euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Ці прабачыць Масква Лукашэнку страту рэтранслятараў і чаго чакаць далей
    Уладзімір Зяленскі расказаў, што ўльтыматум наконт адключэння рэтранслятараў спрацаваў. Хоць дакладна невядома: Лукашэнка іх дэманціраваў ці проста адключыў? Праўда, прапагандысты імгненна змянілі рыторыку і замест нападак на прэзідэнта Украіны пачалі распавядаць, што ніякіх рэтранслятараў не было, і таму нічога адключаць не давялося. Маўляў, усё гэта не больш як інфармацыйны шум з боку Кіева. Вось толькі ці не захоча Зяленскі пашумець і яшчэ больш — наконт беларускіх НПЗ, да прыкладу, якія працуюць на расійскую армію таксама?
    Ці сапраўды ў Зяленскага атрымалася “нахіліць” Лукашэнку і ці не захоча ён і надалей гэта рабіць? Ці не стала адключэнне рэтранслятараў сумесным рашэннем Мінска і Масквы, і што Пуцін можа запатрабаваць наўзамен? Наколькі прыемнай будзе сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, і чым цікавая для беларускага рэжыму Інданэзія? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    46 min
  • Уладзімір Жыгар . Ад рэтранслятараў да НПЗ: як спыніць працу на расійскую “ваенку”
    Выстаўлены Зяленскім ультыматум Лукашэнку наконт рэтранслятараў, якія з беларускай тэрыторыі кіруюць расійскімі беспілотнікамі падчас абстрэлаў Украіны, ізноў вярнула беларусаў (і не толькі) да абмеркавання тэмы знаходжання ў Беларусі “законных цэляў” для ўдараў з боку Украіны. Маўляў, гэта не толькі рэтранслятары, але і НПЗ, якія забяспечваюць расійскія танкі палівам, і іншыя прадпрыемствы, якія працуюць на ваенку акупантаў. А што пацярпяць і цывільныя людзі, і краіна, то гэта вайна, што паробіш, кажуць прыхільнікі пакарання рэжыму за саўдзел у расійскай агрэсіі…
    Ці вырашана пытанне з рэтранслятарамі і ці рэальна існавала пагроза ўдараў як па іх, так і па іншых стратэгічных аб’ектах у Беларусі? Ці дапамогуць удары па “законных цэлях” стварыць “крызіс улады або “акно магчымасцей”? Наколькі глыбока рускі свет пранік у свядомасць беларусаў і ці гатовы яны ваяваць за яго і Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    48 min
  • "Кміт-ансамбль". “Сонца над пастарункам” — новая беларуская музыка з Арловым і Кмітам
    Сёння ўвечары на варшаўскім пражскім пляжы адбудзецца праслухоўванне альбома “Сонца над пастарункам” — дэбютніка гурта пад назвай “Кміт-асамбль”. У сваёй творчасці музыкі ставяць на простыя мелодыі і мудрагелістыя тэксты.
    У будучыні каманда плануе вялікую прэзентацыю, а пакуль яе ўдзельнікі — Вячаслаў Кміт і Мікіта Арлоў — раскажуць пра альбом у эфіры Еўрарадыё. Ну і без песень не абыдзецца.
    39 min
  • Аляксандр Кныровіч. Камандыроўка, якой не было, "зручная" Ціханоўская і сквапная Расія.
    Сітуацыя з расійскімі рэтранслятарамі на беларуска-ўкраінскай мяжы рассмакталася так жа нечакана, як і ўтварылася. Але пакінула шмат пытанняў: ці былі рэтранслятары? І чаму Лукашэнка не паехаў у доўгую далёкую камандыроўку, якую анансаваў на фоне крызіса?
    "Ультыматум Зяленскага" прымусіў крыху па-іншаму паглядзець на візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Адліга ў адносінах "Банковай" і беларускіх дэмакратычных сілаў здарылася падазрона своечасова...
    Тым часам амбасадар Беларусі ў Расіі паскардзіўся на праблемы з продажамі беларускіх тавараў на расійскім рынку. Таксама Юрыя Селіверстава засмучаюць расійскія праекты, якія перашкаджаюць беларускім.
    Абмяркоўваем усё гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    49 min
  • Ад “Ладдзі роспачы” да брытанца Aaron Stainthorpe па-беларуску
    Гурт Dymna Lotva не спыняецца радаваць сваіх прыхільнікаў. Так, 18 чэрвеня музыкі прэзентавалі кліп на песню “Ладдзя роспачы” (паводле Караткевіча). Які здымалі ў рэальнай шахце і на рэальнай падземнай рацэ. Больш за тое, у запісе песні і ў здымках кліпа (там ён у ролі Перавозчыка) узяў удзел брытанец Aaron Stainthorpe — сусветная зорка дум-метала. Частку партыі яго папрасілі заспяваць па-беларуску, і брытанец адказна вывучаў беларускае вымаўленне. Але на гэтым сюрпрызы не сканчаюцца…
    Як рыхтаваўся і праходзіў запіс “Ладдзі роспачы” і чаму да ўдзелу запрасілі брытанскую зорку дум-метала? Як абіралі месца для здымак кліпа і як хутка чакаць новых відэапрэм’ер? Чаму рэжым так упарта пераследуе вакалістку гурта, шыючы ёй новыя “статусы”, і што ў Dymna Lotva з канцэртамі і турамі сёлета? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva — Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
    41 min
  • Ад трэша з заменай ВНЖ да “легалізацыйнага” гумару
    Днямі ў чарговы раз міністрам унутраных спраў Польшчы была ўхвалена пастанова, у адпаведнасці з якой беларусы па-ранейшаму могуць атрымліваць польскі праязны дакумент на спрошчаных падставах. Пастанова гэта наноў ухваляецца кожныя паўгода. І хоць беларускія палітыкі, юрысты і актывісты імкнуцца давесці польскім уладам, што было б прасцей і гэтую пастанову зрабіць доўгатэрміновай, і самі пашпарты выдаваць не на год, а хаця б на тры, але пакуль нічога не змяняецца. І на фоне ініцыятыў зрабіць больш жорсткім міграцыйнае заканадаўства ў краіне, відаць, не ўдасца. Хаця…
    Чаму да гэтага часу не атрымліваецца дамагчыся змены тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента на больш працяглы? Як польскія палітыкі і чыноўнікі рэагуюць на спробы беларусаў дамагчыся змены адносна легалізацыі на сваю карысць? Візы, пенсіі, замена ВНЖ і працаўладкаванне — якія змены магчымыя ў гэтых пытаннях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
    41 min
  • Аляксандр Класкоўскі. Ці стане адключэнне рэтранслятараў першай перамогай Зяленскага над Лукашэнкам?
    За дзень да заканчэння выстаўленага Лукашэнку ўльтыматуму рэтранслятары, якія накіроўвалі расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, былі… адключаны. Прынамсі, па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Сам Лукашэнка і пра рэтранслятары, і пра ўльтыматум Зялнскага, а цяпер і пра адключэнне зацята маўчыць. Зразумела, яму няма часу каментаваць — трэба пакаваць чамаданы ў доўгатэрміновую паездку за мяжу. А разважаць на геапалітычныя тэмы — гэта ж на нейкую ферму, па традыцыі, ці ў поле да камбайнераў ехаць трэба… Затое шчыруе прапаганда. Цяпер там не мацюкаюць Зяленскага, а даводзяць, што даказаць і факт існавання рэтранслятараў, і іх адключэнне немагчыма. Так што ніхто нікога “не нахіліў”.
    Ці сапраўды Лукашэнка пайшоў на ўступкі і без гучных заяў выключыў рэтранслятары? Ці атрымаецца ў прапаганды давесці, што ніякіх рэтранслятараў і ніякага адключэння з уступкамі не было? Ці будуць следам за адключэннем рэтранслятараў спынены пастаўкі паліва ў Расію і чаго яшчэ можа запатрабаваць ад Лукашэнкі Зяленскі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі
    42 min
  • Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння
    Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае, нешта атрымаецца. І беларусы на такое здольныя, перакананая Люда Астапчук.
    Пра тое, чаму за мяжой так важна захоўваць свае беларускія карані і сувязь з Бацькаўшчынай, як выхаваць дзяцей беларусамі ў эміграцыі і чаму так важна беларусам сёння быць побач адзін з адным і будаваць свае суполкі па ўсім свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Людай Астапчук.
    1 hr 7 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners