euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў . “Сітуатыўныя хаўруснікі рэжыму”: ад Трампа і Пуціна да беларусаў
    Трамп не толькі ў чарговы раз пахваліў у сваёй сацсетцы Лукашэнку, але і фактычна блаславіў на візіт у Беларусь з пропаведзямі і малебнамі свайго “духоўніка” — Франкліна Грэма. Які ў Мінску не толькі нахвальваў Лукашэнку, але і заклікаў вернікаў маліцца за яго. Але малітва спрацавала неяк не так, бо па заканчэнні арганізаванага Грэмам “Фестывалю надзеі” Лукашэнка (з блаславення Пуціна) пачаў вучэнні па прымяненні ядзернай зброі. А ў гэты час беларусы фактычна праігнаравалі выбары ў Каардынацыйную раду. За што былі названы “сітуатыўнымі хаўруснікамі рэжыму…”
    Пра што сведчыць факт прыезду ў Мінск Франкліна Грэма ў суправаджэнні жонкі Коўла, і што не так з “малітвай за Лукашэнку”? Што стаіць за заявамі Зяленскага пра пагрозу з боку Беларусі і за папярэджаннямі ў адрас Лукашэнкі з боку “Мадзьяра”? Чаму беларусы не адгукнуліся на заклікі прагаласаваць на выбарах у КР і ці сапраўды ў такім выпадку яны сталі “сітуатыўнымі хаўруснікамі рэжыму”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    47 min
  • Яўген Красулін. Гэтая КР зламалася — нясіце наўзамен Устаноўчы сход! Ці дапаможа?
    Вынік выбараў у Каардынацыйную раду паказвае вельмі нізкую зацікаўленасць беларусаў у існаванні гэтага органа і сумневы ў мэтазгоднасці свайго ўдзелу ў такога кшталту палітычных (ці грамадскіх) працэсах. Хаця пра тое, што КР ужо працяглы час — “памерлы конь”, казалі не адзін месяц, а можа, і год. Наўзамен прапаноўвалі гэтай структуры (і не толькі ёй, па шчырасці) самараспусціцца, гаварылі пра неабходнасць правядення Устаноўчага сходу нейкімі таемнымі, але ўплывовымі сіламі ці асобамі, яшчэ нейкія ідэі гучалі. Што праўда, далей за воклічы, што “ўсё робіцца няправільна”, справа так і не пайшла.
    Чаму ідэя Каардынацыйнай рады страціла сваю актуальнасць — альбо гэта толькі падаецца? Ці магчымае існаванне за мяжой выбарнага органа і правядзенне рэгулярных выбарчых кампаній для абнаўлення складу такога органа — ці ёсць гістарычныя прэцэдэнты? Ці можа замяніць існуючую КР іншая структура, і ці можа такой заменай стаць Устаноўчы сход? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    42 min
  • Ірына Сідорская. Рэха 2020 года: як рэжым выкарыстоўвае сям’ю для палітычнага кантролю
    15 траўня адзначаўся Міжнародны дзень сям’і, і беларускія чыноўнікі традыцыйна шмат казалі пра дзяржаўны клопат аб сем’ях. Пра традыцыйныя каштоўнасці і “сацыяльную дзяржаву”, дзе “ўсё зроблена, каб людзі стваралі сем’і і нараджалі дзяцей”. Але рэчаіснасць сведчыць пра тое, што ў Беларусі зараз назіраецца самы сапраўдны крызіс сям’і.
    Чаму, нягледзячы на запэўніванні чыноўнікаў і іх рыторыку пра “сацыяльную дзяржаву”, у краіне назіраецца крызіс сям’і? Як улада выкарыстоўвае сям’ю для палітычнага кантролю, падпарадкавання і лаяльнасці? Чаму так шмат разводаў і так мала дзяцей? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    42 min
  • "Чорная метка": ці дапаможа Лукашэнку “біг дзіл” з Трампам у выпадку вайны
    Украінская разведка фіксуе спробы “пераканаць Аляксандра Лукашэнку далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый”. Пра гэта па выніках нарады з кіраўніцтвам Генштаба заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У прыватнасці, яму стала вядома пра планы аперацый “па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо на чарнігаўска-кіеўскім напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”. Адначасова, па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, стала вядома аб прызначэнні амбасадарам па асаблівых даручэннях, які адказвае за кантакты з беларускімі дэмсіламі, украінскага эксперта па Беларусі і Расіі Яраслава Чарнагора. Лукашэнка ж у гэты час працягвае наладжваць адносіны з Трампам.
    Ці сапраўды існуюць факты непазбежнага ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны альбо падрыхтоўкі новага ўдару з тэрыторыі Беларусі? Чаму Зяленскі цягне з прызначэннем амбасадара, адказнага за кантакты з дэмсіламі, і ці варта спадзявацца на тое, што Пуцін і Лукашэнка сядуць на лаву падсудных у Гаазе? Ці варта чакаць, што “біг дзіл” паміж Мінскам і Вашынгтонам будзе бліжэйшым часам, і пра што сведчыць выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    38 min
  • Вольга Такарчук. Норма ці зашквар: ад рэкламы выбараў у КР да малітвы за Лукашэнку
    Беларусы за мяжой спрачаюцца, ці варта галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду, ці яна ўвогуле патрэбная, ці не час яе распусціць і ствараць нешта новае. Або не ствараць. Бо ўжо і так розных структур хапае, а практычных вынікаў звычайныя беларусы ад іх не заўважаюць. Нават беларусы за мяжой, не тое, што тыя, хто застаецца ў Беларусі. Аб чым спрачаюцца на беларускіх кухнях, у публічную прастору не выходзіць. Дзеля бяспекі. У афіцыйнай жа публічнай прасторы распавядаецца пра ворагаў вакол, падрыхтоўку да магчымай вайны ды малітву за Лукашэнку ад трампаўскага прапаведніка Грэма.
    Што паказалі выбары ў Каардынацыйную раду, і ці патрэбна беларусам гэтая структура? Рэклама выбараў у расійскіх блогераў — гэта нармальна ці зашквар? Ці дапамагаюць звароты да рэжыму і малітва за Лукашэнку ўсёй “Чыжоўка-Арэнай” у вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    44 min
  • Уладзімір Жыгар. Пра “схаваную мабілізацыю”, абыход санкцый, “біг дзіл” і атакі на выбары ў КР
    Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яму стала вядома пра намер Расіі уцягнуць беларускія войскі ў сваю вайну супраць Украіны. Маўляў, у Масквы ёсць планы аперацый “па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо на чарнігаўска-кіеўскім напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”. Нібыта ў пацвярджэнне гэтых слоў Лукашэнка на мінулым тыдні правёў нараду з вайскоўцамі. Дзе казаў і пра неабходнасць пераўзбраення арміі, і пра новыя пагрозы, і шмат яшчэ пра што ў накірунку, які можна назваць падрыхтоўкай да вайны.
    Ці сапраўды існуюць факты падрыхтоўкі да ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны або як найменш — новага ўдару з тэрыторыі Беларусі? Ці насамрэч у Беларусі праводзіцца прыхаваная мабілізацыя, і ці гатовы беларускія прадпрыемствы станавіцца на ваенныя рэйкі? Ці дапамагаюць санкцыі ў вызваленні палітвязняў, і пра што сведчаць атакі на выбарчую кампанію ў Каардынацыйную раду? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
    43 min
  • Аляксандр Фрыдман. Не санкцыямі, так малітвай: ці адцягнуць Коўл і Грэм ад Масквы Лукашэнку
    У чаканні візіту Коўла ў Мінск былыя палітвязні запісваюць звароты да ЗША, ЕС і “ўлад Беларусі” з заклікамі не спыняцца і дамагацца вызвалення ўсіх. Лукашэнкаўскія карнікі ў гэты ж час (відаць, каб колькасць закладнікаў не змяншалася) працягваюць праводзіць затрыманні і павялічваюць спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”. Ютуб, каб была хоць нейкая раўнавага, блакіруе ўсё новыя каналы лукашэнкаўскай прапаганды. А ў гэты час Трамп і Сі на перамовах у Пекіне змяняюць пад сябе карціну свету.
    Якіх наступстваў для краін ЕС чакаюць еўрапейцы ад перамоў Трампа і Сі? Чым цікавы візіт прапаведніка Франкліна Грэма ў Мінск і чаму напярэдадні паездкі ў Мінск Коўл акцэнтаваў увагу на размове з Ціханоўскай? Ці варта чакаць, што адносіны паміж Варшавай і Мінскам пачнуць паляпшацца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    54 min
  • Яўген Барышнікаў і Вольга Каралёнак. Ноч музеяў: што Музей Вольнай Беларусі рыхтуе да варшаўскай імпрэзы
    І размешчаны ў Варшаве Музей Вольнай Беларусі сёлета трапіў на мапу “Варшаўскай ночы музеяў-2026” са сваёй адмыслова падрыхтаванай экспазіцыяй і праграмай. Менавіта ў гэты дзень у Музеі пачынае працу выстава “Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал”. Як сцвярджаюць і арганізатары мерапрыемства, і куратары выставы, “гэта не проста калекцыя музычных інструментаў, а гісторыя аднаго з самых інтрыгуючых культурных парадоксаў Беларусі…”
    Адкрыццё выставы, прысвечанай дудзе, адмыслова прызначана на Ноч музеяў ці так супала выпадкова? Чаму менавіта дуда і што, апроч калекцыі інструментаў, уваходзіць у “начную” праграму? Як музычны інструмент сялянства становіцца нацыянальным міфам, і пры чым тут Караткевіч і Макдональдс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць музыка, даследчык і выкладчык дударскай традыцыі Яўген Барышнікаў і арт-менеджарка Музея Вольнай Беларусі Вольга Каралёнак.
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners