euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Арцём Брухан. Ці здолее Каардынацыйная рада вярнуць сабе давер беларусаў
    Спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання пераабраны Арцём Брухан — чалец спіса “Латушка і Рух “За свабоду”. Пераабранне нечаканасцю не стала. І не таму, што ён прадстаўляе спіс, які атрымаў большасць галасоў у КР, а таму, што за яго канкурэнта, Андрэя Коласа, чамусьці не было аддадзена ніводнага голасу па-за межамі яго ж спіса. У любым выпадку, напярэдадні выбараў шмат казалі пра неабходнасць рэформаў у КР. Але і апроч гэтага вакол шмат турбулентнасці, як кажуць эксперты.
    Ці варта віншаваць з пераабраннем на пасаду спікера і ці мае ён праграму дзеянняў? Ці ёсць у гэтай праграме план па рэфармаванні КР і наколькі кардынальным яно бачыцца спікеру? Якая роля КР у вызначэнні пазіцыі дэмсіл адносна крызісу ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і якое ў яе стаўленне да “ўльтыматуму Зяленскага”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    45 min
  • “Бюро Медыя”. “Новая Беларусь” Карпянкова: за чые грошы і для каго яе будуюць
    Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых ваенна-патрыятычных клубаў пад патранажам унутраных войскаў МУС. І ўсе яны ў 2024 годзе аб’ядналіся пад дахам фонду “Маладая гвардыя”, стварэнне якога ініцыяваў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў. На публіку Карпянкоў гучна заяўляе пра высокія мэты. Аднак “Бюро” высветліла, што на самай справе пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-маральнага” выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў.
    Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе “Маладая гвардыя”, як ён уманціраваны ў сілавы і ідэалагічны апарат Беларусі? Як сталася, што менавіта Карпянкову даверылі справу па аб’яднанні клубаў у фонд, і чаму ў ім вучаць дзяцей? Адкуль бяруць грошы на фінансаванне гэтай структуры і чаму расследавальнікі называюць іх “мутнымі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека
    45 min
  • Роза Турарбекава. Як “ультыматум Зяленскага” ўплывае на перамовы Коўла з Лукашэнкам
    Перамовы ЗША і Ірана сарваныя праз (хто б мог падумаць!) нястрыманасць Дональда Трампа. Хаця не выключана, што іранская дэлегацыя толькі і чакала магчымасці годна сысці. У той жа час прадстаўнікі Крамля, але не сам Пуцін, заяўляюць пра гатоўнасць да перамоў з ЕС. Зразумела, датычна вайны ва Украіне. Зяленскі ж кажа, што ніякіх перамоў без Украіны быць не можа, а тых, хто сядзе за стол, будзе вызначаць Кіеў. А вось хто вызначае тых, што выйдуць на волю з-за лукашэнкаўскіх кратаў, дагэтуль невядома. Хоць Джон Коўл і анансаваў вызваленне значнай колькасці палітвязняў бліжэйшым часам.
    Чым небяспечная сітуацыя з перамовамі ЗША і Ірана і ці варта разлічваць, што бакі прыйдуць да паразумення і пагаднення? Ці сапраўды Расія гатова пачаць перамовы па спыненні канфлікту ва Украіне, на якія ўступкі гатовы Кіеў і Брусель, якое ў гэтым працэсе месца Беларусі? Ці ўплывае “ўльтыматум Зяленскага” на перамовы Вашынгтона і Мінска і наколькі павялічылася пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min
  • Павел Усаў. Доўгатэрміновая камандзіроўка: што вымушае Лукашэнку пакінуць краіну
    На фоне крызісу ў адносінах з Украінай і блізкага заканчэння тэрміну, які выставіў Зяленскі Мінску адносна рэтраслятараў і забеспячэння расійскага войска палівам, Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну не проста, каб паскардзіцца, але і заявіў пра “доўгатэрміновую камандзіроўку” за межы краіны. Нехта кажа, што ён банальна збягае з-пад магчымага ўдару невядомага, але, безумоўна, добрага беспілотніка. Іншыя, спасылаючыся на словы Лаўрова пра Расію, якая будзе абараняць Беларусь, кажуць пра пачатак канчатковай анексіі Масквой нашай краіны…
    Ці звязаныя “ўльтыматум Зяленскага” і нечаканы выезд Лукашэнкі ў “доўгатэрміновую камандзіроўку”? Ці варта ўспрымаць словы Лаўрова як знак падрыхтоўкі да анексіі Беларусі і што ў такім выпадку здольныя супрацьпаставіць беларусы? Чым небяспечны “ўльтыматум Зяленскага” як з пункту гледжання ўцягвання Беларусі ў вайну, так і з пазіцыі пагрозы незалежнасці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    48 min
  • Станіслаў Салавей. Ці сапраўды ля мяжы з Беларуссю стаіць чарга медыкаў “на вяртанне”
    Віншуючы беларускіх лекараў з днём іх прафесійнага свята, Лукашэнка ў чарговы раз не стрымаўся, каб не пачаць хваліцца. Расказаў, якая выдатная сістэма аховы здароўя выбудавана ў краіне пад яго кіраўніцтвам, як шмат будуецца бальніц і колькі ў іх ложка-месцаў, якое сучаснае медыцынскае абсталяванне для іх набываецца і гэтак далей. Ва ўсё гэта, магчыма, можна было б нават і паверыць. Калі б не знаходзіліся людзі, якія рэальна глядзяць на сітуацыю ў медыцыне і аналізуюць яе.
    Якое насамрэч становішча з фінансаваннем медыцыны ў Беларусі і што не так з мадэрнізацыяй і будаўніцтвам медустаноў? Чаму нельга ацэньваць даступнасць атрымання медпаслуг па колькасці ложка-месцаў і ці такая ўжо бясплатная медыцына ў Беларусі? Ці сапраўды беларускія лекары мараць вярнуцца з-за мяжы на працу ў родныя медустановы і што адбываецца з падрыхтоўкай маладой смены медыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Станіслаў Салавей
    43 min
  • Юры Дракахруст. “Ультыматум Зяленскага”: ці стане пятніца вырашальнай для Беларусі
    Чым менш застаецца часу да заканчэння “ўльтыматуму Зяленскага”, тым больш спякотнай становіцца атмасфера наўкол. Лукашэнкаўская прапаганда проста б’ецца ў прыступах ідэалагічнай эпілепсіі, шукаючы новыя абразы, праклёны і пакаранні для Зяленскага, які пасмеў пагражаць Лукашэнку. Сам Лукашэнка адмоўчваецца, але Вальфовіч пачынае разважаць пра невядомага зламысніка: “Той, хто здзейсніў гэты ўдар, спрабаваў стварыць падставу, каб сутыкнуць Беларусь з Украінай, справакаваць нейкую нядобрую сітуацыю”. Беларусы ж высвятляюць паміж сабой сваё стаўленне да магчымага ўдару Украіны па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі…
    Што будзе, калі Лукашэнка не выканае ўмовы Зяленскага, і што ўвогуле справакавала прэзідэнта Украіны на такія рэзкія заявв? Чаму ў Мінску раней не прыслухаліся да просьбаў Кіева, што накіроўваліся па “непублічных каналах” і ці варта звяртаць увагу на мяккія фармулёўкі Вальфовіча? Ці могуць беларусы ўспрыняць удары па рэтранслятарах як агрэсію і ці сапраўды існуе небяспека ўдараў па беларускіх НПЗ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    45 min
  • Андрэй Махоўскі. Ці знойдуцца ў Расіі сродкі на аплату лаяльнасці Лукашэнкі
    Беларускі металургічны завод павінен выплаціць расійскай кампаніі “Ялецкі руднік” 153,2 мільёна расійскіх рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Ліпецкай вобласці. А ўсё праз тое, што беларускі прамысловы гігант не здолеў расплаціцца за атрыманую сыравіну. Здавалася б, прадукцыю БМЗ нехта ж мусіць набываць і плаціць за яе — што пайшло не так? Асабліва з улікам таго, што галоўныя пакупнікі знаходзяцца… у Расіі. Затое Расія гатовая аказаць (у чарговы раз) спонсарскую дапамогу бюджэту Беларусі. Да Крыма дапамога ў любым выпадку не дойдзе: там цяпер адна карысць ад “роднай гавані” — камяні з нябёс. Украінскія.
    Чаму беларускія прадпрыемствы не могуць расплаціцца з расійскімі пастаўшчыкамі сыравіны і хто не расплачваецца з імі за прадукцыю? Што за патрэба вымушае звяртацца рэжым Лукашэнкі па “спонсарскую дапамогу бюджэту” да Масквы і ці ёсць рэсурсы ў Расіі для дапамогі Лукашэнку? Ці здольны беларускі НПЗ задаволіць патрэбы Расіі ў паліве, а Украіна — перашкодзіць гэтаму гандлю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    41 min
  • Наталля Васілевіч. “Работайте, братья”: ад “рускага міра” Патрыярха Кірыла да “святой вайны”
    У Брэст завітаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Патрыярх Кірыл. Раніцай 21 чэрвеня ён правёў службу ў мясцовым Свята-Уваскрасенскім саборы. Але адметна не тое, што брэсцкіх святароў прымусілі прайсці адмысловыя тэсты, не прывезеная на службу “масоўка” і не надзвычайныя меры бяспекі, а тыя словы, якія гучалі падчас богаслужэння. Пра “заходнія рубяжы рускага праваслаўнага свету”, пра пагрозы з Захаду і з боку Украіны. На што ганец Крамля ў расе шматзначна адказаў беларускім калегам: “Работайте, братья!”
    Чым, апроч мер бяспекі, адметны візіт Патрыярха Кірыла ў Брэст і чаму ён прывязаны менавіта да дня пачатку вайны 1941-1945 гадоў? Што стаіць за словамі Патрыярха Кірыла “Работайте, братья!” і чаму яны так трыгераць беларусаў? Ці можна гэты візіт успрымаць як сустрэчу напярэдадні вайны і ці апраўданыя перасцярогі, што любыя дзеянні баявога характару з боку Украіны мабілізуюць беларусаў на супраціў і гуртаванне вакол рэжыму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners