euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Паліна Прысмакова. Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь?
    Размовы і развагі на тэму “А што будзе пасля Лукашэнкі і якія рэформы могуць дэмсілы прапанаваць беларусам” працягваюцца ўжо не першы год. У нас ужо нібыта ёсць і праект новай Канстытуцыі, і праект закона аб люстрацыі, і некалькі праектаў эканамічных рэформ, але ж беларусам не дагодзіш. Адны кажуць, што гэта несвоечасова, іншыя, што, пакуль рэжым зменіцца, актуальнасць прапаноў знікне, трэція незадаволеныя тым, што праекты рэформ ёсць, а “агульнага бачання таго, што мы хочам пабудаваць, усё адно няма”… Карацей, самая пара для з’яўлення працы “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў”. І яна не толькі ёсць, але і будзе прэзентавана 16 ліпеня ў Варшаве, а 17-га — на фестывалі “Тутака”.
    Ці здольнае беларускае грамадства пабудаваць нешта, моцна адрознае ад аўтарытарнай мадэлі кіравання, і што нам дэманструе сістэма, пабудаваная за мяжой дэмсіламі? Каму сёння патрэбна праца “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці магчыма змяніць пабудаваную Лукашэнкам сістэму кіравання без люстрацыі і якой тая люстрацыя ў Беларусі мусіць быць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
    38 min
  • Андрэй Махоўскі. Як хутка кошты на бензін у Беларусі і Польшчы зраўняюцца
    Цягам шасці месяцаў 2026 года “добрыя дроны” траплялі па расійскіх НПЗ больш як 200 разоў. Аднаму заводу пашчасціла больш (да яго наведваліся 2-3 разы), да іншага, напрыклад, Омскага НПЗ, дроны дабраліся толькі на пачатку ліпеня. Але дабраліся, машрут праклалі — значыцца, не апошні раз! І чым больш такіх прылётаў, тым даўжэйшыя чэргі на расійскіх АЗС і тым больш паліва адпраўляюць у Расію беларускія НПЗ. Што патрэбы Расіі не закрывае і вядзе да росту коштаў на паліва. І не толькі паліва. І не толькі ў Расіі.
    Ці не прывядзе сітуацыя з палівам у Расіі да дэфіцыту яго ў Беларусі, і як хутка кошт бензіну ў Беларусі дагоніць еўрапейскія цэны? Чаму беларускія банкі не жадаюць прымаць у насельніцтва расійскія рублі і што адбываецца з курсам долара? Што адбываецца з ЗВР Нацбанка Беларусі і якую стратэгію абраў рэжым, каб справіцца з эканамічнымі праблемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    41 min
  • Наталля Васілевіч. Чаму рэжым працягвае цішком шкодзіць Варшаве і Ватыкану?
    Разважаючы з высокіх трыбун пра міралюбства і гаворачы пра жаданне наладзіць добрасуседскія адносіны з усімі краінамі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае цішком шкодзіць. І гэта не толькі пра мігрантаў на межах з Польшчай, Літвой ды Латвіяй, “шарыкі” з кантрабандай і нават не пра рэтранслятары ля мяжы з Украінай — размова пра каталіцкіх святароў. Стала вядома, што днямі яшчэ чацвёра святароў Гродзенскай епархіі, грамадзяне Польшчы, не атрымалі дазволу на працяг служэння ў Беларусі.
    Чаму рэжым працягвае выціскаць з Беларусі святароў, якія маюць грамадзянства Польшчы, і ці дапаможа вырашэнню сітуацыі падача святарамі заяў на атрыманне беларускага ВНЖ? Святары ўсё часцей бяруць удзел у прапагандысцкіх акцыях прарэжымных структур, напрыклад, “Белай Русі” — чым гэта небяспечна і ці не адвернуцца ад іх праз гэта вернікі? Як пераканаць беларусаў адмовіцца ад паездак на адпачынак у Расію, і чым адметны сёлетні фэст у Будславе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    41 min
  • Валеры Карбалевіч. Пра гарантыі ад Кітая, спорт, гібрыдную вайну і шпіёнаў
    “Доўгатэрміновая камандзіроўка” стала для Лукашэнкі такой складанай, што стома ад яе не дазволіла яму прысутнічаць не толькі на ўрачыстасцях з нагоды святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці, але і прыйсці вечарам на “народнае” святкаванне. Тым не менш, за выходныя адпачыць атрымалася, і ўжо ў панядзелак ён пачаў з галоўнага — спорта і вайны. Дакладней, распытваў кіраўніка НАК Дзмітрыя Лукашэнку, хто і якія санкцыі не зняў, і расказваў генералам, што іх на мясныя штурмы ва Украіну адпраўляць дакладна не будзе.
    Чым адметная паездка Лукашэнкі ў Кітай ды іншыя краіны “далёкай дугі”, і чаму ён не здолеў наведаць святкаванні 3 ліпеня? Чаму настолькі важныя для Лукашэнкі “спартыўныя санкцыі” і што дае рэжыму іх зняцце? Ці варта беларусам чакаць праблем як на мяжы з Украінай, так і на межах з краінамі Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    45 min
  • Яўген Магда. Паміж дзвюх ІПСА: ці атрымаецца ва Украіны пераіграць Расію ў Беларусі
    Прайшло ўсяго некалькі дзён пасля трагедыі на тэрыторыі Расіі з аўтобусам, у якім беларускіх дзяцей везлі на адпачынак на мора, як чарговы аўтобус з беларускімі турыстамі патрапіў пад удар беспілотніка. Ізноў жа, фактычна на тэрыторыі Расіі. Гэтым разам, на шчасце, абышлося без загінулых. Хоць пацярпелыя, нібыта, былі і ў другім аўтобусе. Хто здзейсніў атаку, дакладна невядома. Але прапагандзе, як расійскай, так і беларускай, доказы не спатрэбіліся — адразу была абвінавачана Украіна. Хоць ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых чыноўнікаў, таго ж кіраўніка Саўбеза Вальфовіча, такіх абвінавачванняў не прагучала. Затое з’явілася інфармацыя, таксама неафіцыйная, што рэтранслятары выключыў не Лукашэнка, а ўкраінскія беспілотнікі…
    Супадзеннем ці спланаванай акцыяй сталі ўдары па беларускіх аўтобусах з турыстамі, і якія мэты ў выпадку наўмысных дзеянняў былі ў арганізатараў гэтых удараў? Ці дастаткова заяў Кіева аб недатычнасці да гэтых атак, каб даказаць сваю пазіцыю, і чаму Кіеў не хоча сам агучыць інфармацыю пра “выключэнне” рэтранслятараў? Як ва Украіне ўспрымаюць дыскусіі сярод беларусаў адносна стаўлення да магчымых удараў УСУ па аб’ектах вайсковай інфраструктуры ў Беларусі, і як апошнія падзеі мяняюць індэкс беларуска-ўкраінскіх адносін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    49 min
  • Вольга Такарчук. Я палітыкай не цікаўлюся: пра краіну-бензакалонку і беларускіх турыстаў
    Насуперак папярэджанню не толькі незалежных СМІ і ваенных экспертаў, але і лукашэнкаўскага МЗС разам са старшынёй Саўбеза Вальфовічам, беларусы працягваюць ехаць у Расію (альбо праз Расію) на адпачынак. Калі не аўтобуснымі турамі, дык на ўласнай машыне. І вось тут пачынаецца: беларусы нечакана даведваюцца пра праблемы з палівам і чэргі на расійскіх АЗС! Ну, проста палітыкай яны не цікавяцца… І калі пра абстрэлы Кіева яны чулі па расійскім тэлевізары і ад узрадаваных Z-прапагандыстаў, то іх плач наконт абстрэлаў Расіі неяк прапусцілі.
    Ці варта ганьбіць людзей, якія проста жывуць сваё жыццё, не цікавяцца палітыкай і едуць адпачываць на тое мора, якое ім даступна? Што застаецца, калі нармальна адпачыць хочацца, а ў Еўропу выехаць складана і дорага, у Турцыю — проста дорага, а адпачыць у роднай Беларусі — занадта дорага для звычайнага беларуса? Што абурае ў сітуацыі з абстрэламі аўтобусаў з беларускімі турыстамі і ў рэакцыі на гэтыя падзеі лукашэнкаўскай прапаганды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    45 min
  • Вольга Лойка. Пра “моцных гаспадарнікаў” Лукашэнкі, паліўны крызіс і палітвязняў
    Шклозавод “Залессе” праіснаваў 257 гадоў, перажыў двух каралёў Рэчы Паспалітай, сем цароў Расійскай імперыі, нацыстаў ды камуністаў, а вось кіравання Беларуссю Лукашэнкам перажыць не здолеў — збанкрутаваў і быў зліквідаваны. І прыкладаў, калі “моцныя гаспадарнікі” лукашэнкаўскай эканамічнай сістэмы даводзяць прадпрыемствы да банкруцтва, безліч. Эканамісты перакананыя, што калі б не “спрыяльныя ўмовы” ў выглядзе ваенных заказаў Расіі, то такіх прадпрыемстваў-банкрутаў у Беларусі было б больш.
    Чаму завод з даўняй гісторыяй не здолеў перажыць праўленне Лукашэнкі, як часта і па якой асноўнай прычыне банкрутуюць прадпрыемствы ў Беларусі? Як паліўны крызіс у Расіі паўплывае на беларускіх аўтамабілістаў і пры чым тут кошты на прадукты і тавары? Што прымушае беларусаў ехаць у адпачынак на мора ў Расію, а працоўных мігрантаў шукаць працу ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners