euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі. Ці здольнае НАТО абараніць сябе ад Расіі, і пры чым тут Беларусь
    У сталіцы Турцыі, Анкары, праходзіць чарговы саміт краін НАТО. Ад яго шмат чаканняў. Як шмат пытанняў і да саміх краін — удзельніц альянсу, і да палітыкаў, якія гэтыя краіны ўзначальваюць. Бо занадта шмат назапасілася праблем і гарачых кропак, якія альбо ўжо сёння патрабуюць вырашэння, альбо стануць праблемай бліжэйшым часам. Да прыкладу, калі Расія зладзіць якую-небудзь ваенную правакацыю супраць нейкай з краін НАТО.
    Што на сёння з сябе ўяўляе НАТО, і ці здольны альянс дасягаць мэт, дзеля якіх і ствараўся першапачаткова? Як краіны НАТО рэальна будуць дзейнічаць у выпадку нападу на адну з іх, і як сам альянс ацэньвае здольнасць сваёй рэакцыі? Ці выйдуць ЗША з НАТО і ці здольная Еўропа падтрымліваць фармат еўра-НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    43 min
  • Арцём Брухан. Як чарговая рэзалюцыя “заклапочанасці” дапаможа беларусам
    4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У працы якой брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. На гэтай сесіі па ініцыятыве шведскага дэлегата Б’ёрна Сёдэра была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — “Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека”. І была створана нефармальная група “За дэмакратычную Беларусь”, да яе далучыліся 38 дэлегатаў з 17 краін.
    Чым была адметная сёлетняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ і якія вынікі ўдзелу ў ёй беларускай дэлегацыі? Як чарговая рэзалюцыя еўрапейскіх палітыкаў дапаможа беларусам у вырашэнні іх праблем — як за мяжой, так і ў самой Беларусі? Ці здолее Лукашэнка прапятляць і не ўцягнуць краіну ў пуцінскую вайну ва Украіне, і чаму змена “знешняй рыторыкі” рэжыму не ўплывае на яго ўнутраную палітыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    44 min
  • Вольга Дабравольская. Паміж сталым побытам і рэзідэнтам: як зрабіць правільны выбар
    Перасцярогі, выказаныя юрысткай Вольгай Дабравольскай падчас папярэдняга эфіру, спраўдзіліся: зрабіць візу сваякам для чалавека са статусам міжнароднай абароны стала не толькі складана, але і небяспечна з улікам сённяшніх беларускіх рэалій. Але гэтым праблемы беларусаў, якія пражылі ў Польшчы не адзін год, не абмяжоўваюцца. Цяпер яны стаяць перад выбарам: пастаянны від на жыхарства абраць ці статус доўгачасовага рэзідэнта…
    Ці толькі ў недастатковай колькасці супрацоўнікаў консульства ў Мінску праблема з афармленнем віз для сваякоў людзей пад міжнароднай абаронай, і ці магчыма гэтае пытанне вырашыць? Якія адрозненні паміж сталым відам на жыхарства і статусам доўгатэрміновага рэзідэнта? Ці існуе пагроза, што пад дэпартацыю трапяць людзі, якіх пераследуе рэжым, і як такой сітуацыі пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
    41 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс. Кантрабандай і мігрантамі: ці выстаіць новы ўрад Літвы пад ціскам Мінска
    У Літве пачаў працу новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Міндаўгасам Сінкявічусам. У праграме новага ўрада, у адрозненне ад аналагічнага дакумента папярэдняга кабінета міністраў, гаворыцца пра “актыўныя дзеянні для далейшага захавання міжнароднай ізаляцыі” Расіі. А Беларусь згадваецца ў іншай частцы дакумента, дзе адзначаецца далейшая ізаляцыя Беларусі ў тым выпадку, калі яна працягне падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны і будзе ажыццяўляць гібрыдныя атакі супраць краін ЕС.
    Ці будзе пазіцыя новага ўрада ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі адрознівацца ад пазіцыі ўрада папярэдняга, і ў чым гэта адрозненне можа праявіцца? Як на пазіцыю ўрада ўплывае жаданне Трампа вырашыць пытанне з транзітам беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, і ці магчымая змена пазіцыі па гэтым пытанні? Ці павялічылася апошнім часам пазроза з боку Расіі і Беларусі, і ці чакае Еўропу яшчэ большы “правы паварот”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
    45 min
  • Аляксандр Івулін. Ад фіналу футбольнага ЧС па-беларуску да Кубка Мелказёрава
    Мы жывём у час, калі нават вялікія спартыўныя падзеі ўжо не спыняюць войны хаця б на час правядзення спаборніцтваў, але прынамсі дазваляюць пераключыцца і атрымаць порцыю станоўчых эмоцый. Сёння такой спартыўнай падзеяй стаўся Чэмпіянат свету па футболе. А ўявіце сабе, што можна глядзець фінал у кампаніі сяброў і аднадумцаў — ды ўсё гэта пад беларускамоўны каментар! Такая магчымасць будзе ў беларусаў Варшавы 19 ліпеня. І як працяг гэтага футбольнага свята — удзел у “V Турніры Беларускай Салідарнасці. Кубку Мелказёрава”.
    Чым адметны сёлетні ЧС па футболе і чым адрозніваецца сумесны прагляд фінальнай гульні ад таго, што быў 2 гады таму? Як Турнір Беларускай Салідарнасці стаў Кубкам Мелказёрава і ці змяніўся фармат мерапрыемства? Ці можна яшчэ выставіць сваю каманду да ўдзелу і на якіх умовах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з аўтарам і вядоўцам ютуб-каналаў “ЧестнОК-LIVE” і “Загляне сонца” Аляксандрам Івуліным
    44 min
  • “Бюро Медыя”. “Кавуновы батальён” Лукашэнкі: у што канвертуецца статус фаварытак?
    Яны круцяцца з ім у вальсе і бадзёра скачуць на “Славянскім базары”, глядзяць з ім хакейныя матчы і суправаджаюць на афіцыйных мерапрыемствах. А яшчэ яны ўдзельнічаюць у галоўным сельскагаспадарчым рытуале — зборы кавуноў. За гэта ў народзе маладых прыгажунь — фаварытак Аляксандра Лукашэнкі — празвалі “кавуновым батальёнам”. Іншая справа, што час, праведзены ў таварыстве так званага “народнага абранніка”, канвертуецца для гэтых фаварытак у прэстыжныя пасады і манетызуецца ў зарплаты ў дзяржаўных структурах і кампаніях “кашалькоў” Лукашэнкі.
    Як адбіраюць прэтэндэнтак у “кавуновы батальён” Лукашэнкі і якія патрабаванні да жадаючых? Наколькі ўдзел у такіх адборах добраахвотны, і хто стварае гэты “сацыяльны ліфт”? Ці можна казаць пра гвалт у дачыненні да дзяўчат з гэтага “батальёна”, і якія профіты яны атрымліваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі
    44 min
  • Роза Турарбекава. Ці атрымалася ў Кіева і Мінска прайсці крызіс, і пры чым тут Кітай?
    Напружанасць у адносінах паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі нібыта пачала змяншацца. Спачатку Зяленскі паразважаў пра няўдалую стаўку Лукашэнкі ў пуцінскім ваенным казіно і пра разуменне таго, што гуляць тут на падвышэнне ставак не варта. А потым Кірыл Буданаў заявіў, што “па стане на сёння ніякіх пагроз” з боку Беларусі ён не бачыць. Варта адзначыць, што напярэдадні гэтых выказванняў у Мінску Лукашэнка, вітаючы вайсковых афіцэраў, паабяцаў ім, што нікога з іх “на бойню” ва Украіну не адправіць. І ўсё вышэйпералічанае адбылося пасля наведвання Лукашэнкам Кітая і размовы з Сі Цзіньпінем.
    Ці надоўга спала напружанне паміж Кіевам і Мінскам і ці варта давяраць заспакаяльным заявам палітыкаў з абодвух бакоў? Якая роля ў апошніх падзеях у Кітая, і ці варта чакаць негатыўнай рэакцыі з Масквы? Ці вернецца Трамп да спроб замірэння Расіі і Украіны і ці застаецца ў гэтым працэсе нейкая роля ў Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    46 min
  • Павел Усаў. Без джэкпоту: ці сапраўды Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны?
    Спрабуючы пераканаць расійскае грамадства ў здольнасці і далей весці вайну з Украінай і ў дастатковасці рэсурсаў на гэта, Пуцін загадвае бамбіць і абстрэльваць Кіеў. Лукашэнка, імкнучыся супакоіць беларусаў, асабліва вайскоўцаў, абяцае не накіроўваць іх “на гэтую бойню” — ваяваць ва Украіну. Іншая справа, ці можна такім абяцанням Лукашэнкі верыць? Бо дагэтуль ён выконваў толькі адно сваё абяцанне — помсціць тым, хто выступае супраць яго ўлады.
    Ці варта давяраць абяцанням Лукашэнкі не накіроўваць беларускіх вайскоўцаў “на бойню” ва Украіну і што на гэтыя абяцанні скажа Пуцін? Ці пачуе Лукашэнка дасланы яму Буданавым мэсэдж і як словы Буданава звязаны з беларускімі вучэннямі на мяжы з Украінай? Ці спрацуе план Масквы па навядзенні панікі ў краінах Еўропы і якую ролю ў гэтым запалохванні мае Беларусь? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners