euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. “Канец вайны блізкі” або падрыхтоўка да горшага? Геапалітычныя шахматы на мяжы
    Сусветная палітыка замерла ў чаканні: Дональд Трамп у кампаніі Ілана Маска ляціць у Пекін, заяўляючы пра “блізкі фінал” вайны ва Украіне і катэгарычна адмаўляючы кулуарныя дамоўленасці з Пуціным наконт Данбаса. У гэты ж час Лукашэнка спешна падпісвае новую Дырэктыву аб стратэгічным партнёрстве з Кітаем і рыхтуецца да “найгоршага сцэнарыя”, абвяшчаючы пра кропкавую мабілізацыю пасля неадназначных праверак баявой гатоўнасці ў войску.
    На межах тым часам разыгрываецца цынічная “шахматная партыя”: пасля вызвалення Анджэя Пачобута ціск на Польшчу сышоў на нішто, затое міграцыйны паток імгненна перанакіравалі на Латвію, устанавіўшы там гістарычны рэкорд па спробах прарыву.
    На гэтым фоне контрразведка заяўляе пра разгром “літоўскай агентурнай сеткі”, а ўлады спрабуюць балансаваць паміж усходнім вектарам і глыбокай ізаляцыяй на Захадзе. Што стаіць за гэтымі манеўрамі — рэальны пошук кампрамісу ці проста змена тактыкі ў зацягнутым супрацьстаянні?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    40 min
  • Міхаіл Кірылюк. Ад бяспекі выбарцаў да абвінавачанняў у адрас Анжалікі Мельнікавай: за што мы галасуем?
    12 мая стартавалі другія выбары ў Каардынацыйную раду — структуру, якая павінна быць “протапарламентам” і голасам беларусаў, але пакуль сутыкаецца з хваляй крытыкі, вобшукамі ў сваякоў дэлегатаў і ўнутранымі скандаламі вакол “зніклых грошай”. Разам з юрыстам НАУ і дэлегатам КР Міхаілам Кірылюком разбяром у эфіры Еўрарадыё самыя “таксічныя” пытанні: ад бяспекі выбарцаў да абвінавачанняў у адрас Анжалікі Мельнікавай. Ці ёсць у гэтай пляцоўкі рэальныя рычагі ціску, ці яна застаецца толькі прасторай для дыскусій, у той час як знешні ціск на беларусаў расце?
    Паралельна мы абмяркуем звужэнне “акна магчымасцей” у Еўропе: “правы паварот” і расійская агрэсія дыктуюць Польшчы і ЕС трэнд на ўзмацненне жорсткасці ў галіне міграцыйнай палітыкі. Сімвалам прававога тупіка, у якім могуць апынуцца беларусы, стала гісторыя добраахвотніка Аляксандра “Жэрара” Красоўскага. Суд у Харкаве пакінуў яго ў СІЗА па справе аб дэзерцірстве і загадкавых 1,4 млн еўра, пры гэтым пракуратура называе беларускую мову “пагрозай нацбяспецы”, бо супрацоўнікі СІЗА яе не разумеюць. Ці з’яўляецца гэта барацьбой з карупцыяй, або мы бачым зараджэнне “Беларусі 2.0” у дачыненні да тых, хто абараняў Украіну?
    44 min
  • Вольга Дабравольская. Ад “уцякацтва” да грамадзянства: як беларусам легалізавацца за мяжой
    Праўладная “апазіцыянерка” Ганна Канапацкая днямі ў сваім ФБ пагражала апанентам рэжыму Лукашэнкі тым, што хутка іх пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства. У той жа час тэрміны разгляду зваротаў на атрыманне ВНЖ альбо міжнароднай абароны ў Польшчы няўмольна павялічваюцца. І на замену “пашпарта замежніка” стала складана запісацца. У дадатак польскія палітыкі прапануюць зрабіць больш складанай працэдуру атрымання грамадзянства Польшчы. Тым не менш, беларускія юрысты не апускаюць рукі і адстойваюць правы беларусаў як у судзе, так і ў “міграцыі”. Найчасцей — са станоўчым вынікам. Адзін з такіх прыкладаў — прызнанне Упраўленнем па справах замежнікаў беларускіх незалежных журналістаў “пэўнай сацыяльнай групай”, што ў перспектыве павінна значна спрасціць атрыманне імі статусу ўцекача.
    Як за апошні час змянілася міграцыйная палітыка Польшчы і якія новыя выклікі паўстаюць перад беларусамі з гэтай нагоды? Што азначае прызнанне беларускіх незалежных журналістаў “пэўнай сацыяльнай групай” і ці варта разлічваць на спрашчэнне ў атрыманні статусу ўцекача? Ці варта чакаць палёгкі ў атрыманні ВНЖ і ці атрымліваецца перамагчы “Дублін”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская.
    46 min
  • Выбары ў КР — сарваныя? Эфір з Прыходзька і Ліберам
    11 траўня беларусы мусілі пачаць галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду 4-га склікання. Але гэтага пакуль не адбылося. Спачатку — праз дадатковую праверку кампаніі-верыфікатара Sumsub, якую напярэдадні абвінавацілі нібыта ў супрацы з расійскімі спецслужбамі. Затым — праз масіраваную DDoS-атаку, якая вядзецца ад вечара панядзелка і не дае магчымасці прагаласаваць.
    Колькі можа каштаваць такая атака, ці ёсць шанец яе адбіць, якія рызыкі нясуць выбарцы, якой будзе сёлетняя яўка на выбарах у протапарламент у выгнанні? Размаўляем пра гэта з кіраўніцай ЦВК Аленай Прыходзька і распрацоўшчыкам праграмы для галасавання Паўлам Ліберам.
    38 min
  • Андрэй Махоўскі. Долар — усё: ці трэба “скідваць” долары, і хто заробіць на дарагой нафце
    За колькі апошніх тыдняў праз вайну ў Іране і перакрыты Армузскі праліў кошт нафты значна вырас. Што паўплывала і на кошт расійскай нафты, натуральна. Лагічна меркаваць, што гэта сітуацыя працуе на папаўненне расійскага бюджэту і дазваляе беларускім вытворцам з большым прыбыткам гандляваць з Расіяй. А тут яшчэ вымалёўваецца перспектыва аднаўлення гандлю з Польшчай пасля вызвалення Анджэя Пачобута…
    Ці дапамагае дарагая нафта расійскаму бюджэту і з чым звязаны праблемы з беларускім экспартам у Расію? Як праблемы з расійскім бюджэтам уплываюць на палітычную гнуткасць Лукашэнкі, і ці варта разлічваць на аднаўленне гандлю з Польшчай і ЕС пасля вызвалення Пачобута? Ці ўратуе сельгаспрадпрыемства Гайдукевіч, і што адбываецца на рынку валют? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
    41 min
  • Аліна Харысава. Ад георгіеўскай стужкі да тэрактаў: як Расія “працуе” ў Еўропе
    За 45 хвілін, без ваеннай тэхнікі і ў прысутнасці замежных гасцей у колькасці 6 чалавек, у Маскве з дазволу прэзідэнта Украіны Зяленскага трыумфальна адсвяткавалі Дзень Перамогі. У іншых гарадах Расіі былі святочныя калоны жонак і маці “загінулых на СВА абаронцаў Расіі” ці саміх скалечаных “герояў” на інвалідных вазках. Але свайго крынжа хапала і ў асобных еўрапейскіх гарадах, дзе таксама пэўныя асобы выйшлі адсвяткаваць 9 траўня. Насуперак забаронам, прынятым мясцовымі ўладамі адносна пэўнай сімволікі.
    Як у краінах Еўропы адзначаюць дзень сканчэння Другой сусветнай вайны і хто выходзіць на вуліцы святкаваць 9 траўня? Чым адрознівалася сёлетняе “святкаванне” і як на гэта рэагавалі мясцовыя ўлады і грамадзяне? Ці варта чакаць, што вызваленне Пачобута стане пачаткам змены адносін паміж ЕС і рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава.
    42 min
  • Глеб Івашкевіч і Надзея Нортан. Паміж кансалідацыяй і дэпартацыяй: чым жыве дыяспара, і пры чым тут КР
    На пачатку траўня ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На якую прыехалі прадстаўнікі беларускіх дыяспаральных арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША. Але яшчэ большая колькасць краін, дзе таксама ёсць беларусы, “жыўцом” прадстаўлены на канферэнцыі не былі. Ды і анлайн далучыліся далёка не ўсе дыяспары. Хоць, здавалася б, пэўная палітычная актывізацыя вакол выбараў у Каардынацыйную раду мусіла спрыяць узмацненню цікавасці і да Канферэнцыі, і да ўнутрыдыяспаральнага жыцця.
    Ці рэальна аб’яднаць усе беларускія дыяспары ў адну структурную сетку з дапамогай якой-небудзь канферэнцыі, і чаму шэраг дыяспар не выказалі зацікаўленасці ва ўдзеле ў гэтай канферэнцыі? Чым жыве дыяспара ЗША і ці разумеюць там праблемы дыяспары Еўропы і іншых аддаленых краін? Ці ёсць цікавасць у беларусаў ЗША да выбараў у КР на фоне сваіх міграцыйных праблем і як там успрымаюць “мясцовыя скандалы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч.
    46 min
  • Юры Дракахруст. Пра “сваю Маскву” Лукашэнкі і “паніжаны статус” Ціханоўскай
    Нетрадыцыйна прайшоў сёлета традыцыйны парад Перамогі ў Маскве. Бо гэтым разам дазволу на яго правядзенне Пуціну давялося прасіць у Зяленскага. Які быў дадзены адпаведным Указам прэзідэнта Украіны. Традыцыйна на гэтым мерапрыемстве прысутнічаў і Лукашэнка. Які, нават калі б яго не запрасілі, усё адно б наведаў “сваю Маскву”. Відаць, па прынцыпе “не пусцілі ў дзверы — залез праз акно”. У той жа час Арменія ўсімі сіламі імкнецца як мага далей адарвацца ад Расіі і не паўтарыць шлях, якім Беларусь павёў Лукашэнка.
    Што прадэманстраваў сёлетні парад у Маскве і што прысутнасць на ім дала Лукашэнку? Ці атрымаецца ў Арменіі вырвацца з абдымкаў Расіі, і якія ўрокі мусяць вынесці беларусы з дачыненняў Ерэвана і Масквы? Што згубіла Ціханоўская, не паехаўшы на гульню, якую ладзіў Мацкевіч, і чаго чакаць ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners