законы і свае правы. Што і прывяло да прававой непісьменнасці і няздольнасці адстойваць свае правы. Сёння ў гэтым сэнсе ў беларусаў яшчэ больш складаная сітуацыя: з аднаго боку, яны жывуць ва ўмовах “часам не да законаў”, а з іншага — знаходзяцца на чужыне, дзе законы і прынцыпы іх прымянення адрозніваюцца ад беларускіх.
    Ці магчыма ў сённяшніх умовах беларусам захоўваць веру ў “справядлівае правасуддзе” і ці была яно ў Беларусі сапраўды такім хоць некалі? Як сфарміраваць прававую пісьменнасць і чаму гэта найперш неабходна для прадстаўнікоў уразлівых груп? Якія прававыя механізмы для пацярпелых ад хатняга і гендарнага гвалту існуюць і ці магчыма абараніць правы чалавека ў аўтарытарнай краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка, даследчыца і адукатарка Лілія Беразюк
    39 min
  • Аліна Харысава. “Агентка Харысава”: усё пра вярбоўку, КДБ, бяспеку і “аплату крыптай”
    На пачатку чэрвеня “агент” Раман Пратасевіч паказаў у сваёй прапагандысцкай праграме на БТ відэа, у якім паліталагіня, валанцёрка Офіса Святланы Ціханоўскай і дэлегатка Каардынацыйнай рады Аліна Харысава дае згоду на супрацоўніцтва са Службай бяспекі Украіны. Праўда, потым высветлілася, што СБУ-шнікам быў лукашэнкаўскі гэбіст. Нічога сакрэтнага свайму так званаму “куратару” Харысава не перадала, але сам факт яе згоды выклікаў вялікія спрэчкі. Галоўная прэтэнзія ў тым, што ісці на супрацу са спецслужбамі любой краіны — няправільна…
    Як быў усталяваны кантакт з нібыта прадстаўніком СБУ і ці не ўзнікла адразу перасцярог, што супраца з любой спецслужбай для яе немагчымая? Што прымусіла запісаць відэа са згодай супрацоўнічаць з СБУ і калі з’явіліся падазрэнні, што кантакцёр не той, за каго сябе выдае? Чаму не агучыла прапанову аб супрацы і як разлічвала “саскочыць з кручка” КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка па стратэгіі і аналітыцы, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners