euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Міхаіл Кірылюк. Ад санкцый супраць "Беларуськалія" да "ультыматуму Зяленскага"
    Пакуль у Мінску прымаюць законы супраць "прапаганды бяздзетнасці" і выстаўляюць на аўкцыёны кватэры палітвязняў, юрыдычнае кальцо вакол беларускага рэжыму працягвае сціскацца. Суд ЕС адхіліў пазоў "Беларуськалія", а ўкраінскаму МЗС перадалі падрабязны 30-старонкавы даклад пра ператварэнне Беларусі ў ваенны плацдарм — з усімі дэталямі: ад мабілізацыі грамадзянскіх грузавікоў у калоны да інструкцый Міністэрства аховы здароўя па сартаванні параненых і размяшчэнні ракет "Арэшнік".
    Чаго чакаць ад "ультыматуму Зяленскага" і ці дапамогуць уладам бронекамізэлькі для апалчэння, калі эканамічныя і прававыя механізмы ўжо запушчаныя?
    Пра гэта і многае іншае гаворым у эфіры Еўрарадыё з юрыстам Міхаілам Кірылюком.
    41 min
  • Вольга Лойка. ВУП расце — беларусы багацеюць?
    Эксперты сцвярджаюць, што ў траўні 2026-га жыхары Беларусі пакінулі ў крамах нашмат больш грошай, чым годам раней. Гэта нават падбросіла ўверх валавы ўнутраны прадукт, які да таго быў "каля нуля". Ці сапраўды ў гэтым неспакойным (куды ні глянь) траўні беларусы адчувалі сябе найбольш заможнымі і забяспечанымі?
    Паразмаўляем пра гэта з галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка. Таксама пагаворым пра чарговае абяцанне спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла выцягнуць з-за кратаў больш беларускіх палітвязняў, ушчэнт заблытаныя стасункі паміж Мінскам і Кіевам і пастаўкі беларускага паліва ў Расію, якія за чэрвень выраслі ў 51(!) раз.
    39 min
  • Яўген Магда. 7 дзён для Лукашэнкі: ад удару па аўтобусе з дзецьмі да пагрозы другога фронту
    Лукашэнка заявіў, што разлічвае пачуць усю праўду аб здарэнні з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі ад… украінскага боку. Прапаганда гэта ўспрыняла як сігнал і яшчэ больш узняла ўзровень антыўкраінскай істэрыі. Як высветлілася, гэта быў толькі пачатак новага вітка эскалацыі. Раптоўна Зяленскі ўзняў пытанне рэтранслятараў у Беларусі, якія, па яго словах, накіроўваюць палёты расійскіх беспілотнікаў ва Украіну, і паставіў ультыматум Лукашэнку: цягам 7 дзён прыбраць гэтыя рэтранслятары. Інакш Украіна зробіць гэта сваімі метадамі. А дзе яны стаяць і колькі іх, УСУ ведаюць.
    Ці стала больш зразумелай трагедыя з беларускімі дзецьмі і што стаіць за гэтым здарэннем, калі яно не было трагічнай выпадковасцю? Чаму Зяленскі перайшоў на мову ўльтыматумаў і куды прапаў страх Кіева перад пагрозай адкрыцця другога фронту? Ці сапраўды Кіеў будзе ў выпадку чаго гатовы атакаваць Беларусь і ці гатова Украіна стаць агрэсарам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    42 min
  • Ігар Кулей. Небяспечныя сувязі: як і куды знік Анатоль Котаў, і пры чым тут ФСБ
    Амаль год журналісты-расследавальнікі Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Deutsche Welle і OCCRP пры дапамозе ініцыятывы “Рабочы Рух” і падтрымцы “Кіберпартызанаў” шукалі адказ на пытанне, што ж здарылася з беларускім палітыкам Анатолем Котавым мінулым летам. Высветлілася, што ў гэтай гісторыі ёсць усё: гандляры зброяй і спецслужбы розных краін, каханне і грошы, яхта, заблытаныя схемы ды маршруты праз некалькі краін…
    Чым цікавы як асоба і палітык Анатоль Котаў, і якімі былі яго дзеянні напярэдадні знікнення? Як Котаў апынуўся ў Турцыі і ці па сваёй волі сеў на яхту ў порце Трабзона? Якое дачыненне Котаў меў да гандляроў зброяй з “Адраджэння” і ці можна па выніку расследавання рабіць канчатковыя высновы пра тое, што цяпер адбываецца з Котавым і ці жывы ён увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст-расследавальнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра Ігар Кулей
    50 min
  • Таццяна Кулакевіч. Ад “іранскай перамогі” да беларускіх палітвязняў: куды рушыць Трамп
    Іран і ЗША ўсё ж такі падпісалі папярэдняе мірнае пагадненне — Мемарандум аб узаемапаразуменні — тэрмінам на 60 дзён. Якое прадугледжвае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, уключна з Ліванам, зняцце санкцый з Ірана і стварэнне фонду аднаўлення для гэтай краіны. Залішне гаварыць, што Трамп адразу заявіў пра сваю перамогу і паабяцаў скіраваць увагу на спыненне вайны ва Украіне. Што дае надзею як на спыненне вайны і ў нашым рэгіёне, так і на тое, што цікавасць Трампа да “беларускага пытання” не згасне.
    Ці варта мемарандум, падпісаны ЗША і Іранам, лічыць сканчэннем вайны і ці ўспрымаюць людзі ў ЗША гэта як перамогу? Што стаіць за затрымкай чарговага візіту Коўла ў Беларусь і ці існуе пагроза зварочвання гэтага перамоўнага трэка? Як Трамп плануе вырашыць сітуацыю з еўрапейскімі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і ці сапраўды ЗША выйдзе з НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч
    42 min
  • Уладзімір Кавалкін. Колькі дзяржава адрывае ад народа для патрэб арміі
    Лукашэнка кажа, што ўлады Беларусі вымушаны “адрываць часам апошняе” ад народа дзеля патрэб арміі. Што менавіта адрываюць? На якую суму? Калі б не адрывалі, ці жылі б беларусы лепей?
    Пра гэта ды іншае (абрынанне коштаў на нафту, падаражанне нерухомасці і новы чэлендж для самазанятых) у пятніцу а 13:00 па Мінску размаўляем з эканамістам, кіраўніком праекта “Кошт урада” Уладзімірам Кавалкіным
    37 min
  • Аляксандр Кныровіч. Кароўнік як псіхатэрапія ад дронаў і "загончык беларушчыны"
    Лукашэнка кажа, што не трэба спяшацца з высновамі пра тое, хто атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі. І адразу ж робіць што? Правільна, высновы. А праз пару дзён едзе ў чарговы кароўнік — гэта такая псіхатэрапія ад таго, што нехта хоча ўцягнуць цябе ў вайну?
    Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларусаў на канцэрце "харошых рускіх" у Варшаве і пра прэм'ер-міністра Турчына, які заклікае не глядзець на лічбы
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners