euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Валер Карбалевіч. Ядзерная пагроза з Беларусі: ці існуе яна, і пры чым тут візіт Ціханоўскай у Кіеў
    Пуцін хутка можа сесці за стол перамоў, лічыць кіраўнік эстонскай разведкі Каўпа Розін. Да такога рашэння расійскага прэзідэнта можа падштурхнуць камбінацыя эканамічнага, ваеннага і сацыяльнага ціску. Але пакуль да гэтага не дайшло, ва Украіне працягваюць казаць пра небяспеку з боку Беларусі. Прычым небяспеку не выключна ядзерную. “Па факце Беларусь стала ядзерным плацдармам Расіі. Яна фармальна не анексавана, але фактычна ўжо з’яўляецца часткай РФ”, — заявіў Уладзімір Зяленскі. На фоне папярэджанняў пра магчымы ўдар “Арэшнікам” па Украіне гэта гучыць пагрозліва. Для Беларусі ў тым ліку, калі той “Арэшнік” Расія запусціць з беларускай тэрыторыі.
    Ці рэальная ваенная пагроза з тэрыторыі Беларусі для Украіны і краіна Захаду і ці магчымы ядзерны ўдар? Чаму на фоне пагроз Крамля ў бок Еўропы пачаліся размовы пра магчымы пераход да перамоў Масквы з Кіевам, і чаго варта чакаць ад перамоў Ціханоўскай у Кіеве? Ці магчыма дамовіцца з Лукашэнкам пра спыненне рэпрэсій, і як хутка Захад пачне дамаўляцца з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    41 min
  • Воля Бромэн. Ад Стратэгічнага дыялогу да дэпартацыі: чым жыве дыяспара ЗША
    Улады ЗША яшчэ больш ускладнілі жыццё беларусам (і не толькі), якія хочуць легалізавацца праз грын-карту. Цяпер падавацца на яе, знаходзячыся ў ЗША па візе, нельга — толькі са сваёй краіны. Маўляў, каб тыя, каму адмовілі, не заставаліся ў краіне нелегальна. Гэта не першая і, як лічаць эксперты, не апошняя змена ў міграцыйнай палітыцы ЗША. Праблем хапае і сёння. Справіцца з якімі беларуская дыспара ЗША імкнецца агульнымі намаганнямі.
    З якімі складанасцямі сёння сутыкаюцца беларусы, што абралі ЗША для эміграцыі, і ці атрымліваецца ў дыяспары абараніць правы беларусаў? Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларусам ЗША справіцца з выклікамі, і як у гэтым дапамагаюць правілы “лідарства і бачнасці”? Ці ўплывае на стаўленне да беларусаў у ЗША Стратэгічны дыялог, які дэмсілы нібыта вядуць з уладамі гэтай краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў у ЗША Воля Бромэн
    44 min
  • Аляксандр Каваленка. Беларускі фронт: калі чакаць прэвентыўнага ўдару з Украіны па Беларусі
    За апошнія тыдзень-два мы пачулі шмат папярэджанняў і нават пагроз у бок Лукашэнкі з Кіева — ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і міністра замежных спраў гэтай краіны Андрэя Сібігі да вайскоўцаў кшталту легендарнага “Мадзьяра”. “Калі з тэрыторыі Беларусі ці расійскіх памежных рэгіёнаў будзе пагроза, то Украіна гатова дзейнічаць прэвентыўна”, — заявіў Зяленскі ў Славуцічы. У той жа час Інстытут вывучэння вайны (ISW) канстатуе: Пуцін узяў пад поўны кантроль Лукашэнку, наступленне з тэрыторыі Беларусі (на Кіеў) рэальнае.
    Што прымусіла ўкраінскіх палітыкаў і ваенных з асаблівай увагай і падазрэннем глядзець у бок Беларусі, і ці няма тут перабольшвання пагрозы, як у выпадку з вучэннямі “Захад”, што праходзяць у Беларусі? Ці азначаюць словы Зяленскага, што прэвентыўны ўдар сапраўды магчымы, і што яго можа выклікаць? Чым пагражае сітуацыя з залётамі ў Літву і Латвію беспілотнікаў з боку Беларусі, гісторыя з нібыта расстралянай машынай беларуса польскімі сілавікамі — ці чакаць пераходу ад правакацый да рэальнага канфлікту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
    39 min
  • Павел Севярынец . Пра малітву за Лукашэнку, падзел дэмсіл, выбары ў КР і літаратуру
    Насуперак чаканням ніхто са знакавых асоб дэмакратычных сіл, якія выйшлі на свабоду цягам апошніх месяцаў, удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду не ўзяў. Гэта тычыцца як тых, чые імёны беларускае грамадства даведалася толькі ў 2020 годзе — кшталту Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай, так і тых, каго актывісты апазіцыі ведаюць даўно: Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Вінаградаў. Хоць усе яны і выказваюцца ў падтрымку дзейнасці існуючых стурктур дэмсіл і заклікаюць працягваць ціснуць на рэжым. Які не спыняе рэпрэсій, паралельна ведучы перамовы і гандаль палітвязнямі з адміністрацыяй Трампа.
    Як Павел ацэньвае стан дэмсіл у эміграцыі і ці мае сэнс існаванне такіх структур, як Каардынацыйная рада? Чаму пасля “Фестывалю надзеі” трампаўскі прапаведнік Франклін Грэм у мінусе, а Беларусь — у плюсе, і ў чым гэты плюс выяўляецца? Ці магчыма дамовіцца з Лукашэнкам пра спыненне рэпрэсій, і пра што першая кніга Севярынца, выдадзеная пасля вызвалення з турмы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Хто раней прыедзе ў Кіеў да Зяленскага — Ціханоўская ці Лукашэнка?
    Уладзімір Зяленскі наведаў горад Славуціч на мяжы з Беларуссю, праз які, у тым ліку, у 2022 годзе ішлі расійскія войскі на Кіеў, і нагадаў пра тыя падзеі Лукашэнку: “Мы памятаем, што ў 2022 годзе наступленне было і з тэрыторыі Беларусі. Мы гэтага не забудзем”. Да таго ж, Зяленскі параіў беларускім уладам “быць у тонусе” і разумець рэальныя наступствы ў выпадку агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны. У адказ Лукашэнка, які ў гэты самы час ладзіць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні па выкарыстанні ядзернай зброі, заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім дзе заўгодна — хоць у Беларусі, хоць ва Украіне. А яшчэ — што Беларусь рыхтуецца да вайны.
    Пра што сведчаць няспынныя звароты Зяленскага да Лукашэнкі з папярэджаннямі і пагрозамі, і ці сапраўды Лукашэнка рашыўся бы наведаць Кіеў? Ці магчымая ў такім разе ў Кіеве па ініцыятыве Зяленскага “выпадковая” сустрэча Лукашэнкі з Ціханоўскай, і навошта рэжым нагнятае адносіны з Літвой і Латвіяй? Ці звязаны залёты беспілотнікаў з тэрыторыю Беларусі ў краіны Балтыі і гісторыя пра абстралянага польскімі паліцэйскімі беларуса на джыпе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min
  • Вольга Лойка. Нацбанк уключыў друкавальны станок: калі чакаць дэнамінацыі
    Нацбанк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання да 9,25% гадавых. І паралельна той жа Нацбанк заявіў пра выпуск новага банкнота ў 200 рублёў. Гэта, безумоўна, не купюры ў 1 мільён рублёў, якія некалі ў беларусаў былі, але, як кажуць, тэндэнцыя відавочная. Дарэчы, унёсак тых самых прадпрымальнікаў, якіх Лукашэнка ўвесь час грэбліва называе “вашывымі блохамі”, у ВУП Беларусі за 2025 год склаў 27,4%. У той час як дзяржаўныя прадпрыемствы і акцыянерныя таварыствы пад дзяржаўным кіраўніцтвам усё часцей банкрутуюць. І нават праца на вайну і расійскі ВПК далёка не ўсіх ратуе.
    Што азначае зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 9,25% гадавых і як гэта паўплывае на шараговых беларусаў? Ці азначае выпуск купюры ў 200 рублёў тое, што Нацбанк “уключыў друкавальны станок”, і чым гэта можа пагражаць? Чым адметны вынік візіту Пуціна ў Кітай, і пры чым тут Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    41 min
  • Аляксандр Кныровіч. Хто разганяе цэны на кватэры? Затрыманы Аляксей Хлястоў
    Кадастравае агенцтва спрабавала давесці, што кошты на кватэры ў Беларусі разганяюць не расіяне. Але не атрымалася. Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    Таксама пройдземся па выніках выбараў у Каардынацыйную раду (ці легітымны цяпер гэты орган?), і пра апошніх зігзагах беларуска-ўкраінскіх адносінах (Лукашэнка плюшчом лезе ў мірныя перамовы, у Кіеве яго адшываюць: "Мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум").
    А яшчэ пагаворым пра затрыманне спевака Аляксея Хлястова. І пра пенсійную катастрофу, якая чакае беларусаў, калі не пачаць рэформы ўжо цяпер.
    41 min
  • Уладзімір Пугач, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб. Зэкамерон: як гучаць турэмныя будні сучаснай Беларусі
    Кніга палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон” стала, як гэта кажуць, бестселерам яшчэ да таго, як сам аўтар выйшаў на волю з-за кратаў. Максім быў у калоніі, а ў Варшаве “Вольныя купалаўцы” паводле яго кнігі паставілі спектакль, які нязменна збіраў поўныя залы ў розных гарадах розных краін свету. Адметна, што да гэтага спектакля лідарам гурта J:MOPC Уладзімірам Пугачам былі напісаны песні, якія днямі былі выдадзены асобным альбомам.
    Чым адметная кніга Максіма Знака “Зэкамерон”, чым яна зачапіла “Вольных купалаўцаў”? Як да купалаўцаў патрапіў Уладзімір Пугач і чым адметныя песні, напісаныя ім для гэтага спектакля? Чаму вырашылі выдаць гэтыя песні асобным альбомам, і ці не час беларусам забыцца на “траўму 2020 года”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць фронтмен гурта J:MOPC Уладзімір Пугач і “Вольныя купалаўцы” Алег Гарбуз і Сяргей Чуб
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners