euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Ад Украіны да Ірана: як змяняецца сусветная расстаноўка сіл
    У свеце становіцца ўсё менш асобных канфліктаў — і ўсё больш працэсаў, якія звязаныя паміж сабой. Украіна, Іран, Блізкі Усход, Еўропа — дзе праходзіць мяжа паміж рознымі войнамі і адным вялікім крызісам? І як гэтыя падзеі пачынаюць уплываць адна на адну?
    На гэтым фоне Еўропа збіраецца на саміце ў Ерэване — і ўсё часцей гучыць пытанне пра будучыню Каўказа і постсавецкай прасторы. Ці захоўваецца ўплыў Расіі і хто фармуе новую канфігурацыю сіл у рэгіёне?
    А што адбываецца ўнутры Беларусі? Дэмаграфічны спад, адток людзей і паралельна — мілітарызацыя моладзі. Гэта спроба адаптацыі да новай рэальнасці ці сігнал больш глыбокіх змен?
    Ці звязаныя ўсе гэтыя працэсы паміж сабой і да чаго мы рухаемся?
    Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    Дарэчы, на YouTube-канале нашай госці стартаваў курс па ісламе, які дапаможа пазнаёміцца з зусім іншай культурай і прапрацаваць стэрэатыпы пра іслам і мусульман.
    41 min
  • Аляксандр Пашкевіч. Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ідэалогіі Лукашэнкі?
    Сёлета галоўнае ідэалагічнае свята Беларусі — Дзень Перамогі — пройдзе вельмі сціпла. Плануюць ускласці кветкі на Плошчы Перамогі, зробяць канцэрты, ярмаркі, салюты у крупных гарадах краіны. У Мінску выступіць зэт-музыка Алег Газманаў.
    Бачна, што Лукашэнку бракуе грошай на маштабнае святкаванне 9 траўня. Але ён яго усё роўна праводзіць. І нават паедзе ў Маскву да Пуціна на парад, які патэнцыйна могуць абстраляць ракетамі і дронамі украінская армія.
    Дык чаму ва ўмовах дэфіцыту сродкаў і асабістай небяспекі беларускаму аўтакрату важна падтрымліваць міф аб Вялікай Айчыннай вайне? І ва што за трыццаць год трансфармавалася ідэалагічнае свята? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адкажа гісторык, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.
    43 min
  • Курс, заробкі і "адзін раён — адзін праект": дзе рост, а дзе ілюзія?
    Курс долара зноў расце, рубель — пад ціскам: на 5 траўня афіцыйны курс складае каля 2,83 BYN за долар, і рынак паказвае ўзмацненне попыту на валюту. На гэтым фоне ўлады кажуць пра рост заробкаў, інвестыцый і "пазітыўную дынаміку", але ўзнікае галоўнае пытанне — наколькі гэта ўстойліва і што насамрэч адбываецца з эканомікай?
    Паралельна Аляксандр Лукашэнка праводзіць паседжанне па ініцыятыве "Адзін раён — адзін праект", называючы яе стратэгічнай задачай. У справаздачах — мільярды інвестыцый, тысячы працоўных месцаў і планы падвоіць паказчыкі, але пры гэтым гучыць і крытыка: прыпіскі, слабы кантроль і нераўнамерны эфект па рэгіёнах. Эканоміка нібыта расце — але за кошт чаго і наколькі гэта якасны рост?
    Што адбываецца з беларускім рублём і ці варта чакаць яго аслаблення? Ці рэальна растуць даходы — ці гэта толькі статыстыка? Ці працуе стаўка на рэгіянальныя праекты? І што паказваюць вынікі знешняга гандлю?
    Пра гэта і не толькі гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    41 min
  • Настасся Касцюгова. "Гульня Мацкевіча": што гэта было? Дэмсілы аб'ядналіся? Што прыдумалі?
    Так званая "Гульня Мацкевіча" стала самай маштабнай сітуацыяй за апошні час, калі прадстаўнікі розных палітычных сілаў сабраліся ў адным месцы і размаўлялі паміж сабой. Але па яе заканчэнні ніхто не можа ўцямна распавесці, ні што там цягам пяці дзён адбывалася, ні да якіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі.
    Ці з'явілася новая стратэгія, што можна рабіць для Беларусі ўжо цяпер і куды трэба засунуць 2020 год? Рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў і экспертка ў палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова абое ўдзельнічалі ў гульні. І паспрабуюць адказаць на гэтыя пытанні.
    А таксама паразважаюць пра карысць і ўкоду палітыкаў без палітыкі, вайну да апошняга "змагара"/"ябацькі" і абставіны, якія мы цяпер не можам змяніць, — а значыць мусім прыняць да ўвагі і працягваць дзейнічаць з іх улікам.
    49 min
  • Яўген Красулін. Канец “стабільнасці”? Што адбываецца з эканомікай Расіі і ці паўтараецца гісторыя 1990-х
    У Расіі ўсё часцей гучаць трывожныя прагнозы. Эканоміка запавольваецца, фіксуецца спад, а рост, які трымаўся на вайне і нафтавых даходах, выглядае ўсё менш устойлівым.
    Ці сапраўды краіну чакае сур’ёзны крызіс — ці гэта чарговы этап адаптацыі?
    Пры гэтым сітуацыя выглядае знаёма з гістарычнага пункту гледжання: у Расіі ўжо былі перыяды, калі праблемы назапашваліся — а потым адбываліся рэзкія змены.
    Ці можна правесці паралелі з канцом СССР або 1990-мі? І ці не паўтараецца цяпер сцэнар, калі вайна і эканамічны ціск паскараюць унутраныя працэсы — у тым ліку напружанне ў элітах і стомленасць у грамадстве?
    Тым часам на фоне вызвалення адных палітвязняў, у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.
    Ці былі агучаны нейкія ідэі, рэалізацыя якіх магчыма і можа пазітыўна паўплываць на далейшы ход гісторыі? Ці становіцца дыяспара асобным палітычным і сацыяльным фактарам?
    Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
    45 min
  • Ірына Сідорская. Першамайскі сексізм і паслугі прыгажосці ў радзільні — што агульнага?
    Надоечы ў Беларусі традыцыйна адзначылі 1 траўня, і цэнтрам увагі гэтым разам стаў нават не Аляксандр Лукашэнка на касмічным трактары, а жанчыны. Жанчыны садзілі яблыні, ладзілі спартландыі, ім нават помнік паставілі. А яшчэ ў барысаўскай радзільні ім прапанавалі паслугі па ліпасакцыі.
    Як праходзіць Год жанчыны, абвешчаны фактычнымі ўладамі ў Беларусі, аналізуем з гендарнай даследчыцай, прафесаркай Ірынай Сідорскай.
    43 min
  • Аляксандр Класкоўскі . Уладзімір Зяленскі пагражае Беларусі — і едзе на саміт у Ерэван. Чаго чакаць?
    Пагрозы Уладзіміра Зяленскага ў бок Беларусі гучаць усё больш жорстка: пасля "спецыфічнай актыўнасці" на мяжы — двух верталётаў і паветранага шара-рэтранслятара — Кіеў заяўляе пра гатоўнасць да ваеннага адказу.
    Гаворка ідзе ўжо не пра ізаляваныя інцыдэнты, а пра магчымы сцэнар эскалацыі з удзелам нашай краіны, а значыць — з рызыкай правакацый і ўцягвання ў вайну.
    На гэтым фоне 4 траўня ў Ерэване праходзіць саміт еўрапейскіх лідараў, дзе прысутнічаюць кіраўнікі шарага краін ЕС. Таксама на саміт запрасілі Уладзіміра Зяленскага і Святлану Ціханоўскую — і гэта адбываецца акурат пасля гучных заяў і росту напружання вакол Беларусі.
    Чаго чакаць ад гэтай сустрэчы?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам ІА "Позірк" Аляксандрам Класкоўскім.
    45 min
  • Вольга Лойка. Прафілакторыі для цялят і "не гумовы" Мінск — разбіраем любімыя тэмы Лукашэнкі.
    Аляксандр Лукашэнка думае пра прафілакторыі для цялят. І пра тое, што Мінск — не гумовы, няма чаго яго разбудоўваць: няхай людзі сядзяць і развіваюць вёскі. Але вяскоўцы не слухаюць і з'язджаюць у Мінск ці за мяжу. А ў краіне больш за 139 тысяч вакансій.
    Чаму ўлады, як ні стараюцца, пастаянна сутыкаюцца з праблемамі? Разбіраемся з эканамічнай аглядальніцай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка.
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners