euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Déjà vu: дрон ізноў ударыў па беларускім аўтобусе ў Бранскай вобласці РФ.
    Яшчэ адзін беларускі аўтобус атакаваны дронам у Расіі. Расійскія і беларускія дзяржаўныя медыя, не чакаючы дэталяў, у адзін голас пяюць, што беспілотнік запусцілі ўкраінцы. І што гэта "прадуманая акцыя".
    Лукашэнка, тым часам, ляціць у самалёце недзе паміж Інданэзіяй і М'янмай. Яму не да дронаў. Ці...?
    Абмяркоўваем гэтыя і іншыя і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    42 min
  • Аліса Рыжычэнка. Ад крызісу рынку нерухомасці да валютных абмежаванняў: што адбываецца
    Эканамічны вынік ад паездкі за дзяржаўны кошт у Кітай палітычна-эканамічнага коміваяжора Лукашэнкі не ўражвае. Ці нам не пра ўсе падпісаныя кантракты гавораць, ці гэтым разам на эканамічны эфект разліку і не было. У адрозненне ад Інданэзіі, куды Лукашэнка не паспеў прыехаць, калі адразу стала вядома пра кантракт на 50 мільёнаў долараў. Здавалася б, для дзяржавы сума смешная, але, магчыма, гэта толькі пачатак… Дарэчы, кажуць, у Беларусі моцна абваліліся кошты на арэнду камерцыйнай нерухомасці. І нібыта гэта — толькі пачатак крызісу ўсяго рынку нерухомасці.
    Чым адметная паездка Лукашэнкі ў Кітай з эканамічнага пункту гледжання і ці варта хваліцца кантрактамі на суму ў 50 мільёнаў долараў з такой краінай, як Інданэзія? Што адбываецца з коштамі на арэнду камерцыйнай нерухомасці і ці сапраўды гэта прыкмета блізкага крызісу ўсяго рынку нерухомасці? Ці варта беларусам чакаць праблем з бензінам, і чаму чыноўнікі працягваюць уводзіць валютныя абмежаванні? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    43 min
  • Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя
    2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец.
    Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе выказваем, калі мы пачынаем маліцца па-беларуску, спяваць па-беларуску, размаўляць па-беларуску. Бог працуе праз сэрцы людзей, там перагародкі зносяцца імгненна. Гэта будзе, і будзе гэта як паводка, перакананы Павел Севярынец.
    Пра тое, чаму неабходна захоўваць сваю беларускасць у любых умовах, чаму важна пусціць Бога ў сваё сэрца, і што нам рабіць з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Севярынецам.
    1 hr
  • Алена Прыходзька. Чым дэпутатам французскага парламента цікавы досвед выбараў у КР-4
    1 ліпеня ў парламенце Францыі адбылася прэзентацыя групы міжнародных назіральнікаў пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка Пеці. На гэтую прэзентацыю французскія парламентарыі запрасілі двух прадстаўнікоў беларускай супольнасці, якія наўпрост былі звязаны з арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду апошніх двух скліканняў: кіраўніцу Выбарчай камісіі Алену Прыходзька і распрацоўшчыка праграмы для галасавання Паўла Лібера.
    Чым цікавыя французскім парламентарыям выбары ў Каардынацыйную раду і якія пытанні яны задавалі прадстаўнікам Беларусі? Ці ведаюць у Парыжы пра колькасць людзей, якія прагаласавалі на апошніх выбарах у КР, і як паставіліся да агучанай лічбы? Што найбольш уразіла французскіх палітыкаў у інфармацыі пра ўмовы і цяжкасці выбарчай кампаніі ў КР і што плануюць пазычыць для ўласнага ўжывання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кіраўніца Выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька
    44 min
  • Павел Латушка. Пра Сі як гаранта беларускага суверэнітэту і вызваленне палітвязняў
    Развагі пра тое, што стала нагодай для паездкі Лукашэнкі ў Кітай — неабходнасць займець абарону ад Пуціна ці паскардзіцца на дзеянні Украіны, — атрымалі нечаканы адказ: найперш ехаў ён на выпускны Мікалая. І хоць сустрэча з Сі Цзіньпінам была, і з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта размаўлялі (нават дрэва пасадзілі), але ўсё гэта нібыта было для фону. Пакуль жа Лукашэнка святкаваў атрыманне Мікалаем дыплома, ізноў узнікла непаразуменне з рэтранслятарам ля мяжы з Украінай, а ў Мінску адмянілі парад 3 ліпеня.
    Ці можна лічыць “сяброўскую” сустрэчу з Сі і пасадку дрэва на тэрыторыі Пекінскага ўніверсітэта падставай для паездкі ў Кітай на дзяржаўныя грошы? Ці змянілася за апошні год успрыманне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі еўрапейскімі інстытуцыямі і які вынік ініцыяванага Беларуссю пасяджэння Рады бяспекі ААН? Што мяняе ў сітуацыі з рэтранслятарамі факт іх “выключэння” ўкраінскім бокам і вызваленне рэжымам 32 зняволеных? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябрам Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам
    46 min
  • Цімафей Акудовіч. Пра рускі штык, рускі свет і беларускі “Адукацыйны магістрат”
    Гісторыя ведае не адзін прыклад таго, як небяспечна звяртацца да Расіі па ваенную падтрымку і дапамогу. І справа не ў тым, што не дапамогуць альбо здрадзяць, а ў тым, што пасля таго, як дапамога аказана, проста аддзячыць за яе і адправіць расійскае войска дамоў не так і проста. Бліжэйшы па часе для беларусаў выпадак можна знайсці ў гісторыі Рэчы Паспалітай. Салдаты не проста не сыходзяць, а пачынаюць з дапамогай настаўнікаў і святароў (ідэолагаў) несці вам свой “рускі свет”. Супрацьстаяць якому калі і можна, то толькі праз пашырэнне свайго нацыянальнага свету і сусвету. Да прыкладу, калі казаць пра нас сённяшніх, праз “Адукацыйныя магістраты”.
    Чым заўсёды быў небяспечны зварот па ваенную дапамогу да Расіі і што рабілі нашы продкі, калі не было магчымасці выправадзіць рускіх праз дзверы? Што з сябе ўяўляюць “Адукацыйныя магістраты” і на вырашэнне якіх праблем іх дзейнасць мусіць быць скіравана? Які вынік працы іншых Магістратаў і ці захоўваюць беларусы ў эміграцыі цікавасць да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч
    45 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ад “кітайскай ванны” для Лукашэнкі да візіту Коўла ў Мінск
    Тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, прысвечанае ўдару дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі, прайшло 29 чэрвеня па запыце Беларусі. Падчас гэтага пасяджэння прадстаўнік Беларусі пры ААН Рыбакоў заявіў, што беларускі бок мае “доказы таго, што атака была здзейснена ўдарным беспілотнікам украінскай вытворчасці”. Тэму імгненна падхапілі прадстаўнікі Расіі, якія наўпрост вінавацілі Украіну ў трагедыі. А ў гэты час Лукашэнка ў Кітаі наведваў Пекінскі ўніверсітэт. Той самы, дзе яго сын Мікалай атрымліваў дыплом па спецыяльнасці “Біятэхналогіі”.
    Чым адметнае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, скліканае па ініцыятыве Беларусі, і якіх наступстваў ад яго варта чакаць? Што прываблівае Кітай у Беларусі і ці супакоіць Лукашэнку таварыш Сі пасля паездкі таго на Валдай? Як зменіцца палітыка Літвы адносна Беларусі пры новым прэм’ер-міністры, і чаму “гарызонт візіту Коўла ў Беларусь” праглядаецца няўпэўнена? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    43 min
  • Роза Турарбекава. Чым Беларусь цікавая Кітаю і ці ўратуе Сі ад Пуціна Лукашэнку
    У адрозненне ад практычна сакрэтнай (у сэнсе вынікаў) сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным на Валдаі паездка яго ў Кітай асвятляецца прапагандай з усіх бакоў, падрабязна, ледзь не да хвіліны. З Валдая — толькі малаўцямнае мармытанне Пуціна пра Лукашэнку, у якога “няма панікі праз вокрыкі Зяленскага”. З Пекіна — фота-відэа: Лукашэнка і Сі Цзіньпін, ён жа і кіраўніцтва Пекінскага ўніверсітэта, а вось ён ужо з выпускнікамі. Паралельна даюць выступленні Снапкова альбо пасла Беларусі ў Кітаі пра перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва…
    Чым Беларусь цікавая Кітаю і якія інтарэсы мае на мэце Пекін, сустракаючыся з Лукашэнкам адразу пасля яго паездкі да Пуціна? Што хаваецца за маўчаннем пра вынікі сустрэчы на Валдаі, і ці будзе Сі бараніць Лукашэнку ад яго сябра з Крамля? Які вынік ініцыяванага Беларуссю пасяджэння Рады Бяспекі ААН, і калі чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners